КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Статуты Вялікага княства літоўскага 1529 і 1566 гг
РЭФОРМЫ ЖЫГІМОНТА СТАРОГА
Пераемнікам Аляксандра стаў яго брат, пяты сын Казіміра IV і ўнук Ягайлы Жыгімонт I (у ВКЛ – Жыгімонт II, 1506–1548 гг.). 42 гады валадарыў ён у аб'яднанай дзяржаве. Заслужыў у сучаснікаў мянушку "Стары" за сваё даўгалецце (пражыў 81 год) і за тое, што яшчэ пры жыцці (у 1529 г.) дабіўся каранацыі свайго сына Жыгімонта II Аўгуста (у ВКЛ – Жыгімонт III) вялікакняжацкай і каралеўскай каронай. Праўленне Жыгімонта I складае цэлую эпоху ў гісторыі ВКЛ, на якую прыпадае мноства выдатных падзей. Лёс шчодра адлічыў гады Жыгімонту I, надзяліў яго незвычайнай фізічнай сілай (ён ламаў падковы і рваў вяроўкі) і падараваў дзве кароны. А, здавалася, што ен так і згібае ўдзельным глогаўскш князьком у тон час, калі ягоныя браты насілі вянцы князя літоўскага, польскіх, венгерскіх і чэшскіх каралёў. Але пасля Аляксандравай смерці літвінскія паны самі прынеслі вялікакняжацкую карону Жыгімонту. А за імі і палякі, якія баяліся разрыву уніі, абралі яго сваім каралём. Жыгімонт імкнуўся умацаваць дзяржаўную ўладу ваеннымі і фінансавымі рэформамі, законамі, якія абмяжоўвалі б прывілеі шляхты. Аднак свавольная шляхта не саступіла: праекты рэформаў не былі зацверджаны соймам, а спроба выкарыстаць закон выклікала феадальны мяцеж (так званая "курыная вайна" 1537 г.). Жыгімонт быў бездапаможны перад усемагутнымі магнатамі, якія дыктавалі яму свае ўмовы. I ўсё ж Жыгімонт здолеў зрабіць тое, што не змог Аляксандр. Ён увёў вайсковы падатаку – "сярэбшчыну", было прынята рашэнне аб пакаранні горлам (смерцю) шляхты, якая без прычыны не выехала на вайну. Пры Жыгімонце шляхта ВКЛ атрымала права выбарнасці дэпутатаў на сойм. Быў уведзены адзіны кодэкс законаў для ўсёй дзяржавы – Статут ВКЛ 1529 г. Жыгімонт Стары славіўся ў Еўропе як апякун навук і мецэнат. Ва ўнутранай палітыцы ён праводзіў лінію на роўнасць шляхты незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. У многім дзякуючы яму з 20-х гадоў XVI ст. былі зняты абмежаванні ў палітычных правах праваслаўнай знаці, якія неаднаразова прыводзілі да канфліктаў у дзяржаве.
У XVI ст. прававая культура ВКЛ зрабіла велізарны скачок і ўзбагаціла еўрапейскі вопыт сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства. Удзельнікамі сойма 1522 г. было ўзнята пытанне аб неабходнасці звядзення ў адзiн збор усiх прывiлеяў і законаў дзяржавы. Вялiкi князь ухвалiў гэту ініцыятыву i загадаў пачаць складанне Статута. Праца па яго падрыхтоўцы працягвалася сем гадоў. Вяла яе камiсiя ў складзе службовых асоб, мясцовых вучоных, юрыстаў, прадстаўнiкоў духавенства. Сярод іх, верагодна, быў і Францыск Скарына, якi меў самую высокую на той час юрыдычную адукацыю. Шмат якія скарынiнскiя прававыя iдэі былi увасоблены ў статуце. Кiраваў падрыхтоўкай збору законаў канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд. Работа праводзiлася старанна. Збiралi i перапiсвалi ўсе старыя бытавыя i палiтычныя акты, распрацоўвалi новыя, адпаведна часу, юрыдычныя нормы. Складальнікам Статута давялося вырашаць шэраг складаных тэарэтычных і практычных пытанняў. Калі ўлічыць, што падобных сістэматызаваных збораў мясцовых законаў у той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржавы, дык яшчэ больш зразумелымі будуць цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы Статута, і больш відавочныя заслугі яго складальнікаў. Выпрацаваны камісіяй збор быў прадстаўлены на разгляд Віленскага сойма 1529 г. Ухвалены соймам i зацверджаны Жыгiмонтам I, ён стаў своеасаблiвай Канстытуцыяй ВКЛ, спрыяў цэнтралізацыі дзяржавы, умацаванню законнасці, абмежаванню феадальнага свавольства. У 13 раздзелах і больш як у 200 артыкулах Статута юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, склад і паўнамоцтвы органаў дзяржаўнага кіравання і суда, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп. Напісаны на старабеларускай мове, ён быў даступны ўсім пісьменным людзям таго часу. Сама эпоха i ўмовы, у якiх складаўся першы Статут, надалi яму вельмi выгадныя рысы ў параўнаннi з заканадаўствам краiн Заходняй Еўропы, Польшчы, Маскоўскай дзяржавы. У сярэдзiне XIX ст. вядомы польскi вучоны, гiсторык права славянскiх народаў В. А. Мацеёўскi пiсаў: “Лiтоўскi Статут з’яўляецца вялiкiм помнiкам заканадаўства сваёй эпохi i такiм, якога не мела сучасная яму Еўропа”. У аснове Статута ляжалi такiя прагрэсiўныя для свайго часу і навеяныя эпохай Адраджэння прынцыпы, як суверэннасць дзяржавы, адзiнства права, яго свецкі характар, прыярытэт пiсанага права, талерантнасць i добразычлiвыя адносiны да розных народаў ВКЛ. Пад уплывам гуманiзму ў Статут былi ўнесены нормы, якiя ў нейкай ступені абмяжоўвалi ўладу магнатаў; абвяшчалася правiла, паводле якога ўсе асобы “як убогiя, так i багатыя”, павiнны былi судзiцца адным правам, выкладзеным у гэтым зводзе. Вялiкi князь абавязваўся захоўваць цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, земляў, чыноў, не адбiраць у мясцовых феадалаў пасады i маёмасцi без суда, захоўваць iснуючыя законы i выдаваць новыя толькi пасля ўзгаднення зпанамi раднымi. Аднак не трэба iдэалiзаваць Статут, выдаваць яго за iдэал дэмакратыi новага часу. Гэта “дэмакратыя” распаўсюджвалася толькi на меншасць – вярхi грамадства. У цэнтры яго ўвагі – клопат аб цэласнасці ўласнасці і ўлады феадалаў. Ён юрыдычна замацаваў прывілеяванае становішча магнатаў і шляхты і абмежаванне правоў сялян. Большасць артыкулаў Статута заставалася толькi дэкларацыямi ў сувязi са слабасцю судова-выканаўчых органаў i цэнтральнай улады. Апошняя акалічнасць не змяншае значэння Статута ВКЛ як помнiка права i культуры. Яго прыняцце было прагрэсiўнай з’явай у жыццi дзяржавы. Ён стаў трывалай асновай для далейшага развiцця заканадаўства. Наступныя пасля прыняцця першага Статута 20–30 гадоў сталі эпохай глыбокiх пераўтварэнняў ва ўсiх галiнах жыцця ВКЛ. У княстве распаўсюдзіліся iдэi Рэфармацыi. Пачынаецца росквiт духоўнасцi, культуры. З’явiлася беларускае кнiгадрукаванне. Перыяд 1529–1566 гг. быў надзвычай важным для развiцця многiх дзяржаўна-прававых iнстытутаў ВКЛ. Аформiлася кампетэнцыя сойма як вышэйшага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады. Аграрная рэформа сярэдзiны XVI ст. прывяла да росту i ўмацавання феадальнай уласнасцi, зацвердзiла ў якасцi вядучай формы феадальнай гаспадаркi фальваркова-паншчынную сiстэму. У палiтычным жыццi ў гэты час аслаблялася роля знатнай арыстакратыi i ўзмацнялася значэнне новых буйных феадалаў, такiх як Радзiвiлы, Сапегi, Хадкевiчы, Кiшкi, Пацы i iнш. Гэтыя змены патрабавалi ўдасканалення права. У 1544 г. Брэсцкi сойм звярнуўся да вялiкага князя з просьбай выправiць i надрукаваць Статут. Недахопы адчуваў i сам урад. Для падрыхтоўкі новага праекта ў 1551 г. была створана камiсiя з 10 чалавек (5 католiкаў i 5 праваслаўных). Такі яе склад адлюстроўваў канфесiйную сiтуацыю ў ВКЛ i патрабаваў рэлiгiйнай цярпiмасцi. Членамі камiсii былі маршалкi, харужыя, “иные особы народу шляхецкого, доктори прав чужоземских”. Адным з апошнiх, вiдаць, быў доктар права iспанец Пётр Раiзiй, якi прыехаў у Вiльню ў 1563 г. З вядомых нам членаў камiсii па складанню другога Статута – знаўца магдэбургскага i кананiчнага правоў жамойцкi епiскап Ян Даманоўскi, архiдыякан Вiленскай капiтулы Станiслаў Наркускi. Сярод свецкiх членаў – Павел Астравiцкi, вiленскi земскi суддзя, i пiсар вялiкакняжацкай канцылярыi Марцін Валадковіч. Праз 10 гадоў працы камiсiя падала новы праект. Ён абмяркоўваўся на соймах 1561 і 1564 гг. і пасля спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу толькі ў 1566 г. другі Статут быў большым за першы аб’ёмам, вылучаўся лепшай сiстэматызацыяй матэрыялу i ўзроўнем кадыфiкацыйнай тэхнiкi. Ён складаўся з 14 раздзелаў, якiя падзялялiся на 367 артыкулаў. Да найбольш важных належаць нормы дзяржаўнага права, якія вызначылi склад тэрыторыi дзяржавы, парадак утварэння i дзейнасць органаў улады, правы i прывiлеi пануючага класа. Асноўнымі прынцыпамі абвяшчалася вяршэнства дзяржаўнага суверэнітэту, абмежаванне ўлады валадара; упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Вялікі князь быў абавязаны захоўваць ВКЛ ва ўсёй яго славе, уладзе i “в границах ни в чом не вменшати и о вшем примношати”. Ён абяцаў: “... добра князства Литовского не уменшым и то, што будет через неприятелей того панства нашого отдалено и разобрано и ку иншому панству от того панства нашого коли кольвек упрошоно, ку Короне, ку Машовшу, ку Прусем, ку Инфлянтом, то за се ку власности того Великого князства привести привлащати и границы оправити обецуем”. Аднак дзеянні Жыгімонта ІІ Аўгуста ўвайшлі ў супярэчнасць як з гэтым палажэннем Статута, так і з прысягай, якую ён даваў, узыходзячы на прастол, аб захаваннi тэрытарыяльнай цэласнасці ВКЛ. У другім Статуце больш поўна i ясна была сфармулявана норма, выкладзеная ўжо ў 1529 г., якая забараняла даваць маёнткi i пасады чужаземцам i суседзям ВКЛ. Гэты свод законаў быў напiсаны на беларускай мове, а потым перакладзены на лацiнскую i польскую. З прыняццем Статута 1566 г. кадыфiкацыя i сiстэматызацыя ўласнага заканадаўства нашмат апярэдзiла падобную работу ў iншых краінах. Гэта таксама сведчыць, што ў ВКЛ ужо ў той час грамадскiя адносiны мелі даволi высокi узровень i былi юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна i практычна, каб адлюстраваць i замацаваць гэтыя адносiны ў заканадаўстве.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1743; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |