Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Калектывiзацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

Вялiкую ўвагу на Беларусi надавалi каапераванню сялянскiх гаспадарак. Усiмi вiдамi кааперацыі ў рэспублiцы было ахоплена ў 1925г. 18, 2% сялянскiх гаспадарак, а ў 1928 - 50%, калгасамi - 1%. Тэмпы вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi пачалi знiжацца, а гэта складала пагрозу планам паскоранага развiцця прамысловасцi. Правы блок на чале з М. Бухарыным выступаў за прыцягненне сродкаў вёскi да ажыццяўлення iдустрыялiзацыi, але супраць надзвычайных мер, за адначасовы ўздым сялянскiх гаспадарак i развiццё розных форм кааперацыi. Пасля ХV з'езда ВКП(б) (снежань 1927г.) ставiцца задача аб'яднання сялянскiх гаспадарак у буйныя калектыўныя. Меркавалася павелiчэнне дапамогi сялу, ў тым лiку па механiзацыi ручной працы, укараненню агратэхнiкi i перадавога вопыту. У 1928-29г. г., спекулiруючы на "хлебным крызiсе", i на спробе кулацтва арганiзаваць голад i не дапусцiць калектывiзацыi, павольны шлях развiцця эканомiкi быў адхiлены кiраўнiцтвам СССР. Пачынаецца гвалтоўная канфiскацыя збожжа, якая нярэдка прыводзiла да голаду. Тых, хто выступаў супраць сiлавых метадаў у эканомiцы, абвiнавачвалі ў правым ухiле. Напрыклад, Д. Ф. Прышчэпава (нарком земляробства БССР) i яго прыхiльнiкаў абвiнавацiлі ў страце класавай пiльнасцi i насаджэннi кулацкiх гаспадарак. "Прышчэпаўшчына" асуджала насаджэнне камун, выступала за прасцейшыя формы калектыўнай арганiзацыi земляробства. За свае погляды Д. Прышчэпаў i яго прыхiльнiкi былi выключаны з партыi i рэпрэсiраваны. Такiм чынам, на аснове барацьбы з кулакамi пачаўся пераход да паскоранай, прымусовай калектывiзацыi. На пачатку паскоранай калектывiзацыi былi адхiлены планы па абагульненню сельскай гаспадаркi да 1932-33г. да 18% пасяўной плошчы. Праiгнаравалi пастанову ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930г. "Аб тэмпах калектывiзацыi i мерах дапамогi дзяржавы калгаснаму будаўнiцтву", у якой планавалася правесцi пераўтварэнні ў вёсцы да вясны 1932г. Усё больш прымяняюцца такiя сродкi як гвалi i запалохванне. У лютым 1930г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняла рашэнне аб аб'яднаннi да пачатку веснавой сяўбы 75-80% сялянскiх гаспадарак. Беларусь была аб'яўлена рэспублiкай суцэльнай калектывiзацыi. У вёску для стварэння калгасаў накiроўваюцца ўпаўнаважаныя, так называемыя дваццацiпяцiтысячнiкi. Многiя з iх дзейнiчалi метадамi насiлля. Сяляне залiчвалiся ў калгасы, утваралiся камуны, называлi "кулаком" усякага, хто не пажадаў запiсвацца ў калгас. Сяляне ў радзе месц выступалi супраць калектывiзацыi. Сяляне рэзалi жывёлу, а ў асобных выпадках бралiся за зброю. У 1930г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў. Усё-такi прымусовае абагульненне дало свае вынiкi. Да сакавiка 1930г. у калгасах аказалася 58% сялянскiх гаспадарак. Пасля з'яўлення ў "Праўдзе" артыкула I. В. Сталiна "Галавакружэнне ад поспехаў" (2. 03. 1930) i прыняцця 14. 03. 1930 пастановы ЦК ВКП(б) "Аб барацьбе супраць скажэння партлiні ў калгасным руху" кiраўнiцтва БССР часова адступiла ад грубых метадаў калектывiзацыi. Пачынаецца адток сялян з калгасаў. У калгасах засталося 11% гаспадарак. Але восенню 1930 г. палiтыка "суцэльнай калектывiзацыi" была адноўлена. Пленум ЦК ВКП(б) (кастрычнiк 1930г.) прызнаў неабходным "паскорыць" тэмпы калектывiзацыi. У 1931г. бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэннi калектывiзацыi да вясны 1932г. Але ў 1932г. замест завяршэння абагульненых гаспадарак, адбыўся новы адток сялян з калгасаў (55 тыс. сялянскiх сям'яў). Гэта была рэакцыя на голад, якi ахапіў краiну ў 1932-33г. i забраў 3-4 млн. жыхароў. У сiлу таго, што голад абыйшоў рэспублiку, пачынаецца новы этап калектывiзацыi. Да канца II пяцiгодкi яна завяршаецца на Беларусi. У калгасах апынулася 87, 5% сялянскiх двароў, 96% пасяўной плошчы. На калгасных палях працавала 8 тыс. трактараў, 600 камбайнаў i г. д. Калектывiзацыя азнамянавала карэнныя змены ў сельскай гаспадарцы БССР. Была лiквiдавана шматукладнасць у эканомiцы i створаны буйныя калектыўныя гаспадаркi. Метады пры правядзеннi калектывiзацыi (рэпрэсii, пазбаўленне калгасаў самастойнасцi i г. д.) тармазiлi iх гаспадарчы рост. Ад вёскі ўсё больш адрывалiся чалавечыя i дзяржаўныя рэсурсы. Узмацнялася сiстэма дырэктыўнага планавання i бюракратычнага камандавання калгасамi з боку партыйнага апарату. А працаўнiкi сельскай гаспадаркi былi пазбаўлены сродкаў вытворчасцi, пашпартоў, што прывязвала iх да калгасаў i павялiчвала прымусовы характар працы. Пачалося рассяльняванне вёскi.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Новая эканамiчная палiтыка ў БССР | Грамадска-палiтычнае жыццё у БССР у 30-ыя гады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 840; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.