КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Культура Беларускiх зямель у ХI-ХIII ст. ст.
Культура (лац. cultura - апрацоўка) - гiстарычна пэўны ўзровень развiцця грамадства, творчых сiл i здольнасцей чалавека, выражаны ў спосабах арганiзацыi жыцця i дзейнасцi людзей, а таксама ў ствараемых iмi матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей. Развiццё культуры на Беларусi звязваюць з пранiкненнем на яе тэрыторыю пiсьменнасцi i хрысцiянства. У аснову пiсьменнасцi, якая распаўсюдзiлася на Беларусi лягла пiсьменнасць створаная братамi Кiрылам i Мяфодыям у 863 годзе. Пры дапамозе "кiрылiцы" пiсалі ў Балгарыi, Сербii, на Русi i iншых славянскiх краiнах. Вывучэнне надпiсу на каменi, якi быў знойдзены ў Полацкай Сафii, сведчыць пра асваенне ў ХI ст. у Полацкай зямлi кiрыламефодзiеўскай пiсьменнасцi. Паступова стваралася старажытная лiтаратурная мова, якой карысталiся ў дзяржаўным i грамадзянскiм жыцці ўсходнiя славяне. Аб распаўсюджваннi пiсьменнасцi сярод жыхароў беларусiх гарадоў сведчыць знаходка ў Бярэсцi, датуемая ХIII ст. Гэта грэбень з самшытавага дрэва, на якiм паслядоўна размешчаны славянскiя лiтары ад "а" да "л". Грэбень з Бярэсця выконваў ролю "буквара" для навучання грамаце ў ХIII ст. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы - сярэднявечныя пiсьмы бытавога характару. Берасцяныя граматы III ст. выяўлены ў вынiку археалагiчных раскопак у Мсцiславле i Вiцебску. У першай палове ХI ст. пачалося летапiсанне i стварэнне рукапiсных царкоўных кнiг. Ёсць звесткi аб iснаваннi Полацкага летапiсу, якi страчаны ў ХYIII ст. Летапiсы магчыма вялiся ў Тураве i Навагрудку. Самая вядомая з рукапiсных кнiг - Тураўскае евангелле - ХI ст. Знойдзены засцёжкi ад старажытных кнiг у Менску, Друцку, Ваўкавыску, Навагрудку. Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з'яўляюцца помнiкi манументальнай архiтэктуры-пераважна цэрквы. Ў Полацку ў 50-х гг. будуецца грандыёзны Сафiйскi сабор - трэцi ва ўсходняй Еўропе (Кiеў, Ноўгарад). Полацкая Сафiя - не толькi культавая, але i грамадская пабудова, дзе захоўваўся архіў, бiблiятэка, дзяржаўная казна. На працягу ХII ст. у Полацку ўзведзена каля 10 мураваных царкоўных устаноў. Найбольш вядомыя: Барысаглебскi манастыр у Бельчыцах, Пятнiцкая царква, Спаса-Еўфрасiньеўская царква, якую пабудаваў полацкi дойлiд - Iаан. Да нашых дзен захавалася Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. У Камянцы ў канцы ХIII ст. была пабудавана абарончая вежа - выдатны помнiкнiк вежавага дойлiдства Беларусi. Шэдэўрам старажытнага беларускага мастацтва з'яўляецца крыж Еўфрасiннi Полацкай. Яму прысвечана свята "Узвiжанне Крыжа", якое святкуе Праваслаўная царква 27 верасня. Зрабіў крыж у 1161 г. майстар Богша Лазар на заказ Еўфрасiннi Полацкай. Памер крыжа - 51 см. удаўжыню, таўшчыня 15 см. Крыж аздоблены залатымi i срэбнымi пласцiнамi, мае перагародкавыя эмалi. На залатых пласцiнах змешчаны выявы святых i Iсуса Хрыста, фiгура Божай мацi. Па сваiх мастацкiх якасцях i тэхнiцы эмалей крыж не ўступае вырабам, якiя карысталiся тады сусветнай славай. У гады вайны крыж Еўфрасiннi Полацкай, якi знаходзіўся ў Магiлёускiм краязнаўчым музеi, быў страчаны.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 447; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |