Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка

Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.

Разнавіднасцю інтэрв’ю-партрэта з’яўляецца публіцыстычнае інтэрв’ю-нарыс. Тут перад аўтарам паўстае больш складаная творчая задача. Бо гэта жанр, у якім у дыялогавай форме адлюстроўваецца, выкладаецца (“малюецца”, мадэлюецца) тая або іншая сацыяльная з’ява, паблема, а таксама асоба, якая здольная сваім прыкладам “спраецыраваць” тыповыя ці нестандартныя грамадскія сітуацыі, паводзіны, станы, рухі жыцця, важныя для соцыюму. Інтэрв’ю-нарыс ствараецца ў выглядзе пытанняў журналіста і адказаў аднаго або некалькіх рэсандэнтаў.

Па аб’еме іфармацыі інтэрв’ю-нарыс, хаця і набліжаецца да інтэрв’ю-партрэта, але ў ім можа быць некалькі ўдзельнікаў, якім журналіст задае пытанні-праграмы адказаў на заяўленую нарысавую тэму. Зразумела, партрэтныя ўражанні адносна ўдзельнікаў інтэрв’ю-нарыса ўсё ж узнікаюць (мы ж чуем-бачым тых, хто “у цэнтры звагі”). Але гэтыя партрэтныя ўражанні скіраваны на раскрыццё агульнай тэмы і як бы “партрэтна” нейтралізуюцца, каб сканцэнтраваць увагу аўдыторыі на асноўнай “нарысавай” тэме. Праз вобраз і адказы на пытанні журналіста аднаго ці некалькіх удзельнікаў дзеі ствараецца абагульнены аўдыёвізуальны вобраз нейкай сацыяльна важнай з’явы або асобнага героя-суайчынніка, гістарычнай асобы, гістарычнага факта, эканамічнай або культурнай праблемы і etc.

У інтэрв’ю-нарысе павялічваецца доля т. зв. невербальных элементаў твору – гукавых або відэакадраў паводле нарысавай тэматыкі. Аднак інтэрв’ю-нарыс – гэта, перадусім, публіцыстычны твор у вербальным выкананні.

 

Пэўнае падабенства з інтэрв’ю-нарысам ёсць у структурных збудаваннях, сродках адлюстравання і ўвасаблення ў жанрах публіцыстычнага інтэрв’ю-бяседы* і інтэрв’ю-дыялогу.

У адпаведнасці з галоўнай камунікатыўна-публіцыстычнай мэтай (апеляцыі да сацыяльных эмоцыяў, да грамадскіх паводзінаў як рэальна-фізічных, так і на ўзроўні свядомасці) у жанры інтэрв’ю-бяседы перабольшвае, так мовіць, раўнапраўная форма абмену інфармацыяй. Інтэрв’ю-бяседа – дыялогавы жанр, у якім фарміраванне сацыяльна важнага інфармацыйнага патоку ствараецца паводле праблемнага або эсэістычнага абмену інфармацыяй, меркаваннямі без завостранага публіцыстычнага пафасу. Публіцыстычны эффект у гэтым жанры ствараецца за кошт т. зв. “спакойнай” сацыяльнай эмацыянальнасці з ухілам аналітычнасці. Публіцыстычная фактура жанру інтэрв’ю-бяседы фарміруецца на падставе эмацыянальна ўраўнаважанага інфармацыйнага абмену субяседнікамі, якіх можа быць некалькі. Схематычна-коратка інтэрв’ю-бяседа характарызуецца як абмен якой-небудзь інфармацыйнай фактурай, пераважна без шматлікіх пытанняў журналіста. Аднак, як інтэрв’юер “ад пачатку”, журналіст можа задаць адно пытанне спачатку перадачы і адзін-два ў працэсе яе, г. зн. вытрымліваецца менавіта дыялог, у якім журналіст і рэцыпіент ігаюць аднолькавыя інфармацыйныя ролі – рэпрэзентантаў (“паведамляльшчыкаў”) якой-небудзь інфармацыі. Але менавіта інтэрв’ю як камунікацыя ў форме пытанняў і адказаў застаецца, ва ўсялякім выпадку, першае пытанне задаецца хаця б з мэтай, па-першае, пазначыць тэму, яе публіцыстычны накірунак, па-другое, самім пытаннем стварыць пабуджальную дынаміку бяседы па схеме: журналіст: “задаю пытанне, бо прафесія прымушае”; рэцыпіент: “адказваю і ўвогуле гавару публічна таму, што пытанне зададзена ды й увогуле тэма грамадскі актуальная”. Класічная схема самой бяседы як бы перадае прыхаваную семантыку паняцця бяседы, калі субяседнікі, якія “частуюць” адзін адно цікавай інфармацыяй, адначасова “маюць на ўвазе” трэцяга – аўдыторыю.

У практыцы акрэслілася больш-менш трывалая структура інтэв’ю-бяседы, якую можна схематычна пазначыць так: інфармацыя, паведамленне-уводзіны журналіста і яго “накіравальнае” пытанне – інфармацыя рэспандэнта, запрошанага на бяседу спецыяліста або каментатара па зададзенай тэме – зноў каментар або паведамленне журналіста – адказ-працяг тэмы рэспандэнтам і etc.

Публіцстычная драматургія ў інтэрв’ю-бяседзе ствараецца, перш за ўсё, журналістам, які ў сваім інфармацыйным блоку, у адпаведнасці з пазначанай у бяседзе тэмай, свядома завастрае, драматызуе інфармацыю і факты ў ёй, каб атрымаць у працяг ад рэцыпіента (рэцыпіентаў) адэкватны “сацыяльна неспакойны” каментар або сацыяльную імпрэсію. Тут таксама адбываецца жанравае сінтэзаванне (або камбінаванне сродаў) па чарговай схеме: пазначаны ў бяседзе факт або з’ява – каментар або аналіз яго субяседнікамі – перавод гэтай каментаванай інфармацыі ў рэчышча “сацыяльнага неспакою”. Г. зн. наданне інфармацыі і ўсёй бяседзе сацыяльна матывацыйнай якасці паводле схемы “так хачу” або “так жыць нельга”. Таму вонкавай прыкметай публіцыстычнага інтэрв’ю-бяседы з’яўляецца размова ў стылістыцы “чаргаванне меркаванняў”, пераважна без пытанняў, “на роўных”. Хаця журналіст, канечне, заўсёды, па прафесійнаму вызначэнню апрыёры будзе пабуджальнай сілай, “першым нфармацыйным штуршком”, катэгорыяй умоўнага інфармацыйнага “прымусу”, пачатковым інфармацыйна-публіцыстычным каталізатарам.

Публіцыстычнае інтэрв’ю-дыялог (ад грэч. dialogos размова, гутарка) – тая ж размова пераважна паміж двума субяседнікамі – журналістам і рэспандэнтам. Зрэдку, калі таго патрабуе тэма або сацыяльная, палітычная сітуацыя, інтэрв’ю-дыялог ствараецца паміж некалькімі рэспандэнтамі. Невялікая этымалагічная рэмарка тут будзе да месца.

У грэчаскай мове “дыя” (dia) – прыстаўка, якая пазначае працэс, які “праходзіць у прасторы і часе праз што-небудзь ад пачатку і да канца. “Дыя” значыць – поўнае завяршэнне дзеяння, а таксама раздзяленне, аддзяленне, напрыклад, дыягенез, дыягназ, дыяскоп, дыяграма, дыялектыка, дыялог.

Дыялог – гэта адмысловая функцыянальная разнавіднасць размовы, пераважна, вуснай. Як найважнейшы выяўленча-маляўнічы сродак, дыялог ужываецца ў драматургіі дзеля фарміравання і развіцця дзеі спектакля. Праз дыялогі ствараюцца вобразы і характары дзеючых асобаў спектакля. Дыялог выконвае ролю адмысловай славеснай “інструментоўкі” драматургічнай дзеі. Зразумела, бярэ пачатак у Антычнасці, калі дыялог сфарміраваўся як самастойны публіцыстычны і філасофскі жанр. У форме дыялогу з Сакратам, у прыватнасці, Платон будуе структуру сваёй работы “Філеб”, а таксама “Федр”. Форму (жанр) дыялогу лічылі зручнай формай лагічнага змястоўнага развіцця пэўнай славеснай дзеі многія вядомыя гістарычныя асобы. Сярод іх філосаф і драматург Лукіян (“Размова гетэр”), нямецкі тэарэтык мастацтва і філосаф Г.Э.Лесінг (“Размова вольных муляраў”), беларускі паэт-класік Я.Купала (“Сын і маці”).

Дыялог гістарычна склаўся як жанр абмену думкамі, уражаннямі, меркаваннямі пераважна двух асоб, што ёсць прынцыповым кібернетычным алгарытмам абмену інфармацыяй: недыялагічных інфармацыйных сутыкненняў, у прыватнасці, паміж людзьмі, не бывае. Калі яны здараюцца (кшталту натоўпу), дык гэта, звычайна сутыкненні хаатычныя, інфармацыйныя носьбіты і сама інфармацыя да пэўнага “канца” не асэнсоўваецца. Таму і ёсць у тэорыі камунікацыі, кібернетыкі, журналістыкі паняцце “дыялогавай формы зносін” – зносін дзвюх асоб. А калі зносіны больш за дзве ўсё ж адбываюцца, дык усё роўна інфармацыйны кантакт адбываецца “па чарзе” – “парамі”, хаця й у адной часовай прасторы, у адной, скажам, эфірнай размове, ток-шоў і інш.

Жанр электроннага інтэрв’ю-дыялогу і ўяўляе сабой актыўны інфармацыйны абмен менавіта двух суразмоўцаў на зададзеную тэму. Але абмен, у адрозненне ад інтэрв’ю-бяседы, драматургічна завостраны пытаннямі журналіста і, што важна падкрэсліць, рэспандэнта, які таксама “на роўных” можа задаваць пытанні і самому журналісту. Таму інтэрв’ю-дыялог часта набывае форму славеснага спаборніцтва, які можа пераўтварыцца ў дыспут. Г. зн. славеснае і змястоўна-лагічнае спаборніцтва двух або некалькіх дыспутантаў, якія імкнуцца ўскладніць субяседніку (-ам) абвяржэнне або іхняе “пераможнае” паведамленне як “адзіна правільнае”. Інтэрв’ю-дыялог – гэта эмацыянальна спакойны (зразумела, умоўна спакойны) абмен інфармацяй і стварэнне інфармацыйнай фактуры ва ўмоўным адказе адзін аднаму і, канечне, “трэцяму” – аўдыторыі. Схема інтэрв’ю-дыялогу: уводзіны ў тэму і “галоўнае” пытанне журналіста – адказ-роздум рэспандэнта і яго пытанне журналісту або іншаму ўдзельніку дыялогу – адказ журналіста або іншага ўдзельніка і яго пытанне субяседніку (-ам) і etc.

Дыялог часта перарастае (што публіцыстычна вельмі пажадана) у дыспут (ад лац. disputo разважаю, спрачаюся – публічная спрэчка, дыскусія) або дыскусію. Менавіта дыспут абмяркоўваецца загадзя, прапанову журналіста паўдзельнічаць у дыспуце папярэдне прымае (-юць) удзельнік (-і), бо дыспут адпачатку з’яўляецца жанрам сутыкнення меркаванняў, поглядаў, каментараў, часам у вострай эмацыянальнай форме. Схематычна дыспут выглядае так: журналісцкая “падводка” тэмы з “правакацыйнай” фармулёўкай і пытаннем – выкладанне свайго пункту гледжання на тэму-праблему і, магчыма, пытанне субяседніку-дыспутанту – абвяржэнне меркавання першага дыспутанта і прапанова свайго тэзісу, магчыма, пастаноўка пытання – абарона або лагічны “напад” на меркаванне папярэдняга дыспутанта і etc. да нейкага выніковага меркавання-абагульнення, якое фармулюе журналіст або кансенсус дыспутантаў. У дыспуце, зразумела, галоўная роля сэнсавага арбітру – у журналіста, які адпачатку павінен «ведаць» вынік дыспуту, бо дакладна павінен фармуляваць і ўяўляць асноўную мэту эфірнага дыспуту. Па сутнасці, дыспут – гэта ў многім мастацка-эмацыянальная форма інфармацыйнага выкладання сутнасці праблемы, якая ў большасці можа быць вырашана яшчэ і да пачатку дыспуту па дамоўленасці з удзельнікамі інтэрв'ю-дыспуту (падчас папярэдняга «дыспуту» у пакоі рэдакцыі па-за сценамі студыі). Аднак такі «дыпламтычны» варыянт інтэрв'ю-дыспуту можа не срацаваць як востра эмацыяальная форма ўзбуджэння сацыяльных эмоцый масавай аўдыторыі. Таму ідэальным з'яўляецца папярэдняя абумоўленасць самой праблематыкі з некаторымі, магчыма, пажаданнямі да формы дыспуту і ступені эмацыянальнага «накалу». Сюрпрызнасць – вось прыцягальная ўмова дыспуту, як і ў эсэ, калі аўдыторыя не можа прадугледзець, куды збочыць той ці іншы дыспутант, куды развярнецца дыскусія, наогул, чым яна скончыцца.

У гэтым выглядзе інтэрв'ю-дыспут амаль ушчыльную набліжаецца да жанру ток-шоў (пра гэты жанр ніжэй). «Дуэльнай» мэтай у дыспуце з'яўляецца імкненне аднаго дыспутанта максімальна пераканальна выкласці сваю пазіцыю, свой погляд на прапанаваную праблему, з'яву, сітуацыю. І настолькі пераканальна, каб, на яго погляд, не заставалася аніякай магчымасці ў дыспутанта-праціўніка перамагчы. А ў адказе дыспутант, у сваю чаргу, імкнецца лагічна выкласці свой погляд і паставіць «калегу» у цяжкае лагічнае або факталагічнае становішча, тым самым, выгадна падкрэсліць уласную інфармацыйную пазіцыю і паспрабаваць пераадрасаваць яе аўдыторыі, прыцягнуць яе на свой бок.

У пэўным сэнсе, дыспут ёсць сублімаваная форма спрадвечнага чалавечага суперніцтва за лідэрства, за «большы кавалак ежы», а ў наш час і ў нашым кантэксце – імкненне да «вечнай інфармацыйнай гульні» у імя сацыяльнага аптымізму і гістарычнай мэтазгоднасці.

У апошнія гады жанр дыспуту ўжываецца, але пакуль толькі на тэлебачанні. На радыё (айчынным) дыспут адсутнічае як незапатрабаваны. Пакуль. На тэлебачанні жанр дыспуту выкарыстоўваецца для стварэння палітычных, сацыяльна-ідэалагічных праграм, пераважна на маскоўскіх тэлеканалах.

У вэбпрасторы элементы дыспуту прысутнічаюць у Інтэрнет-форумах, дзе «адвязаная» форма і ананімнасць дазваляюць максімальна востра ставіть пытанні, псіхалагічна «руйнаваць» выказванні «фарумістаў». Адно: у Інтэрнэце пакуль немагчыма прыйсці да нейкага тэматычнага або лагічнага кансенсусу, бо кожны «сам сабе» пераможца і «выніковая выснова». Тут электроніка ў чарговы раз прадастаўляе гіпердэмакратычныя ўмовы для падкрэслена асабістага меркавання. Ціск на ўмоўна-абстрактных дыспутантаў ствараецца толькі «жалезнай» логікай або відавочным вывадам паводле паблематыкі, прапанаванай на форуме.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста | Характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1013; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.