КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Унутраная и знешняя палітыка
На першым этапе існавання ВКЛ (Сяр XIII – XIV ст ст.) асноўнай унутрыпалітычнай мэтай з’яўлялась арганічнае інкарпараванне набытых вобласцей і княстваў. Дасягалася гэта наданнем новым сўб’ектам дзяржавы правоў культурнай і гаспадарчай аўтаноміі. Часцей за ўсё на падуладных княствах заставаліся ў якасці ўраднікаў вялікага князя прадстаўнікі мясцовых кіруючых дынастый (Смаленск). Княствы, ў якіх мясцовые дынастыі прысяклісь і якія мелі пэўную традыцыю запрашэння служылага князя, часцей за ўсё захоўвалі свае правы, абмежаваныя толькі неабходнасцю ўзгадняць гэтае рашэнне з вялікім князем. Наогул мяжа дзяржавы была вельмі дынамічнай і “дыхаючай”, шматлікія урадцы, карыстаючыся заняпадамі дзяржавы ў перыяды абвастрэння дынастычнай барацьбы, выходзілі з-пад уплыву Вільні і Новагародка і станавіліся амаль сувярэннымі манархамі, а ў перыяды адноснай стабільнасці вярталіся пад вялікакняскую руку і прызнавалі яго верхавенства. Гэтыя абставіны прымушалі да пошуку новых форм існавання дзяржавы з мэтай захавання яе адзінства і моцы перад знешнімі ворагамі. Ужо Гедымін (1316-1341) дэклараваў сваю дзаржаву як каралеўства ліцвінаў і русінаў (regnum Letvinorum et Ruthenorum) і праводзіў дастакова талерантную палітыку да сваіх паданных. З аднаго боку гэта садзейнічала добраахвотнаму ўваходжанню паўднёва- і пауночна-рускіх княстваў у яго дзяржаву і садзейнічала кансалідацыі дзяржавы, з другога – стварала ў будычыне лінію напружанасці па этнічнаму і канфесійнаму фактарам. Пасля смерці Гедыміна і новага этапу дэнастычных войнаў (1341-1345 гг.), гэтая тэндэнцыя была працягнута ў перыяд так званай дыярхіі (1345-1377, панаванне двух – Альгерда і Кейстута). Дзяржава была падзелена па лініі Гародня – Трокі на дзве дастаткова аўтаномныя часткі пры намінальным суверынітэце Альгерда. Склалася магчымасць канцэнтравацца і кансалідаваца двум асяродкам – Рускаму і Літоўскаму. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася пасля Крэўскай уніі 1386 і прывілею Ягайлы (вялікі князь літоўскі 1377 – 1392, кароль польскі 1386 – 1434) ад 1387 г. У выніку чаго баяры, прыняўшыя каталіцтва (пераважна літоўцы дагэтуль трымаўшыяся паганства), атрымлівалі свае ўмоўныя феадальныя трыманні ва ўласнасць і вызваляліся ад усіх абавязкаў на карысць уладара, акрамя вайсковай службы і даніны, яшчэ большыя прывілеі атрымаў касцёл. Што не задаволіла праваслаўнае баярства і царкву і дало падставы да новай дынастычнай вайны і прыходу да ўлады ў Вялікім княстве Вітаўта (1392 – 1430). У першыя гады свайго праўлення Вітаўт сўтыкнўся з даўняй хваробай дзяржавы – сепаратызмам усходнеславянскіх зямель, пераадолець які ён імкнуўся метадамі свайго дзядзкі – Альгерда: зброяй і актыўнай антытатарскай знешняй палітыкай, але ж пасля паражэння 12 жніўня 1399г. у бітве на Ворскле быў вымушаны шукаць падтрымкі ў свайго нядаўняга ворага Ягайлы і Польшчы. Наступныя крокі, зробленыя Вітаўтам ў напрамку кансалідацыі дзяржавы, базаваліся на Польскай спадчыне. Пасля перамогі ў вайне з крыжакамі, у кастрычніку 1413 на з’езде польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам быў прыняты акт аб уніі і падараваны літоускім панам і баярам прывілей: які пацвярджаў гарантыі маёмасці і публічныя свабоды прывілея 1387г., у мэтах збліжэння з Польшчай заможныя баярскія роды былі адаптаваны (далучаны) да польскіх шляхецкіх гербаў, Асноўнымі тэндэнцыямі ўнутрыпалітычнага жыцця ў другой палове XVI ст. былі: далейшая кансалідацыя і інтэграцыя дзяржавы і пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў на карысць больш шырокага кола шляхецкага стану. Рэальнае становішча шляхты ВКЛ было непадобнае да той праўнай сітуацыі, у якой знаходзілася рыцарства Кароны Польскай. На землях Літвы і Беларусі сацыяльнае і эканамічнае жыццё кантралявала нешырокае кола вялікіх паноў, якія валодалі вялізнымі латыфундыямі і трымалі ў сваіх руках галоўныя дзяржаўныя ўрады. Засілле алігархаў у Вялікім Княстве асабліва выразна выявілася ў 1530-х г., калі склаўся так званы “трыумвірат” і ў дзяржаве салідарна панавалі найбуйнейшыя літоўскія магнаты — Юры і Ян Радзівілы (адпаведна віленскі кашталян і жамойцкі стараста) разам з віленскім ваяводам і канцлерам Альбрэхтам Гаштаўтам. “Усё прыбралі да рук гэтыя тры, а з імі — ім адданыя. Бязлітаснае тыранства чыняць яны над іншымі. Крык і енкі далятаюць да нябёсаў, справядлівасць загінула”, — пісаў пра ўсяўладдзе паноў у Літве сучаснік. Інакш было ў суседняй Кароне, дзе яшчэ ў канцы XV — першай палове XVI ст. шляхта дамаглася абмежавання правоў магнатэрыі і ўмацавала свае пазіцыі: Ужо ў акце Мельніцкага сойма 1501 г., які кіраваўся ідэяй публічнага дабра і суверэннасці права, была абмежавана судовая ўлада караля, яго прэрагатыва прызначаць ураднікаў, і манарх абавязваўся кіраваць з радай сенатараў. 3 паслоў шляхецкіх соймікаў утварылася пасольская палата (ізба) кароннага сойма, а канстытуцыя Nihil novi (1505) узаконіла яе ролю: згода паслоў шляхты стала абавязковай умовай ухвалення кожнай новай пастановы. Сойм 1504 г. забараніў раздаваць панам ва ўладанне дзяржаўныя землі. У 1520-х г. сярэдняя шляхта кароны ўключылася ў так званы экзекуцыйны рух, што ставіў на мэце поўную рэалізацыю (спаўненне, экзекуцыю) прынятых пастаноў. Сярод галоўных пастулатаў руху было ўраўнанне правоў і абавязкаў заможных родаў з усім рыцарствам, забарона займаць больш за адзін дзяржаўны ўрад, вяртанне магнатамі раздадзеных каралём уладанняў (каралеўшчын), адміністрацыйная, судовая і вайсковая рэформы, змена падатковай сістэмы ды іншыя пераўтварэнні, якія падрывалі аснову магутнасці вялікіх паноў. Дасягненні кароннага рыцарства сталі добрым прыкладам для шляхты ВКЛ. Атрымаўшы палітычны вопыт дзякуючы ўдзелу ў працы соймаў, яна актывізавалася і ў 1540-х гг. таксама ўключалася ў рух за свае правы. Калі за колькі гадоў да таго паслы яшчэ сціпла прасілі гаспадара, каб той кіраваў дзяржавай у згодзе з панамі—радаю, дык пачынаючы з Берасцейскага сойма 1544 г., на якім Жыгімонт Стары перадаваў уладу свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, шляхта арганізавана перайшла ў наступ. Найчасцей шляхта прасіла на соймах вызвалення ад падаткаў, змяншэння судовых і канцылярскіх пошлін, стварэння агульнага выбарнага суда (каб пазбавіць арыстакратыю судовага імунітэту), прыцягнення да земскай службы духавенства і мяшчан, а нават і самога вялікага князя. Яе пастаянныя просьбы складалі цэлую праграму, у якой апрача сацыяльных прывілеяў ставілася і чыста палітычная мэта – пераразмеркаванне рэальнай улады ў Вялікім княстве на карысць усяго “палітычнага народа”. Узорам для пераймання і наследавання былі шляхецкія вольнасці Кароны. Польскі вопыт шпляхцічы пазнавалі пад час навучання ў Кракаўскім універсітэце, удзелу ў каронных соймах, праз знаёмства з новымі кнігамі і г.д. Важным пасярэднікам перадачы ідэалаў шляхецкай дэмакратыі на Беларусь і Літву выступала Падляшша, землі якога, перададзеныя калісь Ягайлам мазавецкаму князю Янушу, а ў XV ст. вернутыя ў склад Вялікага княства, здаўна карысталіся польскім правам (Драгічынская і Мельніцкая — яшчэ з часоў Аляксандра, а Бельская — з 1547 г.). Менавіта на прыклад Падляшша спасылалася беларуска-літоўскае рыцарства, калі прасіла ўвесці інстытут шляхецкага суда. Сойм Вялікага Княства фармальна ўжо меў заканадаўчыя функцыі, але ён уяўляў з сябе хутчэй пашыраны склад гаспадарскай рады, чым орган рэпрэзентацыі "палітычнага народа", бо, згодна з I Статутам, галоўная роля ў ім належала панам. Таму адной з прынцыповых задач шляхты стала дамаганне абавязковага ўдзелу сваіх паслоў у заканадаўстве, для чаго трэба было дапрацаваць Статут. Упершыню просьба шляхты аб “паправе Статута” прагучала ў 1544 г. на Берасцейскім сойме. Жыгімонт Стары прызнаў просьбу слушнай і распарадзіўся стварыць камісію, якая б ужо на наступны сойм вынесла свае прапановы. Аднак кадыфікацыйныя працы доўга не пачыналіся. Яшчэ і ў 1551 г. на Віленскім вальным сойме станы зноў прасілі, “абы Статут права посполитого земского был поправлен а выдрукован”. Тады для гэтай працы была створана спецыяльная камісія з 10 асобаў — пароўну “яко з латинского, так и греческого закону”. Ад каталікоў у яе ўвайшлі жамойцкі біскуп Ян Даманоўскі, віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара Аўгусцін Ратундус, віленскі суддзя Павел Астравіцкі і Марцін Валадковіч. Прозвішчы членаў камісіі ад праваслаўных, на жаль, невядомыя. Адной з мэтаў “паправы Статута”, або новай кадыфікацыі права, праведзенай ініцыятываю шляхты праз соймы, было наданне аднолькавага прававога статуса ўсяму шляхецкаму стану. Калі пад час працы над ёй распачалася вайна з Маскоўскім царствам, якая ў сваю чаргу востра паставіла на парадак дня пытанне пра унію з Каронай, аўтары новага кодэкса, імкнучыся стварыць як мага болш дасканалую сістэму права, паклапаціліся і пра тое, каб падвесці законную базу пад самастойнасць сваёй дзяржавы. Усё гэта паўплывала на змест Статута, распрацаванага на самым высокім на той час узроўні прававой думкі. Новы кодэкс законаў, ухвалены на Віленскім сойме 1565—1566 г., стаў важнай заваёвай шляхты ў яе барацьбе за ўладу. Другі Статут умацаваў палітычна-прававую суб'ектнасць Вялікага княства як дзяржавы, дэклараваўшы прынцып яго тэрытарыяльнай цэласнасці і абавязаўшы гаспадара вяртаць землі, страчаныя хоць калі на карысць Кароны, Мазовіі, Прусіі ці Інфлянтаў. Спецыяльным запісам прэрагатыва змянення законаў перадавалася толькі вальнаму сойму. Наступныя падзеі былі прастымуляваны няўдалым уделам у першай фазе лівонскай вайны. Ваенныя цяжкасці актуалізавалі пытанне аб уніі з Каронай Польскай. Шляхецкае рушанне 1562 г., сабранае пад Віцебскам на палявы з'езд, утварыла канфедэрацыю і накіравала Жыгімонту Аўгусту пасланне з просьбай склікаць агульны сойм для заключэння уніі. Даўно папулярная ў колах рыцарства ідэя аб'яднання з Каронай, з якой шляхта звязвала надзею на дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Вялікага Княства паводле польскіх узораў ды на вызваленне ад палітычна-прававога панавання магнатаў, цяпер мела найлепшыя шанцы на ажыццяўленне. Паслы ВКЛ раз за разам прасілі дапамогі ў Кароны, аднак польская шляхта паставіла ўхваленне падаткаў на вайну ў залежнасць ад вырашэння пытання уніі. Чакаючы падтрымкі з боку рыцарства і сродкаў на абарону Інфлянтаў, Жыгімонт Аўгуст, колькі ні імкнуўся захаваць адасобленасць Вялікага княства як свайго дзедзічнага ўладання ды захоўваць саюз з магнатамі, у 1562 г. пайшоў насустрач патрабаванням шляхты і ўзяўся рыхтаваць унію. За 1563—1568 г. ён правёў 5 соймаў, кожны з якіх займаўся дзяржаўна-прававымі пытаннямі, звязанымі з рэалізацыяй планаў уніі. На першым жа віленскім сойме 1563 г. былі абраны паслы ад павятовай шляхты, якія павезлі падрыхтаваны праект уніі на вальны сойм у Варшаву. Сярод іх знаходзіліся, у прыватнасці, прадстаўнікі Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Мсціслаўшчыны ды іншых беларускіх земляў, што сведчыць пра падтрымку планаў уніі і шляхтай усходніх зямель Беларусі. Супраць аб'яднання княства з Каронай цвёрда выступалі толькі яснавяльможныя паны, якія трымаліся за самастойнасць сваёй дзяржавы. Напрыклад, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны рэзка крытычна выказваўся пра унію, называючы яе няволяю для Вялікага княства. Аднак абставіны прымушалі і паноў радных, саступаючы патрабаванням шляхты, ісці на кампрамісы. Падкрэсліўшы выключнае значэнне знешнепалітычнага фактару, беларускі гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі дапускаў, што калі б вайна пайшла па-іншаму, то “ўсе запэўніванні літоўскай рады ў братніх пачуццях былі б прыхаваныя да наступных крытычных абставін” і да уніі наўрад ці дайшло б. Менавіта ў гады Інфлянцкай вайны вялася падрыхтоўка да аб'яднання з Каронай, што прадугледжвала радыкальнае рэфармаванне ўнутранага ладу Вялікага Княства. Галоўным крокам пераменаў стала правядзенне судовай і тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы, якая канчаткова зліквідавала адасобленасць земляў і даўніх удзелаў. Паводле дэкларацыі Варшаўскага сойма 1563—64 г. Жыгімонт Аўгуст адмаўляўся ад свайго спадчыннага права на ВКЛ і перадаваў яго Кароне. Пад націскам шляхты магнаты ў 1564 г. адракліся ад свайго асобнага статуса ў судовых справах і фармальна, згодна з літарай права, прыраўняліся да ўсяго рыцарства. Паводле польскага ўзору ў княстве ўводзілася новая сістэма судаводства. У 1565 г. Віленскім прывілеем Жыгімонта Аўгуста ўся дзяржава была падзелена на 30 раёнаў — судовых паветаў, у кожным з якіх ўтваралася земскае, гродскае і падкаморскае судаводства. Шляхта кожнага павета была падсудная земскаму суду, які складаўся з судзі, падсудка і пісара. Усе яны абіраліся на павятовых сойміках. Выбарнасць суддзяў, якая дазваляла судовай сістэме быць незалежнай ад дзяржаўнай улады, стала вялікім дасягненнем “палітычнага народа”, дасюль актуальным для многіх дэмакратый. Крымінальныя справы (такія, як наезд на шляхецкі двор, разбой, падпал і г.д.) разбіраў суд замкавы (гродскі), які ўвасаблялі ваяводя і судовы стараста, а “справы гранічныя і земляныя” — суд падкаморскі, што складаўся з падкаморага і каморніка. Сяляне і мяшчане не падлягалі гэтым судам. Кожны павет меў соймік, які збіраўся ў адміністрацыйным цэнтры судовай акругі і выбіраў двух паслоў на вальны сойм дзяржавы. У адрозненне ад Кароны, дзе соймік мог аб'ядноўваць шляхту як невялікага раёна, так і цэлага ваяводства, тэрыторыя Вялікага Княства была падзелена на судовыя паветы больш-менш раўнамерна. Але на сойміках тут па-ранейшаму панавалі магнаты, а павятовая шляхта не мела палітычнай самастойнасці. Галоўнай прычынай гэтага можна лічыць непарушнасць латыфундый — матэрыяльнай асновы ўплывовасці вялікіх панскіх родаў. Больш за тое, пасля адмовы Жыгімонта Аўгуста ад спадчыннага права на Вялікае княства Літоўскае тут паскорыўся рацэс фарміравання алігархічнага ладу. У1566 г. у дадатак да ўжо існаваўшых ваяводстваў было ўтворана 5 новых, у тым ліку 3 на Беларусі — Мсціслаўскае, Менскае і Берасцейскае. Паводле новага адміністрацыйнага падзелу ўся тэрыторыя дзяржавы складалася з 13 ваяводстваў, кожнае з якіх мела ад 1 да 5 паветаў. Беларускія землі ўваходзілі (цалкам ці часткова) у дзевяць ваяводстваў княства: Берасцейскае (паветы Берасцейскі і Пінскі), Віленскае (паветы Ашмянскі і Браслаўскі), Віцебскае (паветы Аршанскі і Віцебскі), Менскае (паветы Менскі, Рэчыцкі і Мазырскі, які да 1569 г. уваходзіў у Кіеўскае ваяводства), Мсціслаўскае, Наваградскае (паветы Наваградскі, Ваўкавыскі і Слонімскі), Троцкае (паветы Гарадзенскі і Лідскі), а таксама Полацкае і Смаленскае, тэрыторыя якіх у тыя гады знаходзілася пад уладаю маскоўскага цара. Такі адміністрацыйны падзел заставаўся амаль нязменны да канца XVIII ст. На чале кожнага ваяводства стаяў ваявода, прызначаны вялікім князем. Толькі ў Віцебскім ды Полацкім ваяводствах, як і ў Жамойці, яго па-ранейшаму выбіралі на абласным сойміку. Прэрагатывы ваяводаў былі істотна абмежаваныя. У выніку рэформаў у кампетэнцыі іхняй судовай улады засталіся толькі крымінальныя справы ды разбор скаргаў маёмаснага характару. Адміністрацыйныя функцыі ваяводы пашыраліся тоькі на цэнтральны павет, бо іншымі кіравалі старасты. Адзінства ваяводстваў было захавана толькі ў ваенных адносінах: на чале ўсяго ваяводскага рушання стаяў ваявода, да якога прыводзілі войска з цэнтральнага павета кашталян, а з астатніх — маршалкі. Ваяводы пяці новаўтвораных ваяводстваў наогул не атрымалі адміністрацыйнай і судовай улады. Як і ў Польшчы, яны толькі ўзначальвалі мясцовыя ўзброеныя сілы ды маглі ўваходзіць у склад гаспадарскай рады, а ўсім астатнім займаліся старасты. Што да паветаў, дык імі кіравалі судовыя старасты, у прэрагатывы якіх уваходзілі функцыі і адміністрацыйныя, і судовыя, і чыста гаспадарчыя. На практыцы новы адміністрацыйны падзел не адразу паўсюдна зацвердзіўся. На тэрыторыі Беларусі, апрача паветаў, шмат дзе яшчэ доўга існавалі каралеўскія эканоміі, дзяржавы, староствы і намесніцтвы. Рагачоўская і Рэчыцкая воласці і ў дакументах пачатку XVII ст. усё яшчэ фігуравалі як асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Там, сярод сялян усходнебеларускіх воласцяў, яшчэ доўга зберагалася патрыярхальная традыцыя самакіравання, пры якой найвышэйшым валасным органам улады была капа. Судова-адміністрацыйныя рэформы 1565—66 г. сталі вырашальнымі ў супрацьборстве шляхты і паноў. Ураўняўшыся ў правах з рыцарствам, арыстакратыя страціла ранейшыя магчымасці кантраляваць палітычнае жыццё дзяржавы. Яе вялікая грамадска-палітычная вага захоўвалася цяпер галоўным чынам дзякуючы буйной зямельнай уласнасці. На Віленскім сойме 1565—66 г. праца над “паправай Статута” была цалкам завершана. Прывілеем ад 1 сакавіка 1566 г. Жыгімонт Аўгуст увёў яго ў дзеянне. Новы Статут замацаваў поспехі шляхецкага руху супраць неабмежаванага панавання алігархаў. Менавіта ў гэтым кодэксе сцвердзілася як ідэя шляхецкага “народа”—рыцарства (высакародных землеўладальнікаў, якія служаць дзяржаве, а сродкі на жыццё маюць ад земляробства), так і прынцыпы станавай дзяржаўнасці. Статут унёс карэнныя змены ў аснову дзяржаўна-палітычнага жыцця. Вальны сойм цяпер стаў двухпалатны: да гаспадарскай рады (сената) дадалася палата паслоў, і прадстаўнікі павятовай шляхты займелі настолькі ж важны для прыняцця законаў голас, як і паны. Падрыхтоўка рэальнай уніі з Польшчай паставіла на парадак дня і пытанне поўнага раўнапраўя рэлігій, што з'яўлялася адным з пастулатаў экзекуцыйнага руху. На практыцы ў XVI ст. заставаўся абмежаваным толькі ўваход праваслаўных у склад пярэдняй, ці тайнай рады, да якой належалі пяць першых дастойнікаў дзяржавы. На галоўныя пасады цэнтральных ваяводстваў і кашталяній (віленскага і троцкага) каталікам яшчэ ўдавалася захоўваць манаполію, хоць ваяводамі і кашталянамі і тут часам станавіліся праваслаўныя (згадаем прыклад князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага). Каб зліквідаваць усялякія прававыя адрозненні і падставы ўнутранага антаганізму ў грамадстве, што было неабходна для ўтварэння аднаго “палітычнага народа”, “адзінай Рэчы паспалітай”, Жыгімонт Аўгуст пайшоў на заканадаўчае скасаванне дыскрымінацыйных артыкулаў Гарадзельскага прывілею 1413 г. 3 боку літоўскіх магнатаў ужо наўрад ці хто мог выступаць супраць гэтага, паколькі найболып уплывовыя роды пакінулі каталіцтва і сталі пратэстантамі. Дэкларацыя аб скасаванні старых абмежаванняў па канфесійнай прыкмеце была прынята на Віленскім сойме 1563 г., калі праваслаўная шляхта запатрабавала “слушнага параўнання правоў”. Ва ўхвале гаварылася, што цяпер на ўсе дзяржаўныя пасады “не толькі падданыя рымскага касцёла маюць выбірацца, але... усе людзі стану рыцарскага з народа шляхецкага веры хрысціянскай” (г.зн. і праваслаўныя, і пратэстанты). Пазней, на Гарадзенскім сойме 1568 г., калі праваслаўная шляхта зноў папрасіла Жыгімонта Аўгуста пацвердзіць гарантыі сваіх правоў і грамадскага становішча, вялікі князь выдаў новы прывілей аб поўнай роўнасці ўсіх веравызнанняў. Так напярэдадні уніі была знята апошняя перашкода на шляху інтэграцыі “Літвы” і “Русі”. Ураўнанне правоў стала найважнейшым этапам фармавання адзінага палітычнага народа — ліцвіноў (незалежна ад этнічнага паходжання). Хоць гістарычныя вобласці “Літва” і “Русь” яшчэ адрозніваліся, ва ўяўленнях шляхты існавала адзінае “панства Літоўскае” — дзяржава беларускага, літоўскага і украінскага рыцарства, адзінага шляхецкага “палітычнага народа”. Кансалідаваная шляхта цэлай дзяржавы мела цяпер супольныя інтэрэсы і ў грамадска-палітычным плане выступала як адно цэлае.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 634; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |