Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прамысловае развіццё Беларускай ССР і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі

Індустрыялізацыя, калектывізацыя і культурная рэвалюцыя былі асноўнымі накірункамі пабудовы сацыялістычнага ладу ў СССР. Індустрыялізацыя выступала дзяржаўнай палітыкай стварэння буйной машыннай прамысловасці з мэтаю паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. У СССР (паводле рашэнняў XIV з’езда Кампартыі) мела мэты: – пераадоленне адставання ад развітых краін свету фарсіраваннымі тэмпамі ў 10-15 гадоў; – умацаванне абароназдольнасці краіны; – павышэнне колькаснага і якаснага росту рабочаго класа. У Савецкай Беларусі індустрыяльнае будаўніцтва было звязана ў першую чаргу з лёгкай прамысловасцю. Планавалася на пяцігодку, пачалося з 1928 г. (у З.Б. – з 1940), ператварыла рэспубліку у індустрыяльна-аграрную краіну (да 1940 г. уведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы (90% усёй прамысловасці), створана станкабудаванне.

Ажыццяўлялася на ўласныя сродкі: прыбыткі ад лёгкай прамысловасці, калектывізацыі і павышэнне падаткаў для сялян, подпіс на дзяржаўныя пазыкі і аблігацыі, кампаніі па збіранню ў насельніцтва золата і каштоўнасцяў, дзяржаўная манаполія на гарэлку.

Суправаджалася сацыялістычным спаборніцтвам, стаханаўскім рухам, вялікім працоўным энтузіазмам.

Ліквідавала прыватны сектар (рамеснікаў, дробных прадпрымальнікаў), значна звузіла гандлёва-грашовыя адносіны, усталявала выключна дзяржаўную ўласнасць на сродкі вытворчасці і камандна-адміністратыўны стыль кіравання эканамікай. Замацавала экстэнсіўны шлях развіцця вытворчасці. Стварыла у Савецкай Беларусі неабходныя элементы індустрыяльнага навукова-тэхнічнага грамадства, але не прывяла да істотнага павышэння жыццёвага ўзроўню людзей.

Калектывізацыя – дзяржаўная палітыка аб’яднання індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калгасы. Разглядалася бальшавіцкім кіраўніцтвам як сродак карэннай перабудовы вёскі, тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. У абсалютызаваным выглядзе была ініцыявана І. Сталіным. У канцы 1920-х гг. была выклікана фарсіраваннымі тэмпамі індустрыялізацыі і хлебанарыхтоўчым крызісам. Распачалася у Савецкай Беларусі з пачатку 30-х гадоў, суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем з хутароў у калгасныя цэнтры. Ажыццяўлялася камандна-адміністрацыйнымі метадамі з дапамогай “дваццаціпяцітысячнікаў”, палітаддзелаў машынна-трактарных станцый, прымусовы запіс сялян у калгасы, абагульненне свойскай птушкі і жывёлы, высяленне і рэпрэсіі заможных сялян – “кулакоў”. Выклікала масавыя сялянскія ўзброеныя выступленні і паставіла краіну на грань грамадзянскай вайны, што прымусіла савецкае кіраўніцтва адступіць, змяніць тактыку і метады.

Аднавілася восенню 1930 г. Прывяла да ўсталявання калгасна-кааператыўнай уласнасці, ліквідацыі індывідуальшчыка, парушэння правоў калгаснікаў (невыдача паспартоў, адміністрацыйная адказнасць на невыпрацоўку мінімума працадзён), значнаму зніжэнню іх жыццёвага ўзроўню.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі | Палітычная сістэма СССР, БССР 1930-х гадоў. Усталяванне таталітарызму. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 397; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.