КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Утварэнне i дзейнасць БНР
Першы ўсебеларускi з'езд адбыўся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняў Беларусi. Па прадстаўнiцтву i складу гэта быў ў поўнай меры паўнамоцны з'езд, якi меў права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады. На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яўлены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня). Трэці ўсерасiйскi з'езд Саветаў адобрыў дзеяннi Беларускiх бальшавiкоў. 18 снежня 1917 года тайна ў дэпо Лiбава-Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыўма ўсебеларускага з'езда. Быў абраны выканаўчы камiтэт (17 чалавек) начале з Тамашом Грыбам. Ва ўмовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абарону Беларусi. У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкі ўцяклi з Мiнска. Уладу у свае рукі ўзяў Выканкам Усебеларускага з'езду. 21 лютага 1918 года Выканкам звярнуўся да народа Беларусi з першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязаўся склiкаць Усебеларускі ўстаноўчы з'езд. 9 сакавiка 1918 года Выканкам Усебеларускага з'езда прыняў IІ Ўстаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Беларускай Народнай Рэспублiкай. Выканкам быў пераiменаваны ў Раду БНР, прызiдыўм якой узначаліў прадстаўнiк БСГ Серада I. М. Рада БНР узяла курс на ўсталяванне ў беларусi дэмакратычных асноў грамадскага ладу. Прадстаўнiкi эсэраў, меньшавiкоў, бунда ўвайшлі ў Раду БНР. 25 сакавiка 1918 года на сесii Рады БНР была прынята IIІ Ўстаўная грамата. Яна абвяшчала незалежнасць БНР. У грамаце Рады БНР патрабавала перагляду ўмоў Брэсцкага мiру, настойвала на тым, каб Рада БНР самастойна падпiсала мiрнае пагадненне як з урадамi Германа-Аўстрыйскага блока, так i Савецкiм урадам незалежнасць БНР прызналi дэ-юрэ. Украiнская Народная Рэспублiка, Лiтва; дэ-фактэ - Турцыя, Фiнляндыя. З боку Савецкай Расii паступіў пратэст супраць абвяшчэння БНР. Бальшавiкi заяўлялi, што стварэнне БНР - гэта спроба адарваць Беларусь ад Расii i далічыць да Германii, аднавiць старыя парадкi. Ва ўнутрыпалiтычным жыццi Рада БНР дабiлася ад германскага камандывання згоды на дзейнасць Мiнскай гарадской, але няўдалай была спроба стварэння Беларускага войска. Германскiя ўлады баялiся, што зброя можа быць павернута супраць iх. Рада БНР даволi паспяхова займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю. Быў атрыманы дазвол на выданне 14 беларусамоўных газет i часопiсаў. Адкрыта было больш за 160 беларускiх. Быў адкрыты педiнстытут, створана бюро па напiсанню падручнiкаў, а для iх выдання - таварыства "Асвета". У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяўлення фiнансава-грашовай сiстэмы. Пасля лiстападаўскай 1918 года рэвалюцыі ў Германii, Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкi мiрны дагавор i рушыў Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы ўласных войск, Рада БНР не змагла аказаць супраціўленне. Многiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск. Такiм чынам, у вынiку неспрыяльных знешне-палiтычных і ўнутраных умоў няўдала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаўнасцi. Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны ўплыў на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў. Гэта прымусiла бальшавiцкі ўрад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 985; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |