Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Літаратура

· Конституция Речи Посполитой// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

· Конвенция между Австрией и Россией о первом разделе Речи Посполитой// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

· Пашкевіч У. ВКЛ у Паўночнай вайне.//БГЧ.–1995. –№3.

· Палуцкая С. Апошні сейм Рэчы Паспалітай.// Бел. Мінуўчына.–1995.–№ 4.

· Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай.//Крыжовы шлях.–Мн.,1993.

· Чаропка В. “Сябар прыгнечанных, вораг прыгнятальнікаў”. Тадэвуш Касцюшка.– БГЧ.–2004.– № 12.

· Юхо Я., Емельянчык У. “Нарадзіўся я ліцвінам...” Тадэвуш Касцюшка.–Мн., 1994.

· Мысліцелі і асветнікі Беларусі:Энцыкл. Даведнік. – Мн., 1995.

· Ольшанский П.Н. Декабристы и польское национально-освободительное движение. – М., 1959.

· Біч М.О. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863-1864 гг.//БГЧ.–1993.–№3.

· Біч М. “... і думаў аб самастойнасці Літвы.”//Бел. мінуўшчына.–1997.–№5.

· Кісялёў Г. Паплечнікі Каліноўскага. – Мн., 1989.

· Мужыцкая праўда// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

· Шалькевич В. Кастусь Калиновский: страницы биографии.-Мн.,1988.


1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст. Беларускі нацыянальны рух і рэвалюцыя 1905-1907 гг.

2. Беларускія землі падчас Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.

3. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады.

4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

5. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

6. Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі.

1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст.

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у XIX ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Грамадска-палітычныя працэсы, якія назіраліся на Бе­ларусі ў канцы XIX - пачатку XX стст., сацыяльная напружаннасць, імкненні кожнага класа, сацыяльнай групы абараніць свае штарэсы на палітычнай арэне таксама падштурхнулі да ўтварэння розных палітычных партый і арганіза­цый. Аднак працэс іх ўтварэння тут меў свае асаблівасці. Па-першае, назіралася вельмі маруднае станаўленне буржуазнага грамадства, адсутнасць дэмакратычных свабод, наяўнасць феадальных перажыткаў. Гэта абумовіла ўзнікненне ў першую чаргу нелегальных партый і груповак радыкальнага накірунку. Па-другое, на фарміраванне і дзейнасць палітычных партый на Беларусі паўплывала канкурэнтная барацьба паміж рускім, польскім і яўрэйскім капіталам, палітычнымі элітамі Расіі і Польшчы.

Палітычныя партыі і групоўкі Беларусі ў канцы XIX -пачатку XX стст. можна класіфікаваць наступным чынам: 1) кансерватыўна-манархічныя; 2) ліберальна-апазіцыйныя; 3) сацыял-дэмакратычныя; 4) неанародніцкія. Сярод іх вызначаліся агульнарасійскія і нацыянальныя. Галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку XX ст. адыгрывалі агульнарасійскія партыі і групоўкі.

Арганізацыі манархічнага напрамку напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі былі вельмі слабыя. Сярод іх трэба адзначыць утвораную ў канцы 1900 г. у Пецярбургу дваранскую арганізацыю "Русское собрание". Яе дзейнасць грунтавалася на старых ідэях афіцыйнай палітыкі: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Асобныя гурткі гэтай арга­нізацыі дзейнічалі і на Беларусі.

Больш прыкметным быў ліберальна-апазіцыйны рух. Але ліберальныя плыні спачатку тут не мелі легальнай асновы ў выглядзе земстваў (да 1911 г.), царызм баяўся, што яны стануць цэнтрамі палітычнай апазіцыі. Мясцовыя дваране патрабавалі ўраўнаваць сялян у асабістых правах з іншымі саслоўямі, увесці земствы, скасаваць абшчыннае землекарыстанне, узмацніць ахову прыватнай зямельнай уласнасці. Ліберальная гарадская інтэлігенцыя гуртавалася вакол культурна-асветніцкіх таварыстваў. На падставе ліберальных плыняў узніклі мясцовыя арганізацыі будучай партыі кадэтаў (канстытуцыйныя дэмакраты). Галоўнае іх патрабаванне – канстытуцыйная манархія.

Сярод яўрэйскай супольнасці Беларусі напачатаку XX ст. атрымаў пашырэнне сіянісцкі рух. Сама назва "сіянізм" паходзіць з гары Сіён у Іерусаліме, дзе, паводле старажытных біблейскіх паданняў, існаваў храм цара Давіда. Сусветная сіянісцкая арганізацыя была ўтворана ў 1897 г. у Базелі (Швей-царыя). У жніўні 1902 г. з дазволу ўладаў у Мінску адбыўся Усерасійскі з'езд сіяністаў. Пазней сіянізм на Беларусі ўяўляў моцны палітычны рух. Галоўным сэнсам сіянізму з'яўлялася ідэя асобнай выключнасці яўрэйскай нацыі, адасаблення яўрэяў ад неяўрэяў, стварэння яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне.

3 80-х гг. XIX ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму.

Яго прыхільнікі верылі ў непазбежнасць гібелі капіталістычнага ладу, лічылі пралетарыят галоўным рэвалюцыйным атрадам, увасабленне дыктатуры якога - вызначыць шлях да перамогі сацыялістычнага грамадства. На Беларусі першы сацыял-дэмакратычны гурток быў утвораны студэнтам Э. Абрамовічам у Мінску летам 1884 г. У канцы 80 -пачатку 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя гурткі ўтварыліся ў Вільні, Гродне, Віцебску, Гомелі, Смаргоні.

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.

Прыкметны рост рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, утварэнне на гэтай аснове буй­ных агульнагарадскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый паставілі на чаргу пытанне аб аб'яднанні іх у партыю. 3 гэтай нагоды менавіта ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. быў скліканы з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газе­ты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную ра­бочую партыю. У 1903 г. адбыўся II з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага фамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту.

З'езд раскалоўся на дзве фракцыі – бальшавікоў і меншавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі.

У 1903-1904 гг. групы РСДРП узніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Мазыры, Брэсце і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Дзеля кіраўніцтва сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі на Беларусі ЦК РСДРП стварыў у 1904 г. Палескі камітэт і Паўночна-Заходні камітэт. Бальшавікі і меншавікі ўваходзілі разам у адзіныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.

У студзені 1902 г. была утворана партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў), у склад якой увайшлі неанародніцкія арганізацыі Беларусі.

Праграма эсэраў мела таксама сацыялістычную накіраванасць. Эсэры бачылі сацыялізм як згуртаванне самакіруючых вытворчых асацыяцый у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнанародны набытак без выкупу на правах параўнальнага землекарыстання для сялянства. Па нацыянальнаму пытанню эсэры выступалі за "безумоўнае права нацыянальнасцей на самавызначэнне", федэратыўныя адносіны паміж імі, увядзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя, грамадскія і дзяржаўныя ўстановы. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў.

Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палітычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асветніцкія, прапагандысцкія мэты. У ей вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася вылучыцца ад польскага уплыву. У 1903 г. імі была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Пазней яна стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, I. Луцкевіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка і іншыя.

Адразу БСГ заявіла пра сябе як партыя сацыялістычнай арыентацыі. У праграме БСГ не праводзілася прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі групамі працоўных. Як і эсэры, БСГ аб'яднала іх у адну сацыяльную катэгорыю - працоўны народ і ў роўнай ступені імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлігенцыі. Партыя пастанавіла дабівацца аўтаноміі Заходняга краю з сеймам у Вільні, культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей і вырашыла распрацаваць зямельную праграму на аснове канфіскацыі без выкупу маёнткаў паноў, казённых і іншых.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія ішлі з прашэннем да цара.

Прычыны першай расійскай рэвалюцыі: Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы і самадзяржаўя, адсутнасць палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашыць аграрную праблему, паглыбленне сацыльна-эканеамічнага і палітычнага крызісу пасля няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні.

Падзеі 9 студзеня выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Палітычныя стачкі пратэсту, дэманстрацыі і мітынгі супраць карных захадаў урада адбыліся больш як у 20 гарадах Беларусі. У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях баставала 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы пракацілася хваля эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заработнай платы. Пашырала сваю дзейнасць падчас І рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Яна патрабавала свабоды слова, друку, склікання канстытуцыйнага сходу з прадстаўнікоў народа. У сакавіку 1905 г. у Мінску адбыўся сялянскі з'езд БСГ. Дэлегаты вырашылі: атрымаць зямлю можна толькі сілай, шляхам аб'яднання з усім сялянствам Расіі і звяржэння царскага ўрада. У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская палітычная стач­ка. На Беларусі ў выніку стачкі была паралізавана дзейнасць чыгункі. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вымушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: свабода друку, сходаў, недатыкальнасць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка ствараюцца палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. Манархічныя партыі адмаўлялі права беларусаў на свае самастойнае дзяржаўнае існаванне. У канцы 1905 г. была створана партыя “Саюз 17 каст­рычніка” і канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэтаў), гурткі кадэцкай партыі ўзніклі ў Вільні, Магілёве і Пінску. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся т.зв. Курлаўскі растрэл – па прыказу губернатара Курлава мітынг на Прывакзальнай плошчы быў растраляны, загінула больш за 80 чалавек. У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацярпела паражэнне. На Беларусі паўстання не адбылося, назіраліся некалькі сутычак рабочых з царскімі вайскоўцамі. Адбыліся стачкі на некаторых прадпрыемствах у падтрымку паўстанцаў. Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалі тактыку байкоту I Думы, якая пачала работу ў красавіку 1906 г. Галоўным напрамкам палітычных партый стала культурна-асветніцкая дзейнасць, легальны беларускі друк. У Вільні стала выдавацца "Наша ніва" - ле­гальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі К. Каганец, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час робіцца адзіным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грамады згрупаваліся вакол рэдакцыі "Нашай нівы". 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў II Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Былі зроблены пэўныя крокі ў пераўтварэнні самадзяржаўя ў канстытуцыйную.

2. Першая сусветная вайна на Беларусі

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. У канцы XIX - пачатку XX стст. утварыліся два саюзы краін: Германія - Італія -Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя -Расія (Антанта). Падставай для развязвання вайны з'явілася забойства ў Сербіі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Беларусь заставалася галоўным тэатрам вайны. У Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскіх войскаў. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Манархічныя і ліберальныя партыі падтрымалі вайну і царскі ўрад, выступілі з заклікам "абароны айчыны". Правыя эсэры выступілі за падтрымку царскага ўрада пад заклікам "Спачатку перамога - потым рэвалюцыя". Леваэсэраўская плынь лічыла, што ваенныя паражэнні самадзяржаўя паскораць перамогу рускай рэвалюцыі і трэба працягваць рэвалюцыйную барацьбу. Бальшавікі вылучылі лозунгі пераўтварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, паражэння царскага ўрада. Правыя і ліберальныя партыі абвінавачвалі бальшавікоў у здрадніцтве і адсутнасці патрыятызму. Немцы захапілі заходнюю частку Беларусі, імкнуліся дзейнічаць больш гнутка ў параўнанні з царскім урадам у адносінах да нацыянальных праблем. Беларускія дзеячы маглі атрымаць выгаду з той сітуацыі. У 1915 г. браты Луцкевічы з рэшткаў грамадаўскіх гурткоў у Вільні стварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую групу, якую афіцыйна аб'явілі філіялам БСГ.

Віленскія грамадаўцы ўвайшлі ў кантакт з мясцовымі дэмакратычнымі арганізацыямі літоўцаў, палякаў, яўрэяў. У снежні 1915 г. з'явіўся "Універсал Вялікага княства Літоўскага", дзе падкрэслівалася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія арганізацыі прыступілі да ўтварэння канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям правы ў межах дзяржавы. Але Германія не была зацікаўлена ў такой дзяржаве літоўцаў і беларусаў і немцы далі перавагу літоўцам, якія ў пачатку 1917 г. пры падтрымцы нямецкай ваеннай адміністрацыі абвясцілі літоўскую Раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы, у якую ўключаны акупаваныя землі Беларусі. Беларусь атрымала ў Тарыбе 2 месцы. Супрацьлеглую пазіцыю заняў В. Ластоўскі, які ў канцы 1915 г. у Вільні стварыў арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі". Мэта - стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці. Каардынацыйным палітычным цэнтрам беларускага руху на акупіраванай тэрыторыі з'яўляўся Беларускі народны камітэт (БНК) створаны ў 1915г. у Вільні, які ўзначаліў А. Луцкевіч. Беларускі народны камітэт накіраваў свае дэлегацыі на канферэнцыі ў Стакгольме (красавік 1916 г.) і Лазане (чэрвень 1917 г.). У Лазане А. Луцкевічам быў выкладзены спецыяльны мемарандум, у якім беларусы заяўлялі аб сваім бяспраўі ў Расійскай дзяржаве і прасілі спачування і падтрымкі ў цывілізаваных народаў, каб прымусіць царызм паважаць іх нацыянальныя і культурныя правы. У пачатку 1916 г. фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе пра школы ў акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. У гэтым беларускія дзеячы ўбачылі адраджэнне беларускай ідэі, сталі ўтвараць шэраг легальных арганізацый. На акупіраванай тэрыторыі адкрылася каля 300 беларускіх школ, пачалося вьщанне на беларускай мове заклікаў, брашур, газеты Гоман". У Вільні пачалі працаваць "Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны", "Беларускі клуб", таварыствы "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз", "Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый". У кастрычніку 1916 г. МУС Расіі дазволіў выдаваць у Петраградзе беларускія газеты “Дзянніца” і “Светач”.

Беларускі нацыянальны камітэт (сакавік –ліпень 1917) быў утвораны ў Мінску з'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі і падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду. У склад БНК на з'езде выбралі 18 чалавек: Скірмунт (старшыня), Фальскі (нам. старшыні), Тарашкевіч (сакратар), Смоліч, Шантыр, Кастравіцкі (Карусь Каганец), Жылуновіч і інш. 10 чалавек з 18 з'яўляліся членамі БСГ. У сярэдзіне красавіка БНК накіраваў для перагавораў з Часовым урадам дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая падала старшыні Часовага ўрада кн. Львову дакладную запіску з пераказам рэзалюцый з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый пра неабходнасць абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясцовага самакіравання, увесці у школах краю беларускую мову, гісторыю Беларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваен. дзеяннямі. Аднак прапановы дэлегацыі не знайшлі падтрымкі ва ўрадавых колах.

БНК пры правядзенні сваёй палітыкі сутыкнуўся з цяжкасцямі:

значная колькасць насельніцтва Беларусі не мела выразнай этнічнай арыентацыі;

чыноўнікі, мясцовыя арганізацыі ўсерасійскіх партый стаялі на пазіцыях заходнерусізму,

памяркоўна-ліберальнае кіраўніцтва БНК не мела пазітыўнай праграмы па аграрным пытанні, Скірмунт увогуле меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання, што пазбаўляла БНК падтрымкі з боку народа (Першы з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – красавік 1917- і з'езд настаўнікаў Мінскай губерні – май 1917– адхілілі прапановы БНК адносна будучага дзяржаўнага і культурнага статуса Беларусі).

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух

Гаспадарчая разруха ўсё болын паглыблялася. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола. Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах. Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў, ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў. Так склалася двоеўладдзе.

3 усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі. Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Праграма: даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная" рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная грамада.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Болыпасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ, якая стала найболып уплывовай беларускай палітычнай партыяй. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыў най рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння мінімуму заработнай платы. Да сярэдзіны 1917 г. Грамада ўдзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый – каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.

Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, мог быць вырашаны шляхам ўсталявання ваеннай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава. У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры Саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. Рашучую ролю ў падаўленні карнілаўскага мяцежа адыгралі бальшавікі. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.

У гэты час панізіўся уплыў партый эсэраў і меншавікоў і ўзрос уплыў партыі бальшавікоў, павялічылася іх колькасць у Саветах. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў Петраградзе і Маскве. БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла III з'езд і зацвердзіла новую праграму. Яна была менш радыкальнай у сацыяльна-эканамічных пытаннях. Па ініцыятыве правага крыла БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.

Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з крызісу. Бальшавікі пачалі падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.

3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Центральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, пер­шыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходня­га фронту.

У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў: з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленс-кай губерняў, другі з'езд армій Заходняга фронту, іх рашэн-нямі (а дакладней - па волі балыпавіцкай партыі) быў абра-ны абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадар-чы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі.

Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыі не прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая, на іх думку, забяс-печвала прадстаўніцтва ад розных палітычных сіл Беларусі. У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім з'ездзе саветаў сялянскіх дэпутатаў вырашылі склікаць Першы Усебеларускі з'езд. У шэрагах Вялікай Беларускай рады пе-раважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грама-ды, у БАК - прыхільнікі агульнарасійскай партыі эсэраў. Галоўная мэта з'езда - вырашэнне лесу Беларусі.

Спачатку радаўцы не хацелі губляць ініцыятыву па скліканні з'езда, але калі пераканаліся ў тым, што БАК ставіць пытанне аб шырокім прадстаўніцтве з удзелам саве­таў, кааператываў прафсаюзаў і іншых арганізацый, выму-шаны былі пагадзіцца з іх прапановамі. БАК звярнуўся за дапамогай у Савет Народных Каміса­раў Расіі, і апошні ў асобе Сталіна абяцаў беларускім прад-стаўнікам - левым эсэрам В. Селіванаву і Ф. Караткевічу матэрыяльную і палітычную дапамогу пры ўмовах, што гэты орган будзе дзейнічаць у хаўрусе з Саветам рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў у Мінску (г.зн. Аблвыкамзахам). Абодва бакі дамаўляліся, што ўлада на Беларусі павінна належаць краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбрана-му на краевым з'ездзе. Такім чынам, урад Леніна не лічыў Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці канчаткова сфармі-раванымі органамі Савецкай улады на Беларусі.

Як сведчаць пратаколы пасяджэнняў Саўнаркома, 2 снеж-ня 1917 г. быў заслуханы даклад Сталіна пра Беларускую раду і аб неабходнай фінансавай дапамозе БАК. Было вырашана "для арганізацыі беларускага з'езда выдзеліць 500 тыс. руб. згодна каштарысу (каштарыс знаходзіцца ў Селі-ванава і Караткевіча)".

Зразумела, без дапамогі і арганізацыйнай работы БАК Першы Усебеларускі з'езд з шырокім прадстаўніцтвам на-огул не адбыўся б. Не выпадкова на з'ездзе пераважалі прыхільнікі партыі эсэраў. Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць 14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 делегаты, былі дасягну-ты пагадненні паміж фракцыямі наконт далейшай работы, выбраны новы прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб прадстаўні-цтве і склад мандатнай камісіі. 15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. баль-шавікі разагналі з'езд. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспус­ку з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за паг-розы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Трэба ўлічваць і неразуменне кіраўнікоў балынавіцкіх арганізацый беларускага пытання, якія, дарэчы, лічылі, што эпоха нацыя-нальных дзяржаў ужо адышла і ўсе праблемы, у тым ліку, нацыянальныя, вырашае сусветная рэвалюцыя. Такім чынам, галоўную адказнасць за разгон з'езда ня-суць балыиавікі. Тэта была іх велізарная памылка. З'езд ра­загналі у той момант, калі быў прыняты першы пункт рэза-люцыі аб "уладзе". Ён пастанавіў "вьщзеліць са свайго склада орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета ся-лянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў", якому "ўручыў кіра-ванне Беларуссю да склікання Беларускага ўстаноўчага сей­ма". Такая пастанова была прынята ў мэтах аховы цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі". Адзначым, што гэты першы пункт не толькі не супярэчыў, але адпавядаў дамоўленасцям Сталіна і БАК.

Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18 (31) снежня было пры-нята рашэнне аб перадачы краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе Усебеларускага з'езда. 21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек. Разгон з'езда, далейшыя падзеі высветлілі канфранта-цыйнае рознагалоссе, якое ўсё больш абвастралася паміж партыямі сацыялістычнага накірунку. Няздольнасць сацы-ялістаў зразумець адзін аднаго, імкненне балыпавікоў да аднапартыйнай дыктатуры з'явіліся прычынай разгарання грамадзянскай вайны ў Расіі.

 

4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

 

Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Гэтаму садзейнічаў таксама і той факт, што на пачатых у канцы снежня 1917 г. перагаворах паміж Савецкай Расіяй і Германіяй лес Беларусі вырашаўся без беларускіх прадстаўнікоў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 г.) Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы сту-дзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі.

Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступление на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравац-ца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. I ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў.

Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмак-ратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.

Болып таго, 25 лютага немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром у Мінску. У той жа дзень у памяшканне Народ-нага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салда-тамі, заняў дом, выгнаў членаў "беларускага ўрада", канфіс-каваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі.

28 лю­тага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў.

3 сакавіка 1918 г. быў заключены паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойньмі дзяржавамі. інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэры-торыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрага-тыва Расійскай Федэрацыі, часова акупаваная Германіяй. Такія абразлівыя стаўленні да Беларусі выклікалі новы выбух нацыянальнай свядомасці. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых рад, земстваў гарадскога самакіравання. На гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам Усебела­рускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля.

Трэба адзначыць, што некаторыя палажэнні 2-й Устаўной граматы супадалі з дэкрэтамі Савецкай улады. Так, аб­вяшчалася аб касаванні прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася "без выкупу тым, хто самі на ей працуюць". Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю БНР, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень.

Аднак БНР толькі дэкларавалася. Германская акупа-цыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорст-кай акупацыі рэальных перспектыў на поспех не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Літвой і Украінай, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пас-рэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам. У гэтых мэтах Германіі магла спатрэбіцца і "кішэнная" БНР.

Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены 2-й Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі. Неўзабаве 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалеж-ніцкую плынь у ей. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапана-ваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР.

25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пасяджэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў незалежнасць. Для шырокіх мае ён быў нечаканым. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з ад-наўленнем Устаноўчага сходу.

Не выяўлялі зацікаўленасці да БНР краіны Антанты і ЗША. У гэтых умовах дзеячы БНР пачалі ствараць беларускі камандны склад, які прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў К. Езавітава, абвясціў аб узбраенні грамадзян. У адказ у пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага сакратарыята.

Пасля гэтых падзей узмацніўся ўплыў "Менскага беларускага прадстаўніцтва", у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне. 12 красавіка 1918 г. сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" (П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Ула-саў і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых.

25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма II была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР I. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік. Падпісанты ад імя ўеёй Рады заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны бачаць "толькі пад апекай германскай дзяржавы". Гэта з'явілася штуршком да расколу БСГ і крызісу кіраўніцтва БНР. 3 Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.

БСГ фактычна распалася і на яе рэштках сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП).

Значных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслацкай семінарыі і Мінскім педінстытуце. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красаві­ку 1918 г. створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве I. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты.

Германскія акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перашкаджалі культурна-асветніцкай дзейнасці БНР, а з другога - ухіляліся ад афіцыйнага прызнання яе.

Па запрашэнні У. Леніна новы кіраўнік урада БНР лідэр БСДП А. Луцкевіч у лістападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалізаваць двухбаковыя адносіны. Аднак менавіта ў гэтыя дні стала вядома аб рэвалюцыі ў Германіі і яе капітуляцыі ў вайне. Бальшавікі зноў вярнуліся да сваей ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі, а БНР у гэтым ім толькі перашкаджала. Былі перапынены ўсялякія кантакты з БНР, атрады Чырвонай Арміі атрымалі загад заняць бела­рускія гарады, адкуль эвакуіраваліся нямецкія гарнізоны.

Рада БНР, каб не быць арыштаванай, мусіла выехаць з Мінска у Гродна, а пасля ў эміграцыю - спачатку ў Літву, а пазней яна знаходзілася ў Празе, пасля ў Парыжы, ЗША, Канадзе.

Галоўнай заслугай дзейнасці ўрада БНР было тое, што ён азнаёміў грамадскасць суседніх краін з наяўнасцю беларускага нацыянальнага руху, акрэсліў этнічныя межы Бе-ларусі, прадухіліў яе падзел паміж суседнімі дзяржавамі (Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой) як "нічыйнай" тэрыторыі. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі, і гэты чын прынцыпова паўплываў на адносіны расійскіх (бальшавіцкіх) уладаў да Беларусі.

 

5.Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын, А. Мяснікоў (Мяснікян) і інш. адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаў­насці. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвора ны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэр. Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі на­родны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і інш. лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі на прынцыпах аўтаноміі ў складзе РСФСР. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі, ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўс- кая, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Старшынёй урада быў зацверджаны 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Бела­русі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КПБ(б) пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву з-за пачатку савецка-польскай вайны. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск, у жніўні-верасні 1919 г. захапілі Ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск. Жлобін, Рагачоў. Пасля паспяховага ліпеньскага (1920 г.) наступлення Чырвонай Арміі, вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў, паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна) і РСФСР. Урад РСФСР прызнаў Віленскі край з Вільняй часткай Літвы. 31 ліпе­ня 1920 г. у Мінску была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Ёеларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах 6 паветаў Мінскай губерніі.

 

6. Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі.

Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых са­вецкіх рэспублік. Фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова I. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які уваходзілі б на роўных пра­вах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін дзвюх роўных і незалежных рэспублік паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР. Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой бьиі сфармуляваны асноўныя прынцы-пы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраў-лення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦБК). Старшынямі ЦБК былі выбраны старшыні ЦБК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Пер­шая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦБК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два наветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму раз-віццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі тэрытарыяльнага самакіравання.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя | Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 575; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.