Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства




 

Прыняцце хрысціянства з’явілася адной з важнейшых падзей гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, побыт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд. Яно ўмацоўвала манагамную сям’ю, што станоўча адбівалася на развіцці вытворчасці. Спынілася практыка забойства жонак, рабынь, слуг на пахаваннях мужоў і гаспадароў.

Далучэнне ўсходнеславянскіх плямёнаў да хрысціянства садзейнічала іх культурнаму, моўнаму, гаспадарчаму збліжэнню.

Хрысціянізацыя спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасціПолацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найбольш перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца.

Прыняцце новай веры прывяло да ўсталявання больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла культурнае збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі.

Хрысціянства надала магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Яно садзейнічала стварэнню многіх выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, з’яўленню бібліятэк, школ, пранікненню на беларускія землі твораў замежных аўтараў, якія ўтрымлівалі ў сабе важныя звесткі па цэламу шэрагу пытанняў культуры і мастацтва. Дабратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культуры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў.

Але замежная культура не ўспрымалася механічна, а, спалучаная з мясцовымі традыцыямі, творча перапрацоўвалася ў адпаведнасці са славянскім светаўспрыманнем, звычаямі, этыкай і побытам. Гэта і абумовіла перапляценне хрысціянскіх і язычніцкіх традыцый, прывяло да ўзнікнення арыгінальных твораў літаратуры, дойлідства і выяўленчага мастацтва.

Найбольш моцна язычніцкія традыцыі, асаблівасці побыту славянскіх і балцкіх народаў праявіліся ў вуснай народнай творчасці, якая з’яўлялася ў гэты час адной з самых развітых галін духоўнага жыцця. На беларускіх землях у IX–XIII стст. шырока бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы, прысвечаныя розным язычніцкім святам (Масленіцы, Дажынкам і інш.), сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні, быліны, легенды, прыказкі, загадкі, песні, замовы. Яны адлюстроўвалі ўяўленні людзей аб прыродзе, жыцці, смерці і г. д. Асабліва глыбокімі і каларытнымі па змесце былі песенныя цыклы, якія выконваліся на вяселлях, хрысцінах, пахаваннях і каляндарных святах.

Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі зарыентаваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры. Трансплантаваная з Візантыі, адаптаваная да сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных умоў нашых земляў, разнавіднасць хрысціянства была асімілявана і перапрацавана на мясцовай глебе і з цягам часу набыла нацыянальнае адценне. Утварыўся беларускі варыянт (рэдакцыя) грэка-візантыйскага праваслаўя, які дапускаў рознатлумачэнні кананічных палажэнняў, увёў у сойм святых сваіх падзвіжнікаў (першымі беларускімі святымі сталі Е. Полацкая і К. Тураўскі), стварыў свае жыцці, службы святым і г. д.

Аднак дзяржаўныя мужы, культурныя дзеячы, што пайшлі ў свой час на збліжэнне з Візантыяй, не маглі прадбачыць аддаленых вынікаў такога кроку. Візантыя, якая ў Х–ХІ стст. знаходзілася на ўздыме, у далейшым хіліцца да заняпаду. Заходняя Еўропа пачынае пераўзыходзіць яе як у эканамічных, так і ў культурных адносінах і перавагі ўжо не саступае. Між тым, праваслаўе па-ранейшаму збліжае Беларусь з Візантыяй, што ішла пад ухіл, і аддаляе яе ад Заходняй Еўропы, ускладняе і затрымлівае азнаямленне з яе культурнымі дасягненнямі, што мела не лепшыя наступствы.

Больш таго,праваслаўная царква прыўнесла ў культурна-рэлігійнае жыццё ўсходнеславянскага свету палітыку ізаляцыянізму. Пабудаваны ёю ідэалагічны бар’ер на многія стагоддзі адгарадзіў яго ад Заходняй Еўропы і краін Усходу. Таму цесныя сувязі з візантыйскай культурай, якая ў далейшым знаходзілася ў стане застою і заняпаду, не заўсёды адыгрывалі спрыяльную ролю, адмоўна адбіліся на стане культуры ўсяго рэгіёну, зарыентаванага на візантыйскі варыянт хрысціянства. Культурнае "спазненне" беларускага грамадства як вынік гэтага ізаляцыянізму ў далейшым стымуляваў перадавых дзеячаў аддаць прыярытэт кантактам з цэнтральна і заходнееўрапейскімі краінамі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2091; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.