Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі

Прычыны і этапы з’яднання савецкіх рэспублік у саюзную дзяржаву. Удзел Беларускай ССР ва ўтварэнні Савецкага Саюза. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне рэспублікі

Прычыны:

– умацаванне абароназдольнасці;

– неабходнасць хуткага гаспадарчага аднаўлення і далейшага развіцця эканомікі.

Перадумовы:

1) адзіная палітычная аснова – улада Саветаў;

2) адзіная эканамічная аснова – дзяржаўная уласнасць на асноўныя сродкі вытворчасці;

3) працяглы тэрмін агульнага пражывання ў адной дзяржаве – Расійскай Імперыі.

Этапы:

1 – кастрычнік 1917 г.–сяр. 1918 г. – усталяванне савецкай улады на месцах.

2 – др. палова 1918–1920 гг. – станаўленне ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік.

3 – 1921–сяр. 1922 гг. – фарміраванне ваенна-палітычнага саюза і адзінага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

4 – сяр. 1922–студзень 1924 гг. – утварэнне СССР і прыняцце Канстытуцыі Савецкага Саюза.

Беларусь прыняла актыўны ўдзел у стварэнні саюзнай дзяржавы. Прызнала ленінскі план федэрацыі супраць сталінскага (аўтанамізацыі) і грузінскага (канфедэрацыі). IV Усебеларускі з’езд 18 снежня 1922 г. абраў дэлегацыю, якая прысутнічала на І з'’зде Саветаў СССР (30 снежня 1922 г.). Разам з дэлегацыямі Расіі, Украіны, Закаўказскай Федэрацыі падпісала 31 снежня 1922 г. Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні федэратыўнага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Вышэйшым заканадаўчым органам стаў Усесаюзны з’езд Саветаў, у перапынках паміж з’ездамі ЦВК (Савет Саюза і Савет Нацыянальнасцей). Выканаўчую уладу трымаў урад – Савет Народных Камісараў СССР.

Уваходжанне ў склад СССР стварыла больш спрыяльныя ўмовы для тэрытарыяльнага ўладкавання рэспублікі. У 1924 і у 1926 гг. адбываюцца два ўзбуйненні тэрыторыі БССР за кошт раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя дасягнула 126 тыс. км2, з насельніцтвам 4,2 млн. чал. Было праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, замацаванае Канстытуцыяй 1927 г.

 

Станаўленне і эвалюцыя форм культурнага жыцця ў БССР былі непасрэдна звязаны з працэсам пралетарска-сацыялістычнага будаўніцтва. Утварэнне БССР стварыла перадумовы для далейшай кансалідацыі беларускай нацыі і яе культурнага выяўлення. Значную ролю ў гэтым адыграла нацыянальна-культурная палітыка, якая атрымала назву “беларусізацыя”. Сутнасць і сэнс беларусізацыі склалі намаганні КП(б)Б і ўрада БССР па наданню беларускай савецкай дзяржаўнасці нацыянальнага характару і форм, павышэнню ўзроўня нацыянальнай самасвядомасці.

У рамках гэтых падыходаў на працягу 1924–29 гг. разгарнулася савецкае культурнае будаўніцтва. Яго база была закладзена яшчэ ў 1921–1921 гг. Так у 1921 г. быў адкрыты БДУ, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры, сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, ветэрынарны інстытут у Віцебску. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”, адкрыты Дзяржаўная бібліятэка і Дзяржаўны Цэнтральны архіў, пачалі дзейнічаць рабочыя факультэты (рабфак) для падрыхтоўкі сялянска-рабочай моладзі да паступлення ва ВНУ.

З 1924 г. пачалася актыўная распрацоўка граматычных норм і сучаснай лексікі беларускай мовы і пашырэнне сферы ее ўжывання. Да 1928 г. да 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Пры гэтым улічваліся і шматэтніны склад насельніцтва рэспублікі і моўны разрыў паміж горадам (рускамоўны) і вёскай (беларускамоўныя).

Дзяржаўны статус мелі разам з беларускай руская, польская, яўрэйская. Таму выдавецкая справа вялася на 4-х мовах, навучанне – 8.

Адначасова было арганізавана ўсебаковае даследванне нацыянальна-культурнай спадчыны і распрацоўка новых эстэтычных і мастацка-стылявых падыходаў. Для гэтага быў ўтвораны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), дзе працавалі такія секцыі як краязнаўчая, гістарычная, мовазнаўства, тэатральнага і музычнага мастацтва. У 1929 г. Інбелкульт быў пераўтвораны ў Акадэмію навук (узначаліў У. Ігнатоўскі).

Палітыка беларусізацыі заклала падмурак беларускай савецкай культуры. Былі дасягнуты поспехі ў галіне літаратуры. Дзейнічалі літаб’яднанні “Узвышша”, “Полымя”, “Маладняк”. З’явіліся маладыя пісьменнікі, сярод якіх Чорны, Чарот, Лынькоў, Крапіва. Паспяхова развівалася мастацтва тэатра, азначанае станаўленнем Беларускага Дзяржаўнага тэатра–1 (БДТ–1) – рж. Міровіч, і БДТ–2. Узнік вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам Галубка. Пачалося станаўленне савецкага кіно. Першай мастацкай лентай стаў героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне рэжысёра Тарыча “Лясная быль” (1926 г.).

Адным з цэнтральных накірункаў беларусізацыі было вылучэнне на адказную партыйна-савецкую работу карэнных жыхароў. Пры гэтым колькасць беларусаў у адміністрацыйных установах да канца 1920-х гг. перавысіла 50%. Для задаволення патрэб этнічных меньшасцей БССР у месцах іх кампактнага пражывання былі сфарміраваны нацыянальныя саветы: яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, украінскія, нямецкія. Быў створаны польскі раён. У сістэме сярэдняй адукацыі – яўрэйскі і польскі тэхнікумы.

Поспехі культурнага будаўніцтва ў БССР былі прызнаны і часткай палітычнай эміграцыі – дзеячамі Рады БНР. Пры гэтым Лёсік, Ластоўскі, Цвікевіч, Некрашэвіч вярнуліся ў Мінск і прынялі ўдзел у нацыянальна-культурным адраджэнні.

Перыяд беларусізацыі закончваецца ў канцы 20-х гадоў разам з кампаніяй барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам і пераменай агульнага палітычнага курсу кіраўніцтвам СССР.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове | Прамысловае развіццё Беларускай ССР і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 2906; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.