Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанне №4. Палітычны рэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х ГГ. , характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым




Палітычны рэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны {татальны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі. Прапагандавалася тэорыя класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой планмадэрнізацыі грамадства (індустрыялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»), усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі з дапамогай адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.

Таталітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць «сталіншчынай») забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы - “ дзяржаўны сацыялізм” Пры ім функцыі па распараджэнні палітычнай уладайаказаліся адчужанымі ад большасці простых людзей і ажыццяўляўся партыйна-дзяржаўным апаратам.

У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыщщ БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем НЭПа і беларусізацыі, разгортваннем рэпрэсій і абвінавачванняў. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала са сталінскай.

У 1937г. 19 лютага была прынята Канстытуцыя БССР. У ей быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права вьібіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самой справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы трапіць (быць выбраным) у органы ўлады маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены Камуністычнайпартыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Такі безальтэрнатыўны парадак выбараў органаў улады, калі адна кандыдатура, узгодненая з мясцовым партийным кіраўніцтвам, прэтэндуе на адно месца характарызуецца гісторыкамі як «выбар без выбару».Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929г. пачалося выступленне супраць прымусовага стварэння калгасаў. У су-вязі са спыненнем палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «надыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, надыянал-фашыс-цкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(6)Б з 101 якія былі ўтой час на тэрыторыі БССР.

Грубыя парушэнні правоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі.

Такім чынам, развіццё Беларусі ў 1920-30-х гг. было шматгранным і неадназначным. Пераход ад “ваеннага камунізма” да нэпа спрыяў аднаўленню народнай гаспадаркі ў кароткі тэрмін. Аднак, замацаванне таталітарнага рэжыму і прыярытэт палітычных мэт над грамадскімі не змаглі далей развівць станоўчыя вынікі палітыкі нэпа. Шмат намаганняў плённых было зраблена ў галіне культурнага сферы: развіццё навукі, адукацыі, накірункаў мастацтва.

 

 

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 524; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.