КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Лекцыя Х. Ток-шоў
· Гістарычная рэтраспектыва жанру · Ток-шоў на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце · Тыпы ток-шоў: праблемнае, сацыяльна-публіцыстычнае, забаўляльна-публіцыстычнае · Складнікі і сродкі традыцыйных ток-шоў · Характарыстыка найбольш папулярных айчынных і замежных ток-шоў Англ. talk гаварыць, размаўляць, размова і show 1) паказваць (паказвацца), 2) выстава, спектакль – “размоўнае прадстаўленне, відовішча, размоўны канцэрт” Спачатку некалькі імпрэсій-паралелей. …Старажытна-рымкі форум. Амфітэатрам бачым у белых тогах патрыцыяў, якія слухаюць або крыкамі, апладысментамі, жэстамі перапыняюць прамоўцу, выступаюць з рэплікамі, пытаннямі — што гэта вам нагадвае? … Узлесак Белавежскай пушчы вясной. Цецярук такуе — кліча, звяртае на сябе ўвагу самачкі. А побач другі цецярук і таксама такуе: спаборніцтва, такаванне. Штосьці нагадвае? …Каўказ (у мірныя часы, зразумела). Грузія. Недзе ў гарах — мястэчка, а ў ім на нейкім мясцовым свяце пад ценем вінаградніка — стол, а за ім — добрая сябрына, бяседа. Тамада трымае слова з кубкам (рогам!) сонечнага віна. А што гэта? …Сцэна Палаца Рэспублікі (або залы “Расія”). Жэня Крыжаноўскі (або Міша Жванецкі) вядуць свой канферанс. Як гэта мы назавём? …Экран ОРТ—“АНТ”. Штотыднёвая віншавальная “талака” “Поле чудес». Або на тэлеканале “Культура” – “Культурная рэвалюцыя”. А што ж гэта? Правільна: ток-шоў, “размоўнае (гаворкавае) прадстаўленне”. Гэта “размоўнае прадстаўленне” у сучасным выглядзе – амерыканскага паходжання. Дзесьці ў 1960-я гг. на экране сталі адаптавацца забаўляльныя канферансы з публікай у студыі. Эстафету размоўнага відовішча падхапіла Заходняя Германія, Еўропа, ну, і затым — свет. Сёння семантычнае напаўненне ток-шоў адносна шырокае. Само слова “шоў” мае два асноўныя азначэнні: першае — пышнае эстраднае відовішча, канцэртнае прадстаўленне (шоў, ілюзійнае шоў); другое — пераноснае значэнне: што-небудзь знешняе (руск. “показное”), якое разлічана на гучны вонкавы эфект, які не заўсёды можа быць адэкватным эстэтычнаму эфекту і зместу. Да гэтага шэрагу прадстаўленняў адносіцца і палітычнае шоў. Словам, ток-шоў — гэта “размова-дзеянне”, разлічанае на шумны знешні эфект. І лічыцца, што гэта менавіта тэлевізійны масава-публіцыстычны жанр. Але нават кароткі гістарычны агляд фарміравання ток-шоў на радыё сведчыць, што ток-шоў, як, перадусім, гаворкавы (talk) жанр, мае “генетычную “ падставу лічыцца таксама і жанрам радыйным. Аднак па чарзе.
Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 479; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |