Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя накірункі культурнага развіцця на Беларусі ў сярэдзіне 1940-х-1980-х гг

Змены ў грамадска-палітычнай сферы ў сярэдзіне 1950-х - 1980-х гг.

Грамадска-палітычнае жыццё ў першыя пасляваенныя гады. Удзел БССР ва ўтварэнні ААН.

Крызіс эканамічнага развіцця і шляхі выхаду з яго ў другой палове 1980-х сярэдзіне 1990-х гг.

Стан сацыяльна-эканамічнай сферы ў другой палове 1950-х сярэдзіне 1980-х гг.

Сацыяльна-эканамічнае становішча ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Занятак № 23

ТЭМА: «Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Грамадска-палітычнае жыццё»

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

 

 

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ, ДАТЫ, З’ЯВЫ, АСОБЫ ЗМЕСТ РАЗГЛЯДАЕМАГА МАТЭРЫЯЛА ПЫТАННІ ДА НАВУЧЭНЦАЎ
Картачная сістэма, пяцігодка, камандна-адміністратыўная сістэма. 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Пераход дамірнага жыццяадбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны наша рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пачалося адразу пасля вызвалення яе ад фашысцкіх захопнікаў згодна з пастановай ЦК ВКП(б) і СНК СССР “Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі” 21 жніўня 1943г. Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне гаспадаркі БССР планавалася завяршыць на працягу чацвёртай пяцігодкі (1946—1950). Праходзіла яно ва ўмовах існуючай цэнтралізаванай планавай сістэмы эканомікі і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізадыі. У час аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркі перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамысловасці машынабудаванню, металаапрацоўцы, электраэнергетыцы. Былі пабудаваны АЗ і МТЗ. На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і самазвалаў. У 1950г. на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактараў «Кіравец». Пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі мотавелазавод. Асабліва высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развііццё прамысловасці заходніх абласцей Беларуси у 1950г, выпуск прамысловай прадукцыі тут амаль у 2 разы перавысіў узровень 1940г. У цэлым па БССР да 1950г. народная гаспадрка была адноўлена. У сувязі з шырокім размахам аднаўленча-будаўнічых работ апераджальньші тэмламі развівалася ў рэспубліцы будаўніцтва. Да ўдзелу ў будаўні чых работах па аднаўленні разбураных у час вайны прадпрыемстваў прыцягвалкя і нямецкія ваеннапалонныя. У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вай­ны беларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Да 1950г. даўжыня адноўленай чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны масты, вакзал ы, паравозныя дэпо і інш. Развіваўся аўтамабільны транспарт. Поўнасцю была адноўлена сувязь. Ваенныя разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспадарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывёлы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудовы. За-хавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, зямельныя ўчасткі даводзілася апрацоўваць коньмі, а калі іх не хапала то запрагацца самім сялянам. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі арганізацыйнае аднаўленне калгасаў як адзінай формы гаспадарання на зямлі. Ва ўсходніх абласцях Беларусі гэтаадбылося адразу пасля вызвалення ад акупан-таў, Іншым было становішча ў заходніх абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7% сялянскіх гаспадарак Таму тут быў узяты курс на правядзенне калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяў-насць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калектывізадыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквідацыяй індывідуальных гаспадарак. Пераадольваючы неймаверныя цяжкасці, беларускае сялянства за гады першай пасляваеннай пяцігодкі амаль поўнасцю аднавіла даваенны ўзровень пасяўных плошчаў, пашырыла пасевы тэхнічных культур, забяспечыла значны рост пагалоўя жывёлы. Аднак уласнае становішча калгаснага ся-лянства ў гэтыя гады было надта цяжкім. Платай калгаснікам за іх цяжкую працу былі працадні, за якія яны амаль нічога не атрымлівалі. Існавалі ў асноўным за кошт таго, што мелі з ага-родаў. Амаль уся прадукцыя, якая выраблялася ў калгасах, пра-давалася дзяржаве па нізкіх закупачных цэнах. Асноўныя сродкі дзяржавы накіроўваліся ў першую чаргу на аднаўленне і развіццё прамысловасці, а не на патрэбы сельскай гаспадаркі. Гаспадарчае аднаўленне доўжылася вельмі працяглы час. Знішчаная інфраструктура прамысловасці, непрыгоднасць большасці пасяўных зямель сталі перашкодай на шляху хуткага аднаўлення гаспадаркі. Аднак, цаной вялікіх намаганняў, за першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбыліся значныя змены ў станоўчым плане развіцця гаспадаркі. 1. Чаму першапачаткова на тэрыторыі СССР і ўсіх саюзных рэспублік пачала аднаўляцца цяжкая прамысловасць? 2. У чым заключалася прычына маруднага аднаўлення сельскай гаспадаркі?

 

Экстэнсіўны і інтэнсіўны шляхі эканамічнага развіцця, аграпрамысловы комплекс, меліярацыя, цаліна, “кукурузная эпапея”; А. Касыгін. 2. Стан сацыяльна-эканамічнай сферы ў другой палове 1950-х сярэдзіне 1980-х гг. .Індустрыяльнаеразвіццё БССРбыло абумоўлена разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвалася якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове ўкаранення ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Таму пра-паноўваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народ-най гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі. У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР былі пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы кам-бінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай прамысловасці: Салігорскі калійны камбінат, Гомельскі су-перфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы. Прадукцыя гэтых заводаў выкарыстоўвалася пры правядзенні хімізацыі унясення ў глебу штучных угнаенняў. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай «Мінск». У вытворчасці ўкаранялася больш сучасная тэхніка, ручная праца замянялася машынамі і механізмамі. Аднак ручная праца ў прамысловасці па-ранейшаму складала каля 25%. Перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень на базе найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся марудяга Гэта азначала, што ў эканоміцы і грамадстве дзейнічалі сілы тармажэння, звязаныя з захаваннем каманднай У1957 г. была ажыццёулена спроба рэфармовацъ кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасщ, былі ўведзены советы народной гаспадаркі (саўнаргасы), якія павінны былі кіраваць усей прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у межах вызначанай тэрыторыі, напрыклад, вобласці, рэспублікі. Лічылася, што на месцах «знізу» можна значна лепш кіраваць гаспадаркай, чым з цэнтра «зверху». Аднак камандныя метады кіраўніцтва палкам захаваліся, што прывяло да няудачы гэтай рэформы. Да сярэдзіны 60-х гг. XX ст. пагоршыліся эканамічныя паказчыкі развіцця прамысловасці: выраслі затраты на адзін-ку выпускаемай прадукцыі, замарудзіліся тэмпы росту пра-дукцыйнасці працы. Усё гэта было выніісам абвастрэння праблем цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы рэформы 1965г. Аўтарам яе з'яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністараў СССР А. Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г. зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі реформы праявіліся ў тым, што адбыл ося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прьшцыпова новым напрамкам з'явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці характарызавалася пера-важна колькасным ростам, г. зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прад-прыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове палягапэння якасных паказчыкаў, найперпі за копіт укаранення ў вытворчасць дасягненняў наву кі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся зада-чай цяжкай і невырашальнай. Тэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі. Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з'явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. XX ст. усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці Для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу. У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказадася другараднай галіной. Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1% ад Усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% ад насельніцтва СССР, У1981г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калійных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў і такім чынам аказалася пе-Ранасьічанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салігорск, Навалолацк, Светлагорск. Узнікаюць новыяжылыя раёны ў сталіцы. Важнейшыя будоўлі БССР у 1981-1985 іт. «Усход». Гэта сведчыць аб пашырэнні працэсаў урбанізацыі. Усе большая частка насельніцтва, асабліва моладзі, пачынае перасяляццаў гарады, дзе ўзровень жыцця вышэйшы ў параўнанні з вёскай. Развіццё сельскай гаспадаркіадбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, пры-цягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і на-вучальных устаноў Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, перадача сельскагаспадарчай тэхнікі непасрэдна калгасам. Аднак дасягнуты ўзровень развіцця аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала авантурная палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі пры М. Хрушчове.. Склаліся адмоўныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачалося прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасцігалоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Гэта мерапрыемства, праведзенае па ініцыятыве М. Хрушчова, атрымала ў гісторыі назву “кукурузной эпапеі”. Яна прывяла да скарачэння пасяўной плопгчы традыцыйных для Беларусі культур. Шырокі размах набыла меліярацыя— асушэнне забалочаньгх зямель. Але ў вышку парушэння тзхналогіі гэтае вельмі неабходнае для беларускага Палесся мерапрыемства пера-тварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. БССР сталаўдзельніцай і яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М. Хрушчова. Беларускія юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у асваенні цалінных зямель, урадлівых, але не апрацаваньгх глеб на тэрыторыі Казахстана. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60—70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных Угнаенняў, колькасцьякіхз 1965 па 1985г. павялічылася амаль У 20 разоў, што ўскладніла экалагічныя праблемы. Аднак тэмпы росту прадукцыі селъскай гаспадаркі не ад-павядалі патрэбнасцям рэспублікі і сродкам, якія накіроўваліся ў гэтую галіну народнай гаспадаркі. Вытворчасць шарагу відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва зніжалася, харчовае забеспячэнне насельніцтва на пачатак 80-х гт. XX ст. пагоршылася. Рашэнне задачы забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага комплексу (АПК). Яго задачай было аб'яднанне ў адзіны арганізм селъскай гаспадарак. Велізарныя сродкі, якія выдаткавала дзяржава на паляпшэнне стану сельскай гаспадаркі, ва ўмовах каманднай экономна выкарыстоўваліся немэтазгодна. Дзяржава пастаянна павышала закупачныя цэны на мяса, малако, збожжа. Прычыны крызіса эканамічнага развіцця БССР у канцы 1970-х пачатку 1980-х гг.: 1. нізкі ўзровень тэхнічнага абсталявання; 2. камандна-адміністратыўнае кіраванне; 3.перавага экстэнсіўнага шляху развіцця ў эканоміцы; 4. буйное фінансаванне абароннай прамысловасці; 5. экалагічныя праблемы; 6. дзяржаўныя страты на высокія закупачныя цэны сельскагаспадарчай прадукцыі і нізкі ўзровень пры яе рэалізацыі. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але розніца паміж высокай закупачнай цаной і нізкай пры продажы, вяла да вялікіх дзяржаўных страт. Паляпшэнне матэрыяльнага становішчапрацоўных стала паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР. У 50-я — пачатку 60-х гг. яно адбывалася на аснове ўздыму эканомікі. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій. істотна павысілася аплата працы калгаснікаў, якія да гэтага працавалі толькі за працадні. 3 1956г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва, нават ставілася задача забяспечыць жыллём усё насельніцтва. Пачалі хутка будаваць пяціпавярховыя дамы з сілікатных блокаў, так званыя хрушчоўкі, паклаўшы пачатак панэльнаму домабудаванню. Толькі за 10 гадоў — з 1956 па 1965г. — у БССР больш за 3 млн. чалавек атрымалі жыллё. Але патрэбнасць у жыллі так і не была задаволена. Заданне для навучэнцаў: скласці схему “Шляхі разгортвання НТР у БССР” у галінах машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай прамысловасці, нафтахімічнай прамысловасці. 1. Якія паказчыкі сведчылі пра тое, што ў прамысловасць укараняецца НТП? 2. У чым заключаўся сэнс эканамічнай рэфоры 1965г.? 3. З якой нагоды праводзілася меліярацыя зямель? 4. Якія экалагічныя праблемы існавалі ў БССР?
Гаспадарчы разлік, самафінансаванне, крызіс камандна-адміністратыўнай сістэмы, інфляцыя, прыватызацыя. 3. Крызіс эканамічнага развіцця і шляхі выхаду з яго ў другой палове 1980-х сярэдзіне 1990-х гг. Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. У БССР захоўвалася адносна лепшае эканамічнае становішча, якое было дасягнута дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, наладжанаму кіраванню эканомікай. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне тэмпаў вытворчасці пачалося ўжо ў 1989г., то на Беларусі яно адбылося ў 1992г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся перш за ўсё ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасці, аднак, заключаліся ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986—1990гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыетання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстпэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. Першачарговай задачай у 1987г. была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпрыемстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прад-прыемства ад рэалізацыі (продажу), пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. У 1988г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся пра-мысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эка-намічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ваўмовах існуючай ка-манднай эканомікі вынікі дасягалісяў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў кіравання. Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне з'явіўся першьш этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягаеннем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг, стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці ), на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі. Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспа-даркі пагоршыўся, і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў і спосабаў гаспадарання назямлі. У1991г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала. У1993г. быу прыняты закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжваў прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць. Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца, паводле падлікаў вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Урадам рэспубл ікі была распрацаваиа і ў 1989г, прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месца жыхарства за 1986—1992 г. пераехала болыи за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаўбыло пабудаванашмат жылля. Аднак пасля распаду СССР у 1991г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноў-ным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін пачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўсіх прынятых у другой палове 80-х гг. мер па інтэнсіфікацыі, гасразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканаміч-най рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда і індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступав ў ролі рэгулятара рынку. Аднак меры, якія намячаліся праграмай, рэалізавадь не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш востра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вы-творчасці і інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай і зніжэння іх пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гг. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў і паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, бан-каўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыватызацыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную. Між тым эканамічныя паказчьпа працягвалі пагаршацца: уся сума вырабленай у 1995г. у рэс-публщы прадукцыі скарацілася ў параўнанні з 1990г. на 37%. У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка. Яна заклікана спалучыпь перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначанага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. Такім чынам крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэформы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца і сёння. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы было-га СССР і аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў знач-на павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). У1995г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які адмяніў пошліны пры імпарце (увозе) і экспарце (вывазе) тавараў. 3 шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя гандлёва-экайамічныя пагадненні, у тым ліку з Украінай. Гэта сведчанне таго, што ў эканоміцы набіраюць інтэграцыйныя працэсы. Заданне для навучэнцаў: скласці параўнальную табліцу “Камандна-адміністратыўная і рыначная сістэмы эканамічнага рэгулявання”. 1. Якія прычыны выклікалі эканамічны крызіс у другой палове 1980-х гг.? 2. Чаму прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік? 3. Якім чынам ажыццяўляўся пераход ад камандна-адміністратыўнай эканомікі да рыначнай? 4. Якія ўплыў аказала Чарнобыльская катастрофа на экалагічны стан рэспублікі і эканамічнае развіццё?  
Таталітарны рэжым, аднапартыйная сістэма, культ асобы, ААН. 4. Грамадска-палітычнае жыццё ў першыя пасляваенныя гады. Удзел БССР ва ўтварэнні ААН. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг. было звязана з існаваннем таталітарнага палітычнага рэжыму і ўзмацненнем рэпрэсій. Для гэтага рэжыму па-ранейшаму былі характэрныя поўны (татальны) кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Усе прыкметы грамадска-палітычнага жыцця (наяўнасць партыі, грамадскіх арганізацый, галасаванні і выбары, сходы, шэсці, дэманстрацыі) самі па сабе прысутнічалі, але былі звязаны з дзейнасцю толькі Камуністычнай партыі. За гады вайны партыйная арганізыцыя рэспублікі пацярпела вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў падполлі, або за межамі тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных. Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што партыйныя камітэты ўзялі на сябе функцыю падбору і расстаноўкі кадраў. Нават пры выбарах у Саветы — органы дзяржаўнай улады падбор кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляўся па дамрўленасці з партыйным кіраўніком. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў1948г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі заходніх абласцей. Удзел БССР у заснаванні ААН азначаў выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля Другой сусветнай ванны Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні ўрад СССР праланаваў прызнаць раўнапраўнымі членамі ААН Беларусь і Украіну. Гэтым прызнаваўся іх вялікі ўклад у разгром фашызму, панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Дамоуле-насць аб членстве БССР і УССР у ААН была дасягнутапаміж кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі яшчэ на Крымскай канферэнцыі ў лютым 1945г. 27 красавіка 1945г. міжнародная канферэндыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай з мэтай падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях,штоабмяркоўвалісяў ААН. Разам з тым членства Беларусі ў ААН адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала міжнародныя кантакты рэспублікі, садзейнічала набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. Практычнай карысцю ўва-ходжання БССР у ААН для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў выглядзе паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У прыватнасці, па прапанове БССР у 1946г. была прынята рэзалюцыя ААН “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без усялякага прыніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. Яшчэ ў жніўні 1945г. па ўмовах Дагавора паміж СССР і Полыпчай аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы Польшчы быў перададзены шэраг раёнаў Беластоцкай і Брэсцкай абласцей. Усталявалася існуючая цяпер дзяржаўная мяжа. У 1951г. адбылося афармленне дзяржаўнасці БССР. 1. Якія палітычны рэжым усталяваўся на Беларусі ў пасляваенны час? 2. З якой нагоды БССР прымала ўдзел ва ўтварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый?  
Дэсталінізацыя грамадства, палітыка “адлігі”, рэабілітацыя, палітыка “застоя”, развіты сацыялізм, перабудова, галоснасць; М. Хрушчоў, Л. Брэжнеў, М. Гарбачоў, П. Машэраў. 5. Змены ў грамадска-палітычнай сферы ў сярэдзіне 1950-х - 1980-х гг. Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг.была абумоўлена адыходам пасля смерці ў 1953г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курса на дэсталінізацыю грамадства — пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага таталітарнага палітычнага рэжыму. Палітычны курс М. Хрушчова атрымаў у гісторыі назву курсу XXз'езда. У 1956г. на гэтым з'ездзе кіраўніком Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце особы Сталіна, злоўжываннях у час яго кіравання партыяй і краінай. У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ (Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі) займаў, пачынаючы з 1956г., Кірыла Трафімавгч Мазураў (М. Гусараў (1947-1950гг.), М. Патолічаў (1950-1956гг.) актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы ў гады вайны з фашызмам, першы беларус, які заняў гэтую пасаду (да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі займалі яе па накіраванні Масквы). Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літаратуры назву палітыкі «адлігі». Былі спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Галадзед, пісьменнікі С. Грахоўскі, С. Шушкевіч і інш. Простыя людзі сталі болын свабодна выказваць свае думкі іжыць болып вольна. Аднак усе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. Так, з сярэдзіны 50-х гг. рабіліся спробы ўзвысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. Аднак па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў. Таму далей пэўнага паслаблення кантролю «зверху» і пашырэння ролі мясцовых органаў справа не пайшла, паколькі сама камандна-адміністрацыйная цэнтралізаваная сістэма кіравання засталася непахіснай. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кіраўніцтва і выказала давер дэмакратызацыі грамадства, Аднак палітыка адноснай дэмакратызацыіўгады кіравання М. Хрушчова («хрушчоўская адліга») праводзілася без уліку аб'ектьіўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін Палітыка Хрушчова была першай, у значнай ступені абмежаванай, спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У цэлым у СССР, як і ў БССР адбываўся пераход ад таталітарнага да аўтарытарнага палітычнага рэжыму, які характарызуецца бясспрэчным падпарадкаваннем уладзе або волі кіраўніка, праяўленнямі валюнтарызму, захаваннем камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі стала частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных, крытыка культу асобы, пазбаўленне многіх людзей ад страху быць пакаранымі, што сведчыла аб важнасці змен, якія адбыліся ў палітычным жыцці краіны. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамадска-палітычным жыцці. У кастрычніку 1964г. М. Хрушчоў — ініцыятар палітыкі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця — быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КП СС Кіраўніком Камуністычнай партыі, а значыць, фактычна ўсёй савецкай дзяржавы, стаў Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву “застою”, які прыйшоў на змену «хрушчоўскай адлізе». У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратыч-ныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была у руках партыйнага апарату. Партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана ў Асноўным Законе краіны — Канстытуцыі БССР 1978г., якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партийным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Петр Міронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980гг. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, атаксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У асабістых размовах П. Машэраў нярэдка выказваў нездаволенасць тым становішчам, якое складвалася ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай. Аднак у тагачасных умовах, калі панавала жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва краінай, ён, зразумела, быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях распараджэннямі зверху. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70-я — першай палове 80-х гт. — з'ява складаная. Эканоміка знаходзілася яшчэ на ўздыме і многія яе супярэчнасці часова згладжваліся. На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, ціто служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоў-чых адносін да палітыкі партыі. Так, з патрыятычнага і інтэрнацыянальнага пункту гледжання быў успрыняты насельніцтвам увод савецкіх войскаў у Афганістан у 1979г., які тлумачыўся неабходнасцю дапамогі паўднёваму суседу СССР у яго барацьбе за самастойнае развіццё. На самой справе гэта было падтрымкай толькі аднаго палітычнага рэжыму ў Афганістане, які сімпатызаваў КПСС. У далейшым увод савецкіх войскаў у Афганістан быў прызнаны палітычнай памылкай і ўмяшальніцтвам у яго ўнутраныя справы. Адчуванне таго, што курс партыі не зусім аптымальны, з'явілася ў насельніцтва толькі ў пачатку 80-х гг. Але падстаў для турбот у кіраўніцтва дзяржавы пакуль што не ўзнікала, таму што палітычнай сілы, якая б магла адабраць уладу ў партыі, рэальна ў краіне не было. Такім чынам, аўтарытарны палітычны рэжым 70-х — першай паловы 80-х гг. XX ст. характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыццём грамадства з боку адной палітычнай партыі. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця у другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарзнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым і атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала імкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму і супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народаў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя (гэта значыць, выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з некалькіх кандыдатур адну). У сваю чаргу кожны кандыдат павінён быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбар-чай кампаніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прад-стаўляць яе выбаршчыкам. У1990г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР Адиак ва ўмовах аднапартыйнасш большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю. Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць- магчымасць гаварыць праўду пра сваю гісторыю і сучаснасць, выказваць свае думкі і крытычныя адносіны да ўлады. Такім чынам, у вызначаны час адбываўся пераход ад палітыкі таталітарнага кіравання да ўсё большай дэмакратызацыі грамадства і працэс гэты не магчыма было спыніць. У пачатку 1990-х гг. адбываўся пераход да станаўлення шматпартыйнай сістэмы і права краін саюзнай дзяржавы да свайго самавызначэння. 1. Якія рысы мела ўнутраная палітыка М. С. Хрушчова? 2. Што такое аўтарытарны палітычны рэжым? 3. Чаму ў другой палове 1970-х гг. адбыўся зварот да кансерватыўнай палітыкі КПСС? 4. У чым заключаецца сэнс палітыкі перабудовы? 5. Якія ўмовы ўнутранага развіцця склаліся напрыканцы 1980-х гг.?  
Ваенная і гістарычная літаратура, сацыялістычны рэалізм, прынцып партыйнасці. 6. Асноўныя накірункі культурнага развіцця на Беларусі ў сярэдзіне 1940-х - 1980-х гг. Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах. За гады вайны матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі, навукі і культуры была амаль поўнасцю разбурана. Школьныя будынкі ў большасці былі знішчаны. Трэба было рамантаваць і будаваць нанава будынкі школ у горадзе і на сяле, наладжваць выпуск школьнага абсталявання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, рашаць праблему настаўніцкіх кадраў. Моцны ўплыў на культурнае жыццё рэспублікі мела тагачасная ідэалогія — сістэма поглядаў і ідэй, якая вызначалася Камуністычнай партыяй. У кіруючых колах партыі ў гэтыя гады ўсталяваўся погляд на насел ьніцтва, якое пражывала на часова акупіраванай тэрыторыі, як на недастаткова надзейнае. Ва ўмовах існавання таталітарнага палітычнага рэжыму ў жыццё грамадства ўкараняліся класавая нецярпімасць і падазронасць, культ Сталіна як вялікага правадыра савецкага народа. Адбыліся новыя арышты па палітычных маты-вах сярод інтэлігенцыі. Ахвярамі рэпрэсій стаў шэраг дзея-чаў культуры, пісьменнікі, вучоныя. У беларускай літаратуры ў першыя пасляваенныя гады па-ранейшаму існаваў метод сацыялістычнаг арэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання рэалій жыцця, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму ў савецкай краіне. Забаранялася ўсё тое, што не ўпісвалася ў такі мастацкі метад. У літаратуры галоўнай тэмай у гэтыя гады стала мінулая вайна, раскрыццё гераізму савецкіх людзей, адданасці іх сацыялістычнаму ладу і яго стваральніку — Камуністычнай партыі. У ліку першых буйных твораў аб вайне — першы беларускі раман пра партызанскі рух «Глыбокая плынь» Івана Шамякіна, раман «Мінскі напрамак» Івана Мележа. Мірнае жыццё пасляваенных гадоў таксама асвятлялася праз паказ барацьбы беларускага сялянства за адраджэнне калгасаў і гераічнай працы рабочых на будоўлях беларускай прамысловасці. Паэзія з яе лірычным успрыманнем жыцця напаўнялася думкамі аб шчасці жыцця ў СССР. Гэта было характерна для творчасці паэтаў Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Пятра Глебкі, Аркадзя Куляшова, які ў 1946г. атрымаў Сталінскую прэмію за паэму «Сдяг брыгады». У театральным мастацтве значнай з'явай стала творчасць такіх выдатных акцёраў, як Глеб Глебаў, (яны ігралі ў такіхвядомых спектаклях Купалаўскага тэатра, як «Паўлінка» і інш.). У Купалаўскім тэатры былі пастаўлены п'есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» і К. Крапівы «Пяюць жаваранкі», у тэатры оперы і балета — опера Л. Багатырова «Надзея Дурава», прысвечаная гераіні вайны 1812г. У выяўленчым мастацтве пераважала героіка-патрыятычная тэматыка. Мастак Л. Зайцаў стварыў карціны «Абарона Брэсцкай крэпасціў 1941г.», «Парад беларускіх партызан у 1944г. у Мінску». Мастакам В. Волкову належыць карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944г.», А. Кролю — «Абвяшчэнне Савецкай улады на Беларусь. Вядомасць набылі скульптары Заір Азгур (аўтар бюста дзеда Талаша ў Петрыкаве, летчыка А. Гараўца ў Мінску), Андрэй Вембелъ (аўтар гарэльефаў Манумента Перамогі ў Мінску, пабудаванагаў 1954г.) і інш. У гэты час адбудоўваецца праспект імя Сталіна (сучасны праспект Ф, Скарыны), вядзецца забудова цэнтральнай часткі Мінска. Найбольш выразным будынкам у стылі так званага сталінскага класіцызму стаў Палац культуры Белсаўпрофа ў Мінску пабудаваны ў 1954г. Развіццёкультуры ў БССРадбывалася ў 1954— 1964 гг. пад уплывам палітыкі «адлігі». Падвяргаўся крытыцы метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і. мастацтве толькі рэалій жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам. У 1965—1982 гг. умовы развіцця культуры ў БССР былі звязаны з абставінамі грамадска-палітычнага жыцця ў гады «застою». У гэты час узмацняецца кіраўніцтва культурай з боку Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Пачаліся абві-навачванні інтэлігенцыі ў размыванні ідэйных каштоўнас-цей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве. Узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. Таму ў развіцці адукацыі і навукі вялікая ўвага надавалася вывучэнню гісторыі КПСС (КПБ) і навуковага камунізму. У 1971г. быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасцъ — савецкі народ. Гэта сказалася на недастатковасці ўвагі да навуковага вывучэння і адлюстравання ў літаратуры і маетацтве нацыяналь-накультурных асаблівасцей беларускага народа. Буйным дасягненнем з'явілася тое, што ў рэспубліцы з 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая школьная адукацыя.Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя школы з вытворчым навучанйем, дзе вучні, разам з атрыманнем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. У пачатку 60-х гг. былі створаны прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ПТВ) — установы, якія рыхтавалі рабочых Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт (БДУ). Народная адукацыя ў Беларусі зрабіла значны крок у пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні ўмоў для моладзі атрымаць неабходную аду кацыю. Блізкасць беларускай і рускай моў спрыяла фарміраванню ў свядомасщ людзей непатрэбнасці вывучэння абедзвюх моў. Перавагу атрымала руская мова, таму што ў СССР і БССР яна з'яўлялася і дзяржаўнай, і сродкам міжнацыянальных зносін. Развіццё народнай адукацыі ў другой палове 60-х— першай палове 80-х гг. было звязана з пераходам у 1977г. да усеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Гэта прывяло дахуткага росту адукацыйнагаўзроўню асноўнай масы насельніцтва і ў першую чаргу моладзі. існавалі сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Развіццё навукібыло абумоўлена разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Навука стала важным фактарам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця БССР. Дзяржава выдзяляла немалыя сродкі на развіцце навукі, што вяло дахуткага росту колькасці навуковай інтэлігенцыі. Вядучым навуковым цэнтрам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Лаўрэатамі Ленінскай прэміі сталі акадэмік АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных навук і акадэмік У. Платонаў за работы ў галіне матэматыкі. У хімічнай навуцы найбольш важнымі з'явіліся дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для атрымання пластмасы і сінтэтычных валокнаў. У біялагічнай навуцы асаблі-вае значэнне мела адкрыццё, звязанае з генетыкай і геннай інжынерыяй, што знайшло прымяненне ў стварэнні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл. Хуткімі тэмпамі адбывалася развіццё радыёэлектронікі і інтэгральнай мікраэлектронікі, вылічальнай тэхнікі. Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у вы-творчасці на прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца станкі асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася прадук-цыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнаксталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны укладу асваенне космасу Кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты. Павышэнне ролі літаратуры было звязана найперш з праўдзівым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, самі былі яе ўдзельнікамі. Яны ведалі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Асабліва многа зрабілі дзеля таго, каб данесці да сучаснікаў усю лаўнату праўды пра вайну, такія вядомыя пісьменнікі, як Я. Брылъ, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Мележ, I. Навуменка, I. Чыгрынаў. Развіццё мастацтвабыло непасрэдным чынам звязана з літаратурай. Сярод твораў, што ўбачылі тэатральныя гледачы, атрымала вядомасць камедыя Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны. Найбольш важным дасягненнем у тэатральным рэпертуары было пашырэнне твораў беларускіх кампазітараў. ішла опера Юрыя Семянякі «Калючая ружа», прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР У 1974г. Дзяржаўнай прэміі БССР была ўдастоена сатырычная камедыя К. Крапівы «Брама неўміручасці». Гістарычным падзеям прысвяціў свае карціны мастак Абрам Кроль. Ёнстварыўпалотны «Пасля Курлоўскагарасстрэлу ў 1905годзе ў Мінску», «Я. Купала і Цётка (А. Пашкевіч) у Пецярбурзе ў 1913 годзе». У беларускім выяўленчым мастацтве былі створаны карціны, прысвечаныя тэме вайны. Самаахвярнасць савецкіх воінаў паказана ў карціне Яўгена Зайцава «Абарона Брэсцкай крэпасціў 1941годзе». Карціны Міхаіла Савіцкага «Пакаранне смерцю», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна» адлюстроўваюць партызанскі рух. Значнае месца ў творчасці беларускіх мастакоў Гаўрылы Вашйанкі, Леаніда Шчамялёва, Уладзіміра Стальмашонка заняла гістарычная тэматыка, звязаная з адлюстраваннем важнейшых падзей, асоб, архітэктурных помнікаў. Вызначальную ролю ў адраджэнні мастацтва габелена адыграў мастак Аляксандр Кішчанка. Ен распрацаваў манументальна-дэкаратыўны тып габелена. Сярод твораў на гістарычную тэму — «Легенда пра беларускіх партызан», «СССР. Этапы барацьбы і перамог». Яго габелены ўпрыгожваюць Тэатры оперы і балета ў Мінску, імя Якуба Коласа ў Віцебску. Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вылучаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», «Брэсцкая крэпасць-герой». 1. Якія агульныя рысы былі характэрныя для пасляваеннага культурнага развіцця? 2. Якія негатыўныя з’явы адбываюцца ў культуры БССР у 1970-х - 1980-х гг.? 3. Якія асаблівасці замацаваліся ў выяўленчым мастацтве ў 1950-х - 1960-х гг.? 4. Якія сацыяльныя супярэчнасці грамадства адлюстроўвала літаратура 1960-х - 1980-х гг.?  

 

 

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Электронное правительство в США и Западной Европе | Роль цен в управлении предприятием. Ценовые стратегии
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 2244; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.