КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Крыніцы па гісторыі Беларусі
Каб пазнаць гістарычнае мінулае, неабходна абапірацца на гістарычныя крыніцы, якія змяшчаюць інфармацыю аб гэтым мінулым. Крыніцамі з’яўляюцца ўсе рэшткі жыцця чалавека: прадукты яго дзейнасці ў галіне эканомікі, палітыкі, права, культуры, навукі, рэлігіі і г.д. Выдзяляецца сем асноўных (традыцыйных) тыпаў крыніц: пісьмовыя, этнаграфічныя, фальклорныя, моўныя, рэчавыя, фонадакументы, кінафотадакументы. Самым масавым тыпам гістарычных крыніц з’яўляюцца пісьмовыя. Менавіта яны з дапамогай графічных знакаў перадаюць нам інфармацыю аб мінулым. Іх можна падзяліць на неапублікаваныя і апублікаваныя. Першыя звесткі аб падзеях, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі ў IX – XII стст., змешчаны ў старажытнарускіх летапісах, найперш у “Аповесці мінулых гадоў”. Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюцца ў лівонскіх (нямецкіх) хроніках (“Хроніка” Генрыха Латвійскага, Старэйшая і Малодшая рыфмаваныя хронікі, “Хроніка Лівоніі” Германа Вартберга і інш.). Яны раскрываюць пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку, працэс хрысціянізацыі мясцовых плямен, узаемаадносіны з Полацкім княствам. Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці ў скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі ў ХІІ ст. («Эймундава сага», «Сага пра Торвальда Вандроўніка» і інш.). Гэтыя сярэдневяковыя творы сведчаць аб уплыве нарманаў на ўсходніх славян, па-іншаму, чым летапісы, трактуюць узаемаадносіны Полацка і Кіева ў пачатку ХІ ст. «Бацька польскай гістарыяграфіі» Ян Длугаш(1415 – 1480 гг.) у сваёй «Гісторыі Польшчы» (у 12 кн.) падрабязна раскрыў станаўленне і развіццё ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Ужо ў XV ст. у асяродку мясцовых феадалаў і пры манастырах пачынаюць складацца беларуска-літоўскія летапісы. Сярод іх – Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Апошнім агульнадзяржаўным летапісам ВКЛ лічыцца «Хроніка Быхаўца». Яна была складзена ў сярэдзіне ХVI ст. і дайшла ў адзіным спісе, які апублікаваў у 1846 г. Т. Нарбут (1784 – 1864 гг.). У XVІІ – XVIІІ стст.развіваецца мясцовае летапісанне. Сярод іх Баркулабаўская хроніка, складзеная ў пачатку ХVII ст., магчыма, праваслаўным святаром Фёдарам Філіпавічам Магілёўцам. Летапіс пачынаецца са звестак пра сойм 1545 г. у Бярэсце, пабудову Магілёўскага замка. Аўтар сістэматызавана выклаў падзеі з захопу Іванам IV Полацка і да 1608 г. У канцы летапіса ёсць звесткі аб “Смаленскай” вайне 1632 – 1634 гг. Помнікам гарадскога летапісання ХVІІІ ст. з’яўляецца Віцебскі летапіс. Гэты твор быў складзены жыхаром Віцебска С. Аверкам. Летапіс складаецца пераважна з кароткіх паведамленняў, якія абмежаваны гісторыяй Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітай і войнах. Таму летапіс зафіксаваў амаль усё: пастаўкі харчавання, пастой войскаў, удзел гараджан у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэмій. Апошнім мясцовым беларуска-літоўскім зводам з’яўляецца Магілёўская хроніка. Яна была складзена ў Магілёве на працягу ХІІІ – ХІХ стст. купецкім старастам і лаўнікам Т. Суртам і рэгентам канцылярыі Ю. Трубніцкім, прадоўжана яго сынам Аляксандрам і ўнукам Міхаілам. Хроніка ўсебакова адлюстроўвае жыццё Магілёва. У цэнтры ўвагі аўтараў – справы і клопаты гараджан у сувязі са знешнімі падзеямі. Запісы аб ІІ-й Паўночнай вайне (1700 – 1721 гг.) паказваюць цяжкае становішча горада і яго жыхароў. Створаны яркія вобразы Пятра І, Карла ХІІ, Меншыкава, Мазепы. Да ліку важнейшых крыніц па гісторыі Беларусі адносяцца заканадаўчыя помнікі: Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г., Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Яны раскрываюць эвалюцыю грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў часы ВКЛ. Цікавасць выклікаюць кітабы – кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскімі літарамі. Іх склалі татары, якія пасяліліся на тэрыторыі Беларусі ў XIV – XVI стст. У кітабах яны адлюстравалі свой быт, звычаі, традыцыі. Значная частка пісьмовых крыніц захоўваецца ў спецыяльных установах – архівах. Самым старажытным сховішчам гістарычных матэрыялаў у айчыннай гісторыі лічыцца Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Метрыка ВКЛ — гэта збор дакументаў справаводства канцылярыі дзяржавы ў XV – XVIII стст. Як правіла, там змяшчаліся копіі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя, Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. Загадваў