КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 ГГ. Абмежаванне ўлады Вялікага князя і пашырэнне правоў паноў-рады
Тэма 2. ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Асноўная літаратура 2. Блінец А. Бітва пад Клецкам // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. − № 4. – С. 28 - 31. 3. Греков И.Б. Очерки истории международных отношений Восточной Европы XIV - XVI в. – М.: Изд-во восточной литературы, 1963 – С. 147 - 307. 4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 271 - 302. 5. Канановіч У. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 5. – С. 2 - 7. 6. Канановіч У. Крымскі фактар // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 4. – С. 13 - 17. 7. Кром М. Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой половины XVI в. – М., 1995. 8. Літвін В. Клецкая бітва // Беларуская мінуўшчына. – 1995. – №2. – С.17 - 18. 9. Мялешка В.У. Капыскі З.Ю., Лойка П.А. Беларусь у канцы XV - сярэдзіне XVI ст. // Скарына і яго эпоха. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – С. 10 - 70. 10. Сагановіч Г. Ад Ведрашы да Крапіўны // 3 гісторыяй на "Вы": Публіцыстычныя артыкулы. – Вып. 2. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. – С. 166 - 185. 11. Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 62 с. 12. Сагановіч Г. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI - ХVII ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 79 с. 13. Сідарэнка Б. “Старадубская вайна” (вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1534-1537 г.) // Бел. гіст. часопіс. – 1998. – №1. – С. 37 - 46. 14. Сідарэнка Б. Усходняя палітыка ВКЛ у першай трэці XVІ ст. // Бел. Гіст. часопіс. – 2000. − № 3. – С. 40 - 45. 15. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Польмя, 1994. – С. 481 - 532. 16. Царык І. Смаленск паміж Літвой і Масквой // Беларускі гістарычны часопіс. – 2001. − № 1. – С. 41 - 47. 17.. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – С. 147 - 176. 18. Белоруссия в эпоху феодализма. – Т.1 – Мн.: АН БССР, 1959. – С. 131 - 150. 19. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI - XV ст.). – Мн.: Нар. асвета, 1998. – С. 178 - 184. 20. Первый Литовский Статут. – Т.1 – Ч.1-2. – Вильнюс, 1983-1985. 21. Статут Великого княжества Литовского1529 года. – Мн.: АН БССР, 1960. – 252
У сваім перадсмяротным запавеце Казімір прасіў, каб вялікім князем Рада абрала яго сярэдняга сына Аляксандра, а польскім каралём – другога сына, Яна Альбрэхта. Са смерцю гэтага Ягелона літвіны спяшаліся скарыстаць зручны момант, каб абыйсці акт уніі з Польшчай – займець асобнага гаспадара – і паставіць палякаў.перад фактам. Сойм у Вільні прагаласаваў за Аляксандра (1492–1506 гг.). Падаючы яму меч і скіпетр, маршалак сказаў: " Па еолі ўсіх станаў Вялікага княстеа просім цябе радзіць і судзіць нас не па рымскаму, або чэшскаму, або нямецкаму звычаю, але па праўдзіваму літоўскаму і Вітаўтаву звычаю". Своеасаблівай платай за падтрымку на сойме стаў Аляксандраў прывілей 6 жніўня 1492 г., які значна абмяжоўваў княжацкую ўладу. Новы валадар абавязаўся не прызначаць на дзяржаўныя пасады і не змяшчаць з іх, не распараджацца фінансамі без згоды Рады, весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з раднымі панамі, не адмяняць сваёй воляй рашэнні, прынятыя сумесна. Дый наогул усе найважнейшыя дзяржаўныя справы трэба было вырашаць толькі разам. Гэты прывілей ператвараў Раду з дарадчага органа пры князі ў кіруючы орган дзяржавы. На мяжы ХУ–ХУІ стст. адыходзіла ў нябыт неабмежаваная манаршая ўлада, якой яна з'яўлялася ў часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта. Вялікі князь ужо не быў самаўладцам, а падпарадкоўваўся волі Рады. Дзяржаўны лад ВКЛ набываў характар парламенцкай манархіі, пры якой княжацкая ўлада была абмежавана своеасаблівым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і сойма. Пасля смерці польскага караля Яна Альбрэхта Аляксандр займае яго трон і сумяшчае пасады вялікага князя літоўскага і караля польскага (1502–1506 гг.), што азначала аднаўленне працэсу яднання дзвюх дзяржаў. Хоць дакараць Аляксандра ў бяздзейнасці і няздольнасці кіраваць краінай не выпадае, але трэба прызнаць, што ў яго часы княства аслабела, страціла шмат зямель – "у войнах ён быў пазбаўлены шчасця, ніколі не выйграваў", як зазначыў польскі храніст М. Мяхоўскі; штогод гулялі па Літве татарскія загоны, паднялі галаву паны і шляхта.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1545; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |