КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
Заходняя Беларусь аказалася ў складзе Польшчы па Рыжскаму мiрнаму дагавору 18 сакавiка 1921г. На гэтай тэрыторыi пражывала амаль 3, 4 млн. чалавек, 12, 7% насельнiцтва Польшчы, з iх 70% былi беларусамi. Заходняя Беларусь была аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы. Многiя галiны прамысловасцi прыйшлі ў заняпад (тэкстыльная, гарбарная i iнш.), улепшым стане знаходзiлася жывёлагадоўля. Развiвалася вытворчасць мяса, сыру. Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, чым у БССР. Асноўная маса насельнiцтва была занята ў сельскай гаспадарцы (85%). Большасць зямлi знаходзілася ў руках памешчыкаў (1% памешчакаў валодаў 50% зямлi). Пачынаецца засяленне беларускiх зямель асаднiкамi (былымi афiцэрамi і ўнтэрафiцэрамi). Беларускiя сяляне аказалiся ў цяжкiм становiшчы. Многiя сяляне вымушаны былi выехаць за мяжу. Сацыяльнае прыгнечанне дапаўнялася нацыянальным. Ажыццяўлялася паланiзацыя беларускага народа i барацьба супраць праваслаўнай царквы (з 500 цэркваў 300 былi ператвораны ў касцёлы). Рэжым санацыi (аздараўлення) Ю. Пiлсудскага быў зведзены да падаўлення дэмакратычнага руху на тэрыторыi Польшчы. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывiзацыi палiтычных сiл i нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусi. У першыя гады развярнулася партызанская барацьба. Асаблiва ўпартай яна была ў Гродзенскiм, Брэсцкiм, Пiнскiм i iншых паветах. Узначальвалi барацьбу камунiсты Польшчы i Беларусi. Поплеч з iмi iшлi беларускiя эсеры i прадстаўнiкi іншых партый. У гэты час адбываецца кансалiдацыя камунiстаў. У кастрычнiку 1923г. у Вiльнi адбылася V Устаноўчая канферэнцыя прадстаўнiкоў усiх партыйных камтэтаў Заходняй Беларусi. Было прынята рашэнне аб стварэннi Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi (КПЗБ) i выбраны яе ЦК (С. А. Мертэнс, С. Т. Мiлерi iнш.). Затым у склад ЦК увайшлi прадстаўнiкi беларускай рэвалюцыйнай арганiзацыі, якiя ўлiлiся ў састаў КПЗБ (I. К. Лагiновiч, А. Р. Капуцкi). У 1924г. быў створаны камсамол Заходняй Беларусi (КСМЗБ). Пашыралася культурна-асветнiцкая дзейнасць, якую развiвалi Беларуская хрысцiянская дэмакратыя, група А. Луцкевiча i iнш. У 1926 г. аформiлася Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. А. Тарашкевiчам. Грамада прызывала да актыўнай палiтычнай барацьбы. Баючыся гэтай сiлы (у саставе грамады было 100 тыс. чалавек), урад Пiлсудскага разграміў яе. КПЗБ аказала дапамогу Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое падтрымала партыю на выбарах у сойм (1938г.). Камунiсты атрымалi 328 тыс. галасоў (28% ад прыняўшых удзел у выбарах) i актывiзавалi барацьбу за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне. У канцы 20-ых - пачатку 30-ых гадоў прайшлi забастоўкi на радзе прадпрыемстваў Беластока, Вiльнi, Брэста i iншых гарадоў. Буйнейшая стачка адбылася ў жніўнi 1929 г. на шклозаводзе "Нёман". У ёй удзельнiчалi 700 чалавек, якiя напрацягу 2-х месяцаў адстойвалi свае правы. 4 месяцы iшла забастоўка 7 тыс. рабочых i сялян у Белавежскай пушчы. Пасля ўвядзення Канстытуцыi 1935г., якая яшчэ болей абмежавала дэмакратычныя правы i вольнасцi народа, тысячы рэвалюцыйна настроеных людзей былi кiнуты ў турмы i концлагер у Бярозе-Картузскай. КПЗБ вядзе барацьбу за стварэнне адзiнага народнага фронта i кiруе барацьбой рабочых i сялян. У 1936 г. бастуюць рабочыя Брэста i Гродна ў сувязi з расстрэлам рабочых дэманстрацый у Кракаве i Львове. Быў створаны камiтэт дапамог, якi збiраў сродкi для сем'яў ахвяр расстрэлу. Барацьба рабочых дапаўнялася выступленнямi сялян. Яркiм прыкладам з'яўляецца выступленне ў 1935г. рыбакоў на в. Нарач. Дырэкцыя забаранiла свабодную лоўлю рыбы. 3 тыс. сялян захапiлi рыбныя ўчасткi. Iм аказалi дапамогу рыбакi, якiя працавалi тут па найму. Барацьба працягвалася 4 гады. Але барацьба апошнiх перадваенных гадоў не прынесла станоўчых вынiкаў. Сказаўся негатыўны ўплыў на камунiстаў культа асобы Сталiна, а таксама нежаданне кiраўнiцтва Польскай сацыялiстычнай партыi i iншых дэмакратычных сiл iсцi на сумесныя дзеяннi з камунiстамi.
Палiтыка "культурнай рэвалюцыi" у БССР.
Вялiкая ўвага ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасці ў рэспублiцы. Да 1927 г. 60% насельнiцтва БССР было граматным (у 1897г. - 32%). З'яўлялiся таварыствы "Далой непiсьменнасць". 30 тыс. часовых добраахвотных культураармейцаў абучылi чытаць i пiсаць 1/3 частку асоб, якiя не ўмелi гэтага. У вынiку да 1939 г. доля пiсьменных склала 81%. Адначасова праводзiлiся рэформы ў галiне школьнай справы. У 30-ых гадах было ўведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае навучанне, а затым i сямiгадовае. Разгарнулася падрыхтоўка кадраў для патрэб народнай гаспадаркi. Моладзь пасылалася на вучобу ў цэнтральныя раёны краiны, стваралася ўласная сетка рабфакаў i ВУЗаў. На канец 30-ых гадоў у БССР было 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з iх 26 ВУЗаў. Для выхавання мас у духу iдэалогii таталiтарызма выкарыстоўвалiся лекцыi, спектаклi, фiльмы, выступленнi "сiнеблузнiкаў", вусныя газеты i iнш. Цэнтрам навуковага жыцця рэспублiкi была АН БССР, у складзе якой дзейнiчала 14 навукова-даследчых iнстытутаў. АН рэспублiкi працавала ў адпаведнасцi з пераўтварэннямi, што адбывалiся ў СССР i БССР. Напрыклад, iнстытуты грамадскiх навук вывучалi строга зададзеныя пытанні ў свеце марксiсцка-ленiнскай тэорыi. Значныя поспехi былi дасягнуты вучонымi Акадэмiі ў вывучэннi пытанняў, звязаных з вытворчасцю канiфолi, са здабычай торфу, асушэннем зямель, павышэннем ураджайнасцi сельскагаспадарчых культур i iнш. Дэфармацыя савецкага грамадства праявiлася і ў развiццi беларускай лiтаратры. Адмоўную ролю у гэтым адыгралi пастанова ЦК ВКП(б) 1932 г. "Аб перабудове лiтаратурна-мастацкiх арганiзацый", Усебеларускi і ўсесаюзны з'езды пiсьменнiкаў. Яны запатрабавалi ад лiтаратараў паслядоўнага правядзення прынцыпу сацыялiстычнага рэалiзму. Пачынаецца iдэалiзацыя рэвалюцыйных падзей i iснуючага ў краiне ладу. Пра гэта сведчаць рад твораў Я. Скрыгана, С. Грахоўскага i iнш. У 1920-30г. у БССР пашыраецца сетка драмтэатраў: адкрываюцца рускiя тэатры, рабочы тэатр, тэатр лялек, калгасна-саўгасныя i абласныя. У iх дзейнасць таксама ўкараняецца прынцып сацыялiстычнага рэалiзму. Нягледзячы на адмiнiстратыўны ўцiск, беларускае тэатральнае мастацтва вылучыла шмат таленавiтых акцёраў: У. I. Крыловiч, Б. В. Платонаў, Г. П. Глебаў, У. I. Уладамiрскi, Л. I. Ржэцкая мелi вялiкую папулярнасць сярод гледачоў. У 1928 г. у Ленiнградзе адкрылася кiнастудыя "Савецкая Беларусь" (пераведзена ў Мiнск у канцы 30-х гадоў). Развiццё беларускага кiно было звязана з iмёнамi Ю. В. Тарыча і У. Корш-Саблiна. У 1932 г. пачала працаваць Беларуская кансерваторыя, а праз год – Беларускi тэатр оперы i балета. У 1937-38 г. заснаваны Беларуская дзяржаўная фiлармонiя i Ансамбль песнi i танца Беларускай ваеннай акругi. Былi створаны вядомыя беларускiя оперы Я. Цiкоцкага "Мiхась Падгорны", А. Багатырова "У пушчах Палесся", першы нацыянальны балет М. Крошнера "Салавей". Поспехі ў культурным развiццi рэспублiкi былi, але таталiтарная палiтыка прывяла да грубых дэфармацый у галiне культуры. Нараду з рэпрэсiямi супраць партыйных, савецкiх прафсаюзных дзеячоў, адбыўся ўдар па нацыянальнай iнтэлiгенцыi, якую абвiнавацiлі ў правым ухiле. На беларускую iнтэлiгенцыю навесiлi ярлык "нацыянал-дэмакратызму". "Нацыянал-дэмакраты" быццам бы збiралiся правесцi рэстаўрацыю капiталiзма ў Беларусi. Само выкладанне на беларускай мове квалiфiкавалася як "нацдэмаўшчына". У лагерах i турмах загiнулi звыш 50 пiсьменнiкаў: Максiм Гарэцкi, Уладзiслаў Галубок, Алесь Дудар, Платон Галавач i iнш. Былi асуджаны нарком асветы А. В. Балiцкi, нарком земляробства Д. Ф. Прышчэпаў, першы прэзiдэнт АН БССР У. М. Iгнатоўскi. Рэпрэсii парушылi пераемнасць пакаленняў iнтэлiгенцыi, што пагубна адбiлася на культурным развiцці ў 30-ыя гады i наступныя дзесяцiгоддзi.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1063; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |