КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР 5 страница
Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Але да часу пра развіццё буйной прамысловасці не магло ісці гаворкі. Па-першае, Савецкая Беларусь была аграрнай рэспублiкай. У 1925 г. удзельная вага прамысловасці ў нацыянальнай гаспадарцы складала толькі 22%, у сваёй большасці дробных і саматужныя прадпрыемстваў, на якіх працавала больш за 70% рабочых. У металаапрацоўчай прамысловасцi было занята толькi 730 чал. Па-другое, блізкасць рэспублікі да буржуазна-памешчыцкай Польшчы пераконвала савецкае кіраўніцтва ў немэтазгоднасці размяшчэння на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкой прамысловасці. Па-трэцяе, у БССР адсутнічалі радовішчы карысных выкапняў, за выключэннем торфу. Нарэшце, існавала праблема тэхнічных кадраў: з 474 спецыялiстаў 82 мелі вышэйшую адукацыю, 111 – сярэднюю, астатнiя – толькі практычныя навыкі. Таму індустрыялізацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоўчых заводаў і фабрык і паступовага будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб. У 1933-1937 гг. такіх паступленнняў у дзяржаўную скарбонку паступіла ў тры разы больш. У 1928 г. выпускам 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў заводам “Энергiя” у Мінску быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод “Камунар”, у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штучнага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску - панчошнай фабрыкi “КІМ” і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў. Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці - на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9). Значныя сродкі накіроўваліся на рэканструкцыю і пабудову паліўных, дрэваапрацоўчых, папяровых і гарбарных прадпрыемстваў. Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі з мэтай датэрміновага выканання запланаваных паказчыкаў пад лозунгам: “Пяцігодку – у чатыры гады!”. Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але гэтага было недастаткова. Перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. прычыняліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі. Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да канца 1929 г. эканамiчная палiтыка, якая спалучала ў сабе дырэктыву i таварна-грашовыя адносiны, была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г. «Аб практычнай рабоце гаспадарчых арганізацый», ВСНГ БССР быў ператвораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы былі падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысловасці, у тым ліку і нашай рэспублікі. Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і “ворагамі народу”, на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі. Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы. Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема прамысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіталістычных элементаў і знікненне беспрацоўя. Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР таксама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскаватараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытворчасці. Увайшлi ў строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, буйнейшы у краiне Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная прамысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку. У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму валавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак ІІ сусветнай, а затым і Айчыннай вайны не дазволілі выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 г. беларускаму народу ўдалося шмат чаго дасягнуць: было ўзведзена і рэканструявана 1863 прадпрыемстваў, з’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цаментная. Колькасць рабочых павялічылася ў 3,3, а інжынераў і тэхнікаў – у 2 разы. Такім чынам, у выніку выканання “сталінскіх пяцігодак” СССР трывала ўстаў на сацыялістычны падмурак. Неабходнасць паскоранага індустрыяльнага развіцця было выклікана акружэннем варожа настроеных дзяржаў, таму пабудаваны ў СССР сацыялізм насіў ваенізіраваны мілітарысцкі характар. Сталінская фарсіраваная індустрыялізацыя 1930-х гг., якая дазволіла СССР заняць першыя пазіцыі сярод краін сусвету, была здзейснена шляхам вялікіх ахвяр усяго савецкага наро-да і галоўным чынам за кошт сялян. Паляпшэнне эканамічнага стану большасці сялянства ў часы НЭП павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяр-жавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфліктаў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прада-ваць сваю прадукцыю па цэнах, якія дыктаваліся дзяржавай. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. У 1927 г. ў краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо, як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгодных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарыхтовак узмацнялася распачатай палітыкай наступу на нэпманаў. Нарэшце, камуністычная ідэалогія, якая за час НЭП страціла істотную частку сваіх прыхільнікаў, патрабавала аднаўлення манапольнага статусу. У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Тэарэтычным абгрунтаваннем кампаніі мусіў паслужыць артыкул І. Сталіна «Год вялікага пералому» ад 7 лістапада 1929 г. У ім сцвярджалася, што ў калгасы пайшлі асноўныя масы сялянства, быццам у сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо здабыта «рашаючая перамога». Беларусь, як вядома, не належала да рэгіёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжа і яе сялянскія гаспадаркі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі. Тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Калі ў БССР у канцы лістапада 1929 г. працэнт калектывізацыі складаў 9,8 % (77,7 тыс сялянскіх гаспадарак), то ў пачатку 1930 г. ён узняўся да 20,9%. Студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі адмысловых ўпаўнаважаных. Была сфарміравана група рабочых з 612 чал., якія пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі ў пачатку лютага 1930 г. таксама накіроўваліся па беларускіх вёсках. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых кулакоў і іншых праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі, пераважна метадам загадаў і запалохванняў сялян было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар. У шэрагу месцаў адбывалася гвалтоўнае абагульненне нават коз, свіней, хатняй птушкі і інш. Такая ж сітуацыя назіралася ва ўсёй краіне. 2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў”. У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11,1 %. Са свайго боку мясцовыя арганізатары абвясцілі прычынай распада калгасаў кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць - перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць. У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў калектывізацыі (гвалт, прымус, пэўным чынам – раскулачванні, аб’яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адыгрывалі прымусовыя метады, у прыватнасці павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40,1% (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50,4% і 388 тыс. У партыйных дакументах калектывізацыю часцей звалі "сацыялістычнай рэканструкцыяй сельскай гаспадаркі", але гэта назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі. Каб не быць абвінавачанымі ў антыкалгаснай агітацыі, сяляне ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал, з'язджалі на Украіну, Каўказ, Паволжжа, дзе пасля Галадамору адчуваўся недахоп сіл. Так, у сярэдзіне 1932 г. працэнт калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43,7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062. Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб абяцанні светлай калгаснай будучыні падмацаваць справай. Настаў час, калі індустрыялізацыя стала прыносіць плён. Так, у Сталінградзе, Харкаве, Чалябінску пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасмашын быў наладжаны ў Гомелі і інш. гарадах. Але нешматлікасць тэхнікі і спецыялістаў па яе абслугоўванні абумовілі стварэнне так званых машынна-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. на Беларусі 57 МТС, валодаючы паркам у 1 469 трактароў, апрацоўвалі палеткі 33% усіх калгасаў. Акрамя таго, пры МТС былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты барацьбою з кулакамі, “шкоднікамі” і іншымі “ворагамі народа”. Таму спрыяў выдадзены Савецкім ўрадам закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай законнасці» (жнівень 1932). Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты асуджаўся да пяцігадовага зняволення, а за агітацыю супраць калгасаў – да 10 год. Палітаддзелы, па сутнасці, з’яўляліся надзвычайнымі органамі. Невыпадкова, у 1933 г., у час іх вышэйшай актыўнасці працэнт калектывізацыі вырас з 43,7 да 51. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. З гэтай нагоды яны расшыфроўвалі вядомую абрэвіятуру “ВКП(б)” як “Второе Крепостное Право (большевиков)». У 1936-1939 гг., у час рэпрэсій супраць «ворагаў народа», «кулакоў», «падкулачнікаў» працэнт абагульненых гаспадарак перавысіў 90. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў. Супраць перакананых хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі, у тым ліку здзіралі дахі з хат, пастаянна павялічвалі падаткі і г. д. У к. 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную. У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыццяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неаплачаныя працадні. І пазней сельская гаспадарка, у адрозненне ад прамысловасці, была на другім плане. Працоўнае сялянства мела ганаровы статус, яго прадстаўнікі займалі дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і г. д. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэальнага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго - «кулакі» перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку – выбарчага). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад падазрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя: запалохванне, прымус, раскулачванні. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З аднаасобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства. З селяніна-індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежылі ад свайго старшыні, не мелі адпачынку, выхадных дзён, не прадастаўлялася пенсія і г. д. Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм перапампоўвання сродкаў на індустрыялізацыю з сельскай гаспадаркі, а таксама кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве. Такім чынам, за 10 гадоў СССР ператварыўся ў магутную сусветную дзяржаву. Да 1940 г. насельніцтва СССР складала 190 млн. чал., у тым ліку рабочых 33,7 %, калгаснага сялянства і каапераваных саматужнікаў – 47,2 %, інтэлігенцыі – 16,5 %. Засталася невялікая група сялян-аднаасобнікаў і некаапераваных саматужнікаў. У БССР пражывала каля 10, 4 млн чал. Вялікія дасягненні народаў СССР і БССР былі здзейснены дзяку-ючы гераічнай самаадданай працы будаўнікоў сацыялізма. Акрамя та-го, значны ўклад у агульную справу быў унесены мільёнамі зняволеных, якія ўтрымліваліся ў сістэме ГУЛаг. Высокім тэмпам выканання запланаваных паказчыкаў паспрыяла таксама існаваўшая камандна-адміністрацыйная сістэма на чале са Сталіным. Але, нягледзячы на вытворчыя поспехi людзей, іх жыццёвы ўзро-вень яшчэ заставаўся нiзкiм. Iндэкс рознiчных цэн у 1940 г. быў у 6,3 разы вышэй за ўзровень 1928 г., а за перыяд з 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары ўзраслi ў 2,2 – 5,7 разы. На хлеб – у 11 разоў, масла – 7, цукар – 6, на асноўныя нехарчовыя тавары – у 1,5-2,5 разы, мыла - у 5, cукно 13. Зарплата рабочых у 1932 г. складала толькi 60 % ад 1928 г. Рэальны кошт рубля за першую пяцiгодку панiзiўся на 60 % i перастаў быць канверсаванай валютай. Рэальны заробак яшчэ больш змяншаўся з-за пастаянных дзяржаўных пазык. Змянiўся i парадак iх ажыццяўлення. Калi ў канцы дваццатых яны распаўсюджвалiся банкаўскiмi ўстановамi на дабрахвотнiцкай аснове, то у 1930-х. – ужо па падпiсцы, пад кантролем грамадскiх арганiзацый. Цяпер пазыкi рабiлiся не толькi сродкам фiнансавання індустрыялiзацыi, але i сродкам палiтычнай прапаганды і агітацыі мас, індыкатарам адданасці Савецкай уладзе.
3. У пасляваенны перыяд эканоміка БССР працягвала развівацца як частка народна-гаспадарчага комплексу СССР па ўласцівым яму экстэнсіўным шляху. На ажыццяўленне планаў чацвёртай (1946-1950) пяцігодкі ў БССР было адпушчана 1 339 млн. руб., што перавысіла ўсе папярэднія інвестыцыі. Адноўленыя і пабудаваныя за кошт саюзнага бюджэта прадпрыемствы абсталёўваліся самымі сучаснымі машынамі і станкамі ў той час, як расійскія заводы і фабрыкі, не закранутыя вайной, яшчэ выкарыстоўвалі абсталяванне канца ХІХ-пачатку ХХ ст. У 1950 г. аднаўленне разбуранай фашыстамі прамысловасці БССР паспяхова завяршылася, а паказчыкі развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі прамысловасці рэспублікі нават перавысілі даваенны ўзровень на 20 %. З-за цяжкасцяў у сельскай гаспадарцы яе аднаўленне адбылося на 5 год пазней. Гэты працэс быў замаруджаны цяжкім падатковым прэсам на сялян, узбуйненнем калгасаў і распачатай у Заходняй Беларусі масавай калектывізацыяй. Толькі з другой паловы 1950-х сельская гаспадарка БССР стала даваць прыбытак. Поспехі аднаўленчага перыяду дазволіла ўраду СССР распрацаваць чарговы, больш змястоўны і насычаны план пятай (1951-1955 гг.) пяцігодкі. Так, у БССР аб'ём валавой прадукцыi прамысловасцi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вытворчасць электраэнергіі – у 2 разы, аб’ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў. Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi. Дзякуючы велізарным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб’ём прамысловай прадукцыi за пятую (1951-1955) пяцігодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы, а прадукцыйнасць працы – амаль на 60%. З уведзеных у дзеянне 1010 прадпрыемстваў, 147 належала да буйных, у тым ліку – радыёзавод, шарыка-падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску і інш. Сельская гаспадарка ў маштабе ўсёй краіны істотна саступала прамысловасці. У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раёнах, значна пацярпелых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб’ектаў жывёлагадоўлi i птушкаводства. Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў сельскай гаспадарцы i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы. XX з'езд КПСС (люты 1956) падвёў вынікі пяцігодкі і ў Дырэктывах па шостаму (1956-1960) пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі краіны паставіў задачу і надалей змагацца за вырашэнне асноўнай эканамічнай задачы – дагнаць і перагнаць найбольш развітыя капіталістычныя краіны па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва. Беларускі народ з энтузіязмам прыступіўся да выканання новага плана. Ужо ў 1957 г. на Магілёўскім металургічным заводзе быў выпушчаны першы беларускі пракат, у рэспубліцы пачала развівацца будаўнічая індустрыя, у 1958 г. даў прадукцыю БелАЗ. Поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi разам са зменамі ў палiтычным жыццi натхнiлі ўрад М. Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 г. кiравання эканомiкай краiны, якая заключалася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз Саветы народнай гаспадаркі) прынцыпу. У БССР адбылося ўтварэнне адзінага саўнаргасу, які замяніў дзейнасць 141 міністэрства розных узроўняў. У першыя часы гэта рэформа станоўча паўплывала на эканоміку рэспублікі. Па падліках 1958 г., валавая прадукцыя прамысловасці за пасляваенны час узрасла ў 17 разоў. На яе долю ва ўсесаюзнай вытворчасці прыпадала 11,8% трактароў, 11,7% металарэзных станкоў, 4,3% грузавых аўтамабіляў, каля 10% матацыклаў, 8% аконнага шкла, 13% фанеры. У 1958 г. быў распрацаваны сямігадовы (1959–1965) план развіцця народнай гаспадаркі СССР, галоўнымі задачамі якога з’яўляліся далейшы ўздым усіх галін эканомікі на базе пераважаючага росту цяжкай індустрыі, а таксама павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. У адпаведнасці з планам беларускаму народу належала валавую прадукцыю прамысловасці рэспублікі павялічыць на 80%, у т. л. вытворчасць сродкаў вытворчасці на 88% і вытворчасць прадметаў спажывання на 77%. На ажыццяўленне планаў сямігодкі адводзілася 32 млрд. руб., сума роўная ўсім капіталаўкладанням за ўвесь час існавання БССР. У першую чаргу належала фінансаваць хімічную, аўтамабільную і трактарную прамысловасць, а таксама энергетыку. Ставіліся задачы павелічэння вытворчасці прадуктаў, пабудовы жылля і інш. Датэрмінова, у маі 1965 сямігадовы план быў выкананы. Аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 2,1 раза пры плане 1,8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку прадпрыемстваў “вялікай хіміі” у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі дасягнуў 11, 4%, на 2, 6 % больш запланаванага. Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ей выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з развітым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыборабудавання, радыёэлектронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вырасла ў 3,1 р. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы. Былi электрыфiкаваны 90 % калгасаў. На фоне прагрэсу, які назіраўся ў прамысловасці, праблемы сельскай гаспадаркі Беларусі сталі прадметам абмеркавання саюзнага кіраўніцтва. Так, з мэтай паляпшэння сітуацыі 21 лютага 1957 г. выйшла пастанова ЦК КПСС i Саўміна СССР «Аб захадах па ўздыме сельскай гаспадаркi БССР». Сярод iх – павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю: жывёлу i птушку ў 5,5 разоў, малако i масла – у 2, бульбу – у 2,5 разы. Адначасова знiжаўся, а пазней зусім ліквідаваўся сельгаспадатак на сялян. У лiку мерапрыемстваў былi таксама: спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў, скасоўвалася запазычанасць калгасаў дзяржаве, аднаўляўся прынцып паставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi, павялiчваліся капiталаўкладаннi. З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямлi i тэхнiкi, урад СССР пастанавiў ў 1958 г. рэарганізаваць МТС у рамонтна-тэхнічныя станцыі (РТС). Справа ў тым, што поспехі краіны ў машынабудаванні дазвалялі забяспечыць сельгастэхнікай усіх земляробаў, таму МТС мусілі прадаць калгасам свае трактары і камбайны і абмежавацца толькі рамонтнымі работамі. Такім чынам 343 МТС, што існавалі ў БССР, рэарганізаваліся ў 156 РТС і 80 мясцовых аддзелаў. Аднак гэтая рэформа ў шэрагу выпадкаў не спрыяла ўздыму калгасаў, паколькi яны траплялi ў запазычанасць да фiнансавых органаў за набытую тэхнiку і былi вымушаны трацiць значныя сродкi на будаўнiцтва ўласных гаражоў, складоў паліва i г. Прычын крытычнага адставання сельскай гаспадаркі ад прамысловасці вельмі шмат. Так, значны ўрон харчовай праблеме нанесла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак жыхароў вёсак і пасёлкаў, што разгарнулася пад лозунгам набліжэння да камунізму. Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, неабгрунтаваныя перабудовы органаў кіравання і крайні суб’ектывізм саміх кіраўнікоў, а таксама шматлікія ўказанні па агра- і заатэхніцы, структуры пасяўных плошчаў, што даваліся калгасам і саўгасам без уліку мясцовых умоў. Не апраўдаўся разлік М. Хрушчова на ўраджаі кукурузы і звязанае з ёю апераджэнне ЗША па малаку і мясе. Не апошнюю ролю адыгрывала і інтэрнацыянальная дапамога СССР краінам, якія сталі на шлях будаўніцтва сацыялізма. Нарэшце, цяжкая фізічная праца, нізкія закупачныя цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, неразвітасць сельскай інфраструктуры і многае іншае зніжала цікавасць вяскоўцаў да калгаснага жыцця. У маштабе СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68,2% прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пач. 60-х складала толькі 45% ад амерыканскай. Рост галін групы “А” (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група “Б”) нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам. У кастрычніку 1964 г. віна за ўсе эканамічныя і палітычныя хібы, якія накапіліся ў краіне, былі ўскладзены на тагачаснага І сакратара ЦК КПСС і старшыню Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова. На справе асноўныя прычыны ўзнікшых цяжкасцей не толькі ў яго суб'ектывізме і валюнтарызме, а ў адсутнасці рыначнага механізму рэгулявання эканомікай, заганнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы, зніжэннем асабістай зацікаўленасці працоўных у выніках сваёй працы і інш. У выніку азначаныя фактары выявілі сябе і пасля вызвалення М. Хрушчова ад пасад, калі першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л. Брэжнеў, а старшынёй Савета Міністраў быў назначаны А. Касыгін. Улічваючы негатыўныя з'явы папярэдняга перыяду, яны ўсведамлялі неабходнасць павароту да рэфармавання эканомікі. Пачатак яго быў пакладзены сакавіцкім (1965) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову «Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР». У гэтым дакуменце былі пазначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны паступовыя захады па яе развіцці, а менавіта: змены ў сістэме нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Калі раней іх аб'ёмы даводзіліся толькі на год і на яго працягу не аднойчы павышаліся, то зараз уводзіўся нязменны план нарыхтовак на 5 гадоў наперад. Па-другое, прадугледжвалася павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю ў 1,5–2 разы. За кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася надбаўка ў 50 % ад закупачнай цаны. Усе абмежаванні па ўтрыманні хатняй жывёлы жыхарамі вёсак і пасёлкаў былі зняты. Па-трэцяе, у мэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы вёскі было вырашана паставіць туды 1 790 тыс. трактароў, 1 100 тыс. аўтамабіляў і іншай тэхнікі, пабудаваць 200 рамонтных заводаў. Рашэнні сакавіцкага (1965) Пленума служылі арыенцірам і пры распрацоўцы далейшых задач. Так, вераснёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС пастанавіў замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў даводзіць толькі 8. Крытэрыем паспяховай працы калектыва мусіў лічыцца не аб’ём валавой прадукцыі, а аб’ём яе рэалізацыі. Акрамя таго, прадпрыемству зацвярджалася асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зарплаты, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў. Астатнія паказчыкі планаваліся самастойна; па-другое, пашырыць самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку Замест бязвыплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіццё вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю. У мэтай удасканалення сістэмы кіравання эканомікай былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены галіновыя міністэрствы. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх міністэрстваў. Вынікі восьмай (1966-1970) пяцігодкі былі самымі вялікімі за ўвесь пасляваенны час. У 8-й пяцігодцы рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці вырасла ў 1,5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд. руб. прыбытку – на 5 млрд. больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80% за-мест 70% па плану. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадукцыйнасць працы вырасла на 39 %. За пяцігодку, без уліку дробных, увайшлі ў строй 78 буйных прадпрыемстваў. На фоне даволі высокіх тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі вылучаліся хімічная і нафтахімічная. Так, да 1970 г. увайшлі ў дзеянне новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штучнага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбінат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш. Дзякуючы павышэнню дзяржаўнай увагі да сельскай гаспадаркі, яна дасягнула значных станоўчых зрухаў. Праца калгаснікаў і рабочых саўгасаў значна палегчылася. У 1967 г. усе калгасы, саўгасы і вёскі Беларусі былі электрыфікаваны. У 1971 г. у гаспадарках было занята 85,4 тыс. трактароў, 26,8 тыс. камбайнаў, 52,8 тыс. грузавых аўтамабіляў. Намаганнямі меліярацыі сельскай гаспадарцы было дадаткова забяспечана 1 млн га ўрадлівай глебы, што значна палепшыла збор збожжа, гародніны, кармоў. З мэтай паляпшэння глебы было правапнавана і ўгноена каля 3,4 млн га зямель. Тэхнічнае ўзбраенне сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя і механізацыя вытворчых працэсаў, спецыялізацыя і інтэнсіфікацыя вытворчасці, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавой практыкі, укараненне матэрыяльных і маральных стымулаў, размах сацыялістычнага спаборніцтва забяспечылі значны рост вытворчасці сельгаспрадукцыі. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы роста вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Наступленне эканамічнага крызісу было адтэрмінавана рэзкім узрастаннем сусветных цэн на нафту і паступленнямі ў бюджэт СССР шматмільярдных даходаў ад яе продажу. Купленыя на іх за мяжой і рэалізаваныя ў СССР спажывецкія тавары стваралі ілюзію аб адносна высокім узроўні жыцця савецкіх грамадзян.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 382; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |