КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у
Інтэрнэце; роля і задачы журналіста Нарыс-рэпартаж – гэта, па сутнасці, нарыс у рэпартажнай форме – публіцыстычны расказ журналіста – сведкі якой-небудзь цікавай сацыяльнай або прыроднай з’явы, падзеі, біяграфіі чалавека, нават праблемы (тут нарыс-рэпартаж сінтэзуецца з праблемным, дый не існуе жыццё ж без праблем). Журналіст можа самастойна “рэпарціраваць” з’яву, а можа дзеля гэтага арганізаваць выступленні відавочцаў, спецыялістаў, людзей, набліжаных да нарысавага паведамлення-тэмы. Такім чынам, нарыс-рэпартаж – гэта аўтарскі разгорнуты расказ пра тое, што журналіст убачыў, даведаўся з удзелам або без яго відавочцаў і спецыялістаў. У адрозненне ад праблемнага нарыс-рэпартаж – павествавальнае адлюстраванне і перайманне жыцця, яго незвычайных фактаў, з’яў, асоб. Але, зразумела, з уключэннем публіцыстычнага эмацыянальнага апарату – апеляцыі да грамадскай свядомасці аўдыторыі і прэзентацыі праз галоўных фігурантаў нарыса-рэпартажу пэўных праграм (мадэляў) грамадскіх паводзін. Гэта ўвасабляецца праз стварэнне эмацыянальнай матывацыі – “напрамую” або ў знятым выглядзе прапановы – “рушыць услед” за прыкладам героя (-ў) нарыса-рэпартажу. Зразумела, гэта надзвычай складаная творчая задача, якую можна параўнаць з крэатыўнасцю творчых задач літартурных прыкладаў у жанры нарыса. Калі ў факталагічным або ў аналітычным рэпартажах можна гаварыць пра адноста спрошчаную схему пабудовы сюжэтаў – “што бачу, пра тое спяваю”, дык у публіцыстычным нарысе-рэпартажы журналіст павінен узыйсці на вяршыню складанасці і крэатыўнай шматзначнасці вобразнага абагульнення. Пры гэтым ведаць і, галоўнае, умець выкарыстаць усе магчымыя вобразна-выразныя сродкі і вербальнага тэксту, і аўдыяльныя, і візуальныя, і тэхнічна-электронныя магчымасці паблемна-вобазнага “малявання”. Тут да месца будзе параўнанне з кампазітарам, для якога знайсці, прыдумаць, “праспяваць” мелодыю – гэта толькі палова творчай задачы. Другая, не менш, а можа й больш, важная – аркестраваць мелодыю, стварыць партытуру, гукавую кампазіцыю. Таму ў электронным нарысе-рэпартажы, фактычна, мастацкім творы максімальна дакладна павінна прасочвацца галоўная сюжэтная лінія: хто або што “НАРЫСуецца” у гэтым публіцыстычным расказе журналіста-відавочцы – “лепшы”, “горшы” або “просты”, “як усе” герой (сітуацыя, грамадскі стан, сацыяльная праблема, прыродная або экалагічная з’ява і etc.). У гэтым жанры нават можа быць “рэпартаж у рэпартажы”, а сам нарыс можа стварацца з дапамогай электроннага сінтэзу жанраў аўтарскай замалёўкі, партрэтнага інтэрв’ю, эсэістычных адхіленняў, музычных лейтматыўных (асацыятыўных) характарыстых героя або сітуацыі, электронных аўдыёвізуальных інверсій, “карцінак” і etc. і да т.п. Калі і надалей “фантазіраваць” на тэму сродкаў увасаблення, дык у гэтым жанры да месца могуць быць і невялікія пастановачныя фрагменты. Маюцца на ўвазе адноўленыя вобразы галоўных героеў нарыса-рэпартажу, якія ствараюцца “пастфактум”, электронна адноўлены з мэтай стварэння максімальна дакладнага электроннага вобраза аб’екта і змястоўнай праўды падзеі, чалавека, зявы, грамадскага стану, прыродна-экалагічнай праблемы. Тут ізноў варта успомніць пра тое, што электронная публіцыстыка, у прыватнасці, у жанры нарыса-рэпартажу – гэта ўнікальны стан эмацыянальнага і інтэлектуальнага апарату аўтара, у якім пажадана, каб перабольшвалі імкненні і здольнасці да стварэння сапраўды сацыяльна значных аўдыёвізуальных твораў па змесце і, зразумела, па форме, канструкцыі, кампазіцыі – арыгінальнай, непаўторнай, сюрпрызнай прэзентацыі вобразаў, станаў, перажыванняў. Ад здольнасці публіцыста фантазіраваць у накірунку вынаходніцтва (менавіта так варта назваць працэс “надання публіцыстычнай формы” у электроннай журналістыцы) найбольш эмацыянальна моцнай, узрушальнай і, адначасова, інфармацыйна-змястоўна насычанай формы – ад гэтага залежыць ступень самой грамадска-публічнай вартасці ўсяго мастацка-камунікатыўнага працэсу ў жанры нарыса-рэпартажу.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 862; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |