КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Аграрная рэформа Сталыпіна i асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі
Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. У эканоміцы Беларусі як частцы расійскай пераважала дробная прамы-словая вытворчасць і складала 53,5%. Да сусветнай вайны вядучымі галінамі вытворчасці на Беларусі з’яўляліся: харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкавая вытворчасці. Пачалі з’яўляцца манапалістычныя аб’яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю. У Віцебску – сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамы-словасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, абутковая фабрыка “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка. Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўцы пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысло-васцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”, трамвай. Царызм добра ўсведамляў патрэбу аграрнай рэформы, здольнай вырашыць эканамічныя праблемы, неабходнасцю ўмацавання дзяржаўнага ладу i пазбаўлення рэвалюцыйных сiл шырокай сацыяльнай апоры. Невыпадкова, царскі ўрад выступіў з ініцыятывай ажыццяўлення аграрнай рэформы «зверху». Яе ідэолагам і арганізатарам з’яўляўся прэм’ер-міністр П.Сталыпiн. На яго думку, здзяй-сненне рэформы павiнна было адбыцца не за кошт памешчыцкага землеўладання, а шляхам разбурэння сялян абшчыннага землекарыстання з замацаваннем надзельнай зямлi ў прыватную ўласнасць. Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., калі селянін мог запатрабаваць ад грамады вылучэння яму цэлага ўчастка – водруба або хутара па месцы яго жыхарства, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Важнейшым накірункам вырашэння аграрнай рэформы стала асваенне сялянамі сельскагаспадарчых угоддзяў Сібіры і Далёкага Усходу. Пад час перасяленцкай кампаніі, арганізаванай пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы ўрада, з 1907 па 1914 г. з Беларусi на новае месца жыхарства выехалі 335 366 чал., але па розных прычынах 36 544 чал. былi вымушаны вярнуцца. У цэлым жа сталыпiнская рэформа станоўча паўплывала на развiццё аграрнага сектара эканомікі, у тым ліку сялянскай гаспадаркi: пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць буль-бы, збожжа, iльну, на 10% вырасла пагалоўе буйнарагатай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозiлася 2 млн. пудоў iльновалакна, 550 тыс. пудоў мяса, амаль 400 тыс. малочных прадуктаў i iнш. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя губернi, у тым ліку Вiцебскую і Магiлёўскую, дзе пераважала абшчыннае землекарыстанне. Напярэдаднi Лютаўскай рэвалюцыi ў абшчынным карыстанні заставалася толькi 28,5% зямель. За 10 гадоў рэформы тут узнiкла каля 128 тыс. хутароў (12% гасп). Рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам у верасні 1911 г. яе ініцыятара і ідэолага П. Сталыпiна. Па-другое, класава-палітычныя інтарэсы ўрада і землеўласнікаў пакінулі непаруш-ным памешчыцкае землеўладанне і тым захавалі сялянскi зямельны голад на вёсцы, а разам з iм – i значную сацыяльную базу для рэвалюцыйнага руху.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1906; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |