Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу

Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная

Лекцыя ІХ. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў

· Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная

характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах

рэпартажу

· Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення

на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце

· Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная

сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы

журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)

· Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная

характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у

Інтэрнэце; роля і задачы журналіста

· Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка

публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.

 

 

Як і інтэрв’ю, рэпартаж – універсальны жанр журналістыкі. Як і інтэрв’ю, рэпартаж можа быць метадам збору інфармацыі і, адначасова, формай яе канстатацыі, тлумачэнняў, г. зн. – жанрам. А ў групе публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі рэпартаж са сваімі адмысловымі публіцыстычнымі магчымасцямі займае сваё ўнікальнае месца.

Аднак тут зноў нагадаем хрэстаматыўную прафесійную журналісцкую акалічасць: ад таго, якім павінен быць рэпартаж – факталагічным, аналітычным або публіцыстычным – залежыць ад максімальна канкрэтызаванай інфармацыйна-камунікатыўнай мэты, якую ставіць перад сабой сам аўтар-рэпарцёр або яго карпаратыўныя кіраўнікі. Але вельмі часта адбываецца сітуацыя, калі ні журналіст, ні рэдакцыя не вольныя выбіраць той ці іншы жанр: сама падзея, “матэрыя” з’явы, актуальнасць паблемы, яе значнасць і маштаб дыктуюць працэс “надання формы” у жанры ці то факталогіі, аналізу або публіцыстычнага “заражэння”.

Такім чынам, амаль так жа, як і ў выпадку выкарыстання інтэрв’ю, электронны рэпартаж як жанр можа быць або факталагічным, або аналітычным, або публіцыстычным – зноў жа ў залежнасці ад канкрэтызаванай камунікатыўнай мэты. Так, (паўторым дзеля стройнасці ізлажэння), калі ствараецца факталагічны рэпартаж, дык гэта – падкрэслена строгая канстатацыя “сведкі” пра факт, падзею, здарэнне і інш., часам з мінімальным выкарыстаннем вербальнага апарату або сузім без яго (стылістыка “no Comment”). У гэтым выпадку журналіст выконвае ролю “трымальніка камеры і мікрафону”, але ў патрэбным месцы і ў патрэбны час, што і ёсць высоказапатрабаванай прафесійнай якасцю журналіста.

Пры ўжыванні жанру аналітычнага рэпартажу журналіст стварае разгорнутае рэпарцёрскае паведамленне пра падзею, з’яву, у якое ўваходзяць неад’емным элементам каментары відавочцаў, спецыялістаў. Факт тут набывае абавязковую форму лагічнага, прычынна-выніковага апісання або візуальнага “кадрыравання”. Славесны каментар сінтэзуецца з аўдыяльнымі і відэакадрамі, якія закліканы тлумачыць факт цэнральны, асноўны. Аналітычны рэпартаж яшчэ можна ўявіць сабе як ланцуг разнастайных паведамленняў, каментараў, сведчанняў, якія па воле журналіста закліканы стварыць максімална зразумелы і відавочны “партрэт” рэпартажнай падзеі.

Публіцыстычны ж рэпартаж – гэта, канечне, факт, яго аналіз, але сэнсава-эмацыянльная скіраванасць рэпартажнага “надання формы” тая і такая, якія адсутнічаюць ў папярэдніх двух тыпах рэпартажу. Менавіта: апеляцыя да грамадскіх пачуццяў аўдыторыі, сацыяльная тэндэнцыйнасць падачы матэрыялу, падкрэсленыя суадносіны таго, што ўбачыў журналсіт, што адчуў, зразумеў з сацыяльным кантэкстам, з тым, што чакаюць адчуць і зразумець тыя “трэція” – ля прыёмнікаў і тэлевізараў, манітораў Інтэрнету. Публіцыстычны рэпартаж і будзе менавіта публіцыстычным, калі ён будзе абавязкова створаны эмацыянальна-скіраванымі словамі, вобразамі, відэакадрамі. А ўвесь гэты дастаткова складаны і інфармацыйна “шматслойны” сінтэзаваны матэрыял будзе арыентаваны на адмысловы канцавы камуніктыўны вынік публіцыстычнага тыпу рэпартажу: узбуджэнне ў аўдыторыі “сацыяльнага рэха” паводле “рапартаванай” праблемы, падзеі, сацыяльнай сітуацыі. Рэпартажнае “наданне формы” або вербальна-візуальна-гукавае “маляванне” падзеі адбываецца ў двух асноўных фактурных накірунках: канстатацыя-асэнсаванне плюс публіцыстычна-сацыяльная прэзентацыя падзеі-праблемы-факта. Паколькі публіцыстыка – мастацтва (або па-руску “искусство мастерства») сацыяльна-пачуццёвай, эмацыянальнай прэзентацыі жыцця і фактаў яе развіцця, звязаных адзін з адно разнастайных жыццёвых перыпетыяў, пастолькі і публіцстычны рэпартаж, натуральна, павінен утрымліваць мастацкі элемент. У прыватнасці, гэта, перадусім, сацыяльна і па-мастацку абагульненая з’ява або праблема, што і выклікае ў аўдыторыі адпаведныя “сацыяльныя” пачуцці-рэха, эмоцыі-водгукі.

За 80 гадоў існавання радыё, за 50 гадоў дзейнасці тэлебачання, за 15 гадоў функцыянавання і распаўсюджвання Інтэрнет-прасторы выкрышталізавалася некалькі тыпаў публіцыстычных рэпартажаў: праблемны рэпартаж, “вандроўны” (падарожны або турысцкі) нарыс-рэпартаж і святочны (з параду, дэманстрацыі, фестывалю).

9.2.Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія,

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка | Сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 632; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.