КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы
Генезіс усходніх славян. Протанароднасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэдвявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV-V ст.н.э. – да нашага часу. Пра паходжанне славян, пра месцазнаходжанне іх прарадзімы існуе мноства канцэпцый, меркаванняў і гіпотэз. На сённяшні дзень вучоныя часцей за ўсё прарадзімай соавян лічаць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. У пачатку другой паловы I тысячагоддзя н.э. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала. Прычыны? 1. Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва. 2. Пачатак складвання классавага грамадства.Маёмаснае размежаванне падштурхоўвала да захопу новых зямель. Славяне рухаліся ў розных накірунках, у выніку сфарміраваліся тры славянскія групы: - паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.); - усходнія славяне засялілі вялікія абшары да Дона, Акі, Волгі (рускія, украінцы,беларусы); - заходнія славяне (палякі,чэхі, славакі, сербы-мужычане). Яны нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Ва Усходняй Еўропе славяне асімілявалі мясцовае насельніцтва (балцкае, фіна-угорскае і цюрскае). У летапісах сустракаецца каля 15 усходнеславянскіх супольнасцей - дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. У VI-VII ст.ст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал; у VIII-IX ст.ст. – массавае рассяленне славян. Дрыгавічы займалі большую частку Паўднёвай і частку Сярэдняй Беларусі. Радзімічы займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной, у басейне ракі Сож і яго прытокаў. У культуры пераважалі славянскія элементы. Мова – славянская. Назва хутчэй за ўсё паходзіць ад імя Радзім. Крывічы займалі поўнач Беларусі. Акрамя Полацкай зямлі ёсць яшчэ два цэнтры рассялення крывічоў – Пскоўшчына і Смаленшчына. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі. Іх неправамерна называюць плямёнамі, больш правільна – протанароднасці і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.
Да сярэдзіны ІХ ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу (народны сход), а выканаўчую ўладу ажыццяўлялі валасныя князі. Развіцце земляробства і жывелагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб’яднання для абароны славянскіх зямель ад ваяўнічых качэўнікаў (хазараў, печанегаў, полаўцаў і інш.) прывялі да ўтварэння вялікай дзяржавы Кіеўскай Русі. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку ІХ ст. існавлі два ўсходнеславянскіх саюзы: паўночны – з цэнтрам ў Ноўгарадзе і паўдневы – з цэнтрам у Кіеве. Калі ж і пры якіх абставінах беларускія землі ўвашлі ў склад Кіеўскай Русі? Адказаць на гэта пытанне складана, адзінага меркавання ў навукоўцаў не існуе. Але на думку большасці, адбылося гэта ў ІХ – ХІ ст.ст., прычым, спачатку былі падпарадкаваны землі палачан, потым дрыгавічоў і радзімічаў, апошнімі ў склад старажытнай дзяржавы ўвайшлі землі Панемання і Берасцейскага Пабужжа. Кіеўская Русь была раннефеадальнай дзяржавай-манархіяй. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найбольш знатныя князі і старэйшыя дружыннікі князя (баяры). У падуладных вялікаму князю землях кіравалі пасаднікі і іх памочнікі – тысяцкія. Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы. У перыяд праўлення пераемнікаў Алега (882 –912) – Ігара (912 – 945), Вольгі (945 – 964) і Святаслава (964 – 972) уплыў Кіева відавочна аслабеў. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева, аднавіў сваю палітычную самастойнасць і значна ўзмацніўся ў 40 – 70-ыя гады Х ст. Нанава пачаў фарміраваць Кіеўскую Русь пазашлюбны сын Святаслава ноўгарадскі князь Уладзімір (вялікі кіеўскі князь у 980 –1015 гг.). Збіраючыся распачаць барацьбу за кіеўскі трон са сваім зводным братам Яраполкам, Уладзімір намагаецца cхіліць на свой бок Полацк. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватаўства Уладзіміра да Рагнеды (дачкі полацкага князя Рагвалода). Чым скончылася гэта сватаўство ўсім вядома. Падпарадкаваўшы сябе Полацкую зямлю, Уладзімір ідзе на Кіеў, забівае Яраполка і садзіцца на кіеўскі трон. Уладзімір стаў знакавай асобай, пры ім Кіеўская Русь дасягнула свайго найвышэйшага росквіту, а сам ён атрымаў прозвішча Уладзімір – Краснае Сонейка і Уладзімір – Хрысціцель. Уладзімір з Рагнедай мелі 4 сыны і 2 дачкі. Старэйшы з сыноў Ізяслаў быў пасланы у Заслаўе, а каля 985 г. заняў Полацкі стол, памер ён у 1001 г. ва ўзросте 25 – 26 гадоў. ХІ ст. – час найбольшага росквіту Полацкага княства. У 1003 – 1044 гг. тут правіў Брачыслаў Ізяслававіч (унук Рагнеды і Уладзіміра). У 1015 г. Кіеўская Русь была падзелена паміж нашчадкамі Уладзіміра. Брачыслаў, умацаваўшы княства, пачынае барацьбу са сваім дзяцькам – Яраславам (Мудрым) за ўплыў на паўночныя землі Русі. У 1021 г. Брачыслаў напаў на Ноўгарад і захапіў яго, але на зваротным шляху быў разбіты на рацэ Судоміры войскам Яраслава. Нягледзячы на пагрозу Брачыслаў атрымаў Віцебск і Усвяты, адмовіўшыся ад улады над Ноўгарадам. Такім чынам, менавіта з 1021 г. Полацкае княства стала жыць “аўтаномным жыццём, вядучы працяглую барацьбу з Кіевам”. Другая палова ХІ ст.звязана з імем Усеслава Чарадзея (1044 – 1101 гг.) 57 гадоў на троне! На працягу 1044 – 1060 гг. крыніцы маўчаць пра Усяслава, гэта можа азначаць толькі тое, што яго дзейнасць у гэты час не выходзіла за межы сваёй вотчыны. З 60-х гадоў, дастаткова ўмацаваўшыся, Усяслаў пачынае энергічную дзейнасць. У 1065 г. ён са сваёй дружынай напаў на Пскоў, але замак не здаўся. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. Захопам Ноўгарада Усяслаў “разбіў славу Яраслава”. Сыны Яраслава Мудрага: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі, Усевалад Пераяслаўскі – вырашылі адпомсціць Усеславу. Паход на Менск упершаню ўзгадваецца ў летапісах. Захапіўшы Менск Яраславічы рушылі на Нямігу. 3 сакавіка 1067 г. тут адбылася жорсткая бітва Усяслаў пацярпеў паразу. Але Яраслававічы на Полацк не пайшлі, а запрасілі яго на перамовы,пад час якіх схапілі яго разам з двумя сынамі і адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі “ў поруб”. 15 верасня 1068 г. у Кіеве адбылося народнае паўстанне. Просты люд запатрабаваў даць ім зброю для барацьбы з полаўцамі, ад якіх Ізяслаў пацярпеў грандыёзнае паражэнне. Ізяслаў адмовіў, тады кіяўляне вызвалілі з цямніцы Усяслава і абвясцілі яго сваім князем, а Ізяслаў уцёк у Польшчу за дапамогай у караля Баляслава. У 1069 г. Ізяслаў з войскамі Баляслава Харобрага рушыў на Кіеў. Але рашучай бітвы не адбылося, Усяслаў у ноч напярэдадні бітвы па неразгаданай прычыны кідае сваё войска і ўцякае ў Полацк. Змаганне Полацка з Кіевам працягваецца. Двойчы Усяслаў вымушаны быў на кароткі час пакідаць Полацк, але знаходзіў у сябе сілы вяртацца зноў. З канца 70-х гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У выніку моцна пацярпелі полацкія гарады, і асабліва Менск, які ў 1084 г. быў цалкам знішчаны, пасля чаго адрадзіцца на старым месцы ўжо не змог. Жыхары, якім удалося выратавацца пасяліліся ў раёне Нямігі, перанесшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча. З 1084 да 1101 г. летапісы маўчаць аб войнах супраць Полацкай зямлі. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. У выніку з’явіўся шэраг асобных княстваў: Менскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Гарадзецкае і інш. Складываюцца мясцовая княжацкія дынастыі. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зяілі характарызуецца як княжацка-вечавы лад. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Узаемаадносіны веча і князя можна разглядаць як першыя крокі на шляхуразмежавання і падзелу ўладаў – заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князь). Тураўскае княства. На поўдзень ад Полацкай зямлі, знаходзілася Тураўская зямля, з цэнтрам Тураў (цяпер гарадскі паселак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці). Працэс афармлення Тураўскага княства праходзіў у 2 этапы: 1. Фарміраванне протанароднасці дрыгавічоў 2. Племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае княства Тураў узнікае ў к.Х ст. у самым цэнтры Дрыгавіцкай зямлі. Вельмі выгаднае геаграфічнае становішча – водны шлях з Кіева ў Польшчу. Пладародная глеба, што спрыяла развіццю землеробства. У часы Рагвалода, а гэта канец Х ст. Тураўская зямля аднасілася да Полацка, а пасля перамогі Уладзіміра, адыйшла да Кіева і залежала ад яго ўсё ХІ ст. Тураўскі стол доўгі час пераходзіў старэйшым сынам кіеўскага князя, якія пасля смерці сваіх бацькоў пераходзілі на кіеўскі трон. Цесная сувязь с Польшчай, Святаполк Уладзіміравіч парадніўся з каралем Баляславам. Перыядычна кіраванне ажыццяўлялася непасрэдна з Кіева, так было пры Уладзіміру Манамаху (1113 – 1125 гг.). У 40-я гады ХІІ ст Тураўскае княства канчаткова выходзіць з-пад залежнасці ад Кіева і тут усталеўваецца свая княжацкая дынастыя. Кіеў спрабуе вярнуць Тураў, штурм горада ў 1158 г., але без вынікова. Тым не меньш, драбленне не спыняецца. Першым адыходзіць Клецкае княжества, потым Дубровіцкае, асобнымі становяцца Тураўскае і Пінскае. У ХІІІ ст. Тураўская зямля губляе сваё былое палітычнае значэнне, яе князі ўсе больш залежалі ад галіцка-валынскіх, а потым ад літоўскіх князёў. Палітычны лад: 1. Магчыма было веча. 2. Існавалі пасады пасадніка і тысяцкага. Тураўская зямля адыграла выключную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці. Тут склаўся адзін з трох правобразаў беларуса – паляшук.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1609; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |