Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове

Партыя бальшавікоў хаця і мела праграму вырашэння нацыянальнага пытання, але заўсёды аддавала перавагу пытанню інтэрнацыянальнай сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Аднак міжнароднае становішча ў 1918 г. сведчыла аб адсутнасці умоў для сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а становішча савецкай улады па тэрыторыі ўсёй Расіі, у т.л. і на землях Беларусі было няўстойлівым (замежная інэрвенцыя, грамадзянская вайна, антыбальшавіцкія выступленні, выкліканыя ліквідацыяй памешчыцкіх гаспадарак і мабілізацыяй ў армію). Сітуацыя прымушала засяродзіцца на ўнутраных праблемах, узяцца за вырашэнне у т.л. і нацыянальнага пытання з улікам прынятай у лістападзе 1917 г. “Декларацыі праў народаў Расіі”, па якой кожны народ меў права на нацыянальнае вызначэнне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

У падрыхтоўцы рашэння аб абвяшчэнні Беларускай савецкай рэспублікі актыўна ўдзельнічаў аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР – Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) – знаходзіўся ў Маскве, дзейнічаў з лютага 1918 г. па сакавік 1919 г. У яго склад уваходзілі А. Чарвякоў, З. Жылуновіч, Фабіян Шантыр, Язэп Дыла. Яны вялі жорсткую палеміку з кіраўнікамі Аблвыкамзаха (Мясніковым і Кнорыным), якія не бачылі патрэбы для стварэння незалежнай Беларусі. У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з прапановай перайменаваць Заходнюю вобласць у Беларуска-Літоўскую, патрабавалі стварэння Беларускай аўтаномнай рэспублікі ў складзе РСФСР.

Рашэнне аб утварэнні Беларускай дзяржавы Савецкі ўрад Расіі і ЦК РКП(б) прымае 24 снежня 1918 г. 30 снежня 1918 г. у Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) – РКП(б) абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. Пасля гэтага была прынята рэзалюцыя аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь – (ССРБ або БССР).

1 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі урад на чале з Жылуновічам абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. У сувязі з гэтым Аблвыкамзах закончыў сваю дзейнасць.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі з’езд Саветаў, які зацвердзіў утварэнне БССР, Канстытуцыю, стварыў пастаянную сістэму улады і прыняў пастанову аб аб’яднанні Беларусі з Літвой. 16 лютага 1919 г. Віцебская, Смаленская і Магілёўская губерні адыходзяць да РСФСР, а ў канцы лютага–пач. сакавіка ўтвараецца Літбел ССР. Яна была ўтворана як буферная дзяржава для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтаю прадухілення адкрытай вайны з ёю (Мінская, Гродзенская, Віленская, часткова Ковенская губерні). У дачыненні да гэтай рэспублікі з лютага па ліпень 1919 г. праходзіла агрэсія Польшчы. А спыніла сваю дзейнасць у сярэдзіне ліпеня 1919 г., калі Польшча акупіравала 3/4 тэрыторыі Літбела. ЦК КП(б) Літбела працаваў яшчэ да лета 1920 г.

Пасля вызвалення Чырвонай арміяй тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне БССР.

Да склікання ІІ Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1920 г.) уся улада належала ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту на чале з Чарвяковым. Яшчэ уваходзілі Кнорын, Смілга, Ігнатоўскі, Вайнштэйн, Крыніцкі.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
І дзейнасць яе Рады | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 609; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.