КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Цывілізацыйная і стадыяльная тэорыі гістарычнага развіцця
У сваім імкненні стварыць універсальную перыядызацыю, якая ахоплівала б увесь шлях нашага народа са старажытнейшых часоў, дазваляла ўбачыць асаблівасці яго жыцця на розных этапах і разглядаць гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі ўсходнеславянскай, савецкая беларуская навука паклала ў яе аснову вучэнне аб сацыяльна-эканамічныхфармацыях, што зыходзіла з марксісцка-ленінскага разумення гістарычнага працэсу. Паводле гэтага вучэння, гісторыя чалавецтва ведае пяць спосабаў вытворчасці, што паслядоўна змяняліся першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны і камуністычны, кожны з якіх быў больш прагрэсіўны за папярэдні. У асвятленні гісторыі СССР савецкімі гісторыкамі выкарыстоўваўся выключна гэты фармацыйны прынцып, заснаваны на эканамічнай дэтэрмінанце гістарычнага працэсу. Паводле фармацыйнага прынцыпу, у гісторыі Беларусі вылуюцца наступныя перыяды: першабытнаабшчынны лад (100–40 тыс. г. да н. э. – VIII ст. н. э.), феадальнае грамадства (IХ ст. – 1861 г.), перыяд капіталізму (1861–1917 гг.), эпоха сацыялізму (з 1917 г.). Апошнія дзесяцігоддзі панавала думка, што сапраўдная гісторыя Беларусі пачынаецца толькі з Кастрычніцкай рэвалюцыі, а ўсё, што ёй папярэднічала, было толькі перадгісторыяй. Сёння відавочна, што вучэнне аб сацыяльна-эканамічных фармацыях не вытрымала выпрабаванне часам – гэта схема не мае таго універсальнага характару, на які яна прэтэндавала. Усходнія славяне ў сваім развіцці не праходзілі другую стадыю – рабаўладання. Цяпер надаецца спрэчным аб'яўленне сацыялізму насуперак фактам найбольш прагрэсіўным спосабам вытворчасці. І хаця наша гістарычная навука не адмовілася ад фармацыйнага падыходу, даваць перыядызацыю толькі па такому прызнаку сёння ўжо нельга. Яшчэ ў савецкія часы Мікола Ермаловіч праігнараваў фармацыйную канцэпцыю і вылучыў у гісторыі Бацькаўшчыны IX–XIV стст. тры перыяды: полацкі (ХІ – сярэдзінаХІІІ ст.), навагародскі (сярэдзіна ХІІІ – пачатак XIV ст.) і віленскі (1316–1385гг.). У апошні час у беларускую навуку ўсё болей пранікае, размываючы фармацыйную канцэпцыю, цывілізацыйны падыход, які забяспечвае больш а’бектыўнае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам, у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды: старажытнасць (100–40 тыс. г. да н. э. – V ст. н. э.), сярэднія вякі (VІ–ХV стст.), новы час (ХVІ ст. – 1918 г.), сучасны перыяд, альбо найноўшая гісторыя. З пункту гледжання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі спалучэнне цывілізацыйнага і фармацыйнага падыходаў у сукупнасці з прызнаннем крытэрыем ісціны гуманістычных, агульна-чалавечых і нацыянальна-дзяржаўных каштоўнасцей і іх прыярытэтам у ацэнцы гістарычных падзей, фактаў, дзеячаў, з новай метадалогіяй, разглядам айчыннай гісторыі як арганічнай часткі еўрапейскай і сусветнай гісторыі забяспечвае аптымальныя магчымасці для высвятлення заканамернасцей і спецыфікі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі на кожным з этапаў яе гісторыі. Такі падыход дазваляе аддаць перавагу праблемам даследавання беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнага жыцця, якія раней – пры манаполіі фармацыйнага прынцыпу – яўна недаацэньваліся.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 696; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |