Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы

Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная

журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)

 

У драматургічнай аснове “вандроўнага” (падарожнага) рэпартажу – інфармацыйная схема “што бачу, пра тое пяю”. Аднак у гэты працэсе “надання электроннай формы” падарожным уражанням журналісту прыдзецца “бачыць”, “чуць”, “адчуваць” не “проста”, а асабліва. Г. зн., што журналіст, калі адпраўляецца ў вандроўку з мэтай стварэння падарожнага нарыса-рэпартажу, ад пачатку “узбройваецца” зыходнай інфармацыяй: што можа быць востра цікава аўдыторыі, у якім інфармацыйна-змястоўным і вобразна-спажывецкім аспектах рэпартаж будзе запатрабаваны.

Журналіст, які пачынае сваю інфармацыйна-творчую вандроўку, павінен, па-першае, ведаць агульны інфармацыйна-псіхалагічны накірунак сваіх вандроўных пошукаў. Па-другое, ужо папярэдне пажадана вызначыць тыя архітэктурныя аб’екты, галіны жыцця, культуры, гістарычных асобаў, якія “мясцовая” аўдыторыя-спажывец апрыёры, па вызначэнні бачыць, чуць, ведаць не ведае, не можа ведаць па розных прычынах. А гэта – тое, што і вылучае, што вызначае, адрознівае адну геаграфічную мясцовасць ад другой, адзін горад з яго гісторыяй, архітэктурай і самабытнасцю ад іншага, адзін народ з яго мовай, нацыянальнымі традыцыямі ад другога народа (“мясцовага”, для якога і мяркуецца вандроўны рэпартаж).

Публіцыстычны эффект у гэтым жанры ствараецца за кошт сімбіёзу а) натуральнай чалавечай цікаўнасці і б) аўдыторнай удзячнасці за новыя для яго ўражанні, хаця й апасродкаваныя і журналістам (“бачу цікавае яго вачыма”), і самім электронным сродкам (сістэмай радыё, тэлебачання, Інтэрнету). Бо чалавека апрыёры цікавіць тое, чаго ён у гэты момант не бачыў, не чуў, не перажываў, а тым больш, што ўсяго гэтага слухач-глядач, магчыма, і не зможа ніколі пабачыць, адчуць, убачыць.

Тут заўважым, што, хтосьці з аўдыторыі мог сам бачыць-чуць-адчуваць тое, пра што расказвае журналіст, але яго абавязкова зацікавіць уласнае меркаванне падарожнага журналіста пра тое, пра што ён расказвае. Аўдыторыя, акрамя ўласна зместу падарожнага рэпартажу, абавязкова зацікавіцца тым, “як” прэзентуецца падарожны рэпартаж самім рэпарцёрам.

Падкрэслім, што галоўны публіцыстычны эффект падарожнага рэпартажу складаецца з таго, што цікавы, насычана мала- або зусім невядомымі аўдыторыі фактамі жыцця мясцовасці, па якой вандруе журналіст, дакументальны электронны матэрыял фарміруе складаную псіхалагічную рэакцыю публікі. Па-першае, журналіст павінен “угадаць” (зразумела, цвяроза ведаць і разумець) тое, што абавязкова павінна зацікавіць аўдыторыю змястоўна: усё самабытнае, пажадана экзатычнае, адрознае ад “дадзенай” мясцовасці – архітэктура, звычаі і нацыянальныя трацыі, людзі-натуры, розныя гукавыя і відэаўражанні і інш. Па-другое, слухач, глядач, вэбспажывец гатовы эмацыянальна “аддацца” захапляльнасці самога журналіста, уступіць з ім у эмацыянальны ансамбль, падобна таму, як уступае ў такі кантакт музыкант на сцэне з яго публікай. Гэта азначае – адчуць адзіную з журналістам энергетыку захапляльнага пазнання новага, назапашвання жыццёвых уражанняў і перажыванняў, што і складае адну з самых прывабных бакоў нашага інфармацыйнага жыцця на Зямлі.

