Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Першай тайнай арганізацыяй стала “ Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўная мэта – аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Аднак у 1822 г. абвешчаны агульнаімперскі ўказ, забараняўшы дзейнасць масонскіх лож. У 1819 г. у Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага «Нацыянальнага масонства» і «Патрыятычнага таварыства» (1821 г.), якое ставіла мэту – аднаўленне РП у межах 1772г. У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі, Ян Чачот (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. –аматары ведаў, навук). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук”. У маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва было заснавана “Таварыства прамяністых. “Саюз літаратараў” быў так філіялам таварыства філаматаў. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820 г. распусцілі арганізацыю.

Адам Міцкевіч у драматычнай паэме “Дзяды ” апісаў свае рамантычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі і гісторыю Таварыства філаматаў, раздзелы паэмы “Пан Тадэвуш ” прысвечаны ўдзелу бел. шляхты ў вайне 1812г.

Сярод удзельнікаў Таварыства філаматаў быў Ігнат Дамейка. Ен у 14 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830-1831гг. выехаў за мяжу. З 1838г. жыў у Чылі. Дзе стварыў этнаграфічны музей. Напісаны падручнікі пы фізіцы і мінералогіі, падрыхтаваны праект школьнага навучання зрабіў экпедыцыі ў горы Анды, доўгі час займаў пасаду рэктара ўніверсітэта ў Сант’яга. Чыліскі ўрад абвясціў яго нацыянальным героем рэспублікі. Яго імем названы горад у Чылі.

У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі, больш радыкальнай філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні. М эты філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай, адмена прыгоннага права, лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, вывучэнне беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, беларускай мовы. Лозунг філарэтаў – “за нашу і вашу свабоду”. У 1823г. таварыствы філаматаў і філарэтаў выкрыты. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання. Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі. Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сяменаўскага палка ў Пецярбургу (1820 г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.I. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў, М.М. Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў. Дзекабрыстамі С.І Мураўевым-Апосталам і М.П. Бястужавым-Руміным ў 1823г. быў распрацаваны « Бабруйскі план», згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. Бабруйская крэпасць пачала будавацца ў 1807г. па праекту беларуса, капітана рас. арміі, ваеннага інжынера, гісторыка і археолага Тэадора Нарбута і стала месцамзняволення некаторых дзкебрыстаў. Дзекабрысты “Паўдневага таварыства” (кіраўнікі Рылееў і Пестэль) наладзілі сувязі з польскім “Патрыятычным таварыствам” і дамовіліся аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць самаўладдзя. Былы філамат М. Рукевіч стаў у пачатку 1825г заснавальнікам “Т аварыства в аенных сяброў» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу, які размяшчаўся на Беласточчыне. Складалася непасрэдна з “ваенных сяброў” і мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. Яно падтрымлівала сувязі з расійскімі дзекабрыстамі. 14 снежня 1825г. адбылося паўстанне дзекабрыстаў у С-Пецярбургу. 24 снежня 1825 г. члены “Таварыства ваенных сяброў” капітан К.Г. Ігельстром і А. Вягелін спрабавалі ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ. У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член “Таварыства Злучаных славян”) спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона.

У 1824г. прыняты указ аб забароне адпраўляць жыхарам Беларусі і Літвы адпраўляць сваіх дзяцей у замежныя ўніверсітэты на вучобу. Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I (1825-1855 гг.) быў пазбаўлены ліберальных памкненняў, што выклікала апазіцыйныя настроі. Парушалася канстытуцыя Царства Польскага, прынятая ў 1815г. У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае «Таварыства падхарунжых», ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі, да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. «Таварыства» планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся, але непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г.

Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання). Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім (старшыня польскага нацыянальнага ўрада) і шляхецка-рэвалюцыйная (клуб «левіца»), кіраваў якім I. Лялевель. Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.

«Левіца» – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі, галоўнай сілай яны лічылі польскі народ, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. «Левіца» падкрэслівала змаганне накіравана супраць расійскага абсалютызму. У студзені 1831 г. быў вылучаны лозунг «За нашу і вашу свабоду». I правыя і левыя не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. У Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў аб’ядналася ў “Клуб аб’яднаных славян”, які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіёны далучаюцца да паўстання. Сейм прапанаваў “Клубу” прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях (часова, да правядзення нармальных выбараў). 25 студзеня 1831 г. Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны, у якім адзначалася, што Сейм і Урад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе. У снежні 1830 г. у Заходняй Беларусі і Літве Расійскія ўлады аб’яўляюць ваеннае становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. У снежні 1830 г. з’явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру. На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Большасць членаў камітэта прытрымлівалася памяркоўна-кансерватыўных поглядаў. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада. Сярод яго спраў быў збор грашовых сродкаў на мэты паўстання, арганізацыя майстэрні па вырабу зброі, спробы каардынацыі дзейнасці павятовых камітэтаў. К вясне 1831 г. у зброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі, Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў (у паўстанні прыняло ўдзел крыху болей за 10 тыс. чалавек). На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад пад кіраўніцтвам 25-гадовай графіні Эміліі Плятэр, якая атрымала званне капітана. Найбольш актыўныя баявыя дзеянні адбываліся ў Віленскай і Гродзенскай губернях.

Агульнага кіраўніцтва ў паўстанцаў не існавала, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета. У выпадку авалодання цэнтрам павета, шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў часам аказвалі супраціўленне, у шэрагу выпадкаў без супраціўлення адыходзілі ў бяспечныя месцы. Сяляне не падтрымалі паўстанне, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці – прыгоннае права не адмянялася, павіннасці не змяншаліся. 3 красавіка 1831 г. з’явіўся расійскі ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыяй іх маёмасці. Адначасова сялянам абяцалася амністыя, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву былі ўводзены дадатковыя вайсковыя кантынгенты, фарміравалася спецыяльная рэзервовая армія. Значная роля ў падаўленні належыць генерал-паліцмайстару рэзервовай арміі М.М. Мураўеву. У канцы мая паўстанцкі рух на Віленшчыне і Міншчыне быў падаўлены. Адначасова паўстання пачалося на Гродзеншчыне ў Белавежскай пушчы. На Гродзеншчыне рух супаў з прыходам на Беларусь з Польшчы экспедыцыйных атрадаў, да якіх далучаюцца мясцовыя жыхары (іх налічвалася каля 1000 чал.). Дзейнаць белавежскіх паўстанцаў сур’езна пагражала камунікацыям расійскай арміі, перашкаджала яе дзеянням на терыторыі Польшчы, таму прымаліся экстраныя і рашучыя меры. У маі 1831 г. Варшаўскі нацыянальны ўрад прымае рашэнне аб накіраванні на тэрыторыю Беларусі і Літвы рэгулярных польскіх войскаў для дапамогі мясцовым паўстанцам. Цераз Белавежскую пушчу да Вільні накіраваўся атрад генерала Хлапоўскага, дзе адбылося яго злучэнне з мясцовымі паўстанцамі і з другім экспедыцыйным корпусам польскіх войск пад кіраўніцтвам генерала А. Гелгуда. Паўстанцы ставілі мэтай захоп Вільні. 19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылося рашучае сражэнне. Рускія войскі без асаблівых цяжкасцей разбілі паўстанцаў. Камандуючы рас. Арміяй генерал-фельдмаршал І.Ф. Паскевіч атрымаў за гэта гомельскі палац. У чэрвені - ліпені паўстанцкі рух разгарнуўся на поўдні – у Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч, Т. Пуслаўскі, колькасць паўстанцаў склала каля 1300 чалавек, але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі. У першай палове жніўня паўстанне фактычна было падаўлена. Агульная колькасць паўстанцаў склала не больш 15 тыс. чалавек. Агульны лозунг “за Польшчу, айчыну нашу” не быў падтрыманы большасцю бел. насельніцтва ”Паўстанне 1830-1831 гг. было шляхецкім па сваім мэтам, шляхта была галоўнай рухаючай сілай. На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынуліся рэпрэсіі. Ствараліся спецыяльныя губернскія следчыя камісіі. Рэзка актывізаваліся дзеянні па «разбору шляхты» з мэтай выключыць з прывіляванага дваранскага саслоўя мелкапамесную і беззямельную шляхту – галоўных удзельнікаў паўстання. Тэрмін “шляхта” быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове. Адначасова расійскія ўлады абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. Агульная амністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новага імператара Аляксандра II (26 жніўня 1856 г.).

Вынікі паўстання:

· паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству

· садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.

· адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г.

· курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г., уведзена расійкае заканадаўства – “Установа аб губернях”(усе дзярж. установы і пасады атрымалі рускія назвы);

· у 1832г. створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, польская мова ў судовай справе замянялася рускай. Прызначаліся рускія чыноўнікі;

· Скасавана ўніяцкая царква;

· Указам ад 18 ліпеня 1840г. выкарыстоўваліся назвы Віцебская, Магілеўская, Віленская, Гродзенская. Замест Беларускіх і Літоўскіх губерняў.

· Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры.

· абмяжоўваліся магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і Беларусі.

Цэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы заставалася Вільня. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго базе медыка-хірургічная і рымска-каталіцкая акадэміі. У 1836 г. сярод студэнтаў першай ўтвараецца «Дэмакратычнае таварыства ( радыкальныя дэмакратычныя погляды– роўнаць усіх людзей, права кожнага народа на самастойнасць, сумесная барацьба розных народаў супраць царызму, рэспубліканскі лад )», лідэрам якога быў студэнт Ф. Савіч. Акрамя студэнтаў у склад суполкі ўваходзілі прадстаўнікі разначынскай інтылегенцыі, выхадцы з шляхецкага асяроддзя. У 1837 г. «Дэмакратычнае таварыства» стала часткай нелегальнай арганізацыі «Садружнасць польскага народа» на чале з Ш. Канарскім, і якая на тэрыторыі Заходніх губерняў Расійскай імперыі вядома пад назвай «Маладая Польшча». Устатуце “Дэмакратычнага грамадства” (“Прынцыпах дэмакратызму”) былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлей ад прыгоннай залежнасці, права народа на нацыянальную самастойнасць. У чэрвені 1838 г.арганізацыя Савіча выкрыта, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ салдатамі ў дзеючую армію.

У пачатку 40-х гг. XIX ст. удзельнік студэнцкіх гурткоў у Вільні Ю. Бакшанскі спрабаваў стварыць у Ашмянскім павеце сялянскую арганізацыю пад уплывам сялянскага паўстання ў Галіцыі, быў выкрыты.

У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільна, Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. «Саюз свабодных братоў» ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, свабоду Польшчы і Расіі. Гэтаму садзейнічалі рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Група вайскоўцаў на чале з капітанам А. Гусевым вяла агітацыю ў адной з часцей, размешчаных у Мінску супраць экспедыцыі для падаўлення рэвалюцыйных выступленняў у Аўстрыйскай імперыіі 1848-1849гг.(былі пакараны смерцю).

5. Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі

Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

У нацыянальна-вызваленчым руху аформіліся дзве палітычныя групоўкі: "чырвоныя" і "белыя". "Чырвоныя" меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паў­станне, найбольш радыкальныя з іх (левыя) выказваліся за рэспубліканскі і дэмакратычны лад, самавызначэнне народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюцыйных сіл Расіі. "Бе­лыя", што прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся не дапусціць, каб паўстанне перарасло ў сялянскую рэвалюцыю, а спадзяванні на аднаўленне незалежнасці звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Яны наладзілі сувязь з арыстакратычнай эміграцыяй у Парыжы і праз князя Чартарыйскага падтрымлівалі адносіны з урадамі Францыі і Англіі. "Белыя" планавалі аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай. Для кіравання і каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў сакавіку 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) на чале з "чырвонымі" Я. Дамброўскім, 3. Серакоўскім, В. Урублеўскім.

Пад уплывам гэтых падзей складвалася сітуацыя ў Беларусі, дзе найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі (1838-1864), шляхціч з Гродзеншчыны, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт. Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў там у рэвалюцыйных гуртках. Вярнуўся ў 1861 г. на радзіму і ў хуткім часе стаў адным з правадыроў вызваленчага руху. Сумесна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету "Мужыцкая праўда", якая стала рупарам рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла "чырвоных".На працягу 1862-1863 гг. выйшла сем нумароў на беларускай мове лацініцай. Сваім зместам газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар аграрнай рэформы, раскрывала імперскую палітыку самадзяржаўя, абараняла скасаваную ўладамі уніяцкую царкву.

Летам 1862 г., з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. У ім былі прадстаўлены літоўска-беларускія "чырвоныя", а старшынёй з кастрычніка 1862 г. стаў К. Каліноўскі. ЛПК ініцыіраваў збор сродкаў на паўстанне, стварэнне мясцовых рэвалюцыйных арганіза-цый: гродзенскай, мінскай, навагрудскай і іншых.

Паўстанце выбухнула ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. у Варшаве. Нагодай выступлення стала правядзенне рэкруцкага набору паводле спісаў, што ўключалі ўсіх "нядобранадзейных" маладых людзей. Заўчаснае выступление ў Полыичы з'явілася поўнай нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусі і Літвы, але пасля ваганняў было падтрымана імі. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часо­вым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы, што дубліравалі праграму польскіх паўстанцаў. Насельніцтва заклікалася падняцца на ўзброеную барацьбу, жыхары аб'яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадаваліся зямельныя надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстан-ня, павінны былі атрымаць па тры маргі зямлі (1 морг роўны 0,71 га). Рэкруцтва замянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю. Аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма.

Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся ў заходніх паветах Беларусі з Польшчы ўжо ў канцы студзеня 1863 г. Большасць мясцовых атрадаў сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку. У іх склад увайшлі дробная шляхта, навучэнцкая моладзь, рамеснікі, сяляне, афіцэры, што пакінулі царскую армію. Агульнага плана дзеянняў і ўзаемнай каардынацыі не было. Не хапала таксама зброі. Дзейнічалі партызанскімі метадамі. "Белыя" ўстанавілі кантроль над кіруючымі органамі ў Варшаве і ў сакавіку 1863 г. па ўказанні адтуль быў створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. Каліноўскі, пасля рэзкага пратэсту супраць гэтай акцыі, не знайшоўшы дастатковай апоры, прыняў пасаду гродзенскага ваяводскага камісара. Прыход "белых" да кіраўніцтва кампраметаваў справу ў вачах сялян, чым шырока карысталіся ўлады, яны прадстаўлялі гэта як выступление паноў супраць "цара-вызваліцеля" з мэтай аднаўлення прыгону. Такое ўяўленне падтрымлівала ў еялян і праваслаўная царква. У выніку, асноўная маса беларускага сялянства не далучылася да паўстанцаў, іх доля склала каля 18%. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздольнасць белых" кіраваць паўстаннем, іх арганізацыі не вытрымлівалі тэрору ўлад. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Але было ўжо позна, рэальных паспехаў дасягнуць не ўдалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а летам і восенню 1864 г. былі разгромлены апошнія атрады ў Полыпчы.

У розных краінах паў­станцаў падтрымлівалі рэвалюцыянеры: М. Бакунін, Дж. Гарыбальдзі, К. Маркс. 3 ініцыятывы А. Герцэна, французскі пісьменнік Віктор Гюго звярнуўся да расійскай грамадскасці з заклікам падтрымаць паўстанцаў. Каліноўскаму да студзеня 1864 г. удавалася канспіравацца, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 10 сакавіка Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага уплыву і ўзмацненне русіфікацыі краю.

Паўстанне К. Каліноўскага было апошнім значным сумесным выступлением за аднаўленне дзяржаўнасці на зем­лях былой Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Вайна 1812 г. на Беларусі | Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 974; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.