кнігамі Метрыкі канцлер дзяржавы, а з 1566 г. – падканцлер. Кнігі і сшыткі (фасцыкулы) захоўвалі ў сумках (саквах). Дакументы неаднаразова перапісываліся. Зараз іх можна знайсці ў архівах Варшавы, Масквы, Кіева, Вільнюса. У Рэспубліцы Беларусь налічваецца больш за 150 дзяржаўных архіваў, ў якіх захоўваюцца гістарычныя дакументы. Праца з імі патрабуе спецыяльнай археаграфічнай падрыхтоўкі, ведання асаблівасцяў пісьма ў розныя гістарычныя эпохі. Актыўная публікацыя крыніц па гісторыі Беларусі пачалася з ХІХ стагоддзя. Першы зборнік дакументаў пад назвай “Беларускі архіў старажытных грамат” выдаў у 1824 годзе І. Грыгаровіч (1790 (1792) – 1852 гг.). З 1864 па 1915 гг. у Вільні (г. Вільнюс) у двух паўпадвальных памяшканнях былога Віленскага універсітэта працавала Камісія для разбору і выдання старажытных актаў. Яна выдала 49 тамоў гістарычных крыніц агульным аб’ёмам каля 29 тыс. старонак. Выбар Вільні быў заканамерным. Там размяшчаліся багатыя архіўныя зборы, напрыклад Архіў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, кніжныя сховішчы, друкарні. У навуковы зварот былі ўведзены матэрыялы копных і земскіх судоў, дакументы гродскіх судоў і магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў. Выданні Віленскай археаграфічнай камісіі з’яўляюцца важнейшай крыніцай вывучэння гісторыі Беларусі. З членаў камісіі вылучаецца М. Гарбачэўскі (1804 – 1879 гг.). Ён зрабіў найвелізарнейшую працу, склаўшы «Каталог» да старажытных актавых кніг. Плённа працаваў І. Спрогіс (1833 – 1918 гг.). За некаторыя гады ён прачытываў ад 20 да 60 тыс. рукапісных лістоў. Даследчык склаў геаграфічныя паказальнікі па дакументах архіва. У савецкі час таксама навукоўцамі было апублікавана шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па айчыннай гісторыі. Напрыклад, “Беларускі архіў” (1927 – 1931 гг.), “Белоруссия в эпоху феодализма” (1959 – 1979 гг.) і іншыя выданні. У 1998 г. для вучняў школ і настаўнікаў былі выдадзены “Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI – XV стст.)”. З апошніх выданняў неабходна назваць “Хрэстаматыю па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г.” для студэнтаў ВНУ, падрыхтаваную аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам І. Трашчанка (2008 г.).
Асноўная літаратура 1. Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: Стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: Матэрыялы рэсп. навук.канф., 3-4 мая 2002, Гродна. У 4 ч. – Гродна, 2003. – Ч. 1 – 4. 2. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: дапаможнік / В.А.Белазаровіч; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна, 2006. 3. Біч, М.В. Гістарыяграфія / М.В.Біч // Беларуская Энцыклапедыя. У 18 т. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 5.. 4. Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы). У 2 ч.Ч.1: Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994. 5. Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк / под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн., 1970. 6. Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Поболь Л.Д. [и др.]; под ред. З.Ю.Копысского и П.Т.Петрикова. – Мн., 1979. 7. Игнатенко, А.П. Введение в историю БССР / А.П.Игнатенко. – Мн., 1965. 8. Карев, Д.В. Белорусская и украинская историография конца ХVІІІ – начала 20-х гг. ХХ в.: в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев / Д.В.Карев. – Вильнюс, 2007. 9. Копысский, З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учеб. пособие / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Минск, 1986. 10. Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / Р.Лінднер. – СПб., 2003. 11. Методология истории: Учеб. пособие для студентов вузов / А.Н.Нечухрин [и др.]. – Мн., 1996. 12. Михнюк, В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / В.Н.Михнюк; под ред. П.Т.Петрикова. – Мн., 1985. 13. Михнюк, В.Н. Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы / В.Н.Михнюк, П.Т.Петриков. – Мн., 1987. 14. На скрыжаванні думак: Вучоныя аб «белых плямах» гісторыі Беларусі. – Мн., 1990. 15. Навука ў Беларускай ССР за 40 год. – Мн., 1958. 16. Навука БССР за 50 год. – Мн., 1968. 17. Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн., 2001. 18. Трещенок Я.И. История Беларуси. Ч.1. Досоветский период: Учебное пособие. – Могилев, 2003..
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2733; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |