Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І дзейнасць яе Рады

Спробы ўтварэння беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Выбраная на Усебеларускім з’езде Рада (Усебеларускі савет) на пасяджэнні 18 снежня 1917 г. стварыла пастаяннае нацыянальнае прадстаўніцтва – Выканаўчы камітэт з 10 чалавек (Язэп Варонка, С. Рак-Міхайлоўскі, Іван Серада, Тамаш Грыб, Макар Касцевіч, Аляксандр Прушынскі, Паліна Бадунова). Першапачаткова ён з’яўляўся правобразам Урада Беларусі. Разгон з’езда узмацніў настроі на барацьбу за незалежнасць Беларусі. Падзеі Першай сусветнай вайны склалі своеасаблівыя абставіны. У выніку нямецкага наступлення савецкія войскі адышлі з вялікай часткі Усходняй Беларусі, а Аблвыкамзах пераехаў у Смаленск. На акупаваных землях Беларусі застаўся толькі Выканаўчы камітэт, які 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай беларускай уладай (Першая Устаўная грамата) і стварыў Народны Сакратарыят Беларусі (узн. Язэп Варонка). Немцы не прызналі беларускі ўрад. Пазней яны згадзіліся лічыць сакратарыят прадстаўніцтвам беларускага насельніцтва з паўнамоцтвам ў галіне мясцовага самакіравання, асветы і выдавецтва.

Пасля Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г., калі пазіцыі нямецкай улады ўзмацніліся, а стан беларускіх зямель змяніўся Выканкам з’езда 9 сакавіка 1918 г. Другой Устаноўчай Граматай абвяшчае БНР – Беларуская Народная Рэспубліка. Адпаведна Выканкам пераўтвараецца ў Раду БНР (І. Серада), якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР (Трэцця Устаноўчая Грамата).

Абвешчаная БНР мела знешнія атрыбуты дзяржавы: бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню”, Часовую Канстытуцыю. Згодна з Другой Устаўной Граматай у межах Беларусі абвяшчаўся шэраг свабод, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей, ліквідацыя прыватнай уласнасці на Землю.

Дзейнасць Рады БНР праходзіла ў складаных умовах акупацыі. Найбольшых поспехаў лідэры дабіліся ў асветніцкай палітыцы.

Рада БНР перажыла шэраг палітычных крызісаў па наступных прычынах:

– унутраныя разнагалоссі сярод лідэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў пытанні разрыву сувязяў з Расіяй;

– адсутнасць істотнай падтрымкі з боку насельніцтва;

– лаяльнасць лідэраў БНР да нямецкай акупацыйнай улады (у т.л. віншавальная тэлэграма кайзеру);

– адсутнасць нацыяналізацыі зямлі.

Міжнародны статус БНР не быў зацвержаны. У Расіі Беларусь лічылі сваёй неад’емнай часткай. Свае прэтэнзіі на гэтыя тэрыторыі мелі Літва, Польшча, Украіна. Германія разглядала Беларусь як акупаваную расійскую тэрыторыю, а краіны Антанты як карыдор для праходу войск для вайны з Савецкай Расіяй. БНР была ліквідавана пасля адмены савецкай уладай умоў Брэст-Літоўскага дагавору (Брэсцкага міру) 13 лістапада 1918 г., афіцыйна абвясціла аб сваім самароспуску на Берлінскай канферэнцыі рады БНР (кастрычнік 1925 г.).

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда | Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 377; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.