КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Палітычная і прававая сістэма
Лекцыя 2. Прававая і палітычная сістэма литоўска-беларускага грамадства. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Вялікі князь. Уладаром дзяржавы быў вялікі князь, або, як ён называўся ў актах з XV ст., — гаспадар. Улада вялікага князя ў межах яго дзяржавы (апрача залежных княстваў, ці вобласцяў) напачатку нічым не абмяжоўвалася, і ён з'яўляўся адзінай крыніцай права. Але ўжо ў XV ст. яна абмяжоўваецца шляхцкімі прывілеямі, а потым і магацка-шляхецкімі палітычнымі органамі. У выніку дзяржаўнай уніі з Польскім Каралеўствам сцвердзіўся прынцып выбарнасці манарха, які так-сама быў своеасаблівым інструментам абмежавання яго ўлады. Да XIV ст. урадавую дзейнасць ажыццяўляў толькі сам вялікі князь, на якім замыкаліся ўсе функцыі кіравання дзяржавай. Аднак патрэбы арганізацыі дваровай гаспадаркі, праблемы ўнутранай і знешняй палітыкі абумовілі ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) і органаў цэнтральнага кіравання. Так, яшчэ пры Вітаўце з'явіліся гаспадарскі і земскі маршалак, пісар, кухмістр, канцлер, падчашы, падскарбі, потым новыя ўрады на ўзор польскіх і нямецкіх ўводзілі Свідрыгайла і Казімір Ягелончык. У канцы XV ст. былі ўтвораны ўрады гетмана найвышэйшага, харужага, мечніка, падстолія, скарбнага і інш. Той, хто атрымліваў пасаду, як правіла, валодаў ёю пажыццёва, а пакінуць мог пры пераходзе на іншую (звычайна вышэйшую). Многія ўрадавыя функцыі маглі спалучацца ў руках адной асобы. Але практычна да самай Люблінскай уніі гэтыя пасады не былі самастойнымі інстытутамі, а пералічаныя ўраднікі адно выконвалі даручэнні вялікага князя і ягонай рады. Сапраўднымі ж дзяржаўнымі органамі яны сталі толькі ў 60-х гг. XVI ст. калі пачалі выконваць пастановы вальнага сойма. У землях—вобласцях пасля ліквідацыі ўдзельнай сістэмы цэнт-ральную ўладу ўвасаблялі с пачатку намеснікі, а потым — ваяводы і ста-расты. У іх кампетэнцыі было вырашэнне судова-адміністрацыйных і ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласці. Ім жа падпарадкоўваліся кіраўнікі ніжэйшых тэрытарыяльных акругаў — дзяржаў і паветаў. Ваяводы, дзяржаўцы ды іншыя прадстаўнікі гас-падарскай адміністрацыі не мелі грашовага забеспячэння і сядзелі на “кармленні”, г.зн. утрымліваліся за кошт рыгіёна ў якім выконвалі свае абавязкі. Паны-рада Першым прававым і рэальным крокам па абмежаванні ўлады вялікага князя стала княская рада. Як кола набліжаных да ўладара дзяржаўных людзей—дарадцаў яна была з'явай агульнаеўрапейскага характару. Крыніцамі засведчана існаванне такога інстьггута ўжо для эпохі Кіеўскай Русі. 3 летапісаў вядома, што полацкі князь Таўцівіл, напрыклад, у 1263 г. раіўся са сваімі полацкімі баярамі. У другой палове XIII ст. у Полацку функцыянавала рада баяраў з 30 чалавек. Інстытут дараднікаў мелі пры сабе і першыя літоўскія князі. Пры іх рада выконвала і палітычную ролю. Міндоўг, а такса-ма Гедымін важныя палітычныя пытанні абмяркоўвалі ў коле асоб з бліжэйшай арыстакратыі. Вітаўт змяніў склад дараднікаў і акружыў сябе новымі людзьмі — баярамі, супрацьпаставіўшы іх удзельным князям. Пры ім гэтую групу ўтварылі тыя баяры, якія дапамагалі Вітаўту здабываць уладу і атрымалі за гэта зямельныя ўладанні. Часам у нарадах удзельнічалі і праваслаўныя князі. Прынамсі, пытанне аб выдзяленні ўласнай мітраполіі Вітаўт вырашаў, параіўшыся з “нашею братьею, с князьми рускими наших руских земель”. 3 радай Вітаўт абмяркоўваў і свой намер каранавацца. Да сярэдзіны XV ст. склад рады дакладна не вызначаўся, як і яе кампетэнцыі. Становішча змянілася, калі буйная зямельная арыс-такратыя, выкарыстоўваючы ўласную грамадска-палітычную вагу, пачала дамагацца ад манарха юрыдычнага замацавання свайго дамінавальнага становішча. Ужо акты Гарадзельскай уніі далі ёй шырокія палітычныя правы і паставілі вялікага князя ў залежнасць ад паноў і баяраў. Наступным крокам стала прызнанне акрэсленай дзяржаўнай ролі княжат і панят прывілеем 1447 г., у якім Казімір Ягелончык пацвердзіў права апошніх выбіраць новага манарха пасля яго смерці. Вядомы Судзебнік 1468 г. ён уклаў “с князьми и с паны-радою нашою Великого Князства Литовского”. У тыя дзесяцігоддзі з прычыны частых ад'ездаў вялікага князя ў Полышчу рада пачала выконваць функцыі вярхоўнай улады. Яна ажыццяўляла дыпламатычныя зносіны, кіравала ўзброенымі сіламі, разбірала канфлікты, раздавала землі служылым людзям і г.д. Тады ж больш выразна акрэсліўся і склад рады. У другой палове XV ст. у яе ўваходзілі вышэйшыя духоўныя і свецкія вяльможы, вялікакняскія намеснікі, а таксама ўдзельныя князі, якім гарантавалася месца іх паходжаннем і асабістым правам. Поўнае юрыдычнае замацаванне ролі гаспадарскай рады як дзяр-жаўнага органа зафіксавалі прывілеі Аляксандра Казіміравіча ад 1492 і Жыгімонта Старога ад 1506 г. Князі, паны і зямяне ўсіх зямель разам з гаспадарскаю радаю, абіраючы манархам Аляксандра, дамагліся ад яго не толькі пацвярджэння сваіх ранейшых правоў і вольнасцяў, але і абмежавання вялікакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кіраваць дзяржавай не самастойна, а толькі супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нічога ва ўнутраных справах, не раздаючы без яе ведама дзяржан-няў, не размяркоўваючы фінансавых сродкаў і г.д. Аднак “прывілей Аляксандра” яшчэ не гаварыў пра абавязковасць удзелу рады ў выданні пастаноў, таму пасля 1492 г. былі прыклады і асабістых распараджэнняў гаспадара. Права на гэта яго канчаткова пазбавіў толькі прывілей 1506 г., згодна з якім усе дзяржаўныя пастановы маглі выдавацца вялікім князем толькі пасля іх абавязковага абмеркавання з гаспадарскаю радаю. У актавых дакументах новы орган улады звычайна называўся “паны рада”, “панове рада обоего стану духовные и светские”, ці проста “паны”. 3 канца XV да сярэдзіны XVI ст. канчаткова сцвердзіўся яго склад. У раду пастаянна ўваходзілі каталіцкія біскупы: віленскі, луцкі, жамойцкі і кіеўскі, ваяводы (ці старасты) — віленскі, троцкі, жамойцкі (ста-раста), кіеўскі, полацкі, смаленскі (да 1514 г.), наваградскі, віцебскі, падляшскі, луцкі стараста і валынскі маршалак, наступнымі былі кашталя-ны (займалі месцы ў той жа паслядоўнасці, што і ваяводы), а таксама цэнтральныя земскія і дворныя ўраднікі — канцлер і падканцлер, гетман, маршалак земскі і дворны, падскарбі. 3 агульнага складу гэтага органа вылучыла-ся так званая пярэдняя, або старшая рада — вузейшае кола, якое праводзіла закрытыя паседжанні і абмяркоўвала найбольш важныя дзяржаўныя пытанні. У яго ўваходзіла пяць асобаў, якія сядзелі на першай лавіцы: біскуп, ваявода і кашталян віленскія ды ваявода і кашталян троцкія. Неабходнасць прысутнасці іншых вырашаў манарх. Шлях у раду адкрываўся для кожнага, хто належаў да вольнага шляхецкага стану і быў падданым Вялікага Княства Літоўскага. Рэальна ж у ёй пастаянна засядалі прадстаўнікі найвышэйшай эліты — князі і паны, якія займалі звычайна не адзін, а некалькі ўрадаў. Напрыклад, урады канцлера і гетмана найчасцей спалучаліся з віленскай і троцкай ваяводскімі пасадамі. Іх уладальнікі былі буйнымі латыфундыстамі, у чыіх руках канцэнтравалася ваенная і эканамічная ўлада. У перыяд з 1492 да 1569 г. згаданыя цэнтральныя ўрады займалі прадстаўнікі дзесяці самых заможных родаў: Радзівілаў, Гаштаўтаў, князёў Астрожскіх, Гальшанскіх і Збаражскіх, паноў Хадкевічаў, Глябовічаў, Кішак, Кезгайлаў і Забя-рэзінскіх. Астрожскі і Хадкевіч былі праваслаўнымі, але ўваходзілі ў “пярэднюю” раду. На менш значныя ўрады праваслаўныя прызначаліся часцей, так што, нягледзячы на Гарадзельскі акт, веравызнанне мала ўплывала на склад паноў-рады. Аднак праваслаўныя духоўнага стану ў яе ніколі не дапускаліся. На пачатку XVI ст. ясна вызначыліся і паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымі дачыненнямі дзяржавы, абаронай і фінансавымі пытаннямі, а таксама займалася справамі шляхецтва, кантралявала раздачу земляў ды выконвала шэраг судовых функцыяў. Толькі з ведама паноў радных займаліся дзяржаўныя пасады. Ім жа належала і права выбару вялікага князя, які запрашаўся з дынастыі Ягелонаў. Так былі абраны Аляксандр Казіміравіч, Жыгімонт I Стары і яго сын Жыгімонт II Аўгуст. Палітычная вага паноў—рады пачала змяншацца ў сярэдзіне XVI ст., калі ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган — шляхецкі сойм. Вялікі сойм Інстытут сойму як станавага прадстаўніцтва быў тыповай з'явай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Еўропы. У Англіі з 1265 г. існаваў Парламент, у Іспаніі з канца XIII ст. картэзы, у Францыі з 1302 г. Генеральныя штаты, у Швецыі з 1435 г. рыгсдаг, у тым жа XV ст. з'явіліся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхіі, сейм у Полынчы і інш. Польскі прадстаўнічы орган паўстаў на аснове шляхецкіх з'ездаў і сваім прыкладам мог уплываць на фармаванне адпаведнага інстытута ў Вялікім Княстве, які таксама ўтварыўся ў выніку эвалюцыі тэрытарыяльных з'ездаў. Свой мясцовы сход, паходжанне якога ў гістарыяграфіі прынята звязваць вечам, існаваў у кожнай зямлі. У актах XV ст. захавалася багата сведчанняў пра дзейнасць соймаў (земскіх соймікаў) у Полацку, Віцебску, Смаленску ды іншых землях-воблас-цях. Удзел у іх спачатку бралі прадстаўнікі самых розных сацыяльных групаў — баяраў, шляхты і мяшчан. На абласных соймах размяркоўваліся дзяржаўныя падаткі, ваенныя павіннасці, прызначаліся кандыдаты на мясцовыя ўрады, разглядаліся судовыя справы, а таксама абіраліся дэлегаты на агульнадзяржаўныя з'езды. Фактычна, у кампетэнцыі агульнага сходу вобласці было вырашэнне ўсіх важных пытанняў земскага жыцця — ад выпрацоўкі лакальных прававых нормаў да пабудовы новых умацаванняў і вызначэння “помачы вялікаму князю”. Аднак з органа шырокага прад-стаўніцтва ён паступова трансфармаваўся ў алігархічны інстытут. Барацьба інтарэсаў, якая з другой паловы XV ст. вялася паміж баярамі-шляхтай, з аднаго боку, і мяшчанамі, з другога, скончылася перамогай першых, так што ўжо ў першай трэці XVI ст. абласны соймік ператварыўся ў орган шляхецкага стану. Цяпер ён адстойваў інтарэсы заможных родаў. У Віцебску, напрыклад, з мясцовых элітаў у соймавых пасяджэннях звычайна ўдзельнічалі князі Палубінскія, Сакалінскія, Жылінскія, Горскія, паны Сапегі, Зяноўевічы ды прадстаўнікі некаторых іншых родаў, а ў Полацку — князі Лукамскія, паны Глябовічы, Зяноўевічы, шляхцічы Корсакі. Пад канец XV ст. на аснове абласных соймікаў паўстаў агульны сойм усіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Як і ў іншых краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, найважнейшым фактарам з'яўлення новага інстытута было наданне шляхецкаму стану такіх прывілеяў, пасля якіх кожная надзвычайная павіннасць вымагала яго згоды. Увыніку манарх мусіу склікаць на агульны з'езд ужо не толькі вышэй-шую эліту (раду), але і прадстаўнікоў баярства-шляхты. Далучэнне да гаспадарскай рады на з'ездах няўрадавай шляхты, якая рэпрэзентавала розныя землі, ператварыла іх у агульныя прадстаўніцтвы, у вальныя соймы (вальнымі ў тагачаснай мове называлі агульнадзяржаўныя форумы). Прынцыповым адрозненнем сойма ад веча ці алігархічнага з'езда была шляхецкая прадстаўнічасць. На вальным сойме прысутнічалі не толькі паны, якія займалі важныя дзяржаўныя пасады, але і няўрадавая шляхта зямель і паветаў — усе, хто валодаў зямлёю па рыцарскім праве. Падобныя форумы сталі звычайнымі тады, калі для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасці цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-вобласцяў. Шукаючы апоры на мясцовыя грамадска-палітычныя сілы, вялікія князі склікалі агульны сойм кож-ага разу, як толькі з'яўлялася патрэба зацвердзіць новыя падаткі або паўставала праблема адносінаў з іншымі дзяржавамі. Ужо Казімір Ягелончык меў за правіла для разгляду самых адказных палітычных пытанняў, склікаць на з'езд апрача паноў—рады шырокае кола князёў і баярства з розных зямель сваёй дзяржавы. Гэтаксама зрабілі паны— рада, калі спатрэбілася абраць новага манарха без узгаднення з Польшчаю. У 1492 г. на віленскі з'езд яны склікалі як арыстакратыю з усіх зямель, так і землеўладальнікаў, якія не займалі дзяржаўных пасадаў. Упершыню разам з радай новага гаспадара абіралі князі, паны і зямяне з тэрыторыі цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнання. Гэтая акалічнасць надавала ўладзе манарха аднолькавую легітымнасць у межах усёй дзяржавы. Віленскі з'езд 1492 г. і можна лічыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж склікацца соймы пачалі ў часы княжання Жыгімонта I Старога. У XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае ўваходзіла з новым палітычным органам, новай формай дзяржаўнай кансалідацыі. Цяпер палітычнае адзінства дзяржавы забяспечвалася не толькі прызнаннем аднаго манарха, але і ўдзелам прадстаўнікоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый і складу дайшло толькі ў другой,палове XVI ст., у выніку дзяржаўных рэформаў напярэдадні Люблінскай уніі. Першапачаткова кампетэнцыі вальнага сойму былі абмежаваныя праблемамі ўнутранага жыцця, пытаннямі уніі і абрання новага манарха. Удзел баярства-шляхты ў ім спачатку быў вельмі нязначны і зводзіўся да ўхвалення прынятых панамі рашэнняў, аднак на абозных соймах, скліканых пад час паспалітага рушання, рыцарскі стан дамагаўся ўсё болыпага ўплыву. Узрастанне ваеннай небяспекі з боку Маскоўскага княства і Крымскага ханства з канца XV ст. прымусіла манарха і яго раду паставіць у цэнтр увагі праблемы арганізацыі абароны. У гады княжання Жыгімонта Старога гэтая праблема стала наогул галоўнай задачай вальных соймаў. Практычна ўсе яны разглядалі пытанні, звязаныя з вайной. Так, на сойме 1510 г. абмяркоўвалася справа арганізацыі абароны краіны, у 1514 г. прымалася ўхвала аб працягу вайны з Масквой, у 1515 г. прызначалі падаткі на тую ж вайну, у 1516 г. ухвалялі мабілізацыю паспалітага рушання і збор серабшчыны, у 1522 г. выпрацоўваліся ўмовы замірэння з Масквой, і г.д. Цяжар земскай абароны клаўся найперш на плечы землеўладальнікаў, таму, каб узгоднена шукаць “способ ку обороне слушный” — прызначаць новыя падаткі (серабшчыну), новыя нормы земскай службы, — гаспадар мусіў склікаць на соймы ўсю шляхту пагалоўна. Але ў часе вайны ад'езд шляхты на сойм мог абярнуцца цяжкімі наступствамі. Таму ў 1512 г. была прынята норма прадстаўніцтва ўпаўнаважаных паслоў — па два шляхцічы ад зямлі ці павета. Пры гэтым і асабістая прысутнасць іншых не забаранялася. Князі ж, паны і ўраднікі па—ранейшаму запрашаліся пайменна. Усе яны разам з пасламі ад шляхты аб'ядноўваліся на сойме ў “рыцарскае кола”, тады як паны—рада ўтваралі сваё асобнае кола. Так паўстаў новы, стала дзеючы палітычны інстытут — вальны сойм, які замкнуў сістэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. У адрозненне ад соймаў Швецыі ці Нарвегіі, якія прадстаўлялі і сялян, або снэму Чэхіі, у якім адстойваліся інтарэсы і мяшчанства, сойм Вялікага Княства Літоўскага быў органам чыста шляхецкага прадстаўніцтва. Утварэнне агульнадзяржаўнага сойма азначала абмежаванне ўлады манарха станамі, аднак шляхта супрацьстаяла тут не столькі манарху, колькі панскай алігархіі, якая цалкам дамінавала ў сойме. За “шляхецкую дэмакратыю” належала яшчэ доўга змагацца. Пачатак кадыфікацыі права. Першым вопытам увядзення пісьмовага права ў межах усёй літоўска-беларускай дзяржавы стаў так званы Судзебнік вялікага князя Казіміра — зборнік судовых нормаў. Ён складаўся з 25 артыкулаў аб пакараннях за крымінальныя злачынствы і павіннасцях на гаспадара. Зборнік быў уведзены Казімірам Ягелончыкам пасля ўзгаднення з панамі-радаю ў 1468 г. Яго нормы генетычна ўзыходзілі як да “Рускай Праўды”, так і да мясцовага звычаёвага (беларускага і літоўскага) права. Паколькі мовай Судзебніка была старабеларуская (на той перыяд канцылярская), то ў свой час польскі правазнавец Вацлаў Мацеёўскі назваў яго “беларускім Статутам”. Аднак у прававым плане землі Вялікага Княства Літоўскага за-ставаліся раз'яднанымі. Паралельна з прынятым Судзебнікам у далучаных землях па-ранейшаму выкарыстоўваліся лакальныя судовыя нормы, яны кіраваліся сваімі юрыдычнымі правіламі. Патрэбы часу вымагалі агульнай прававой сістэмы для ўсіх станаў і зямель. Асаблівым стымулам для распрацоўкі агульнага кодэкса стала неабходнасць умацавання палітычна-дзяржаўнай самастойнасці Вялікага Княства на фоне пастаяннага імкнення Польскага каралеўства цясней заціснуць вузлы уніі. Знаўца гісторыі права Юліуш Бардах звярнуў увагу таксама на патрэбу пераадолець унутраную раз'яднанасць зямель ВКЛ адзінай юрыдычнай сістэмай, якой і стаў Статут. Упершыню думка аб намеры кадыфікаваць права афіцыйна пра-гучала ў гаспадарскім прывілеі Валынскай зямлі, у якім Аляксандр Казіміравіч абяцаў, што неўзабаве “вси земли наши одного права держати мают и одним правом сужены будут подле Статуту”. Гісто-рыкам аднак невядома, якія непасрэдныя захады прымаліся пасля гэтага. Канкрэтная просьба аб кадыфікацыі права ўпершыню пра-гучала на Віленскім сойме 1514 г., але праект Статута быў пададзены сойму толькі праз восем гадоў. Арганізатарам падрыхтоўкі ко-дэкса мог быць, на думку Станіслава Лазуткі, віленскі ваявода і канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштаўт. Пасля дапрацовак і рэдагавання (непасрэдна над тэкстам працавалі гаспадарскія сакратары і пісары Іван Гарнастай, Міхаіл Копаць, Іван Сапега, а таксама радныя паны) кодэкс атрымаў канчатковае зацвярджэнне на Віленскім сойме 1528/29 г. На жаль, Першы Статут ВКЛ не быў выдадзены друкам. Звод законаў пашыраўся ў рукапісным выглядзе, таму і засталося некалькі рэдакцый яго тэксту. Хоць у пастанове 1522 г., калі ў Вільні функцыявала друкарня Францішка Скарыны, вялікі князь Жыгімонт I паабяцаў друк Статута, аднак абяцанне так і засталося нявыкананым, бо ўжо праз тры гады друкарня спыніла існаванне. Так набыў афіцыйную сілу першы фундаментальны звод права-вых нормаў (282 артыкулы, сістэматызаваныя ў 13 раздзелаў), агуль-ны пісаны закон для тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Статут 1529 г. быў кодэксам усяго насельніцтва гэтай дзяржавы, а не толькі “класа феадалаў”, як звычайна пісалася ў савецкай гістары-яграфіі. Выдаваўся ён, як сказана ва ўступе да кодэкса, “прелатом, князём, паном, шляхте и всему по-сполству и их подданым, а тубылцом земль Велнкого Князства нашого Літовского которого бы колвек стадла и стану были”, г.зн. яго прававая моц распаўсюджвалася на ўсіх жыхароў Вялікага Княства (за выняткам мяшчан, якія кіра-валіся нормамі магдэбургскага права). Асноўнай крыніцай для першай агульнадзяржаўнай кадыфікацыі было звычаёвае права “рускае” (г.зн. беларускае і ўкраінскае) ды літоўскае, перапрацаваныя нормы Рускай Праўды, што стагоддзямі прымяняліся на тэрыторыі Беларусі ды Ўкраіны, заканадаўчыя акты вялікага князя (прывілеі), а таксама некаторыя нормы рымскага, элементы польскага, чэшскага і нямецкага права, у прыватнасці — славутага помніка прававой думкі сярэднявечнай Еўропы “Люстэрка саксаў”. Утрымліваючы добра распрацаваныя нормы дзяржаўнага, гра-мадскага, сямейнага, крымінальнага і працэсуальнага права, першы Статут замацоўваў палітычны і сацыяльны лад, дасягнуты на той час у развіцці Вялікага Княства. Яго тэрытарыяльную цэласнасць і палітычную самастойнасць гарантавалі спецыяльныя артыкулы. Дзяржавы “ни в чом не вменшим”, “от всякой легкости и понижениа... того панства стеречи будем”, а ўладанні і ўрады будуць давацца толькі “прирожоным и тубыльцом” Вялікага Княства, — абавязваўся гаспадар, падпісваючы Статут. Адлюстраваўшы выразны ўплыў эпохі Адраджэння, першы агуль-надзяржаўны звод уводзіў шэраг перадавых па тым часе прававых нормаў. Варта згадаць прынцып персанальнай адказнасці за пра-вапарушэнне, роўнасць усіх перад законам, прысягу службовых асо-баў і асабліва абарону правоў жанчыны. Смяротная кара за згвал-таванне жанчыны была ўключана ў звод з прыкладу заходне-еўрапейскіх кодэксаў. Узорам для ўвядзення забароны на збор мыт-ных падаткаў і заснавання ўласных мытняў стала норма польскага права, якая, у сваю чаргу, паходзіла з нямецкага, і г.д. Праўда, Статут замацаваў прыярытэт князёў і паноў у палітычнай сістэме дзяр-жавы, і толькі ў наступнай яго рэдакцыі шляхце ўдалося сцвердзіць ролю свайго сойма. У галіне кадыфікацыі Статут 1529 г. выводзіў дзяржаву Ягайлавічаў на адно з перадавых месцаў у тагачаснай Еўропе. Адап-тацыя антычных і сярэднявечных заходнееўрапейскіх узораў права яскрава сведчыла пра высокі ўзровень прававой культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дзякуючы Першаму, а потым Другому і Трэця-му Статутам Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяр-жаўнага жыцця. 3 суседніх еўрапейскіх краін раней свае праекты кадыфікацыі прынялі толькі чэхі (1500) ды венгры (1514), але шэраг больш развітых дзяржаў яшчэ не мелі такога кодэкса, як у Вялікім Княстве. Напрыклад, суседняя Польшча, нягледзячы на спробы і праекты, не валодала ўласнай кадыфікацыяй, бо Статут Яна Ласкага 1506 г. быў толькі зборам правоў дзеючых, уключаў статуты Казіміра Вялікага, земскія прывілеі і інш. Статут Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца не толькі выдатным творам юрыдычнай думкі, але і найважнейшым помнікамстарабеларускай мовы. Яго слоўны запас узбагачаны юрыдычнай тэр-міналогіяй, створанай на аснове беларускіх і ўкраінскіх дыялектаў, або непасрэднымі запазычаннямі з лацінскай, польскай і нямецкай моў. Па разнастайнасці лексікі са Статутам наўрад ці могуць параўнацца іншыя тагачасныя помнікі справавога пісьменства той эпохі.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 597; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |