Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Удзел бсср у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі

 

Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў. Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І.Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У.Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план. 16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял, было актам гістарычнай справядлівасці. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.

 

Развiццё культуры ў 20-ыя гады. Беларусiзацыя.

 

У перыяд НЭПА праводзіўся рад мерапрыемстваў, якiя садзейнiчалi нацыянальна-культурнаму будаўнiцтву на Беларусi. Такая палiтыка атрымала назву "беларусiзацыi". Першыя крокi беларусiзацыi былi зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, iдзе арганiзацыя школ для нацыянальных меншасцей на iх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнiчалi i некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Iгнатоўскi, З. Ф. Жылуновiч, А. Л. Бурбiс i iншыя. Пад уплывам iх дзейнасцi ажыццяўляецца беларусiзацыя шэрагу рэспублiканскiх устаноў. Выдавецтва "Савецкая Беларусь" выпускае газеты, часопiсы, кнiгi на беларускай мове i мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнiчаць Беларускi дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка. Ствараецца сiстэма дашкольнага выхавання i школьнай адукацыi, прафесiйных вучылiшчаў i тэхнiкумаў. У 1921г. адкрыты Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Быў заснаваны iнстытут беларускай культуры (iнбелкульт), рад бiблiятэк. Пачалi працаваць Дзяржаўны музей i Цэнтральны архіў. II сесiя ЦВК БССР (15 лiпеня 1924г.) паклала пачатак беларусiзацыi як афiцыйнай дзяржаўнай палiтыцы. Была створана спецыяльная камiсiя па яе правядзенню пад кiраўнiцтвам А. I. Хацкевiча. Яна, сумесна з акруговымi камiсiямi абавязана была правесцi шырокi комплекс мерапрыемстваў: 1) перавод рэспублiканскiх устаноў i часцей Чырвонай Армii на беларускую мову; 2) вылучэнне беларусаў напартыйную, савецкую, прафсаюзную работу; 3) арганiзацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развiццё беларускай лiтаратуры i гэдак далей. Пераход устаноў i арганiзацый на бел. мову намячалася ажыццявiць на працягу 1-3 гадоў. У 1924-25г. г. праводзiцца работа па растлумачэнню сутнасцi беларусiзацыi. На розных мовах выдавалася спецыяльная лiтаратура, выступалi агiтатары i прапагандысты. Ва ўстановах i арганiзацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. бел. мовай валодалi 80% служачых. На адказную работу вылучаюць не толькi беларусаў, але i часткова тых, хто вывучыў беларускую мову i добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кiраўнiкоў акруг i раёнаў, беларусаў было 48%. Высокiм узроўнем прафесiяналiзму дзяржаўнага дзеяча вызначалiся палiтыкi рэспублiканскага рангу, такiя як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовiч i iнш. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноў. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гiсторыя, эканомiка i геаграфiя БССР. Дзейнiчалi курсы беларусазнаўства, якiя рыхтавалi настаўнiкаў i лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускiя пiсьменнiкі Ў.Дубоўка, М. Чарот, К. Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якiя адбывалiся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа "Новая зямля" дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапiвы "Мядзведзiчы" i iнш. творах паказаны жыццё, праца, мары радавых працаўнiкоў таго часу. Развiваецца краязнаўства. На сярэдзiну 20-х гадоў у БССР дзейнiчала 240 краязнаўчых арганiзацый. Краязнаўцы выступалi з дакладамi, выдавалi рукапiсныя зборнiкi, збiралi фальклорныя творы. У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна ў навуцы - беларусазнаўства. Беларусiзацыя прадугледжвала культурнае развiццё iншых нацыянальнасцей, якiя жылі ў рэспублiцы. Былi створаны нацыянальныя Саветы ў месцах iх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўнiцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сiл. Адны спрабавалi прыпынiць беларусiзацыю, другiя - фарсiраваць. Пытаннi барацьбы з шавiнiзмам i нацыяналiзмам абмяркоўвалiся на з'ездах КП(б)Б i Пленумах ЦК. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю ў правядзеннi беларусiзацыi, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася ў адносiнах да iнбелкульта, якi страціў сваё першапачатковае прызначэнне. Але, нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэння паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М. Гарэцкi; гiсторыкi В. Ластоўскi, У. Iгнатоўскi, У. Пiчэта; жывапiсец i графiк М. Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" Е. Мiровiч; кампазiтар, аўтар Дзяржаўнага гiмна БССР Н. Сакалоўскi i iнш. Да 1928 г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехаў. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяўленню асветнiцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўнiцтва ў БССР.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР | Новая эканамiчная палiтыка ў БССР
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2142; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.