Такім чынам, падарожны рэпартаж – павествавальны жанр документальна-электроннага адлюстравання і электронна-абстрактнага ўвасаблення фактаў, геаграфічных, архітэктурных, грамадскіх, нацыянальных і іншых асаблівасцей жыцця ў той мясцовасці, у якой знаходзіцца або па якой вандруе журналіст. Фармальна-вонкавай асаблівасцю сюжэтнай дынамікі падарожнага рэпартажу з’яўляецца фактар “дарогі”, фізічнага руху, перасоўвання з мясцовасці ў мясцовасць – з умоўна вядомай журналісту і яго аўдыторыі ва ўмоўна незнаёмую і тым самым апрыёры цікавую мясцовасць, краіну, горад, кантынент, культуру, прыроду. У падарожным рэпартажы патэнцыяльная аўдыторыя як бы дэлегіруе свае “экзатычныя” пажаданні журналісту, стварае яму сацыяльны заказ на менавіта вандроўную інфармацыю, “пасылае” яго ў вандроўку.

Публіцыстычнасць у падарожным нарысе-рэпартажы складаецца як пэўны комплекс жанравых элементаў. Іх тры асноўных:

1) асоба журналіста-вандроўніка і яго захапленне, жаданне “падзяліцца” сваёй інфармацыйнай “раскошаю”, цікаўнасць да журналіста – псіхалагічна тыповая да ўсіх тых людзей, якія атрымалі магчымасць вандраваць там, дзе слухач-глядач “часова” пазбаўлены магчымасці самому перажыць тыя вандроўныя ўражанні;

2) 2) цікавыя, “з інтрыгаю” нечаканасці “карцінкі” мясцовасці і людзей, пра якіх расказвае журналіст (нечаканасць “з акна аўто” або эффект “нечаканасці панарамы”) і

3) увесь канцавы вынік падарожнага рэпартажу, драматургія яго “віртуальнага захаплення”, што фарміруе ў слухача-гледача пазітыўны псіхалагічны стан, які заўсёды наступае пасля набыцця чалавекам чагосьці карыснага, незвычайнага – цікавага жыццёвага вопыту.

Першы публіцыстычны элемент – асоба журналіста, яго захапленне ў падарожным рэпартажы павінны быць праяўлены ў першых гуках і відэакадрах гэтага вандроўнага твора. У першую чаргу – гэта гукава-інтанацыйны вобраз самога захаплення журналіста вандроўкай, якое пажадана, каб было прасякнута вострым жаданнем журналіста паведаміць аўдыторыі пра тое, што ўбачыў-пачуў-адчуў.

І тут у чарговы раз абсалютна натуральнай прафесійнай рысай прабіваецца адна з асноватворных якасцей журналіста і журналістыкі ў цэлым, а ў публіцыстыцы асабліва, – здольнасць журналіста-прафесіянала прыдумваць, вынаходзіць, фармуляваць усё новыя і новыя формы, метады, прыёмы, творчыя інструменты для максімальна поўнага, запамінальнага, уражлівага адлюстравання і ўвасаблення фактаў, падзей, станаў, людзей – жыцця (у вандроўцы – “чужога”). Журналіст абавязаны (гэта яго прызванне!) менавіта эўрыстычна, г. зн. з фантазіяй, незвычайна, драматургічна, творчы ажыццяўляць адну з самых запатрабаваных працэдур на Зямлі – працэдуру “надання формы” фактам руху нашага жыцця. Які ж захапляльны гэты працэс у цікавым, сюрпрызным вандраванні, які ж ён шматабяцальны сваім канцавым вынікам – гукавым або аўдыёвізуальным электронным падарункам – гэтым віртуальным “падарожжам”. І гэта – другі элемент падарожнага рэпартажу. А з сумы двух першых складаецца і трэці, самы важны элемент – інфармацыйнае, эмацыянальнае і культурнае ўзбагачэнне аўдыторыі – звышідэя падарожнага нарыса-рэпартажу. Тут да месца можа быць параўнанне журналіста-падарожніка з каментатарам-шоўменам, які закліканы прафесійна папоўніць эрудыцыю аўдыторыі самай разнастайнай якасці, зместу і формы – ад факта самабытнай мясцовасці да факта самабытнай асобы

Коратка пра спецыфіку сродкаў і драматургіі падарожнага рэпартажу, якія ствараюцца для радыё, тэлебачаннія і вэб-эфіру.

У радыёпадарожным рэпартажы аўдыяльнымі сродкамі адлюстравання і ўвасаблення ўсяго, што ўспрыняў журналіст-вандроўнік, могуць быць практычна ўсе даступныя рэпарцёру магчымасці гукавай імпрэсіі, у тым ліку электронныя. Не менш важнае, што павінен умець радыёжурналіст-вандроўнік, акрамя, зразумела, майстэрства вербальнага, літаратурна–моўнага (голасна ж расказваецца) увасаблення ўсяго ўбачанага, – гэта пачуць не толькі ўсе самыя выразныя гукі, праз якія праяўляецца “замежнае” жыццё, але пачуць менавіта непаўторныя, адметныя толькі для гэтай мясцовасці гукі, пачуць і запісаць або умець наблізіць да гэтай ці той гукавай праявы свой мікрафон (калі прамы рэпартаж) як праявы каларытнай, характэрнай, нацыянальна або жыццёва непаўторнай, адметнай. І, бадай, з гэтага майстэрства-таленту пачуць і перадаць у гуках непаўторнасць рэпартажнага аб’екту і складаецца ці не большая доля прафесійнай кваліфікацыі радыёжурналіста.

Сёння да гэтых умоўна н атуральных гукавых сродкаў увасаблення вобразаў не менш натуральна далучаюцца і электронныя. Іх можна атрымаць з дапамогай, напрыклад, спецыяльнага прыстасавання для гукавых спецэфектаў, што манціруецца на мікрафоне, і голас рэпарцёра можна тэмбральна змяніць, чым падкрэсліць інтанацыйна тое ці іншае ўражанне, эмацыянальную афарбоўку рэпартажу. Зразумела, пяршынства – за ўласнай імпрэсіяй журналіста-расказчыка. Затым — гукавыя вобразы або міні-рэпартажы “з месцаў” (характэрныя шумы, гукі прыроды, гарадоў і інш.), аўдыяльныя замалёўкі, інтэрв’ю з мясцовымі людзьмі, пачынаючы ад “простых” прахожых да мясцовага кіраўніцтва, спецыялістаў, чыноўнікаў. У залежнасці ад канкрэтай вяшчальнай задачы – “разавы” рэпартаж або, магчыма, серыя – у падарожным рэпартажы і будуецца сюжэт, яго драматургія. Часта матэрыял, які назбіраў у вандроўцы журналіст, становіцца змястоўнай “матэрыяльнай” базай для стварэння серыі, бо сама па сабе вандроўка нават унутры краіны – дарагая рэч. Таму рэдакцыі (каналу, радыёстанцыі) выгадна мець у эфіры цікавы апрыёры матэрыял “пашыранага” фармату – серыял. Тым больш, што сучасны, у прыватнасці, камерцыйны радыёэфір прадугледжвае кароткія, кампактныя часовыя кавалкі ў эфіры: большасць жа радыёаўдыторыі ўжо прывыкла да стракатасці кліпаў, да мабільнасці інфармацыйнага патоку, які павінен быць скампанаваны па схеме: “найбольш інфармацыі ў адзінку часу”. Таму падарожныя серыялы працягласцю ад 2-3 да максімум 10 хвілін найбольш адпавядаюць масавым аўдыяльным звычкам і ўвогуле “кліпаваму мысленню” сучаснай аўдыторыі.

На тэлебачанні ўсе, вышэйзгаданыя, тры публіцыстычныя элементы падарожнага рэпартажу, узмацняюцца, канкрэтызуюцца і набываюць візуальна рэальныя якасці сродку “глядацкага заражэння”. Вербальны тэкст тут складаецца прынцыпова інакш, бо журналісту на тэлебачанні не трэба вербальна апісваць тое, што ёсць на “відэакарцінцы”. У закадравым тэксце журналісту, у залежнасці ад канцавой задачы, ад ступені ўнікальнасці мясцовасці, архітэктуры, жыццёвага ўкладу, самабытнасці вонкавай і ўнутранай праявы людскіх характараў і інш. – у залежнасці ад усяго адмысловага комплексу падарожных уражанняў прыходзіцца дапаўняць “карцінку”, паглыбляць яе каментарамі, якія натуральна застаюцца за кадрам. І ў гэтым закадравым тэксце праяўляецца і сам характар журналіста, ступень яго журналісцкай экстравертнасці, жадання “заразіць” сваімі ўражаннямі аўдыторыю і, канечне, стварыць эмацыянальны, пачуццёвы прэцэдэнт “далучэння” яе да вандроўкі праз інфармацыйную “забаўляльнсць” свайго рэпартажу.

У вербальных тэкстах падарожнага тэлерэпартажу натуральна перабольшвае інфармацыя паводле пытання “якім чынам? чаму?” – тая, што натуральна “хаваецца” за вонкавай праявай рэчаў. Тут можа быць два асноўных журналісцка-рэпартажных захадаў. Першы – у стылістыцы “а давайма мы разам з вамі, гледачы, “даследуем”, а што там за фасадам…” – г. зн. прыём “далучэння да вачэй” журналіста зроку і ўвагі аўдыторыі: экраннае, беспапярэдняе “рэпартаванне” убачанага і пачутага праз камеру рэпарцёра, што ўтрымлівае момант актыўнага ўключэння ўвагі аўдыторыі ў сам працэс сюрпрызнасці вандроўкі. Другі варыянт каментараў – падрыхтаваны, г. зн. журналіст уключае камеру пасля таго, як сам асвоіцца з мясцовасцю, назапасіць пэўнай мясцовай інфармацыі і зможа даць вычарпальныя і адэкватныя каманды-рэкамендацыі аператару і рэжысёру.

Велізарную ролю ў стварэнні падарожнага рэпартажу іграе агульная эрудыцыя журналіста, якая дазваляе яму ствараць у сваіх тлумачэннях асацыятыўна-вобразныя паралелі, насычаць канкрэтную інфармацыю “з месца” параўнальнымі захадамі. Канечне, журналіст, які адпраўляецца ў камандзіроўку з мэтай стварэння падарожнага рэпартажу, абавязаны азнаёміцца з максімальна даступнай канкрэтнай і разнастайнай інфармацыяй, т. м., стварыць інфармацыйную “прэлюдыю” у сваёй свядомасці, інфармацыйна настроіцца на “хвалю” будучых уражанняў, папярэдне стварыць пакуль “расплывісты” вобраз будучай сустрэчы.

Зразумела, і ў тэлеварыянце падарожнага рэпартажу павінны быць выкарыстаны ўсе магчымыя асацыятыўныя электронныя спецэфекты ўжо на стадыі здымкаў або прамой трансляцыі, а тым больш на мантажы. Выкарыстанне электронных сродкаў выразнасці сёння – ужо абавязковы “джэнтльменскі набор” сучаснага экраннага сервісу, без якога экранны прадукт успрымаецца як анахранічны і правінцыяльны.

Тэхналогія падрыхтоўкі падарожнага вэбрэпартажу прыкладна тая ж, што і падчас стварэння рэпартажу тэлевізійнага. Ён можа быць наўпростым, калі на мабільную відэакамеру “бярэцца” непасрэдная карцінка “таго, што бачу” і перадаецца ў Інтэрнет. Каментар журналіста тут у асноўным закадравы. Пры мантажным варыянце – у большасці творча-вытворча-мантажных працэдур падобная на тэхналогію стварэння рэпартажу ў тэлеварыянце.

Адметнасць электроннага мантажу для вэбканалаў у тым, што, па-першае, заканамерна ўлічваецца іншы псіхалагічны алгарытм Інтэрнет-камунікацыі. Па-другое, розніцу складаюць зусім іншыя каналы распаўсюджвання: на тэлебачанні ўмоўна лакальныя, у Інтэрнеце – глабальныя. Па-трэцяе, вэб-экран утрымлівае спецыфічна-псіхалагічныя алгарытмы пры ўжыванні электронных спеэфектаў, якія па-рознаму псіхалагічна ўспрымаюцца пры ўмоўнай аднолькавасці: і там, і там – праз экран. Але, і тут варта акцэнтаваць на тым, што мы маем прынцыпова розныя працэдуры тэхнічнага падключэння да камунікацыі: да тэлеэфіру – праз пульт і глядзенне на экран, седзячы ў крэсле або на канапе, часта ў кампаніі з роднымі або сябрамі; вэбкантакт – персанальны, а падключэнне ажыццяўляецца праз клавіятуру, курсор і мыш. Да таго ж, як правіла, большасць падобных матэрыялаў, перададзеных у вэб-сістэму, прадугледжвае інтэрактыўнае ўспрыманне, форум-кантакт і інфармацыйны водгук-рэфлекс. Таму, тэлевізійны варыянт падарожнага рэпартажу ды й любога іншага жанру для тэлесістэмы зносін, пры перадачы яго па сістэме Інтэрнету патрабуе дадатковай уводнай інфармацыі, якая выконвае ў гэтым выпадку ролю анонсу.

Як мы адзначылі вышэй, асваенне новых электронных магчымасцей вэбтэхнікі толькі распачалося, і выпрацоўка новых сродкаў выразнасці, мастацкага кадзіравання і кампазіцыі ў працэсе электроннага “надання формы” – на самым пачатку. І гэтым ствараецца беспрэцэдэнтны эффект творчай і інфармацыйна-мастацкай прывабнасці ў стылістыцы “вэб”.

Разнавідасцю падарожнага рэпартажу з’яўляецца турысцкі рэпартаж. Звычайна, гэты тып публіцыстычнай рэпарцёрскай імпрэсіі адносіцца да забаўляльна-рэкламнай электроннай прадукцыі. Бо элемент рэкламы тут можа быць створаны з двух бакоў: расказ пра “здзіўляльныя” адметнасці краіны, курортаў, гарадоў, прыроды – рэклама і рэклама той ці іншай турфірмы, якая можа забяспечыць падобную вандроўку, што “заразіў” журналіст.

Апавядальны стрыжань у турысцкім рэпартажы ўмоўна павярхоўны, утрымлівае элемент утрыраванасці характарыстык, у асноўным, у вонкавых апісаннях, падкрэсленую экзатычнасць таго, пра што апавядаецца.

У турысцкім рэпартажы публіцыстычны эффект складаецца з таго, што можна аднесці да сублімаваных у гэтым жанры “спрадвечных” імкненняў чалавека да “перамяшчэння”, да руху, да вандроўкі, да забаўляльнасці “турысцкай панарамы”, якая разгортваецца перад зрокам, слыхам, іншымі сенсорнымі органамі турыста. І тут моцна ўздзейнічае эффект непаўторнага сюрпрызу і прыемнай, непрадказальнай нечаканасці. Гэты інтарэс да “турысцкай панарамы” абумоўлены псіхалагічнай заканамернасцю “сацыяльнай псіхікі” чалавека, якую можна вывесці як схему: “а што там, за гарой, ракой, акіянам?..”, якая, падобна, сфарміравался яшчэ падчас “племяннога” узроўню развіцця цывілізацыі. Гэта натуральная чалавечая цікаўнасць фарміравалася гістарычна і утрыравана сродкамі масавай інфармацыі і камунікцыі. Яны ў многім гэту генетычную здольнасць чалавечай псіхікі култывавалі, выкарыстоўвалі ў мэтах забеспячэння накладу і, адпаведна, прыбытку.

Публіцыстычны эффект у турыстычным рэпартажы, такім чынам, ствараецца за кошт пэўнага комплексу інфарамцыйна-эмацыянальных кампанентаў. Па-першае, жанр турыстычнага рэпартажу ўтрымлівае апрыёрны інтарэс слухача-гледача да асобы журналіста, які атрымаў як рэпарцёр гэту турыстычную магчымасць і якой “часова” не мае сам электронны спажывец. Па-другое, у турысцкім рэпартажы ёсць інфармацыя, з аднаго боку, пазнавальная, з-другога, – спажывецкая, якая даецца з мэтай “заразіць” слухача-гледача жаданнем самому пабываць у тым месцы, пра якое расказвае рэпарцёр. І па-трэцяе, турысцкі рэпартаж фарміруе ў спажыўца пачуццё псіхалагічнай “удзячнасці” рэпарцёру і ўсяму радыё, або тэлебачанню, або Інтэрнету за тое, што падарылі хвіліны інфармацыйнай забавы. У агульным назоўніку, як вынік па ўспрыняцці турысцкага рэпартажу, ствараецца пазітыўны настрой у аўдыторыі, які ўзбагачаны, хаця й ілюзорна, але ўсё ж магчымасцяй самому паўтарыць вандроўку журналіста. Да таго ж вандроўка гэта ўжо будзе забяспечана папярэдняй турысцкай інфармацыяй, якая ў гэтым жанры атрымлівае якасць інфармацыйнага сэрвісу, г. зн. функцыю пэўнага “грамадскага камфорту”.

Такім чынам, турысцкі рэпартаж – разнавіднасць падарожнага, які ствараецца як агляд нейкіх самабытных і вонкава прыцягальных бакоў, якасці жыцця, культуры турысцкага аб’екта з акцэнтам на спажывецкіх магчымасцях яго сузірання аўдыторыяй і яе асабістага непасрэднага перажывання, г. зн. рэкламы.

 

9.4. Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце | Характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 695; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.