Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне ВКЛ, павелічэнне яго тэрыторыі, дынастычная барацьба




Працэс станаўлення ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІУ ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні балтаў і ўсходніх славян–продкаў беларусаў – у адзіную дзяржаву значную ролю адыграў узаемны палітычны інтарэс – неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага звязана з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30-х гг., калі ўпамінаецца як князь Літвы–1263). У 1240-х гг. ХІІІ ст., цэнтрам новай дзяржавы становіцца славянскі Новагародак, у які, як лічыць М. Ермаловіч, Міндоўг быў запрошаны мясцовымі баярамі на княжанне. З палітычнымі мэтамі, каб умацаваць свае пазіцыі, у 1246 г. Міндоўг ахрысціўся са сваімі баярамі ў праваслаўную веру. Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 г. князь быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, а ў 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы рымскага Інакенція ІУ (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Міндоўг аб'яднаў Літву з Новагародскім княствам. Наконт межаў гэтай дзяржавы гісторыкі спрачаюцца. М. Ермаловіч лічыць, што і Літва Міндоўга, і Новагародскае княства былі на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Шэраг гісторыкаў лічыць, што ўласна Літва ахоплівала таксама Аўкштайцію (усходнюю частку сучаснай Літвы).

У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Транятам. Апошні стаў княжыць "во всей земле Літовской і Жемойці", аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.

Вялікім князем стаў сын Міндоўга Войшалк (1264–1267). Ён, абапіраючыся на беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшчаны, Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк адмовіўся ад трона і пайшоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267–1270). Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго. Шварн, пераадольваючы сепаратызм літоўскіх племянных правадыроў, працягваў аб'яднаўчы працэс і ўмацаванне дзяржавы. Прыйшоўшы яму на змену Вялікі князь Трайдзень (1270–1282) вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Новагародчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку яцвягаў.

Дакладна невядома, хто прыйшоў на змену Трайдзеню на пасаду Вялікага князя. У некаторых крыніцах упамінаюцца такія імёны як Лютавар (Лютувер), Будзікід, Будзівід –.яны найменьш вядомыя ў гісторыі. Але іх наступнік Віцень (каля 1295–1316) – адметная асоба. У 1307 г. пры Віцені да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што пры Віцені "Пагоня" стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.

Значна пашырылася і ўключыла ў сябе амаль поўнасцю тэрыторыю сучаснай Беларусі Вялікае княства Літоўскае пры Вялікім князі Гедыміне (1316–1341). Яно стала называцца Вялікае княства Літоўскае і Рускае, дзе рускімі называліся землі Падняпроўя. У 1320-м г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320–30-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Гедымін завяшчаў княжаскую пасаду аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту, які на ёй знаходзіўся ў 1941–1945 гг. У выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады, яму было перададзена Заслаўскае княства, а Вялікім князем стаў Альгерд (1345–1377), яго суправіцелем –. Кейстут. Адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі (як мяркуецца, з мэтай больш паслядоўнага правядзення палітыкі ў двух напрамках: у адносінах да Ордэна і Русі). Альгерд узяў сабе ўсходнюю палову з цэнтрам у Вільні. Цэнтрам уладанняў Кейстута сталі Трокі (Гл. В. Насевіч, с.93-94). Пры гэтым Альгерд стаў вярхоўным князем.

Альгерд удвая павялічыў дзяржаву, зрабіўшы адной з мацнейшых у Еўропе. Было поўнасцю далучана беларускае Падняпроўе, у 1355 – Бранскае княства. У 1362 г. (у некаторых крыніцах–1363г.) Альгерд разбіў татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі, Мазырскую і Брагінскую воласці. Было падначалена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб'яднаць пад сваёю ўладаю ўсе рускія землі, у 1368, 1370, 1372 гг. зрабіў паходы на Маскву, але не змог яе захапіць. Альгерд прасіў канстанцінопальскага патрыярха ўтварыць у Новагародку праваслаўную мітраполію. Такая ж просьба паступіла і ад князя Маскоўскага. Патрыярх задаволіў абедзве просьбы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта з гэтых часоў пачалося працяглае саперніцтва паміж Літвою і Маскоўскай дзяржаваю за палітычную і рэлігійную ўладу ва Усходняй Еўропе.

Ватыкан быў заклапочаны пашырэннем уплыву праваслаўя і павялічыў ціск на ВКЛ з боку Лівонскага Ордэна і Польшчы. Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і Ягайлам Альгердавічам, які па волі бацькі стаў Вялікім князем Літоўскім (1377–1392). Гэта выкарысталі крыжакі, каб распаліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Працяглая барацьба з родзічамі – Кейстутам, старэйшым братам Андрэем, сынам Кейстута Вітаўтам – за ўмацаванне сваёй улады прыводзіць Ягайла на польскі прастол у адпаведнасці з Крэўскай уніяй 1385 г. Тэкст уніі да нас не дайшоў, аднак вядома, што Ягайла адпаведна уніі перахрысціўся ў каталіцтва, абавязаўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, прадаставіў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен на права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскаю каралеўнай Ядзвігай.

Аднак феадалы ВКЛ, найперш праваслаўныя, адчулі небяспеку пагаршэння свайго становішча і адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. Шляхце ВКЛ удалося адстаяць самастойнасць дзяржавы. Ягайла прызнаў Вітаўта Вялікім князем літоўскім (1392–1430). Засталася дынастычная унія і ваенны саюз з Польшчай супраць крыжакоў. Астатнія ўмовы уніі фактычна не былі рэалізаваны. Гэты саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія землі.

У гады праўлення Вітаўта дзяржава дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У 1404 да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Ноўгарадскімі землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў аўтаномныя княствы і ўвёў намесніцтвы на чале са сваімі намеснікамі. Калі ўдзельныя князі не супраціўляліся Вітаўту, ён прызначаў іх намеснікамі. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна была ўкрадзена, а сам Вітаўт раптоўна памёр. Адстаяўшы незалежнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву, шлях якому адкрыў Ягайла. У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую унію, якая пашырыла правы каталіцкай шляхты (Гарадзельскі прывілей). Польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства. Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады. Таму пасля смерці Вітаўта дынастычная барацьба насіла даволі выразную рэлігійную афарбоўку, але глыбінным яе сэнсам было імкненне праваслаўных феадалаў захаваць свае маёмасныя і палітычныя правы.

Пасля смерці Вітаўта з'езд беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх баяр у Вільні абраў Вялікім князем малодшага брата Ягайлы – Свідрыгайлу (1430–1432). Свідрыгайла ігнараваў прывілеі католікаў і наблізіў да сябе праваслаўных Хадкевічаў, Друцкіх, Палазевічаў. У выніку змовы літоўскіх баяр Свідрыгайла ў 1432 г. быў скінуты з трона і ўцёк у Полацк.

У выніку перамогі ў дзяржаве "каталіцкай партыі" Вялікім князем Літоўскім быў абраны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч (1432-1440). Яго прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі і прынёманскія воласці, астатнія беларускія і ўкраінскія землі захавалі вернасць Свідрыгайлу. Такім чынам дзяржава фактычна раскалолася на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Пачалася грамадзянская вайна 1432–1436 гг.). Абодва князі імкнуліся перацягнуць на свой бок асноўную частку феадальнага класа – беларускіх і ўкраінскіх баяр, пашыраючы на іх ільготы і прывілеі, дадзеныя феадалам-католікам Гарадзельскім прывілеям 1413 г. У 1432 г. Жыгімонт узнавіў унію з Польшчай. Свідрыгайла пацярпеў паражэнне пад Ашмянамі. У 1435 г. у бітве пад Вількамірам беларуска-ўкраінскае войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літоўскім войскам Жыгімонта. Пасля выдання Жыгімонтам у 1434 г. прывілея пра ўраўнанне асабістых і маёмасных правоў баяр-католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці беларускіх феадалаў. Лівонскі ордэн таксама падпісаў мірны дагавор з Польшчай і адмовіўся падтрымліваць Свідрыгайлу, таму апошні захаваў свае пазіцыі толькі на ўкраінскіх землях. У 1436 г. грамадзянская вайна скончылася перамогай Жыгімонта. Гэта вайна ахапіла толькі вярхі феадалаў, мела дынастычны характар і была барацьбой за палітычную ўладу.

Атрымаўшы перавагу над Свідрыгайлам, Жыгімонт вырашыў вызваліцца з-пад залежнасці ад Польшчы, за што і быў забіты ў выніку змовы ў 1440 г. Паны- рада ВКЛ выбралі ў тым жа годзе вялікім князем малодшага брата польскага караля Уладзіслава ІІІ – 13-гадовага Казіміра Ягайлавіча (1440–1492), вакол якога склалася рада вопытных дзяржаўных дзеячаў, сярод якіх асабліва вызначаўся віленскі ваявода Ян Гаштольд. Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву, зрабіўшы некаторыя ўступкі праваслаўным. Пасля гібелі ў бітве з туркамі ў 1445 г. свайго брата–караля Польшчы– Казімір быў выбраны польскімі феадаламі сваім каралём. Гэта было зроблена для аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Казімір, пад націскам вярхоў ВКЛ, два гады адмаўляўся прыняць польскую карону і толькі пад пагрозай з боку палякаў пазбавіць яго і вялікакняжацкага пасада ён згадзіўся пераехаць у Кракаў. Перад ад'ездам ў Кракаў на каранацыю ў 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязаўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі ліцвінскімі феадаламі, ураўнаў праваслаўных феадалаў з католікамі ў маёмасных правах. Такім чынам ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара. Казімір застаўся вялікім князем літоўскім "па сумяшчальніцтву". У Кракаве ён падвяргаўся ўплыву і ўціску польскіх феадалаў і ўсё больш адыходзіў ад інтарэсаў ВКЛ.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр (1492–1506). Пры яго абранні паны-рада – вышэйшы кіруюча орган ВКЛ– паставілі ўмовы пра абмежаванне вялікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзяржаўныя справы (абарона краіны, міжнародныя адносіны, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў) вялікі князь павінен быў вырашаць разам з радай. Пры Аляксандры пачаліся войны з Маскоўскай дзяржавай і працягваліся ўсё ХУ1 ст. Праваслаўныя феадалы ВКЛ апынуліся ў апазіцыі да пракаталіцкага ўрада, сярод іх былі распаўсюджаны прамаскоўскія настроі. У канцы ХУ ст. "на службу ў Маскву "са сваімі ўдзеламі" адышлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Вяземскія, Бельскія, Мажайскія. У выніку былі страчаны Вяземскае і частка Вярхоўскіх княстваў, землі з Чарнігавам, Старадубам, Гемелем, Бельскае, Таропецкае, частка Мсціслаўскага княства. У гэты ж час узмацніліся і татарскія набегі, але пасля разгрому татараў у 1506 г пад Клецкам войскам пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага буйныя татарскія напады на Беларусь не паўтараліся.

Пасля смерці Аляксандра на вялікакняжацкі трон быў абраны яго малодшы брат Жыгімонт, які ўвайшоў у гісторыю як Жыгімонт 1 Стары (1506–1548). Каб захаваць персанальную унію паміж дзяржавамі польская шляхта праз тры месяцы выбрала Жыгімонта каралём. Аднавіліся войны з Маскоўскай дзяржаваю. М. Глінскі, які быў прыбліжаны Аляксандрам і атрымаў адстаўку пры двары Жыгімонта Старога, адкрыта стаў ствараць апазіцыйную кааліцыю і заручыўся падтрымкаю Масквы. Выступленне Глінскага закончылася паражэннем у 1508 г. У1514 г. быў страчаны Смаленск, але ў 1535 г. Гомель і Любеч адышлі да ВКЛ.

Сутыкнуўшыся з сепаратызмам праваслаўных феадалаў і стратаю зямель, вялікакняскі ўрад пачаў палітыку ўцягвання праваслаўных феадалаў у палітычную эліту. Былі пашыраны іх зямельныя ўладанні, яны прызначаліся на дзяржаўныя пасады. У 1563 г. быў канчаткова адменены Гарадзельскі прывілей 1413 г. і ўстаноўлена заканадаўчае раўнапраўе шляхты хрысціянскага веравызнання розных канфесій (католікаў, праваслаўных, пратэстантаў).

Яшчэ пры жыцці жыгімонта Старога на сойме ў Вільні ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны яго 9-гадовы сын Жыгімонт Аўгуст. Праз 2 месяцы і польскі сейм выбраў яго каралём. Такім чынам палякі імкнуліся стварыць умовы для спадчыннай манархіі і ўмацавання уніі паміж дзяржавамі.

У 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і паўнапраўным польскім каралём і вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт 11 Аўгуст (1548–1572). Ён правёў адміністрацыйную і гаспадарчую рэформы, аб якіх будзе сказана пазней. Жыгімонт 11 Аўгуст прыняў у 1559 г. пад пратэктарат Лівонскі ордэн, чым наклікаў на сябе лівонскую вайну. Незаконна ў 1569 г, напярэдадні Люблінскай уніі, далучыў да Польшчы украінскія і падляшскія землі.

Такім чынам, палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель сведчыць аб актыўнай ролі нашых продкаў у станаўленні, пашырэнні і ўмацаванні найвялікшай дзяржавы ў Еўропе. Збліжэнне з Польшчай пасля Крэўскай уніі аслабіла ўплыў беларускіх феадалаў у палітыцы, прымусіла іх пераходзіць у каталіцтва, а разам з тым і паланізавацца, але працягвалася паступовае развіццё эканомікі, прававых інстытутаў, поліэтнічнай культуры.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 483; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.