Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 15. Савецкая мадэль мадэрнізацыі БССР на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

 

1. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. НЭП. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя.

2. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР.

3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ. Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі.

1. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. НЭП. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя.

Новая эканамічная палітыка

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эка-намічныя сувязі, ішло распыление рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насель-ніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшью стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавоі прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.

"Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрст-цы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку "белай рэстаўрацыі". Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распараджацца зямлёй і прадукцыяй сваей працы, выказваць не-задаволенасць харчразвёрсткай.Сяляне ўсё часцей супра-ціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.

Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уці-хамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губер-ню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі "гонарам рэвалюцыі". Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчраз­вёрсткі, свабоды гандлю, "поўнага права сялян над зямлёй". Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі X з'езда РКП(б).

Л. Троцкі унёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць раз­вёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданиях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных мета-даў будаўніцтва сацыялізму. Аднак фактычна гэта быў больш глыбокі крызіс - крызіс усёй канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. "Ваенны камунізм", або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з'я-віўся сацыяльнай утопіяй.У далейшым гэты эксперымент адважыліся паўтарыць толькі кітайскія камуністы падчас грамадзянскай вайны ў 30-я гады, ды групоўка ў Кампучыі ў 70-я гады. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена хар­чразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана X з'ездам РКЩб), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Нату­ральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад па-сяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. На яго долю ў 1922/1923 г. прыходзіла-ся 90% гандлёвых прадпрыемстваў і 85% тавараабароту. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы.

Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. 3 усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920-1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эка-намічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У 1921 г. сялян-ства павялічыла свае землекарыстанне на 11,4% коштам бы­лых уладанняў памешчыкаў. Але гэта была нязначная пры-рэзка - менш чым па адной дзесяціне на двор, бо 70% нацы-яналізаваных зямель была перададзена ў дзяржаўны лясны і зямельны фонд. У выніку забяспечанасць сялян зямлёй у БССР была ніжэй сярэдняй па СССР на 41%.

У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦБК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэн-ду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям'і.

Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэн-сіфікацыяй формаў вядзення сялянскай гаспадаркі. Нарка-мат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трох-полля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і каапера-цыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР (прыняты ў жніўні 1924 г.).

За аснову землеўпарадкавання быў прыняты ўчастка-ва-падворны парадак землекарыстання ў форме пасёлкаў -аб'яднанняў 10-20 двароў з агульным шматпольным севазваротам (да 200 дзесяцін), а таксама хутароў Ліквідацыя цераспалосіцы дазваляла павялічваць прадукцыйнасць пра-цы, змяншаць выдаткі на апрацоўку зямлі, паляпшаць куль­туру земляробства. Быў створаны рэзервовы зямельны фонд, з якога надзяляліся бяднейшыя сяляне. Праўда, дзей-нічалі мінімальныя (5,6 дзесяціны) і максімальныя (11,9 дзесяціны) нормы землекарыстання на адну гаспадарку. Да 1928 г. болып за 25% двароў выйшла на хутары і водрубы, на 1,4 млн. га былі створаны пасёлкі. Заахвочвалася сялянс-кая кааперацыя, якая насіла крэдытна-збытавы характар і аб'ядноўвала ў 1928 г. 50% гаспадарак.

3 адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду. Прычым кожны грамадзянін мог сам арганізаваць саматужную або прамысловую вытворчасць з наймам ра-бочых: да 10 пры рухавіку, да 20 без рухавіка. Былі зняты абмежаванні на іх дзейнасць і дадзены правы юрыдычных асоб.

Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пача-лася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям або 7,74 г. чыстага золата, або 5,14 дол арам ЗША. У снежні 1921 г. пачала пра-цаваць Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка ў Мінску, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговых цэнт-рах. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У адшчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічы-лася ў 3,3 раза.

Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост.Арганізацыя пра-цы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стыму-лявання - здзельнай аплаты. Укараненне гаспадарчага раз-ліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі, улічваць кваліфі-кацыю работніка і яго працоўную актыўнасць. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем'яў рабочых і служачых. I, як вынік, рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, пра-мысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаунага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя мета-ды кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяр-жапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантава-ная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымлі-ваў незалежна ад эфектыўнасці працы.

Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.

Калектывізацыя ў Беларусі

У канцы 20-х гадоў групоўка Сталіна распачала адыход ад нэпа і рэпрэсіі супраць "непралетарскіх элементаў". На вёсцы галоўным ворагам быў аб'яўлены "кулак", г. зн. за-можны селянін. У 1927 г. на Беларусі такіх налічвалася 4,1% ад усяго вясковага насельніцтва.

Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вытворчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скараціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існаваў дыспарытэт цэн на збож­жа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі.

3 другога боку, рэзка павялічыўся попыт на збожжа ўнут-ры краіны. У ходзе індустрыялізацыі гарадам, рабочым і слу-жачым патрабавалася ўсё больш і больш прадуктаў харчаван-ня. Невыкананне дзяржаўнага плана нарыхтовак збожжа прывяло да ўвядзення ў гарадах прадуктовых картак.

I. Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымі-нальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забі-раць "лішкі" хлеба ў сялян. Там жа ён заявіў: "Мы краіна савецкая, мы імкнёмся да стварэння абагульненай гаспа-даркі не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы." Такім чынам быў вызначаны курс на масавую калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калек-тывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння ка-лектывізацыі для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 гг. Але кіраўніцтва БССР на чале з К. Геем вырашыла фарсіра-ваць тэмпы калектывізацыі, закончыць працэс да 1931 г. У Маскву была накіравана дакладная запіска з просьбай аб'-явіць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёс-ку паслалі тысячы ўпаўнаважаных, а ў гарадах на прамыс-ловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяль-ную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырвонае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і членамі праўл/эння калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструк-турамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівас-цях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў.

Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем".У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспада-рак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія. Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і след-ства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваей вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў. Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэта-згоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абва-стрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было зарэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.

Таксама да актыўных формаў пратэсту сялян можна ад-несці забой хатняй жывёлы. Трэба мець на ўвазе і тое, што стымулаў уваходжання ў калгасы не было. Жывёла і інвен-тар абагульняліся бясплатна. Пай, які сяляне ўносілі ў кал-гас, не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадук-цыі. Але асноўнай формай непрымання калектывізацыі ў Беларусі была пасіўнасць (бяздзейнасць) вясковых жы-хароў.

Кіраўніцтва краіны, каб ліквідаваць "перагібы", выра-шыла прыняць тэрміновыя меры. 2 сакавіка 1930 г. на ста-ронках "Праўды" быў надрукаваны артыкул I. Сталіна "Га-лавакружэнне ад поспехаў (Да пытанняў калгаснага руху)", дзе ўпершыню асуджалася практыка прымусовай калекты-візацыі, давалася указание весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жыллёвыя будынкі і г. д. Адначасова ў гэтым жа нумары газеты змяшчаўся Прыкладны статут сельскагаспа-дарчай арцелі. Ён рэгуляваў і замацоўваў прынцыпы пабу-довы калгасаў і ўнутрыкалгасных адносін. Асноўнай фор-май арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці прызна-валася сельскагаспадарчая арцель.

Адразу адбыўся адток сялян з калгасаў. Да 1 чэрвеня 1930 г. працэнт калектывізацыі паменшыўся з 58% да 11,1%, частка сельгасарцеляў распалася. Аднак восенню 1930 г. па-літыка суцэльнай калектывізацыі была зноў адноўлена.Кастрычніцкі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прызнаў неаб-ходным "паскорыць" тэмпы калектывізацыі, для чаго намя-чалася "ўзмацніць пралетарскую дапамогу вёсцы", мабіліза-ваць студэнтаў сельскагаспадарчых і педагагічных наву-чальных устаноў, а таксама актывістаў цэнтральнага апара-ту. Па ранейшаму прымусова абагульваліся жылыя памяш-канні і жывёла, аплата працадзён праводзілася па астатка-ваму прынцыпу - пасля выканання дзяржаўных паставак, якія паглыналі ўсе даходы. 3 мэтай прыцягнення сялян у калгасы працягвалася ганебная практыка раскулачвання.

Але вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ад­быўся новы адток сялян з калгасаў. Калі на пачатку года калектывізацыя складала 50,4% двароў, то вясной - памен-шылася да 43,7%: распалася звыш 1000 калгасаў (55 тыс. сялянскіх сем'яў).

Выхад з калгасаў з'явіўся натуральнай рэакцыяй сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназем-най паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Масавы голад абышоў нашу рэс-публіку, хоць і тут шматлікімі былі паведамленні аб адсут-насці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах.

Партыйнаму кіраўніцтву краіны стала зразумела, што го­лым адміністраваннем вырашыць праблему перабудовы аг-рарнага сектара немагчыма. Таму былі дазволены калгасны гандаль, паменшаны падатак на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі. Былі намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гас-падаркі, аб размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў, па за-беспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі.

Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі адыгрываць машынна-трактарныя станцыі. Менавіта яны, па задуме савецкага кіраўніцтва, павінны былі пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу выт-ворчасці, заснаванага на калектыўнай працы. У пачатку 1929 г. пачалася арганізацыя МТС, а ў 1932 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33% калгасаў. На палях з'явіліся першыя камбайны.

Узмацнялася і адміністрацыйнае ўздзеянне на вёску, у МТС былі створаны палітычныя аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з'яўляліся органамі "дыкта-туры пралетарыяту" ў вёсцы. Палітаддзелы кіравалі дзей-насцю МТС, а таксама павінны былі кантраляваць калгасы, саўгасы і мясцовыя партыйныя арганізацыі ад "засмеча-насці". Толькі за год сваей работы яны "выкрылі" і звольнілі з калгасаў 2700 "кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "ва-рожую" дзейнасць 1544 работнікі.

Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпася-ленні, расстрэлы. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні. Старшыня ў сваю чаргу пад-парадковаўся райкому партыі, ад якога залежаў яго лес. Напрыклад, толькі ў 1936 г. у БССР было заменена 1500 старшынь калгасаў.

На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную.Аднак узровень сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэн-ня не былі выкананы. У 1938 г. прысядзібныя ўчасткі кал-гаснікаў складалі 4,0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгас-прадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.

Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых ула-дальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Менавіта гэтага патрабавала тэорыя К. Маркса і У. Леніна аб пабудове камунізму. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве.

Адметнасці індустрыялізацыі ў БССР

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны узровень эка-номікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэва-люцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пера-важна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесапе-рапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індуст-рыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамыс­ловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў. Нізкім быў і агульны, адукацыйны і культурны ўзровень насельні-цтва. Паводле перапісу 1926 г. пісьменных ва ўзросце 9 га-доў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.

СССР, на думку камуністаў, павінен быў быць арганіза-цыйнай і ваенна-тэхнічнай базай сусветнай рэвалюцыі. Таму кампартыя брала курс на індустрыялізацыю. індустрыяліза-цыя павінна была ажыцяўляцца за кошт унутраных рэзерваў і назапашванняў, перш за ўсё правядзення "суровага рэжыму эканоміі", коштам максімальнай перакачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі у сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ў ВКП(б), якія ўзялі на ўзбра-енне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі" за кошт сялянства, якую затым падтрымаў I. Сталін.

індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная час-тка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагранічнае становішча рэс-публікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыто-рыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-пра-мысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя ра-довішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а лёгкай, мясцовай, перш за усё - працаёмкай.

Мясцовыя рэсурсы і асігнаванні з саюзнага бюджэту дазволілі вырашыць праблему назапашвання сродкаў для прамысловага будаўніцтва. Асноўнай крыніцай была сама прамысловасць. Важнай крыніцай былі накапленні працоў-ных, унутраныя пазыкі і ашчадныя касы. Трэба таксама ўлічваць і так званы "звышпадатак" у выглядзе розніцы ад завышэння цэн, якія плаціла сялянства за прамысловыя та-вары, і заніжаных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР за гады 1-й пяцігодкі, паступіла з саюзнага бюджэту.

Болыиасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструкцыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гарбарную прамысловасць. 3 1925 па 1928 гг. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых пра-мысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйней-шай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Ор-шай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "індустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрміновае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да перагляду планаў пяцігодкі, прыняццю па-вышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджа-ныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансава-насць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павелі-чэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыплі-ны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяж-касці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспа-дарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны, што прымусі-ла зноў увесці харчовыя карткі.

Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены каман-дныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена пера-будова кіравання народнагаспадарчым комплексам. 5 сту-дзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэар-ганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганіза-ваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыем-ствы цяжкай і лясной прамысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных саюзных нарка-матаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Нар­камат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прад­прыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капіталь-нага будаўніцтва станавілася не вытворчасць, а сфера раз-меркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партийных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галі-новыя аддзелы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і іншыя. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання фактычна пачалі рэгла-ментаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканс-кай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным па-казчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытвор-чых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі. Тым не менш за першую пяцігодку (1928-1932) у БССР было па-будавана 538 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і буйных. У строй дзеючых увайшлі Бабруйскі дрэваапра-цоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, запалкавая ў Бары-саве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мясакамбінат у Оршы. істотна змянілася галіновая структура прамысло­васці. Аб'ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4,3 раза. У рэспубліцы з'явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у народнай гаспадарцы ў параўнані з 1929 г. вы-расла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.

Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабы-чы і машыннай апрацоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вырашаль-ны ўплыў на ўсю гаспадарку.

3 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Ен прадугледжваў будаўніцтва ў рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, ў тым ліку хімічных, аснашчэнне прамысловасці і сельскай гаспадаркі высокапрадукцыйнай тэхні-кай. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі пра-мысловасці планавалася ў 3,5 раза. У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высіл-каў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяль-на-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларус-кай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаб-лялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрык-лад, станкабудаванне.

індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяль-ную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.

Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.

 

2. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі пачалося разам з вызваленнем тэр. Бел. –1943г. 21 жніўня 1943г. – пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР “аб недкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі.” У верасні 1946г. В ярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг. “ Асноўныя напрамкі: машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка, паліўная прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат.Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі эканомікі Беларусі.

Характэрная асаблівасць 4-ай пяцігодкі – апераджальныя тэмпы індустрыяльнага развіцця ў параўнанні з СССР і розны ўзровень развііця эканомікі і зах. Беларусі(аграрны характар) і Усходняй (аграрна-індустрыяльны). План пяцігодкі быў не выкананы па росту прадукцыйнасці працы, узроўню прадукцыі легкай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў.

Прычыны: недахоп сродкаў: экстэнсіўны шлях развіцця; камандна-адміністрацыйныя метады кіравання; цэнтралізацыя і бюракратызацыя апарату кіравання.

У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і дазвол продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа.

К 1950 г. народная гаспадарка была адноўлена. У пасляваенныя гады суцэльная калектывізацыя заходніх абласцей БССР. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20 - пачатку 30-х гг., яна ажыццяўляўся пасля падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельскагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Не абышлося і без "ліквідацыі кулацтва як класа".

У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР". Адбыўся рост падаткаў з заработ­най платы, былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян, штогадовыя дзяржаўныя пазыкі (аблігацыі), якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 разы, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Б ыло вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему. Па пастанове лютаўска-сакавіцкага (1954 г.) Пленума ЦК КПСС на працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек.Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў. Аграрная палітыка характарызавалася падпарадкаваннем сельскай гаспадаркі інтарэсам прамысловасці.

3 мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс. трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе ра­боты па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага умацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутры-калгаснай дэмакратыі.

Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляп­шэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці".Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана: Па-першае, удаска-наліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадп-рыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.

Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыем-ствам дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых.

Па-трэцяе, змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэр-ствы па галінах прамысловасці, якія сталі несці ўсю адказ-насць за стан гэтай галіны, высокі тэхнічны ўзровень пра-дукцыі, правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.

Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966-1970 гг., па шэрагу важных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі ў супастаўных цэнах павялічыла-ся за пяцігодку на 79% пры плане 70%. За пяцігодку ў Бела­русі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.

Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёла-гадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да эканомікі краіны. Поспехі пачатковага этапа эканамічнай рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у вы-ніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала.

3. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

Асновапалагаючыя падыходы да развіцця эканомікі базіруюцца на канцэпцыях дзяржавы, адносінах паміж дзяржавай, рынкам і паняццем грамадянства.

Дзяржава, эканоміка, і грамадянская супольнасць – тры састаўляючыя адзінага цэлага. Як сведчыць вопыт цывілізаванных краін, эканоміка ніколі не існавала і не можа існаваць у чыстым выглядзе, асобна ат грамадства і дзяржавы. Уплыў дзяржавы на эканоміку вельмі моцны. Дзяржава фарміруе прававую базу і стварае спрыяльныя ўмовы для дзейнасці эканомікі, стварае і падтрымлівае інфраструктуру, рэгулюе узровень занятасці і інфляцыі і г.д.

Грамадзянскае супольнасць фарміруе сацыяльную і духоўную сферу, тут адбываецца сутыкненне групавых і індывідуальных інтарэсаў. Дзяржава павінна абараняць агульныя інтарэсы усіх членаў грамадства. Праз сістэму дзяржаўнага кіравання, якая ўяўляе сабой складаны і шматпланавы інстытут, што адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж дзяржавай, асобным чалавекам і грамадствам, дзяржава забяспечвае адпаведнасць дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў мэтам, інтарэсам усіх членаў грамадства.

Асноўнымі асаблівасцямі мадэлей рыначных эканомік з’яўляюцца:

· Структура уласнасці,

· Сацыяльнай палітыка.

· Масштабы дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку,

· Удзел дзяржавы ў пераразмеркавальных працэсах.

Сучасныя мадэлі рыначнай эканомікі з’яўляюцца вынікам трансфармацыі палітычных, эканамічных і сацыяльных інстытутаў пасляваеннага капіталізму ў накірунку стварэння сацыяльна-арыентаванага, эканамічна эфектыўнага варыянта змешаннай эканомікі.

Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-арыенаваннай рыначнай эканомікі

На сучасным этапе свайго развіцця беларуская дзяржава прызвана забяспечыць устойлівую жыццедзейнасць нацыянальнай эканомікі, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, для чаго неабходна вырашаць наступныя задачы:

· Станаўленне і развіццё сацыяльна арыентаваннай рыначнай эканомікі,

· Забяспячэнне паступовага пераходу да постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства на аснове рэалізацыі дасягненяў навукі, новых тэхналогій,

· Павышэнне дабрабыту насельніцтва да ўзроўню еўрапейскіх стандартаў,

· Фарміраванне сацыяльна і духоўна развітага чалавека, ініцыятыўнага і прапрыімчывага,

· Стварэнне эфектыўнай прававой дзяржавы і фарміраванне грамадянскай супольнасці.

Беларуская эканамічная мадэль мадэль уключае ў сябе як традыцыйныя прынцыпы функцыянальнага кіравання рыначнай эканомікай, так і спецыфічныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю краіны, традыцыі народа, яго менталітэт з перавагай такіх рыс, як калектывізм і ўзаемадапамога, сацыяльная справедлівасць Менавіта такая эканамічная мадэль дазвалае спалучыць свабодную прыватную ініцыятыву, канкурэнцыю з актыўнай роляй дзяржавы, эфектыўнасць з высокім узроўнем сацыяльнай абароны насельніцтва.

У сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (29 красавіка 2008 г.) адзначыў, што задача дзяржавы – даць магчымасць чалавеку сваімі рукамі забяспечыць сабе пажаданы ўзровень дабрабыту. Для таго, каб за вынікі сваёй працы работнікі атрымлівалі больш, пастаўлена мэта давесці зарплату на канец пяцігодкі да 700 долараў (500 будзе мала) і змяніць сістэму падаходнага падатку, які не зарыентаваны на існуючы ўзровень заработнай платы. Прэзідэнт лічыць неправільным, калі радавыя работнікі амаль не палову зарплаты аддаюць на падаткі.

Значная ўвага ў Пасланні надавалася сацыяльным гарантыям насельніцтва. У выніку ўпарадкавання льгот сацыяльная абарона не толькі не змяншаецца, але і на парадак павышаецца і робіцца, – як падкрэсліў Прэзідэнт,– больш справедлівай. (Звязда.– 2008.– 30 красавіка).

Канцэптуальнымі асновамі беларускай мадэлі выступают:

· Плюралізм форм уласнасці,

· Значная ступень удзелу дзяржавы ў забяспячэнні функцыяніравання эканомікі,

· Рэгулявання даходаў насельніцтва, занятасці,

· Фарміраванне умоў, якія забяспечваюць задавальненне шэрага сацыяльна значных патрэб усяго насельніцтва.

Характэрнымі рысамі беларускай мадэлі эканомікі, которыя выдзяліў Прэзідэнт РБ А.Г. Лукашэнка з’яўляюцца:

1. моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада,

2. раўнапраўнае функцыяніраванне прыватнага і дзяржаўнага сектара эканомікі,

3. прыватызацыя разглядаецца не як самамэта, а як сродак для прыцягнення зацікаўленнага інвестра, што павінна адпавядаць інтарэсам усёй дзяржавы, галіны, прадпрыемства, працаўніка.

4. Развіццё інтэграцыйных працэсаў з дзяржавамі СНГ, Расіяй.

5. Моцная сацыяльная палітыка.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст | Тэма 16-18. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 950; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.