КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Новая эканамiчная палiтыка ў БССР
Х з'езд РКП (б) палажыў пачатак крутому павароту ў палiтыцы Савецкай дзяржавы. На з'ездзе была прынята новая эканамiчная палiтыка, якая павiнна была забяспечыць хуткі ўздым эканомiкi, павышэнне матэрыяльнага i культурнага ўзроўня рабочых i сялян і ў канчатковым вынiку - пабудову сацыялiзму ў краiне. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак. Такiя крокi НЭПа, як замена харчразвёрсткi харчпадаткам, свабодны выбар форм землякарыстання стымулявалi гаспадарчую дзейнасць сялян. Паспяхова прайшлi пасяўныя кампанii 1921 i 1922 г. Першыя крокі ў аднаўленнi с/г стваралi неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасцi i развiцця гандлю. У 1921-22 гадах пачалi працаваць Мiнскi чыгуналiцейны i машынабудаўнiчы завод "Энергiя", Талачынскi крухмальны завод, крыштальны завод "Барысаў", фабрыка запалак "Беразiна", шэраг лесапiльных i гарбарных заводаў. Наладжваўся гандаль памiж горадам i вёскай, а таксама памiж БССР i Савецкай Расiяй, Украiнай i iншымi савецкiмi рэспублiкамi. Нягледзячы на першыя поспехi, становiшча ў прамысловасцi заставалася цяжкiм: крызiс збыту, якi пачаўся вясной 1922г., працягваўся да 1924г. Прадпрыемствы, iмкнучыся атрымаць высокiя прыбыткi, штучна завышалi цану на сваю прадукцыю. Ў вайну адбылося рэзкае разыходжанне цэн на прамысловыя тавары i сельскагаспадарчыя прадукты. Сяляне з-за высокiх цэн не маглi набываць прамысловыя тавары, апошнiя залежвалiся на складах, а рабочыя заводаў не атрымлiвалi зарплату. Дзякуючы грашовай рэформе 1924г., павелiчэнню закупачных цэн на с/г прадукцыю, выкарыстанню розных сродкаў павышэння эфектыўнасцi вытворчасцi, крызiс збыту быў пераадолены i аднаўленне народнай гаспадаркi паскорылася. НЭП аказаў спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркi. Да 1927г. яна была поўнасцю адноўлена, а па пасяўных плошчах, па пагалоўю буйной рагатай жывёлы пераўзышла даваенны ўзровень. Узрос попыт сялян на сельгасмашыны i мiнеральныя ўгнаеннi. Набiралi сiлу кааператыўныя аб'яднаннi, якiмi было ахоплена больш за 60% насельнiцтва вёскi. Ўраджайнасць у iх перавысiла сярэднюю на iндывiдуальных гаспадарках на 12%. Палепшыўся матэрыяльны дабрабыт працаўнiкоў сельскай гаспадаркi. Выраслi сялянскiя закупкi мануфактуры, цукру, мыла, газы. Вёска пачала больш спажываць мяса, сала, мукi i круп. Нямала прадукцыi вывозiлася сялянамi на рынкі ў гарады i мястэчкi рэспублiкi. Змянiлася да лепшага становiшча ў прамысловасцi. З 1924г. рост прадукцыйнасцi працы ў ёй ужо апярэджваў павелiчэнне заработнай платы. Станоўчую ролю у гэтым адыграла грашовая рэформа, павышэнне працоўнай дысцыплiны. Паскарэнню аднаўленчых працэсаў садзейнiчала развiццё сувязей з iншымi рэспублiкамi. З Расii і ўкраiны Беларусь атрымлiвала станкi, каменны вугаль, метал, нафту i iнш. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысіў даваенны ўзровень. На долю дзяржаўнай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся ў параўнаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысіўся жыццёвы ўзровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыўнасць рабочых.
Iндустрыялiзацыя ў рэспублiцы i яе вынiкi.
Адной з задач пабудовы сацыялiзму было ажыццяўленне iндустрыялiзацыi (пераход ад ручной працы да машыннай тэхнiкi i iндустрыяльнай тэхналогii вытворчасцi). У Беларусi прамысловае будаўнiцтва разглядалася па лiнii расшырэння здабычы i перапрацоўкi лесу i торфу, выкарыстання лёну i канапель. У 1926 г. былi вызначаны задачы iндустрыялiзацыi БССР. На Пленуме ЦК КП(б)Б Старшыня СНК БССР I. А. Адамовiч адзначыў, што прамысловасць БССР будзе развiвацца як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравiны. Асаблiва вялiкая ўвага ўдзялялася развiццю лёгкай прамысловасцi. Былi таксама вызначаны меры па развiццю машынабудавання, швейнай i тэкстыльнай прамысловасцi i iнш. У першыя гады iндустрыялiзацыi (1925-28г.) асноўныя капiталаўкладаннi накiроўвалiся на патрэбы лёгкай прамысловасцi, прамысловасцi, звязанай з пераапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыi i iнш. Частка сродкаў была выдзелена машынабудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялаў. Заводы ў Мiнску "Энергiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, аБелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi. На аснове рашэняў ХV з'езда ВКП(б) (снежань 1925г.) быў распрацаваны план развiцця народнай гаспадаркi БССР на 1928/29-1932/33г. г., якi быў зацверджаныХII з'ездам КП(б)Б, а ў маi 1929г. - IХ з'ездам Саветаў рэспублiкi. Намечана было стварыць буйную прамысловасць, правесцi рэканструкцыю ўсёй народнай гаспадаркi. У I пяцiгодцы было прадугледжана развiццё паліўна-энергетычнай базы, будаўнiцтва новых прадпрыемстваў i рэканструкцыя старых. Вялiкая ўвага ўдзялялася стварэнню сельскагаспадарчага i агульнага машынабудавання. Аб'ём вытворчасцi буйной прамысловасцi павiнен быў ўзрасцi на 331, 8%. У першыя гады быў зроблены значны крок уперад у развiццi розных галiн прамысловасцi. Але гонка тэмпаў пад лозунгам "Пяцiгодку - у чатыры гады", увядзенне камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы адмоўна адбiлiся на вынiках наступных гадоў пяцiгодкi. Напрыклад, замест намечанага 100% росту нацыянальнага даходу атрымалi толькi 86%. Тым не менш, эканамiчны вынiк пяцiгодкi быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932г. павялiчыўся ў 2, 7 разы ў параўнаннi з 1928г. За гады пяцiгодкi было ўведзена ў строй звыш 500 прадпрыемстваў, з iх 78 буйных. Гэта фабрыка "Сцяг iндустрыялiзацыi" i "КIМ" у Вiцебску, Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, БелДРЭС i iнш. У II пяцiгодцы (1933-1937г. г.) ставiлася задача забяспечыць станкамi i машынамi асноўныя галiны народнай гаспадаркi, правесцi рэканструкцыю энергетыкi. Аднак рост прамысловасцi быў значна нiжэй плануемага. Гэтаму садзейнiчалi негатыўныя вынiкi каманднай эканомiкi, недапастаўкi сыравiны i iнш. Адмоўна адбiвалiся на развiццi прамысловасцi i судовыя працэсы над "шкоднiкамi" i "ворагамi народу". Але харчовая, тарфяная, цагляная i некаторыя iншыя галiны развiвалiся хуткiмi тэмпамi. Былi пабудаваны Гомельскi шкляны i Крычаўскi цэментны заводы, Магiлёускi аўтарамонтны завод i iнш. У III пяцiгодцы (1938-чэрвень 1941г. г.) вялiкая ўвага ўдзялялася развiццю машынабудавання. Былi пабудаваны Мазырская электрастанцыя, Мiнскi радыёзавод, Рагачоўскi кансервавы завод. Хутка iшло развiццё прамысловасці ў заходнiх абласцях. З 1929 па 1940г. у Беларусi было пабудавана i рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Вядучымi галiнамi вытворчасцi становяцца станкабудаванне, машына-будаванне, вытворчасць радыёапаратуры i iнш. Мiнск, Вiцебск, Гомель ператварылiся ў буйныя iндустрыяльныя цэнтры. Рабочы клас налiчваў 700 тыс. чалавек, IТР - 9 тыс. чалавек. Тэмпы iндустрыялiзацыi каштавалi вялiкага напружання сiл працоўным рэспублiкi. Пагоршылася матэрыяльнае становiшча многiх слаёу насельнiцтва. У краiне была ўведзена картачная сiстэма. Рабочыя рэспублiкi былі ўцягнуты ў фарсiраваную iндустрыялiзацыю, удзельнiчалі ў сацыялiстычным спаборнiцтве, у такiх яго формах як ударныя брыгады, рух рацыяналiзатараў i вынаходнiкаў i iнш. Сацыялiстычнае спаборнiцтва насiла даволi фармальны характар, бо не падмацоўвалася матэрыяльна. Але за гады першых пяцiгодак былi дасягнуты i станоўчыя вынiкi аб якiх гаварылася вышэй.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 432; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |