КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Грамадска-палiтычнае жыццё у БССР у 30-ыя гады
У канцы 20-х пачатку 30-х гадоў усталявалася дырэктыўная сiстэма кiравання. Гэта прывяло да знiшчэння вытворчай дэмакратыi. Пытаннi развiцця вытворчасцi рашаюцца не працоўнымi, а кiраўнiкамi прадпрыемстваў. Сходы праводзiлiся рэдка i на iх каралi "шкоднiкаў", крытыкавалi вiнаватых, цi гаварылi аб чарговай "перамозе" сацыялiзму. У калгасах рашаючую ролю адыгрывала праўленне, але кiраваў сам старшыня, якi назначаўся "зверху". Такое кiраўнiцтва адмаўляла працоўнаму калектыву ў яго праве ўдзельнiчаць у кiраваннi вытворчасцю, праяўляць iнiцыятыву, укараняць перадавы вопыт, адказваць за вынiкi працы. Палiтычны рэжым з рысамi дэмакратычнага цэнтралiзму ў 20-ыя гады ператвараўся ў рэжым аўтарытарнага цэнтралiзму - бяспрэчнага падначалення цэнтральнай уладзе. Гэта было звязана з тым, што дзяржаўнае рэгуляванне рынкам супярэчыла палiтыцы НЭПа, разыходзiлiся iнтарэсы памiж прамысловасцю i сельскай гаспадаркай. Мог узнiкнуць палiтычны крызiс, якi можна было прадухiлiць дальнейшай цэнтралiзацыяй улады. У гэты час расце колькасць членаў партыi, Саветаў, iншых арганiзацый за кошт (перш за ўсё) выхадцаў з вёскi, якiя паддавалiся ўплыву камандных метадаў кiравання. На тэрыторыi БССР доля рабочых (учарашнiх сялян) склала ў 1935г. 22%. Пад канец I пяцiгодкі ў кiруючыя органы БССР улiлiся рабочыя i сяляне, якiя вылучылiся ў правядзеннi iндустрыялiзацыi, калектывiзацыi, кiравання. Iх культурны ўзровень быў яўна недастатковы: 3/4 мелi пачатковую адукацыю, а то былi i без адукацыi. У вынiку з'явіўся "кiраўнiк", гатовы выканаць любыя распараджэннi "зверху", падтрымаць любыя дзеяннi. Стварыўся бюракратычны апарат, якi знаходзіў сваiх выканаўцаў, спекуляваў на веры ў Савецкую ўладу i сацыялiзм. У сярэдзiне 30-х гадоў адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках знаходзiцца заканадаўчая i судовая ўлада. Грамадскiя арганiзацыi працоўных фактычна не дзейнiчаюць. Саветы ствараюць толькi бачнасць улады. Кiраўнiкi Саветаў назначалiся на аснове дырэктыўных указанняў. Да канца 20-х гадоў адбылося згортванне i такiх элементаў дэмакратыi, як, напрыклад, калектыўнасць у абмеркаваннi рашэнняў. У 1936г. у СССР была прынята Канстытуцыя, а ў 1937г. па яе ўзору i падабенству - Канстытуцыя БССР. Усе грамадзяне атрымалi палiтычныя правы, у тым лiку выбiраць i быць выбранымi. Уводзiлася прамое, роўнае i тайнае галасаванне. Але ўвядзенне падобных канстытуцыйных норм мела намiнальны характар, бо выбары адпачатку i да канца аднадушна адабралi палiтычную лiнiю, намечаную "вярхамi" i зацверджаных iмi адзiных кандыдатур у органы ўлады. Дыктатура, якая была ўсталявана ў краiне, патрабавала свайго прыкрыцця ў выглядзе такой Канстытуцыi. Аб тым, што гэта так, сведчыць хваля рэпрэсiй, якiя пракацiлiся да i пасля яе прыняцця. Пад прыкрыццём сталiнскай формулы аб абвастрэннi класавай барацьбы па меры руху да сацыялiзму груба парушалiся правы чалавека. Вялiкая хваля рэпрэсiй пракацiлася па рэспублiцы ў 1933-36г. г. у час чысткi партыi i абмену партбiлетаў. Колькасць членаў КП(б)Б скарацiлася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937г. запушчана версiя аб iснаваннi на Беларусi антысавецкага падполля, нацыянал-фашысцкай арганiзацыi на чале з М. Ф. Гiкала (сакратар ЦК КП(б)Б), А. Ф. Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М. М. Галадзедам (старшыня СНК БССР). Састаў партыйнай арганiзацыi рэспублiкi зменшыўся яшчэ на 2, 2 тыс. чалавек. У 1937-38 гадах былi рэпрэсiраваны старшынi ЦВК i СНК БССР Я. А. Адамовiч, З. Ф. Жылуновiч, сакратары ЦК КП(б)Б Я. Б. Гамарнiк, А. I. Крынiцкi i iнш. Таксама былi падвергнуты рэпрэсiям амаль усе наркомы, дзеячы прафсаюзаў i камсамола, кiраўнiкi народнай гаспадаркi. Большасць з iх было расстраляна. Актыўны ўдзел у правядзеннi рэпрэсiй прымалi наркомы НКУС БССР Г. Малчанаў, Б. Берман, А. Наседкiн, Л. Цанава. Аўтарытарная ўлада ператварылася ў таталiтарны палiтычны рэжым.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 577; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |