КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
РБ у сусветнай супольнасці
Дыхательная система В целях самоконтроля за состоянием дыхательного аппарата можно пользоваться определением частоты дыхания. Число дыханий в минуту у людей бывает разным. Оно зависит от многих условий: от возраста, состояния нервной системы, здоровья, положения тела, температуры окружающей среды, физической нагрузки, уровня тренированности и т.п. Нормальное число дыханий - 16-18 в минуту. При высокой температуре окружающей среды, физической нагрузке, а также при некоторых болезненных состояниях дыхание учащается. Для того чтобы сосчитать число дыханий, надо положить руку на нижнюю часть грудной клетки или верхнюю часть живота и каждый вдох и выдох (обе фазы) считать за одно дыхание. Определяется число дыханий в покое и непосредственно после нагрузки. При проведении самоконтроля студенты могут воспользоваться двумя простейшими пробами, позволяющими в известной степени получить представление о состоянии дыхательной и сердечно-сосудистой систем. Задержка дыхания на вдохе (проба Штанге). После 5-7 минут отдыха в положении сидя следует сделать полный вдох и выдох, затем снова вдох (примерно 80-90% от максимального) и задержать дыхание. Отмечается время от момента задержки до ее прекращения. Продолжительность задержки дыхания в большей степени зависит от волевых усилий человека, поэтому в задержке дыхания различают время чистой задержки и волевой компонент. Начало последнего фиксируется по первому сокращению диафрагмы (колебанию брюшной стенки). У здоровых детей и подростков в возрасте 6-18 лет длительность задержки дыхания на вдохе колеблется в пределах 16-55 секунд. Здоровые взрослые, нетренированные лица задерживают дыхание на вдохе в течение 40-50 секунд, а тренированные спортсмены - от 60 секунд до 2-2,5 минут. С нарастанием тренированности время задержки дыхания возрастает, а при утомлении снижается. Задержка дыхания на выдохе (проба Генчи). После полного выдоха и вдоха снова выдыхают и задерживают дыхание. Здоровые нетренированные люди могут задержать дыхание на 20-30 секунд, тренированные - до 90 секунд и более. При заболеваниях органов кровообращения, дыхания, после инфекционных и других заболеваний, а также после перенапряжения и переутомления, в результате которых ухудшается общее функциональное состояние организма, продолжительность задержки дыхания и на вдохе и на выдохе уменьшается.
1. Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін РБ. 2. Фарміраванне беларускай дыяспары. 3. Асяродкі беларускай эміграцыі за мяжой. 1. Сярод адносін РБ з іншымі краінамі важнае месца займаюць адносны з беларускай дыяспарай – нашыя родзічы за мяжой. Па розных падліках, беларуская дыяспара складае 3-3,5 млн. беларусаў. Да пачатку перабудовы мы амаль нічога не ведалі пра яе. У савецкія часы ўсіх эмігрантаў падзялялі на прагрэсіўных (падтрымлівалі камуністычную ўладу) і нацыяналістаў (да іх адносіны былі адмоўныя). Адзіны канал сувязі з дыяспарай – гэта "Таварыства па культурных сувязях з суродзічамі за мяжой" (1964 г.). Выдавалася ў Мінску газета "Голас Радзімы" і пастаўлялася ў многія краіны. Але ва ўмовах "халоднай вайны" тыя арганізацыі, створаныя беларускай дыяспарай, хто падтрымліваў бальшавікоў, разганяліся. Напрыклад, Саюз беларусаў Аргенціны быў разагнаны. Многія замежныя беларусы былі "непрагрэсіўнымі" нацыяналістамі. Найбольш актыўна адносіны пачалі развівацца з канца 80-пачатку 90-х гадоў. Цесныя кантакты з замежнымі суайчыннікамі будуць спрыяць: 1. распаўсюджванню ведаў аб РБ як незалежай дзяржаве 2. умацаванню міжнароднага аўтарытэту РБ 3. адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці 4. адраджэнню нацыянальнай гісторыі, культуры, мовы 5. наладжванне палітычных, эканамічных, культурных сувязей з іншымі дзяржавамі 6. прыцягненне сродкаў для ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі 1986 года 7. садзейнічасць запавольванню асіміляцыі беларускага этнасу з іншымі народамі. Аднаўленне кантактаў беларусаў свету спрыяе дзейнасць розных таварыстваў. Перш за ўсё згруртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", устаноўчая канферэнцыя якой адбылася ў верасні 1990 года. Яе галоўная мэта – духоўнае і арганізацыйнае аб'яднанне беларусаў, якія пакінулі бацькаўшчыну па розных прычынах, захаванне і паглыбленне іх беларускасці. Вельмі важную ролю адыграў Міжнародны кангрэс беларусістаў (Мінск, 1991 г.). У 1992 годзе адбыўся з'езд беларусаў былога СССР. У ліпені 1993 года першы з'езд беларусаў свету прымалі на дзяржаўным узроўні. Але ўжо з 1996 года адносіны з беларускай дыяспарай пачалі пагаршацца У 1997 годзе адбыўся другі з'езд беларусаў свету. На яго не прыехалі беларусы ЗША, а тыя, хто прыехаў, не былі прыняты на дзяржаўным узроўні (прэзідэнт не прыняў). 1999 год – трэці з'езд беларусаў свету, але прыехалі толькі з постсавецкай прасторы. У 1993 годзе на Беларусі была прынята праграма "Беларусы ў свеце", разлічаная на пяцігадовы тэрмін – да 1997 года. Яна была прапанавана НАН Беларусі з пазіцыі неабходнасці кансалідацыі нацыі праз асэнсаванне цэласнасці беларускага народа ў свеце, умацавання духоўных сувязей з замежнымі суайчыннікамі. Развіццё сувязей РБ з беларускай дыяспарай уяўлялася ў Праграме як садзеянне забеспячэнню нацыянальна-культурных патрэб замежных суайчыннікаў. Прадугледжваўся шэраг мер з упорам на патрэбы, звязаныя з захаваннем роднай мовы і нацыянальных традыцый: забесячэнне беларускіх школ падручнікамі; прадастаўленне магчымасці маладым суайчыннікам атрымліваць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю ў ВНУ і сяр. спец.установах Беларусі; арганізацыя лекцый высокакваліфікаваных выкладчыкаў ВНУ і вучоных для беларускай дыяспары, рэгулярнае правядзенне сустрэч дзеячаў навукі і культуры РБ з прадстаўнікамі беларускай дыяспары; падтрымка перыядычных выданняў беларускіх таварыстваў за мяжой. На жаль, праграма не была выканана ў поўным аб'ёме. Не рэалізаваны трэці яе раздзел, які датычыцца эканамічнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Цяжкасці ў захаванні беларускай прысутнасці за межамі Беларусі ўзнікаюць з-за індыферэнтнасці пэўнай колькасці замежных беларусаў, значнай іх асіміляцыі. На постсавецкай прасторы расшырэнню нацыянальна-культурнай дзейнасці перашкаджае цяжкае эканамічнае становішча суайчыннікаў. Слабая матэрыяльнай база нацыянальнай, грамадскай, культурна-асветніцкай дзейнасці тлумачыцца сціплай падтрымкай мясцовых улад, недастатковай увагай да гэтай справы з боку дзярж.органаў Беларусі. Каардынуе дзейнасць дзяржаўных і грамадскіх структур па развіцці сувязей з беларусамі замежжа Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцей. Падтрымка беларусаў у дзяржавах СНД і Балтыі, у Польшчы – прыярытэт работы Міністэрства замежных спраў РБ. У 2003 годзе задача наладзіць сувязі ў галіне эканоміке і культуры з замежнымі суайчыннікамі пастаўлена перад аблвыканкамамі і гарвыканкамамі. Цесныя кантакты з замежнымі беларусамі падтрымліваюць грамадскія аб'яднанні: Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма"), Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Задзіночанне беларусаў свету "Бацькаўшчына". У 1996 годзе РБ і Рэспубліка Казахстан (РК) заключылі двухбаковы Дагавор аб прававым статусе грамадзян РБ, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РК, і грамадзян РК, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РБ. У 1998 годзе – Дагавор паміж РБ і РФ аб роўных правах грамадзян (атрыманні сярэдняй, сяр.спец., выш. і поствузаўскай прафесійнай адукацыі; правы на працаўладкаванне, аплату працы і іншых сацыяльна-прававых гарантый на тэрыторыі Беларусі і Расіі; на сац. забеспячэнне, мед.дапамогу. Важнай задачай з'яўляецца забеспячэнне замежных суайчыннікаў дакладнай і праўдзівай інфармацыяй аб Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыцы. Пры садзеянні Міністэрства замежных спраў і Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей выдаецца газета "Голас Радзімы", прызначаная для суайчыннікаў за мяжой. З 1 студзеня 2005 года на замежныя краіны здзяйсняе вяшчанне міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь-ТБ", створаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй РБ для замежных тэлегледачоў, перш за ўсё для руска- і беларускамоўных жыхароў постсавецкай прасторы. Зараз ён здзяйсняе вяшчанне ў кабельных сетках 12 краін з 20, якія знаходзяцца ў зоне распаўсюджання сігналу спадарожніка (Расія, Украіна, Малдова, Казахстан, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Узбекістан, Аўстралія, Грузія, Арменія). У наш час вядзецца распрацоўка праекта Закона РБ "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой". Яго прыняцце будзе садзейнічаць удасканаленню адносін беларускай дзяржавы з дыяспарай і нацыянальнымі супольнасцямі. Канцэпцыя законапраекта распрацоўвалася ў 2001-2002 гг., аднак з-за шэрага прычын работа над ім была прыпынена. Калі ў агульным плане прааналізаваць напрамкі ўзаемадзення дзяржаўных органаў з беларускай дыяспарай, то можна вылучыць наступнае: 1. прававая падтрымка замежных суайчыннікаў (міжнародныя пагадненні аб абароне правоў нац. меншасцей) 2. узаемадзеянне ў культурна-асветніцкай сферы (захаванне і развіццё нац. самасвядомасці беларускай дыяспары) 3. супрацоўніцтва ў навуковай сферы (падтрымка навуковых даследаванняў, накіраваных на вывучэнне гісторыі, культуры, духоўнага жыцця беларускай дыяспары) 4. інфармацыйная падтрымка (рэалізацыя дзярж. палітыкі ў адносінах да суайчыннікаў, а таксама падзеі, што адбываюцца на іх гістарычнай радзіме) 5. ніякіх захадаў не робіцца для падтрымкі суайчыннікаў у эканамічнай і сацыяльных галінах (Напрыклад, у Расіі ёсць Закон "Аб дзяржаўнай палітыцы РФ ў адносінах да суайчыннікаў за мяжой", які прадугледжвае, што органы дзяржаўнай улады РФ садзейнічаюць стварэнню сумесных арганізацый, заахвочваюць сувязі расійскіх арганізацый незалежна ад форм уласнаці з замежнымі прадпрыемствамі, на якіх працуюць пераважна суайчыннікі). Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ўрад праводзіць актыўную палітыку па ўмацаванні сувязей з замежнымі суайчыннікамі, але яе рэалізацыі перашкаджаюць аб'ектыўныя фактары: 1. недастаткова распрацавана нарматыўна-прававая база ў дадзенай галіне 2. існуюць раз'яднанасць унутры самой дыяспары 3. эканамічныя цяжкасці, недахоп сродкаў фінансавання праграм і праектаў.
2. Фарміраванне беларускага замежжа мае багатую гісторыю. Беларусы выязджалі за мяжу ўжо ў далёкім мінулым. Напрыклад, вядома, што дачка Рагнеды Прадслава выйшла замуж за чэшскага князя Балеслава. Унучкі Рагнеды таксама сталі жонкамі аўрапейскіх манархаў: Анастасія – венгерскага караля Андрыя І, Лізавета – караля нарвежскага Гаральда ІІІ. Найменшая Ганна стала каралевай Францыі. З утварэннем ВКЛ паездкі беларусаў за мяжу былі шматлікімі, але яны не былі звязаны з эміграцыяй. Тлумачыцца гэта тым, што ВКЛ належыла да ліку прававых дзяржаў і яе грамадзянам была адкрыта дарога за мяжу і назад. Права на свабодны выезд было зафіксавана прывілеем Вялікага князя Казіміра ў 1457 годзе і запісана ў Статуце 1529 года. Гэта была не проста дэкларацыя. Сотні беларусаў, асабліва студэнцкай моладзі, хадзілі і ездзілі ў Нямеччыну, Італію, Швейцарыю, Францыю, Галандыю, Чэхію і іншыя землі і свабодна вярталіся дамоў. Праўда, былі і такія, якія засталіся за мяжой або ехалі туды працаваць. Сярод такіх мы можам назваць: Францыска Скарыну, які пераехаўз сям'ёй у Чэхію ў 1534 годзе, дзе і памёр у 1540 годзе; Казіміра Семяновіча з Віцебшчыны, які ў 1650 годзе выдаў у Амстэрдаме першую ў свеце кнігу па атылерыі "Вялікае майстэрства артылерыі"; Ілля Капіевіч – вучоны, пісьменнік. друкар, які выдаваў у Галандыі і Пецярбургу кнігі, рэфармаваў кірыліцу, распрацаваў такі правапіс літар, якім мы карыстаемся і зараз. Масавыя палітычныя і эканамічныя эміграцыі беларусаў пачаліся з часоў заваявання і далучэння Беларусі да Расіі, а таксама ўзмацнення паланізацыі і акаталічвання праваслаўных. Адны беглі ад каланізацыі і акаталічвання ў Запарожскую Сеч, у Масковію. Іншыя пападалі за мяжу як палонныя (расійскімі войскамі было ўзята 300 тысяч палонных "мужескага полу" з сем'ямі пасля вайны 1654-1667 гадоў. Гэта больш чым мільён жыхароў. Яшчэ 208,5 тысяч беларусаў "мужескага полу" Кацярынай ІІ і Паўлам І раздадзена расійскім памешчыкам пасля падзелу РП. У Расію беларусы пападалі і ў выніку рэкруцкіх набораў. У ВКЛ існавала невялікае прафесійнае войска, а ў Расіі былі пагалоўныя рэкруцкія наборы. Да 1799 года там служылі ўсё жыццё, а з 1793 – 25 гадоў, 1834 – 20 гадоў. Палонных выкарыстоўвалі ў якасці майстроў, прыгонных, прадавалі на нявольніцкім рынку ў Астрахані па 3 рублі. У выніку гэтага ўжо ў 1685 годзе толькі ў Маскве ў мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем'яў. Увогуле, паводле падлікаў вучоных, у другой палове 17 ст. беларускія эмігранты складалі каля 20% насельніцтва Масквы. У заходнія краіны беларускія эмігранты пераязджалі па эканамічных і палітычных прычынах. Даследчык беларускай эміграцыі, які выйшаў з амерыканскай беларускай дыяспары, Яўген Калубовіч падлічыў, што з перыяду падзелу Рэчы Паспалітай да 90-х гадоў 20 ст. адбылося 8 хваляў беларускай палітычнай эміграцыі ("Нёман", 1992, №2, с. 136-150). Першая хваля звязана з паўстаннем Т.Касцюшкі. У выніку 12 тысяч паўстанцаў ўгнана ў Расію, 20 тысяч – Аўстрыю, больш за 40 тысяч – у Францыю, Венецыю, ЗША. Другая хваля звязана з нашэсцем Напальёна на Расію. Напальён узрадзіў ВКЛ. Пасля яго паражэння ўдзельнікі баёў на яго баку вымушаны былі эміграваць за мяжу (члены ўрада, ваенныя фарміраванні). Трэцяя хваля эміграцыі звязана з паўстаннем 1831 года. Пасля яго паражэння больш 10 тысяч паўстанцаў дабралася да Францыі. Для іх апекі французскі ўрад арганізаваў спецыяльны камітэт на чале з генералам Лафайетам