Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №4

Вызначаныя супярэчнасці, якія існавалі ў імперыі на пачатку ХХ ст., сталі асновай да здзейснення далейшых пераўтварэнняў у грамадстве.

Галоўным чынам прычыны мадэрнізацыі былі звязаныя з пераходам грамадскага ўкладу ад феадальнага да буржуазнага. На працягу XIX- пачатку XX ст. адбыліся шэраг рэформаў у галіне сельскай гаспадаркі (рэформа П. Кісялёва, рэформа 1861г, рэформа П. Сталыпіна), якія ліквідавалі фальваркава-паншчынную сістэму, адмянялі прыгоннае праа і надавалі асабістую незалежнасць сялянам, укараненне буржуазных адносін на вёсцы. Аднак, ніводная з іх не вырашыла галоўнага пытання: надзялення сялянства зямлёй пры існаванні буйнога дваранска-памешчыцкага землеўладання.

У грамадска-палітычным сэнсе заставаліся таксама, шэраг прблем, галоўнай з якіх было захаванне самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў.

Падштурхнулі пачатак рэвалюцыйнага руху і эканамічны крызіс 1901-1903гг. і паражэнне ў руска-японскай вайне 1904-1905гг.

Прычыны рэвалюцыі 1905-1907гг.:

1. існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання;

2. пашырэнне ўмоў для развіцця капіталізму;

3. наяўнасць неабмежаванац манархіі;

4. абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей;

5. нявырашанасць нацыянальнага пытання;

6. наступствы руска-японскай і першай сусветнай вайны.

 

Такім чынам, рэвалюцыя 1905-1907гг. з’яўлялася буржуазна-дэмакратычнай і садзейнічала ўсталяванню буржуазнага ладу і пачатку дэмакратызацыі грамадства.

Да пачатку рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. сфарміравалася тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы - царызм, (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны - пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку "попечения о народных нуждах", а для падаўлення вызваленчага руху выкарыс-тоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.

3 сярэдзіны 1905г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх “Саюз рускага народу”. Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы, памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць піляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледжвалася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).

На Беларуеі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.

Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905г. Найбольш значныя з іх — "Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).

Праграма кадэтаў арыентавалася на стварэнне прававой здяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатации і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху". Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласйіцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саюзаў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мае насельніцтва на свой бок.

Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі больш правымі за кадэтаў I займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і либеральным лагерамі да лютага 1917г.

Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусь Беларуская буржуазія была десна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам, яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальна-дэмакратычнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентадыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў.

 

(Навучэнцам выкладчык прапаноўвае асноўнае запісаць).

 

Заданне для навучэнцаў: так як на пачатку занятка навучэнцы атрымалі схему “Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905-1907гг”, ім прапаноўваецца, выкарыстоўваючы адпаведны раздзел падручніка і згодна са схемай вызначыць апісанне гэтых падзей.

Падзеі, вызначаныя на схеме:

1. 9 студзеня 1905г.;

2. вясна-лета 1905г. (уздым сялянскага, рабочага і салдацкага руху);

3. 17 кастрычніка 1905г.;

4. кастрычнік 1905г. (“Курлоўскі расстрэл”, Усерасійская стачка);

5. снежань 1905г. (узмацненне выступленняў);

6. красавік 1906г. (дзейнасць І Дзяржаўнай Думы);

7. ліпень 1906г. (роспуск І Думы);

8. люты 1907г. (дзейнасць ІІ Дзяржаўнай Думы);

9. 3 чэрвеня 1907г.

 

Вынікі рэвалюцыі 1905-1907гг.:

1. утварэнне Дзяржаўнай Думы і ператварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію;

2. наданне дэмакратычных правоў і свабод;

3. правядзенне земскай рэформы ў 1911г.

4. захаванне памешчыцкага землеўладання;

5. афармленне праграм сацыялізацыі і нацыяналізацыі зямлі;

6. правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы;

 

Разам з вызначанымі падзеямі, актывізаваўся ў гэтыя часы і беларускі нацыянальна-культурны рух. Пасля парадэння рэвалюцыі 1905-1907гг, назіраўся заняпад сацыял-дэмакратычнага руху, так як многія арганізацыі былі аб’яўлены рэакцыйнымі і не маглі працягваць сваю дзейнасць.

Асаблівае распаўсюджанне набывае накірунак “западнорусизм”, які ўзнік яшчэ пасля паўстання 1863-1864гг. Яго сутнасць заключалася ў адмаўленні самастойнага і самабытнага паходжання беларусаў, і разглядала яго як адгалінаванне рускага народа. Галоўнымі мэтамі “западнорусизма” былі барацьба з каталіцтвам і ўплывам палякаў на беларусаў. Актыўным дзеячом, які прапагандаваў гэтую ідэю быў Л. Саланевіч, заснавальнік арганізацый «Белорусская жизнь», «Северо-западная жизнь».

У складаных умовах ажыццяўляўся беларускі нацыянальны рух. З аднаго боку, трэба было адстойваць самастойнасць ад палякаў, а з другога, ад рускіх. У тыя часы асноўнай арганізацыяй, якая была цэнтрам беларускага народнага руху, з’явілася газета “Наша ніва” (лістапад 1906-жнівень 1915гг.). У яе рэдакцыйны склад уваходзілі такія знакамітыя дзеячы, як І. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў і іншыя. Асноўная мэта выдвецкага цэнтру была захаванне адзінства і узаемадзеяння беларусаў у барацьбе за сваю незалежнасць. Яна стала этапам у пачатку творчага шляху для такіх пісьменнікаў як Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, З. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, М. Гарэцкі.

 

Пытанне да навучэнцаў: “Якія вынікі мела рэвалюцыя 1905-1907гг. на Беларусі і як гэта паўплывала на далейшы лёс краіны?”

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПЫТАННЕ №3 | ПЫТАННЕ №5
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 434; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.