Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя заняткі, быт і звычаі балцкіх плямён




Пачынаючы з канца III тысячагоддзя да н. эры і да IV-VI ст. н. эры этнічны склад насельніцтва Беларусі поўнасцю змяніўся. У гэты час на усёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейцы. Паходжанне тэрміна “балты” звязваюць з лацінскай назваю вострава на поўначы Еўропы (Baltia). У пісьмовых крыніцах балты упершыню згадваюцца Тацытам (I ст. н.э.) у сувязі з промыслам бурштыну. Тагачасныя балты подзяляліся на заходніх (прусы, ятвягі, курты, галінды, скальвы); усходніх (літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы і інш.) і дняпроўскіх (вычляненне іх можна правесці толькі археалагічна). Абагульняючы тэрмін “балты” быў уведзены ў навуковы ўжытак нямецкім лінгвістам Г.Несельманам толькі ў 1845 г. Пытанне аб прарадзіме балтаў навукоўцамі канчаткова не высветлена, але часцей за іншыя, сустракаюцца меркаванні, што на тэрыторыю Беларусі яны прыйшлі з Сярэдняга Падняпроўя. Балты стаялі на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі – фіна-угры і таму паступова асімілявалі апошніх, навязаўшы апошнім сваю мову і культуру. Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з пачаткам новай эпохі (каменны век саступае месца бронзаваму веку (III-II тыс. гг. да н.эры-I тыс.гг. да н.эры). Старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. У VII ст. да н.эры насельніцтва Беларусі навучыласявыплаўляць жалеза. Выплаўлялі яго з бурага жалезняку сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах.

Сістэма земляробства атрымала назву “мяднай”. Асноўнымі пасяўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, бабы. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі. Нашы продкі разводзілі буйную рагатую жывёлу, каней і свіней. Выраб жалезных прылад працы садзейнічаў развіццю хатняга рамёства. Шырокае распаўсюджанне атрымала прадзенне, ткацтва, пляценне, выраб глінянага посуду. У першым тысячагоддзі да н.э. першабытныя людзі жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям’я (50-80), некалькі такіх сем’яў складалі род. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямёнаў – саюз плямёнаў. Выкарыстанне больш эфектыўных прылад працы з металу, поспехі ў земляробстве і жывёлагадоўлі стварылі ўмовы для накаплення багацця асобнымі сем’ямі, што прычынілася да ўзнікнення супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, да ваенных сутыкненняў паміж імі. Паступова асноўным тыпам пасяленняў балтаў становяцца ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тысячы. Усё больш частыя войны і ваенныя набегі прывялі да ўтварэння грамадска-палітычнага ладу, пад назвай ваенная дэмакратыя (вярхоўная ўлада належыць агульнаму сходу ўзброеных воінаў). Гэта пачатак разлажэння першабытнаабшчыннага ладу. Родавая абшчына пачала ўступаць месца сельскай (суседскай). У яе аснове ўжо ляжалі не сваяцкія, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі. Гэтыя працэсы пачаліся на поўдні Беларусі ў I-III стагоддзяў нашай эры, а ў цэнтральнай і паўночнай частках – на два-тры стагоддзі пазней. Балцкае насельніцтва пакланялася агню і сонцу. Праяўленнем культу агню быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай чырвонай охрай, якая потым пераходзіла на косці.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 718; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.