і асігнаваў на іх пенсіі 3 млн. франкаў у год. Беларускія эмігранты сяліліся ў Парыжы і ў 24 эмігранцкіх цэнтрах Францыі. Чацвертая хваля эміграцыі звязана з паўстаннем за незалежнасць у 1863-1864 гадах пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Царская Расія жорстка расправілася з паўстанцамі: шмат забіта на месцы, 128 расстраляна і павешана, 853 адпраўлены на катаргу, 11502 – у ссылку ў Сібір.7 тысяч актыўных удзельнікаў паўстання перабраліся на Захад. Пятая хваля працягвалася з 1870 па 1914 гады, выклікана рэвалюцыяй 1905-1907 гадоў. Паскарэнне развіцця капіталістычных адносін, абеззямельванне сялянства і з'яўленне лішку рабочых рук, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян у іншыя рэгіёны Расіі ў пошуках вольнай ці больш таннай зямлі, а таксама за мяжу, дзе быў попыт на танную рабочую сілу і магчымасць лепшага заробку. 700 тысяч беларусаў перасяліліся ў Сібір (Далёкі Ўсход, Кіргізіі, Усурыйскі край). 500-600 тысяч беларусаў эмігравалі да першай сусветнай вайны на амерыканскі кантынент – ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, Чылі. Сярод гэтай хвалі эміграцыі трэба адзначыць Адама Кіркора, выдаўшага за мяжой першую кнігу па гісторыі беларускай літаратуры з 12 ст.; Ігнація Даймейку (з-пад Міра), які стаў нацыянальным героем Чылі. Там ён арганізаваў і 16 гадоў быў рэктарам першага чылійскага ўніверсітэта у Сант'яга. Шостая хваля звязана з першай сусветнай вайной і рэвалюцыямі 1917 года. Больш за 122 тысячы жыхароў Беларусі, якія выехалі на Захад і больш 1 млн. 300 тысяч эвакуіравалася на Ўсход. Сёмая хваля прайшла ў 1924-1939 гг., калі ў пошуках лепшага жыцця жыхары Заходняй Беларусі выязджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Заходняй Еўропы, Аўстраліі, Новай Зеландыі. Па падліках даследчыкаў, за гэты перыяд толькі ў заходнія краіны эмігравала ад 180 да 250 тысяч чалавек. Рэпрэсіравана, планава набрана на работу каля 617 тысяч чалавек. Восьмая хваля звязана з другой сусветнай вайной. Яна склалася з эміграцыі розных нацыянальных бларускіх арганізацый і ваенных фарміраванняў, узнікшых у гады вайны. Гэта эміграцыя Беларускай Рады на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім, членаў Саюза беларускай моладзі, Сабора епіскапаў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцялеймонам, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У гэтую хвалю ўвайшлі 400 тысяч беларусаў, вывезеныя на працу ў Нямеччыну, а таксама вязні і паланныя немцаў, паліцаі, пасобнікі немцаў і іх сем'і. 1,5 млн. беларусаў, якія былі эвакуіраваны на ўсход. Трэба адзначыць, што па патрабаванню савецкага ўрада з заходніх краін у канца вайны да 1 сакавіка 1946 года ў СССР рэпатрыявана 520 тысяч беларусаў. Асаблівасцю рэпатрыяцыі быў як абавязковы характар, у тым ліку і прымусовы, на што савецкая ўлада дабілася згоды саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Яна абумоўлівалася патрэбамі ў рабочай сіле для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, і не ў апошнюю чаргу – спробай прадухіліць масавую эміграцыю, стварэнне яе ў антысавецкіх захадах. Але нягледзячы на рэпатрыяцыю, па звестках замежных даследчыкаў, на Захадзе пасля другой сусветнай вайны толькі ў ЗША і Канадзе засталося па 50 тысяч эмігрантаў беларускага паходжання. З пачаткам перабудовы і дэмакратызацыі пачалася дзевятая хваля беларускай эміграцыі. Яе складаюць пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, высокакваліфікаваных рабочых, спартсменаў. Толькі за 1990 год на сталае жыццё за мяжу выехала 34 тысячы чалавек. Важна адзначыць, што многія беларусы апынуліся за мяжой сваёй рэспублікі ў выніку няправільнага ўсталявання межаў Беларусі, а таксама масавых дэпартацый беларусаў у 1940-1941 гадах і пасляваенны перыяд. Было вывезена на Ўсход каля 2 млн. чалавек. Міграцыі беларусаў за межы рэспублікі садзейнічала і асобая дзяржаўная палітыка КПСС. Яна рознымі сродкамі стымулявалася, заахвочвалася праз арганізаваную вярбоўку працоўных, грамадскія заклікі на новабудоўлі, засваенне цаліны, БАМ, планавае размеркаванне спецыялістаў, служба ў Савецкай Арміі. У выніку ўсяго гэтага толькі ў перыяд з 1959 па 1989 гады колькасць беларусаў усходняй дыяспары (на абшарах былога СССР) павялічылася і склала больш за 1 млн. чалавек. Гэта значыць, што кожны пяты беларус пражываў па-за межамі бацькаўшчыны. Вынікам міграцыі з'яўляецца тое, што колькасць карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў Беларусі за апошнія 30 гадоў скарацілася на 3,2% і наадварот, у складзе насельніцтва рэспублікі вырасла колькасць небеларусаў.Прыязджалі ў асноўным рускія, пасланыя сюды на кіруючыя пасады ў партыйныя і савецкія органы, у армію, КДБ, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў.
3. У выніку розных шляхоў эміграцыі і міграцыі зараз за межамі Беларусі пражывае каля 3-3,5 млн. беларусаў. Па даных Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, з іх каля 1 млн – за акіянам, больш за 800 тысяч – у Расіі, 170 тысяч – у Ізраілі, 96 тысяч – у Латвіі, 48 тысяч – у Польшчы. Жывуць у эміграцыі па-рознаму. Абасоблена, маюць свае цэрквы, касцёлы, касы ўзаемадапамогі, культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі, школы, мастацкую самадзейнасць, СМІ. Чыстай беларускай мовы ў эміграцыі няма. Больш кампактна жывуць беларусы ў ЗША, у Нью-Йорку, Чыкага, Дэтройт, Кліўлендзе. Ёсць паселішчы з назвамі Мінск, Полацк, Навагрудак. Самай масавай і уплывовай з'яўляецца арганізаванае ў 1949 годзе Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Амерыканскія беларусы маюць навукова-даследчы інстытут у Нью-Ёрку, які выдае свае "Запісы". Друкуюцца газеты "Беларус"(рэд. Янка Запруднік у Нью-Ёрку), "Беларуская думка" (рэд. Міхась Кавін ў Нью-Джэрсі), у Агайя выходзіць часопіс "Полацак" (рэд. Святлана Белая) і інш. Сярод знакамітых беларусаў у Амерыцы можна назваць вучонага ў вобласці касманаўтыкі Барыса Кіта, пісьменнікаў – Наталлю Арсенневу, Яўгена Калубовіча, Міхася Каваля. У Велікабрытаніі па розных звестках пражывае ад 20-50 тысяч беларусаў. Выдаюцца газета "Голас", і часопіс "Беларускія даследаванні" у Лондане. У 1971 годзе заснавана беларуская бібліятэка і мужей Ф.Скарыны. Яны з'яўляюцца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам беларускага замежжа. Найбольш вядомы з брытанскіх беларусаў з'яўляецца мастак Валеры Мартынчык. Канадскіх беларусаў шмат. У асноўным – фермеры. Асноўнымі згруртаваннямі беларусаў у Канадзе можна назваць "Беларускае нацыянальнае аб'яднанне". "Згуртаванне беларусаў у Канадзе", "Беларускі саюз моладзі". Выдаюцца газеты "Беларускі голас", часопіс "Зважай!" У Аргенціне беларусаў найбольш. Па падліках, у гэтай краіне жыве больш 500 тысяч выхадцаў з Беларусі, але гэта ў асноўным дарэвалюцыйная эміграцыя.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 440; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |