Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №3. Асаблівую пазіцыю займала савецкае кіраўніцтва, адносна культурнага развіцця краін




Асаблівую пазіцыю займала савецкае кіраўніцтва, адносна культурнага развіцця краін. У 1920-х гг. паўсямесна праводзіліся мерапрыемствы па развіццю нацыянальнай культуры, вывучэнні спадчыны саюзных рэспублік. На Беларусі гэты працэс атрымаў назву - беларусізацыя - палітыка, накіраваная на развіццё беларускай мовы, культуры, павышэнні ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці.

Першымі мерапрыемствамі савецкіх улад у галіне адукацыі стала правядзенне ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва. У 1926г. у БССР сфарміравалася таварыства “Прэч непісьменнасць”.

У 1926г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”.

У 1939г. на XVIII з’ездзе ВКП(б) была пастаўленна задача ажыццяўлення ўсеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэння ў вёсцы і ва ўсіх рэспубліках усеагульнага 7-гадовага навучання.

 

Навуковае развіццё Беларусі было звязана з дзейнасцю славутых навукоўцаў. Шматлікія вынаходніцтвы ў розных галінах навукі садзейнічалі станаўленню навуковай эліты.

 

Імкліва развівалася літаратура і тэатр. У 1920-30-ягг. Актыўна і плённа працуюць пісьменнікі М. Чарот, К. Крапіва, К. Чорны, М. Лынькоў, П. Глебка, П. Броўка, А. Куляшоў, Э. Самуйлёнак і іншыя. Змест твораў часта складаўся з рэвалюцыйных падзей, яе пафаса і драматызма, грамадзянскай вайны, зараджэння новага грамадства.

Першы беларускі тэатр адкрыўся ў верасні 1920г. у 1926г. у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі драматычны тэатр. У 1932г. пачаў працаваць Трэці Беларускі драматычны тэатр у Гомелі. У 30-я гг. былі створаны Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР і Рэспубліканскі тэатр юнага гледача.

Імкліва набывала развіццё і музычнае мастацтва. Так, у Магілёве ў 1926г. прайшла прэм’ера беларускай савецкай оперы М. Чуркіна “Вызваленне працы”.

Славутыя кампазітары замацоўвалі ў сваіх творах падзеі Радзімы: Я. Цікоцкі, М. Аладаў, М. Чуркін.

Пачыналі дзейнічаць установы: у 1932г. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, у 1937г. Беларуская дзяржаўная філармонія.

У ХХ стагоддзі з’явілася шмат новых жанраў мастацтва, адным з якіх быў кінематограф. Ствараліся творы на розныя тэмы, але прыярытэтам абладалі рэвалюцыйныя і палітычнага зместу карціны. Першай беларускй стужкай стала работа рэжысёра М. Тарыча “Лясная быль” па аповесці М. Чарота “Свінапас” у 1926г.

 

Значны ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва і архітэктуры савецкай дзяржавы ўнеслі беларускія мастакі. Яны праявілі свій талент у шматлікіх галінах мастацтва.

 

 

Такім чынам, дасягненні беларускай культуры 1920-30-х гг. - гэта агульнацывілізацыйныя каштоўнасці, якія застаюцца актуальныя і сёння. Здабыткі тых часоў надоўга замацавалі пазітыўнае развіццё беларускай культуры.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 446; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.