КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Дзейнасць органаў улады, партыйных і грамадскіх арганізацый па ўмацаванні новага ладу, вырашэнні надзенных палітычных і эканамічных праблем
З усталяваннем у краіне дэмакратычнага рэжыму і ў адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі ад 3 сакавiка 1917 г. свабодамі, у тым ліку свабодай саюзаў і арганізацый, паўсюдна пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых партыйных арганізацый. На Беларусі асобую актыўнасць выяўляў рабочы клас, салдаты, служа-чыя, інтэлігенцыя, чыноўнікі, прадпрымальнікі, памешчыкі, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені – сяляне. Перспектыва склікання.. Устаноўчага схода арыентавала партыйныя арганізацыі на выкарыстанне парламенцкіх метадаў дасягнення сваіх мэт. Па палітычным спектры ўсе (агульнарасійскія і нацыянальныя) партыі, якія дзейнічалі ў 1917 г. і пазней, падзяліліся на левыя, цэнтрысцкія і правыя (ліберальныя). У працэсе рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства і дзяржавы палітычная пазіцыя цэнтрыстаў была няўстой-лівай і па шэрагу пытанняў яны мелі ўласныя плыні. Да ўсерасійскіх левых партый адносіліся анархісты і бальшавікі (РСДРП(б); да цэнтрысцкіх – меншавікі (РСДРП) з Бундам, эсэры (ПС-Р), трудавікі і народныя сацыялісты; да правых – Партыя народнай свабоды (ПНС) або кадэты і «Союз 17 октября». У адрозненне ад агульнарасійскіх, нацыянальныя партыі больш увагі надавалі менавіта нацыянальным, а не агульным праблемам. Але і яны групаваліся па палітычным спектры. Так, да польскіх левых належала ППС «лявіца»; да цэнтра – СДКПіЛ, ППС «правіца»; да правых – народныя дэмакраты (эндэкі). Яўрэйскія левыя складаліся з Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі сацыялістаў-сіяністаў і сацыялістаў-тэрытарыялістаў (АЯСРП с. с. і с. е.), Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЯСДРП) Паалей Цыён; да цэнтра належалі Цэірэй Цыён, Фолкспартэй, Ахдус Ізраель; да правых – Альгемайне Цыён і інш. БСГ з’яўлялася левай партыяй; Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС) – цэнтрысцкай; Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) – правай партыяй. Цэнтрамі палітычнага жыцця дэмакратычнай Расіі з’яўляліся сталічныя, а таксама губернскія і павятовыя гарады. Асноўную ролю ў ім адыгрывалі, як правіла, рабочыя, па партыйнай прыналежнасці – члены РСДРП (меншавікі) або бундаўцы. Іх погляды на бягучыя падзеі з’яўляліся вызначальнымі для астатняй масы «рэвалюцыйнай дэмакратыі». Большасць сацыялістаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымалі iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазiяй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты. Такiя ж пазiцыi займалi ўсе палiтычныя партыi, акрамя бальшавiкоў, якiя з прыездам Леніна ў красавіку 1917 г. заклікалі не аказваць падтрымкі Часоваму ўраду «як буржуазна-памешчыцкаму». На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. 18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў іх у няўхільным курсе Расіі на «перамоганоснае заканчэнне вайны». Тым самым міністр праігнараваў ім-кненне «рэвалюцыйнай дэмакратыі» на дасягненне міру шляхам перагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго – іншыя Саветы і левыя партыі рэзка асудзілі П. Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. У тых умовах у асяроддзі «рэвалюцыйнай дэмакратыі» ўзнікла і пашырылася ідэя аб сумесным (кааліцыйным) урадзе кадэтаў і сацыялістаў. Неўзабаве ў Часовы ўрад (прэм’ер-міністр Г. Львоў) увайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў і народных сацыялістаў (энэсаў). Партыя бальшавікоў рэзка адмоўна адносілася да ідэі кааліцыйнага Часовага ўрада і называла прыхільнікаў супрацоўніцтва з буржуазнымі партыямі «згоднікамі» і нават здраднікамі. Такія ж суадносіны сіл склаваліся і ў пытанні вайны і міру. 18 чэрвеня ў многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачатага наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту. Але наступленне рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай і абвастрыла маральна-палітычную напружанасць у гра-мадстве. Так, 3–4 ліпеня ў Петраградзе часці гарнізона, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў і анархістаў, здзейснілі спробу звяржэння Часо-вага ўрада У адказ з мэтай умацавання дысцыпліны на фронце ўрад А. Керанскага ўвёў пакаранне смерцю і забараніў антыўрадавую агітацыю. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты «Звезда». Палітычная напружанасць у краіне ўзрасла яшчэ больш, калі стала вядо-ма аб пасылцы вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Л. Г. Карнілавым казацкіх і іншых часцей на Петраград для замены імі войск бальшавізаванага гарнізона. Гэтая акцыя была ўзгоднена з прэм’ер-міністрам А. Керанскім, тым не менш, была ўспрынята як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталяван- ня ваеннай дыктатуры. Намаганнямі палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. «карнілаўскі мя-цеж», які ўзнік 25–26 жніўня, скончыўся без кровапраліцця, а сам былы галоўнака-мандуючы са сваім штабам здаўся. У ліку важнейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што колькасць прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зменшылася,ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова адкінута. Адначасова аўтарытэт бальшавікоў як змагароў за неадкладнае спыненне вайны і перадачу ўсёй улады Саветам істотна ўзрос. Па меры развіцця рэвалюцыі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў органы дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камі-сарыяты. Летам – восенню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па партыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншавікам. Шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабілася асноўнай крыніцай фармавання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе. Бальшавікі таксама склалі свой выбарчы спіс у парламент, але адначасова яны ўзмацнілі ўсебаковую, у тым ліку канспіратыўную, дзейнасць па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання пад лозунгам «Уся ўлада Саве-там». У цэлым з вясны па восень усе палітычныя сілы ў сваім стаўленні да Часовага ўрада падзяліліся на яго безумоўных прыхільнікаў і не менш ваяўнічых праціўнікаў. Такія ж прынцыповыя разыходжанні назіраліся і ў адносінах да ваеннага, аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў. Кожная партыя ўсведамляла, што рэалізацыя іх стратэгічных мэт у многім залежыць ад таго, наколькі прывабнай для мас (як патэнцыяльных выбаршчыкаў) будзе палітычная праграма і тактыка кожнай з іх па азначаных пытаннях. Што датычыць праблемы вайны, то вясной РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі працягваць да заключэння ганаровага мiру без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпісцы на аблігацыі «Пазыкі Свабоды» для папаўнення дзяржаўнага бюджэту.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 596; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |