КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады
Велiзарныя людскiя, матэрыяльныя i маральныя страты, якiя цярпела расiйскае грамадства на працягу трох гадоў вайны, моцна пахiснулі аўтарытэт цара і веру ў пераможнае заканчэнне вайны. Пачатак рэвалюцыi быў звязаны з выступленнямi рабочых Петраграда за паляпшэнне свайго становiшча. 23 лютага 1917 г. тысячы людзей, галоўным чы-нам жанчыны, выйшлi на вулiцы сталiцы з патрабаваннем хлеба. Іх падтрымалі рабочыя прадпрыемстваў, якія спынілі працу і аб’явілі заба-стоўкі пратэсту. Неўзабаве стыхійныя мітынгі ператварылiся ў масавыя дэ-манстрацыi пад палiтычнымi лозунгамi аб спыненні вайны і звяржэнні ўрада. 25–26 лютага салдаты адмаўлялiся страляць у дэманстрантаў, затым самі сталi далучацца да іх і агульнымі намаг раззбройваць палiцыю i жандараў. Развiццё падзей выйшла з-пад кантролю ўрада i назаўтра ён быў арыштаваны… У выніку пратэстны рух сталічных працоўных, узмоцнены ўдзелам салдат, перарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўрада i абумовiў перамогу рэвалюцыi па ўсёй краіне. 27 лютага з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петра-градскага Савета быў створаны новы орган улады – Часовы камiтэт (стар-шыня М. Радзянка), які звярнуўся да кіраўніцтва гарадскіх і земскіх самакіраванняў з адозвай аб падтрыманні грамадскага парадку. Ранiцай 28 лютага Мікалай ІІ выехаў з Магiлёва ў напрамку Царскага Сяла, але яго эшалон быў спынены i завернуты на Пскоў. Там, у штабе Паў-ночнага фронта 2 сакавiка адбылося адрачэнне цара ад трона на карысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль Устаноўчы сход не дасць на тое сваю згоду. У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 сакавiка быў сфармаваны яго склад на чале з Г. Я. Льво-вым, куды ўвайшлi думскія дзеячы з ліку кадэтаў і акцябрыстаў, а таксама 1 сацыялiст – А. Ф. Керанскi, якi заняў пасаду мiнiстра юстыцыi. 3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўрада, у якой абвяшчалася праграма яго дзейнасці, а таксама амнiстыя палiтычным зняволеным, скасаванне палiцыi i жандармерыi, наданне ўсiм грамадзянам дэмакратычных правоў і свабод. Скасаванне самаўладдзя – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалюцыі. Аўтарытарная сістэма кіравання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахісным: па-ранейшаму было непарушным памешчыцкае землеўладанне, большасць фабрык, заводаў, банкаў належала прыватным асобам. Але з наданнем усім грамадзянам роўных правоў і свабод узнікла магчымасць вырашэння наспелых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармісцкім шляхам. Пасля адрачэння Раманавых ад трона вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызваляліся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду. Такім чынам, усе ўзброеныя сілы, у тым ліку паўтарамільённы Заходні фронт, размешчаны на Беларусі, зрабіліся рэальнай апорай но-вых органаў улады, якія толькі пачалі фармавацца. На пераходным этапе функцыі ўлады ўскладаліся на гарадскія і местачковыя грамадскія камітэты парадку, створаныя на базе мясцовых самакіраванняў і прад-стаўнікоў ад усіх пластоў насельніцтва і арганізацый. Замест скасаванай паліцыі і жандармерыі ахова правапарадку была ўскладзена на народную мiлiцыю. 4 сакавіка першы яе атрад, складзены ў Мінску з рабочых і служачых УЗС, узначаліў славуты змагар супраць самаўладдзя М. В. Фрунзе. Надалей замест царскіх губернатараў і павятовых земскіх начальнікаў былі ўведзены пасады губернскіх і павятовых камісараў Часовага ўрада, якія занялі адпаведныя старшыні земстваў. Замест сялянскіх валасных упраў пачалося абранне ўсесаслоўных валасных камітэтаў. У выніку камісарыят Віцебскай губерні ўзначаліў М. Л. Карташоў, Магілёўскай – В. А. Судзілоўскі, Мінскай – Б. М. Самойленка. Характэрнай прыкметай новага дэмакратычнага ладу стала тое, што адміністрацыя перастала прызначацца «звыш», а стала абірацца ўсімі пластамі насельніцтва, аб’яднанага ў палітычныя і грамадскія арганізацыі. Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі мусілі абірацца грамадскасцю. Законы аб пакаранні смерцю, палітычных праследаваннях і цэнзу-ра скасоўваліся. Усе палітычныя зняволеныя атрымалі свабоду і амністыю Таксама скасоўваліся ўсе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні. Асабліва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія да таго адчувалі жорсткі дыскрымінацыйны прэс царскага ўрада. Часовы ўрад пацвердзіў права палякаў на адраджэнне іх дзяржаўнасці пасля заканчэння вайны і склікання Уст сходу. У мэтах згуртавання вайскоўцаў і працоўных для падтрымання парадку і прадухілення контррэвалюцыі ў гарадах і мястэчках сталі ўтварацца класавыя прадстаўнічыя арганізацыі – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У сакавіку ў ліку першых яны ўзніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Оршы, Віцебску. Крыху пазней, у красавіку – маі, сталі фармавацца Саветы сялянскіх дэпутатаў. Большасць Саветаў наладзіла выданне сваіх газет. Паступова Саветы сталі самымі маса-вымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, але і дапамагалі органам Часовага ўрада. У ліку найбольш уплывовых рабоча-салдацкіх Саветаў былі Мінскі, Гомельскі, два Віцебскія, Магілёўскі, Бабруйскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Полацкі і інш. Найбольш аўтарытэтным для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і створаных на Беларусі, быў Петраградскі Савет (старшыня меншавік М. С. Чхеідзе), які вызначаў сваё стаўленне да Часовага ўрада адпаведнасцю яго палітыкі інтарэсам так званай «рэвалюцыйнай дэмакратыі» – рабочых, салдат, сялян, іх партый і арганізацый. Адначасова Петраградскі Савет выяўляў прыкметы паралельнага органа ўлады. Так, ужо 14 сакавіка яго Выканаўчы камітэт звярнуўся да працоўных ваюючых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага заключэння міру. У далейшым тэндэнцыя да ўзнікнення двоеўладдзя стала ўзрастаць, асабліва пасля сфармавання ў чэрвені 1917 г. новага цэнтра «рэвалюцыйнай дэмакратыі» – Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтварэння таксама падтрымалі Часовы ўрад і ў сваёй далейшай дзейнасці арыентаваліся на Петраградскі Савет. Вясной Саветы (усяго ка-ля 40) на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мястэчках. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэпутатаў адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з курсам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэмакратыі – Усерасійскімі выканкамамі рабочых і салдацкіх, а таксама сялянскіх дэпутатаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці «двоеўладдзя» на Беларусі не назіралася. Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося спыніць разрастанне аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць перамены ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакання Устаноўчага схода. У выніку сяляне абавязаліся прадаваць прадукты толькі дзяржаўным нарыхтоўшчыкам і тым падтрымліваць хлебную манаполію дзяржавы. Ажыццяўленню сялянскіх інтарэсаў спрыялі створаныя Саветы сялянскіх дэпутатаў. Першы на Беларусі сялянскі з’езд Мінскай і Віленскай губерняў адбыўся 20–23 красавіка. Яго старшынёй быў абраны М. Фрунзе. З мая па распараджэнні Часовага ўрада ў мэтах барацьбы з аграрным рухам і для падрыхтоўкі да Устаноўчага сходу пачалі стварацца зямельныя камітэты. Рабочы рух таксама вызначаўся высокай актыўнасцю. Ужо ў красавіку – маі, дзякуючы Саветам і прафсаюзам, асноўная маса буйных прадпрыемстваў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень. Перамога рэвалюцыі абумовіла магчымасць ліквідаваць рэшткі царскіх парадкаў ва ўзброеных сілах. Пасля з’езда салдацкіх і рабочых Заходняга фронту, які адбыўся ў Мінску 7–17 красавіка, салдаты ўтварылі ўласныя камітэты, дамагліся дэмакратызацыі армейскага жыцця і ўраўнання ў правах з астатнімі грамадзянамі. У цэлым у сакавіку – красавіку армія была дастаткова моцнай, каб пачаць наступленне і наблізіць мір. Разам з тым па прычыне захаплення салдат антываеннымі лозунгамі і братаннямі, недаверу да камандзіраў і г. д. вызначылася небяспечная тэндэнцыя да зніжэння баяздольнасці рускай арміі. Актывізавалася дзейнасць адроджаных і зноў створаных агульнарасійскіх (РСДРП, ПС-Р, канстытуцыйных дэмакратаў, якія сталі звацца Партыя народнай свабоды) і нацыянальных (яўрэйскіх, польскіх, беларускіх і інш.) партыйных арганізацый. Разам з імі пашырыліся ліберальныя, сацыялістыч-ныя, сацыял-дэмакратычныя, нацыянальныя і іншыя погляды на далейшыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага развіцця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з’ездах, на старонках газет. У выніку зноў створаныя дзяржаўныя і грамадскія структуры сталі актыўна папаўняцца членамі партый, што непазбежна вяло да палітызацыі іх дзейнасці, галоўным чынам у напрамку першаступеннай рэалізацыі неагульных, вузкапартыйных інтарэсаў. Палітычнае становішча на Беларусі вясной 1917 г. характарызавалася поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыццяўленнем абве-шчаных Часовым урадам свабод: слова, друку, сходаў, саюзаў і інш. Акрамя таго, армія і народ падтрымалі яго заклікі аб працягу вайны ў мэтах абароны рэвалюцыі і канчатковым вырашэнні наспелых сацыяльна-эканамічных, нацыянальных і іншых праблем толькі пасля склікання Устаноўчага сходу.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 2399; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |