Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прадмет, задачы, функцыі і роля гістарычнай навукі




УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ

¨ Прадмет, задачы, функцы і роля гистарычнай навукі.

¨ Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.

¨ Цывілізацыйныя і стадыяльная тэорыі гістарычнага развіцця.

¨ Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

¨ Крыніцы па гісторыі Беларусі.

У перакладзе з грэчаскай мовы слова "гісторыя" азначае апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што вывучана і даследавана. У шырокім сэнсе —працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве. Напрыклад, гісторыя Зямлі, гісторыя літаратуры і г. д. А вось у спецыфічным сэнсе гісторыя – гэта навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу і ўзаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцяў. Яна вызначае і тлумачыць канкрэтную хаду і заканамернасці развіцця чалавечай супольнасці ва ўсёй яе шматграннасці, адлюстроўвае патрэбу грамадства ў разуменні свайго мінулага, каб глыбей асэнсаваць сучаснае і перспектывы будучага.

Працэс станаўлення гісторыі як навукі звязаны з нямецкімі філосафамі і гісторыкамі (І. Г. Гердэр, І. Кант і інш.), з французскімі гісторыкамі (Ф. П. Гізо, А. Мінье, А. Цьеры), якія працавалі ў XVIII–ХІХ стст. За гэты час адбылося асэнсаванне сусветна-гістарычнага працэсу, сфарміраваліся розныя навуковыя школы.

Аб'ектам пазнання гістарычнай навукі з'яўляецца ўся сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі дысцыплінамі яна выступае як навука комплексная, інтэгральная. Прадметам яе пазнання з'яўляецца раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй шматбаковасці, прасторавай і часавай канкрэтнасці.

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый з'яўляецца інтэграваным курсам айчыннай гісторыі. Яго мэта – далучэнне да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і патрыёта Айчыны, асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі і здольна да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі.

Інтэграваны курс айчыннай гісторыі знаёміць з асноўнымі падзеямі, з'явамі, паняццямі, заканамернасцямі развіцця нашай краіны са старажытных часоў па сённяшні дзень. Прадугледжваецца вывучэнне комплексу пытанняў сацыяльна-эканамічнага, палітычнага характару, культуры Беларусі, фарміраванне разумення айчыннай гісторыі як арганічнай часткі еўрапейскай і сусветнай гісторыі, засваенне паняццяў спецыфічнага і агульнага ў ёй.

Курс гісторыі Беларусі арыентуе на вывучэнне айчыннай гісторыі ў шматстайнасці чалавечых лёсаў – дзяржаўных мужоў, асветнікаў, дзеячаў культуры, кіраўнікоў народных рухаў, палкаводцаў, прадстаўнікоў духавенства – і ў сутыкненні і барацьбе ідэй, палітычных пазіцый, сацыяльных інтарэсаў, культурных і рэлігійных плыняў. Яго вывучэнне патрабуе крытычнага аналізу мінулага і сучаснасці, пошуку прычынна-выніковых сувязяў гістарычных працэсаў і падзей, вызначэння фактараў, якія бы абумовілі тэмпы, характар і асаблівасці развіцця беларускай зямлі і яе народа.

Прапанаваны матэрыял дазваляе пазнаць непаўторнасць, арыгінальнасць пройдзенага народам шляху, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, усвядоміць нацыянальную адметнасць і каштоўнасць у суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры, раскрывае супярэчлівасць, шматварыянтнасць, а разам з тым адзінства гістарычнага працэсу на тэрыторыі Беларусі з агульнаеўрапейскім, яго паступальнасць.

Айчынная гісторыя – невычэрпная крыніца духоўнага ўзбагачэння, фарміравання навуковага гуманістычнага светапогляду, высокіх грамадзянскіх якасцяў. Яе вывучэнне абуджае гістарычную памяць і нацыянальную свядомасць, грамадзянскую годнасць і гонар і, такім чынам, садзейнічае нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, засцерагае ад паўтарэння памылак мінулага.

 

Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоў да сучаснасці. Беларуская пісьмовая гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з'яўлення на нашай зямлі першых людзей.

Сучасныя навуковыя даныя даюць падставу з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што першыя насельнікі прыйшлі сюды ў сярэднім палеаліце (старажытнакаменным веку) прыкладна за 100–40 тысяч гадоў да нашай эры. З таго часу гісторыя чалавечага роду на беларускай зямлі не перарываецца – адны пакаленні змяняюцца другімі. Сярод жыхароў сярэднекаменнага веку – мезаліту (X–V тыс. г. да н. э.), якія прыйшлі ў наш край з паўднёвага ўсходу, паўднёвага захаду і захаду, ужо можна шукаць вытокі некаторых элементаў нашай сённяшняй культуры, бо наступныя прышэльцы не маглі поўнасцю выцесніць сваіх папярэднікаў і назусім перарваць плынь традыцый і гістарычнай памяці.

Потым, паводле археалагічнай перыядызацыі на Беларусі быў неаліт – новы каменны век (канец V–III тысячагоддзе да н. э.). Ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва першабытнае насельніцтва пачало пераходзіць да вытворчых форм гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы (канец ІІІ тысячагоддзя – VІІІ–VІІ стст. да н. э.) чалавечае грамадства на Беларусі, хоць у асноўным і працягвала карыстацца каменнымі прыладамі працы, аднак узнялося яшчэ на адну ступеньку цывілізаванасці, перайшло да патрыярхату. У жалезным веку (VІІ–VІ ст. да н. э. – VІІІ ст. н. э.) насельніцтва Беларусі навучылася здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажанні. У гэты час адбываецца ўдасканаленне грамадскага ладу, фарміруюцца сацыяльныя групы, структура так званай ваеннай дэмакратыі.

У працэсе фарміравання беларускага народа, яго антрапалагічных, моўных, культурна-бытавых асаблівасцей у гісторыі Беларусі вылучаюцца 4 вялікія этнічныя эпохі. Першая вызначаецца як час засялення Беларусі і існавання тут старажытнейшага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Яна супадае з каменным векам (палеалітам, мезалітам, неалітам). Другая эпоха пачынаецца са з'яўлення на мяжы ІІІ–ІІ тысячагоддзяў да н. э. індаеўрапейцаў і вызначаецца як балцкая. Яна адпавядае бронзаваму і жалезнаму вякам археалагічнай шкалы і характарызуецца перавагай балцкага этнічнага элемента. Трэці этап уключае славянскае засяленне Беларусі (ІІІ ст. да н. э. – VІІІ ст. н. э.), час існавання ўсходнеславянскіх племянных саюзаў палачан, дрыгавічоў і радзімічаў (трэцяя чвэрць І тысячагоддзя н. э.) і Старажытнарускай дзяржавы (ІХ–ХІІІ ст.), а таксама стварэнне Вялікага княства Літоўскага.

Чацвёрты этап этнічнай гісторыі Беларусі пачынаецца з канца ХІV ст. і цягнецца да нашага часу. Гэта час станаўлення, развіцця і ўздыму беларускай народнасці, які змяніўся перыядам паланізацыі і русіфікацыі. У 1917–1991 гг. адбываюцца значныя гістарычныя падзеі ў жыцці беларускага народа, якія часам носяць супярэчлівы характар. З аднаго боку, стварэнне БНР і БССР мела станоўчае значэнне для нацыянальнай кансалідацыі, але, з другога боку – падзел беларускага народа ў адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года не спрыяў фарміраванню беларускай нацыі. Гэта адбудзецца пасля 17 верасня 1939 года і ў наступны перыяд гісторыі беларусаў, які пачаўся ў 1991 годзе са стварэння ўласнай дзяржавы.

А. Турчыновіч, аўтар адной з першых спецыяльных работ, прысвечаных гісторыі Беларусі ("Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен". СПб, 1857), вылучыў два перыяды. Першы – з пачатку XV да канца XVII ст. – уключаў уласна гісторыю Беларусі, якая цесна звязана з гісторыяй Летувы, Польшчы, Расіі. Другі пачынаўся з канца XVII ст., калі беларуская гісторыя "вычэрпвалася гісторыяй Польшчы і Расіі". Турчыновіч сцвярджаў, што Беларусь у мінулым наогул не мела сваёй гісторыі, а была арэнай міжусобіц, войнаў, "скрыжаваннем магутных супернікаў". Гэткі погляд, які ў рэшце рэшт зводзіўся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, характэрны для ўсёй расійскай і польскай гістарыяграфіі XIX – пачатку XX ст.

У 1920-я гады вядомы беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі прапанаваў "па асаблівасьці політыка-соцыяльнага і культурнага жыцьця беларускага народу" дзяліць гісторыю Беларусі на чатыры перыяды: Полацкі (ІХ–ХІІІ стст.), Літоўска-Беларускі (ХІІІ – першая палова ХVI ст.), Польскі (1569 г. – канец ХVІІІ ст.), Расійскі (канец ХVIII – пачатак XX ст.). Фактычна У. Ігнатоўскі вылучыў і пяты перыяд, упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы, прысвяціўшы яго савецкаму часу, і назваў яго "Беларусь пасля звяржэньня царызму".

Такой перыядызацыі, заснаванай на прынцыпе дзяржаўнасці, ў асноўным прытрымліваюцца многія гісторыкі. Блізкі па характару крытэрый – рысы грамадскага стану і дзяржаўнасці нашых зямель – паклалі ў падмурак сваёй перыядызацыі Леанід і Тамара Лойкі ("Крыжовы шлях". – Мн., 1993.). Паводле меркаванняў гэтых аўтараў, першы перыяд гісторыі Беларусі (ад першых пісьмовых звестках пра наш край) характарызуецца ўзнікненнем племянных саюзаў і першых дзяржаўных утварэнняў.

Другі (другая палова IX – пачатак ХІІ ст.) – узнікненне і развіццё Кіеўскай Русі – старажытнай дзяржавы ўсходніх славян, з якой непарыўна звязана гісторыя беларускіх зямляў.

Трэці (ХІІ–ХІІІ стст.) – эпоха феадальнай раздробленасці, узмацненне Полацкага, Турава-Пінскага і іншых княстваў, узнікненне на тэрыторыі Беларусі мноства дробных дзяржаў.

Чацвёрты (з ХІІІ ст. да другой паловы ХVI ст.) – перыяд, звязаны з узнікненнем і росквітам Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, тэрытарыяльным і палітычным ядром якога былі беларускія землі.

Пяты (1569–1795 гг.) – Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

Шосты (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.) – Беларусь у складзе Расіі.

Сёмы (кастрычнік 1917–1991 гг.) – савецкі перыяд у гісторыі Беларусі.

Восьмы (снежань 1991 – па сенняшні дзень) – постсавецкі перыяд у гісторыі Беларусі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1254; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.