Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Літаратура. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент смаляціч

 

Разам з хрысціянствам на беларускія землі прыйшла літаратура. Спачатку гэта была Біблія і творы літаратурна-багаслоўскага зместу. Побач з імі атрымалі распаўсюджванне прыродазнаўчая і гістарычная літаратура, творы антычных аўтараў, візантыйскіх літаратараў. Кніжнікі беларускіх зямель, як можна меркаваць па дайшоўшых да нас звестках, ведалі імёны і творы Гамера, Платона, Арыстоцеля.

Пад уплывам перакладной літаратуры (для перакладу ўжывалася мова кніжнасці – стараславянская) развівалася арыгінальная літаратура. Выдатным яе помнікам з’яўляецца "Слова пра паход Ігаравы", створанае, як мяркуюць даследчыкі, у 1185–1187 гг. Выказваецца думка (Я. Паўленка), што гэты выдатны помнік усходнеславянскай літаратуры мог быць створаны ці захоўваўся на Гарадзеншчыне. На карысць гэтай думкі гаворыць той факт, што рукапіс "Слова аб паходзе Ігаравым" трапіў ў калекцыю графа Румянцава ў той час, калі яго давераныя асобы рабілі пошукі старажытнасцяў на новадалучаных да Расійскай імперыі заходнебеларускіх землях. Паводле іншай версіі "Слова…" было напісана ў Кіеве.

Апавяданне пра няўдалы паход ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча, якое паслужыла сюжэтнай канвой твора, падаецца на фоне шырокай карціны жыцця Старажытнай Русі. Невядомы аўтар усхвалявана і пранікліва распавядае аб былой магутнасці Русі, асуджае княжацкія міжусобіцы, заклікае князёў да аб’яднання. У "Слове" шмат згадак пра беларускія землі, асабліва аб Полацкім княстве. З цеплынёй і спачуваннем апісаны аўтарам полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, ярка паказана бітва на Нямізе 1067 г., нагадваецца полацкі князь Ізяслаў Васількавіч.

Іншыя жанры арыгінальнай літаратуры, атрымаўшыя шырокае распаўсюджванне на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст., прадстаўлены жыційнымі (агіяграфічнымі), паломніцкімі і павучальнымі творамі. Тут найбольш цікавымі з’яўляюцца "Жыццё Еўфрасінні Полацкай", "Жыццё Аўраамія Смаленскага", "Хаджэнне Ігнація Смаляніна" і іншыя. З твораў павучальнага жанру належыць вылучыць спадчыну Кірылы Тураўскага (каля 1130 – каля1182 гг.), выдатнага літаратара і філосафа-багаслова. Аб яго жыцці да нас дайшлі ўрыўкавыя звесткі. Усё жыццё ён правёў у Тураве, вырас у багатай мяшчанскай сям’і і атрымаў высокую для тых часоў адукацыю. Затым пайшоў у манастыр і ўрэшце быў узведзены ў сан епіскапа. Кірыла Тураўскі быў вядомы як майстар аратарскай прозы, выдатны палеміст. З ягонай спадчыны захавалася восем “слоў”-прыпавесцяў некалькі дыдактычных аповесцяў-прытчаў, два каноны і каля трыццаці малітваў-споведзяў. "Прытча пра душу і цела", "Пра сляпога і кульгавага", "Слова на Вялікдзень", "Аповесць пра беларызца і манаха". Творы Кірылы Тураўскага на працягу стагоддзяў пераходзілі з аднаго рукапіснага зборніка ў другі, змяшчаліся ў беларускіх першадруках. У цэнтры большасці твораў пісьменніка – клопаты аб духоўнай дасканаласці чалавека, якую аўтар разумеў у адпаведнасці з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі свайго часу. За выдатнае аратарскае майстэрства Кірылу Тураўскага сучаснікі справядліва называлі "Златавустам, лепш за другіх заззяўшым на Русі". Творчасць філосафа і пісьменніка з Турава была вядома далёка за межамі беларускіх земляў.

У агульную скарбонку ўсходнеславянскіх народаў увайшла спадчына ўраджэнца Смаленскага княства, пісьменніка, філосафа і царкоўнага дзеяча Клімента Смаляціча, які на працягу сямі годоў быў кіеўскім мітрапалітам. На жаль, да нашых дзён дайшоў толькі адзін яго твор – "Пасланне Фаме прасвітару", у якім аўтар выказаў сябе арыгінальным мысліцелем, здольным палемістам і шырока эрудзіраваным крытыкам.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пісьменнасць. Летапісы. Асвета. Полацкая асветніца Ефрасіння | Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2057; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.