Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь

Тыпалогія палітычных сістэм

У розныя гістарычныя перыяды была прынята свая тыпалогія палітычных сістэм. Адна з першых – Арыстоцеля і Платона: правільныя і няправільныя.

а) Згодна характара размеркавання ўлады: бываюць ПС аўтарытарныя і плюралістычныя; пазней – таталітарныя і ліберальна-дэмакратычныя.

б) Згодна марксісцкай тэорыі: буржуазныя, сацыялістычныя і ПС вызваліўшыхся краін.

в) Згодна М.Вэбера: традыцыйныя і рацыянальныя, альбо бюракратычныя.

г) Згодна Г.Алмонда: англа-амерыканскі, кантынентальна-еўрапейскі, даіндустрыяльны, таталітарны.

Часцей за ўсё існуюць змешаныя тыпы палітычных сістэм.

 

Палітычную сістэму Рэспублікі беларусь неабходна аналізаваць, перш за ўсё, па Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя прынцыпы функцыяніравання палітычнай сістэмы, дзе рэгламентуецца кампетэнцыя дзяржавы і роль ншых элементаў.

У той жа час неабходна ўлічваць тое, што ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца працэс істотнай трансфармацыі палітычнай сістэмы. Як адзначае Я.Бабосаў: “галоўны накірунак пераўтварэнняў злучаны са стварэннем палітычнай сістэмы адкрытага, плюралістычнага тыпу. У наш час палітыка-прававыя прынцыпы і нормы, якія з’яўляюцца асновай функцыяніравання ПС беларускага грамадства, зарыентаваны па міжнародныя дэмакратычныя стандарты”. У той жа час, на нашу думку, практычнае палітычнае жыццё Беларусі сведчыць аб іншым. Прымаючы законы і рашэнні згодна міжнародных стандартаў, выканаўчыя органы, насуперак ім, рэальна пераўтвараюць палітычную сістэму ў таталітарны тып.

Канстытуцыя ўхваляе Рэспубліку Беларусь, як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву. Згодна асноўнага Закона органы дзяржаўнай улады павінны дзейнічаюць згодна прынцыпа падзелу ўладаў: заканадаўчая, выканаўчая, судовая. Кожная з іх павінна быць самастойнай, але гэта толькі дэкларуецца, бо шэраг палажэнняў Канстытуцыі замацоўвае частку паўнамоцтваў судовай і заканадаўчай улады за выканаўчай ці падпарадкаванне ёй. У нашай краіне канстытуцыйна гарантуецца сістэма мясцовага кіравання, дэкларуецца шматвобразнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа быць абавязковай для ўсіх грамадзян. У той жа час у апошнія гады ідзе працэс выпрацоўкі і распаўсюджванне адзінай для ўсіх ідэалогіі, адпавядаючай толькі інтарэсам кіруючай эліты.

Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў межах Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выхоўванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах ва ўмовах шматлікіх перашкод і забарон з боку ўладаў у адносінах да апазіцыйных партый і арганізацый.

У Беларусі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, якія маюць мэту гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядучых прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца прынцып верхавенства права. Дзяржава, усе яе органы і пасадавыя асобы павінны дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Да найбольш важных прававых актаў, якія рэгуліруюць палітычныя адносіны, адносяцца Канстытуцыя краіны, звод законаў, статуты партый і арганізацый.

У сферы палітычнай свядомасці і палітычнай культуры, на думку Я.Бабосава і з ёю нельга не пагадзіцца, – ідзе працэс, накіраваны на фарміраванне палітычнага мышлення і дэмакратычных паводзін грамадзян. Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму свабоду думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Ва ўмовах узрастання ролі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) у палітычным жыцці грамадства, іх уплыву на палітычны працэс, недапушчаным з’яўляецца манапалізацыя СМІ дзяржаваю, грамадскімі аб’яднаннямі ці асобнымі грамадзянамі. У Беларусі забаронена цэнзура, але асобныя факты былі.

Ускладненне сістэмы палітычных адносін у грамадстве мае не толькі колькасныя, але і якасныя вымярэнні. Так, адносіны да палітычнай сістэмы характарызуюцца, з аднаго боку, лаяльнасцю і падтрымкай большасці народа, а з другой – складваннем рэальнай апазіцыі, актыўнасць якой узрастае ў перыяд барацьбы за ўладу (парламенцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў). У сувязі з гэтым трэба шмат чаго зрабіць у сферы ўдасканалення палітычных адносін Беларусі. У прыватнасці – памяншэнне ўзроўня палітычнай канфрантацыі ў грамадстве, забеспячэнне грамадзянскай згоды і выпрацоўкі дэмакратычных працэдур урэгуліравання палітычных канфліктаў. Нормай палітычных адносін павінны стаць адносіны кансенсуснага тыпу (правядзенне дыскусій, перамоў, арганізацыя «круглых сталоў і інш.).

Сучасная палітычная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь налічвае каля 15 год. Яе развіццё працягваецца, удасканальваецца заканадаўства, фарміруецца палітычная культура з улікам асаблівасцей беларускага менталітэта.

Жыццядзейнасць палітычнай сістэмы залежыць ад яе здольнасці мяняцца ў адпаведнасці з новымі грамадскімі працэсамі, фарміраваць з'яднанае грамадства, рэальнае адзінства інтарэсаў і мэт дзяржавы і народа. Эфектыўнасць яе функцыяніравання залежыць ад тыпа палітычнага рэжыма, ад таго, якія складваюцца адносіны грамадства да яго палітычнага ладу. Глыбокія пераўтварэнні матэрыяльнага і духоўнага жыцця сучаснага чалавецтва вядуць да ўтварэння новага дынамічнага тыпу палітычнай сістэмы – грамадства з больш вольнымі адносінамі паміж дзяржаваю і грамадзянамі, з сацыяльным кантролем за палітычным жыццём, дзейнічаючымі дэмакратычнымі прававымі нормамі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Структура і функцыі палітычных сістэм | Понятие политического режима, его типы
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 964; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.