Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 16-18. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа

Літаратура

1. Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

2. Лукашенко, А. Г. Государство для народа: доклад на третьем Всебелорус. нар. собр. // Сов. Белоруссия. - 2006. - 24 мая.

3. Основы идеологии белорусского государства. Под общ. Ред. С.Н. Князева, С.В. Решетникова– Мн., 2004.

4. Вышінскі У. Індустрыялізацыя БССР //Актуальныя пытанні гісторыі БССР.- Мн., 1991.

5. Лук’яненка Н., Вікторчык М. Калектывізацыя ў Беларускай ССР//БГЧ.–2005. –№2.

6. Лыч Л.М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик: На примере Белорусской ССР / 1917–1941 гг.–Мн., 1987.

7. Марчанка І. Гарады Беларусі: аднаўленне і развіццё. // БГЧ. – 1994.- № 3.

8. Кузняцоў М.В. Пасляваеннае аднаўленне і развіццё: ад спроб рэфармавання да крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы / Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

9. Марчанка І.Я., Грыгор’ева В.В. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (сярэдзіна 50-х–сярэдзіна 80-х гадоў) // Актуальныя пытанні гісторыі БССР. – Мн., 1991.

10. Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі// Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

11. Шилов В.Н., Крюков Л.М. и др.Социально-экономическое развитие Республики Беларусь на пороге третьего тысячелетия// Белорусский экономический журнал.–1998.–№4.

 


1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.

4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі.

5. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ ст.

6. Палітыка беларусізацыі Дасягненні і супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст.

7. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40-80-я гады.

8. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 80-х гадоў.Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

 

1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

Рэлігійныя вераванні ўзніклі ў далёкай старажытнасці, яны ўяўлялі асаблівасці працэсу пазнання, думкі аб рэчаіснасці, ператварэнне абстрактных паняццяў ў самастойную сутнасць. У першабытным грамадстве рэлігійныя вераванні уяўляліся як татэмізм, анімізм, фетышызм, магія, у раннекласавым – політэізм (мнагабожжа), на далейшых стадыях развіцця грамадства – монатэізм (аднабожжа.).

Вельмі старажытнае паходжанне маюць дэманалагічныя ўяўленні пра фантастычных істот-духаў, якія нібыта садзейнічаюць або шкодзяць чалавеку ў яго справах(лясун, авдзянік, палявік, жыцень і інш.) Гэта было звязана з анімістычнымі поглядамі старажытных людзей. Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў (культ продкаў, агню).

Фетышызм– вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленных чалавекам неадушаўленых прадметаў. У даслоўным перакладзе – амулет. У некаторых мясцовасцях Беларусі доўга захоўваліся павер’і звязаныя з каменямі. Напрыклад, лічылі, што вялікія камяні каля в. Рудабелка на Бабруйшчыне вылечваюць вочы, а камяні каля в. Перэжыр на Міншчыне –глухату і параліч. Ім пакланяліся, ахвяроўвалі палатно, грошы і інш.

Татэмізм – (літаральна татэм - род) першабытнае рэлігійнае уяўленне аб звышнатуральнай роднаснай сувязі паміж групамі людзей і пэўным відам жывёл ці раслін. Кожны род называўся імем татэмнай жывёлы, рыбы ці расліны. З татэмізмам звязаны некаторыя міфы (пра ваўкалакаў-фантастычных істот, якія маюць рысы воўка і чалавека), казкі, абрады (напр.абрад пераапранання ў час калядавання), міфы-паданні пра фантастычных продкаў роду (паўлюдзей-паўжывёл), пра іх вандраванні, ператварэнні ў камяні, птушак і г.д., у якіх расказвалася пра ўзнікненнне роду ў беларусаў і інш.

На Беларусі былі пашыраны павер’і, што бусел, вуж, мядзведзь нібыта садзейнічаюць чалавеку ў яго справах. У старажытнасці ў гонар мядзведзя спраўлялі свята камаедзіцу –, калі заканчавалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Адбывалася яно ў сакавіку перад Благавяшчаннем. На камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. Камы (адсюль назва), аўсяны кісель. Пасля святочнага абеду сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.

Магія – вера ў звышнатуральнае ўдзеянне на прыродныя з’явы, жыццё чалавека шляхам вызначанай паслядоўнасці дзеянняў і абрадаў. У даслоўным перакладзе, тое, што адводзіць бяду. Прадмет, выява або дзеянне, якім прадпісвалі магічную здольнасць засцярагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Магія падзеляецца на гаспадарчую, лячэбную і шкодную.

Язычніцтва (паганства) – прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. “сусветных” рэлігій (хрысціянства, ісламу, будызму). Яно пачынаецца ад культу продкаў і заканчываецца складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Замена язычніцтва хрысціянскай верай была абумоўлена сацыяльнымі, палітычнымі, культурнымі перадумовамі развіцця грамадства. Маладыя феадальныя дзяржавы Заходняй Еўропы прынялі хрысціянства па заходнерымскаму узору (пасля 1054 г. афицыйна атрымае назву каталіцызм). Візантыйская царква таксама спрабавала ўплываць на Еўропу. Візантыйскія манахі Кірыл і Мефодзій былі накіраваны ў IX ст. у Вялікамараўскую дзяржаву (Славакію), прапаведавалі там, стварылі славянскі алфавіт. На землях усходніх славян распаўсюдзілася хрысціянства ўсходнерымскага ўзору (пасля “вялікага расколу” ў 1054 г. – праваслаўе). На выбар новай рэлігіі аказалі трывалыя гістарычныя сувязі з Візантыяй: яна была лідэрам у Еўропе, традыцыйныя ваенна-палітычныя, эканамічныя і культурныя адносіны.

2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

Канфесія – прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі, царквы. Канфесійная прыналежнасць – гэта прыналежнасць да групы людзей, якія вызначаюць пэўную форму рэлігійнага культу, адносяцца да пэўнай рэлігійнай арганізацыі. Канфесіянальная прыналежнасць з'яўляецца адным з фактараў развіцця этнічных працэсаў.

У дакласавых і ранекласавых грамадствах этнічная і канфесійная прыналежнасць як правіла супадала, у больш позні час у сувязі узнікненнем буйных канфесіянальных супольнасцей –сусветных рэлігій –пэўная канфесія стала аб’ядновываць некалькі этнасаў, у той жа час адбывалася і поліканфесіянізацыя этнічных адзінак. У этнічнай гісторыі Беларусі канфесіянальная прыналежнасць стала прыкметнай у сувязі з прыняццем хрысціянства. Праваслаўная царква стала адным з галоўных фактараў кансалідацыі насельніцтва Кіеўскай Русі, механізмам пашырэння этноніма “рускія”, які з часам ператварыўся ў канфесіёнім. Канфесіёнімы – назвы груп насельніцтва па іх рэлігійнай прыналежнасці (іўдзеі, мусульмане, саманазвы –лютэране, кальвіністы і г.д.)

Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян па усходнерымскаму (візантыйскаму узору). Першым хрысціянскім полацкім князем быў Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды. Высланая ў Ізяслаўль (сучасны г. Заслаўе) разам з сынам Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут кляштар. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія. Першым вядомым полацкім епіскапам быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія.Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. -вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваей дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, ён ажаніўся польскай каралеўне, наблізіў да сябе епіскапа Рэйнберна і аддаў перавагу каталіцтву.

У Сярэдневеччы царква адыгрывала вядучую ролю ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, панавала ў думках і паводзінах чалавека.

Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады. Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з дамоў Еўропы. Хрысціянства садзейнічала стварэнню выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ.

Насельніцтва Беларусі заўседы было шматнацыянальным і поліканфесійным. Аднак пераважная большасць насельніцтва прытрымлівалася хрысціянства. Канчатковае замацаванне праваслаўя на беларускіх землях адбываецца ў ХІІІ ст. Гэта быў сваеасаблівы сінтэз – двухвер’е. Хрысціянскія святы былі прыстасаваны да народных звычаяў і абрадаў, народныя мастацкія традыцыі спалучаліся з візантыйскімі. У Х cт.–канцы XІV ст. вядучая роля ў палітычным і духоўным жыцці грамадства належала праваслаўнай царкве. Пасля Крэўскай уніі і прывілея Ягайлы 1387 г. пачынае распаўсюджвацца каталіцтва, дзякуючы пэўнай дзяржаўнай палітыкі. Да XVІ ст. каталіцтва і праваслаўе займалі прыблізна роўныя пазіцыі. Большасць сялянства, мяшчан, частка магнатаў і шляхты традыцыйна прытрымліваліся веры продкаў. Сярод іх Астрожскія, Хадкевічы. Пасля заключэння Люблінскай уніі і пашырэння Контррэфармацыіі магнацтва і значная частка шляхты перайшла ў каталіцтва. Гэта давала магчымасць удзельнічасць у палітычным жыцці краіны і пашыраць свой дабрабыт. У сярэдзіне XVІ ст. падчас Рэфармацыі з’яўляецца новая хрысціянская плынь – пратэстантызм, на Беларусі найбольш пашыранымі былі кальвінізм і лютэранства.

Ідэі пераадолення расколу хрысціянскай царквы ў 1054 г. і магчымасці заснавання самастойнай царквы. Незалежнай ад Польшчы і Масквы найшлі сваё ўвасабленне ў царкоўна-рэлігійнай уніі, што адбылася ў Бярэсці ў 1596 г.

Спачатку насаджэнне уніяцтва было гвалтоўным. Аднак. на мяжы ХУІІ-ХУІІІ стст. уніяцтва становіцца самай масавай канфесіяй, пашыраецца на 2\3 вясковага і гарадскога насельніцтва. у XVІІ ст. Буйнейшымі цэнтрамі уніяцтва на Беларусі былі Вільня, Брэст, Жыровіцкі манастыр, Полацкі Сафійскі сабор і інш. Пасля войнаў сярэдзіны ХУІІ ст. праваслаўю і рэфармацыйным цэрквам чыніліся царкоўна-рэлігійныя абмежаванні, таму к. ХУІІ- ХУІІІ стст. уніяцтва Уніяцкая царква ператварылася ў цэнтр захавання мовы і культуры беларусаў ва ўмовах паланізацыі. Не ўдалося набыць прывілеі каталіцкага духавенства, не было прадстаўлена ў Сенаце. У к. ХУІІІ ст. на Беларусі засталася толькі адна праваслаўная – Магілеўская епархія. Уніяцкая царква была скасавана ў 1839 г. пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі і падаўлення шляхецкага паўстання 1830-1831 гг., а насельніцтва далучана да праваслаўнай. У гэты ж час у датыненні да каталіцкіх кляштароў і касцёлу праводзяцца значныя абмежаванні. Насельніцтва Беларусі дзялілі па канфесійнай прыкмеце – праваслаўны – рускі, католік – паляк.

У канцы XІV ст. на Беларусі з’явіліся татары. З таго часу налічваецца значная мусульманская абшчына ў краіне. Яшчэ ў Сярэдневеччы ў беларускіх гарадах пражывалі яўрэі, аднак пасля увядзення мяжы яўрэйскай аседласці ў 1794 г. іх стала пераважная большасць, таму і іудзества прысутнічала ў рэлігійным жыцці Беларусі.

3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.

Рэфармацыя – шырокі сацыяльна-палтычны і ідэалагічны грамадскі рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцкай царквы, які меў антыфеадальны характар ( царква з’яўлялася буйнейшым феадалам, ёй у Заходняй Еўропе належала трэць усёй зямлі, на яе карысць насельніцтва плаціла так званую дзесяціну, уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржаў). Рэфармацыйны рух прывёў да ўзнікнення трэцяй плыні хрысціянства – пратэстанскай царквы (каталіцызм, праваслаўе). Рэфармацыя пачалася з выступлення супраць індульгенцый Марціна Лютэра (1517 г., Германія). Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і серэдневяковыя ерасі. Галоўнае месца ў ідэалогіі Рэфармацыі займала вучэнне аб тым, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы. Царква павінна быць таннай і незаможнай. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне –Біблія.

У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплавала на ўсе бакі народнага жыцця. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацце і зямельныя ўладанні царквы, гарадскія нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, хоць сялянскія масы не прынялі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным руху. На фарміраванне Рэфармацыі на Беларусі паўплывалі заходне еўрапейскі гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрапейскай Рэфармацыі (асабліва кальвінізм), ідэі рускага вальнадумства (ересі Ф.Касога, Ігнація і інш.). Першыя пратэстанскія абшчыны ўзніклі ў першай палове ХУІ ст. У 1535 г. слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзяліў зямельны участак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Найбольш пашырынай плынню Рэфарматарства на Беларусі стаў кальвінізм. У 1550-я гады ў духу кальвінізму былі рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней Віцебску, Мінску, Полацку і інш. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе галоўнай рухаючай сілай бюргерства і бедната, Рэфармацыю ў Беларусі падтрымлівалі буйныя феадалы, разлічваючы на адасабленне царквы ВКЛ ад Польшчы і Масквы. Гэта Радзівілы (галоўным пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш. Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусі набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю, якая адрознівалася ад заходнееўрапейскага кальвінізму большай цярпімасцю. У 1563 г. пратэстанцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Пры пратэстанскіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Любчы, Лоску, Нясвіжы. У ліку першых у 1553 г. была заснавана рэфармацыйная друкарня ў Брэсце (Мікалай Радзівіл Чорны), якая была першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У другой палове ХУІ–першай палове ХУІІ ст. рэфармацыйныя выданні склалі каля 30% з 1,5 тыс. кніг, надрукаванных у ВКЛ. У 1560-я гг. вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства - арыяне), якія крытыкавалі асновы феадалізму, выступалі за сацыяльную роўнасць.

Контррэфармацыя – ідэйна-палітычны рух, накіраваны супраць ідэй Рэфармацыі і замацаванне пазіцый каталіцтва.

Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. у Беларусі пачаўся наступ Контррэфармацыі. Большасць магнатаў перайшла ў каталіцтва. У 1658г. была прынята пастанова соймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Кальвінісцкія сборы засталіся только ў Бабруйску і Слуцку, лютэранскія – у Менску і Слоніме. Пры гэтым членамі пратэстанскіх абшчын былі амаль выключна іншаземцы (швейцарцы і немцы), якія жылі ў гэтых гарадах. У Рэчы Паспалітай Контррэфармацыя адрознівалася большай верацярпімасцю, тут не было значных праследаванняў інквізіцыяй іншаверцаў, як у Францыі гугенотаў ці ў Англіі – пурытан. Адным са сродкаў пашырэння каталіцкага ўплыву стала дзейнасць Ордэна езуітаў, іх навучальныя ўстановы былі лепшымі ў Еўропе. Яны заснавалі ў Вільні Акадэмію, якая пазней стала вядома як Віленскі ўніверсітэт, мелі добрую рэпутацыю сярод насельніцтва дабрачыннай дзейнасцю: аказаннем медыцынскай дапамогі, утрыманнем шпіталяў, аптэк, прытулкаў для беднякоў. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накіравана і супраць праваслаўя. Шляхта і праваслаўная ў тым ліку, што прыхільна ставілася да пратэстантызму пераходзіла ў каталіцтва.

Утварэнне уніяцкай царквы (Берасцейская царкоўна-рэлігійная ўнія)

Кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій вякамі выношвалі ідэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець супярэчнасці паміж цэрквамі і ўзмацніць хрысціянства праз яднанне. Вялікія князі Ягайла і Вітаўт, Свідрыгайла, Аляксандр мелі на мэце стварэнне адзінай самастойнай царквы, без падзелу на каталіцкую і праваслаўную. Была спроба рэалізацыі уніі ў 1439 г. у Фларэнцыі. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княства Літоўскае, але фактычна не была тут ажыццёўлена.

Пэўным колам у ВКЛ здавалася, што шляхам рэгіянальнай уніі магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду і Усходу і стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскіх і рэлігійных дзеячаў царкоўны кампраміс з'яўляўся таксама сродкам інтэграцыі ў Заходнюю Еўропу. Праваслаўная царква апынулася ў другой палове XVI ст. у крызісным стане, не магла задаволіць духоўныя патрэбы грамадства, адмаўляла поспехі еўрапейска культуры, не мела вышэйшых навучальных устаноў,губляла свой аўтарытэт у грамадстве, праваслаўнае святарства не заўседы было падрыхтавана. Таму праваслаўныя іерархі спрабавалі дабіцца ўзвышэння царквы і вярнуць ей былую моц.Найперш яе пакідала знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, падтрымалі спачатку Рэфармацыю, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Пасля спусташальнай Лівонскай вайны распаўсюджвання уплыву Масквы ў ВКЛ баяліся.

У 1577г. езуіт Пятр Скарга выдаў “Аб адзінстве царквы Божай”, дзе выклаў план і ўмовы царкоўнай ўніі. Умовы: праваслаўныя прызнаюць вяршэнства рымскага папы, але захоўваюць ранейшыя царкоўныя абрады.

Ідэя стварэння уніяцкай царквы была падтрымана значнай часткай вышэйшых іерархаў праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны, дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ. часткай феадалаў. Арганізатарамі уніі былі брэсцкі епіскап Іпацій Пацейі луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Каталіцкая царква атрымала магчымасць распаўсюджвання каталіцызму.На працягу 1590-1595 гг. былі выпрацаваны Артыкулы-ўмовы, якія прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі пры прызнанні улады рымскага папы.

Царкоўны сабор 6-9 кастрычніка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт.Каралеўскі універсал 15 кастрычніка 1596 г. зацвердзіў унію. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Грэка-католікі захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар.

У станаўленні ўніяцтва вылучаюць перыяды:

к. ХУІ – 20-я гг. ХУІІ стст.– насільнае навязванне ўніі.

30-гг. ХУІІ – ХУІІІ стст.– распаўсюджанне ўніяцтва.

Спачатку ўніцтва пачало насаджацца прымусова, зачыняліся цэрквы і школы, забаранялася ўжыванне царкоўна-славянскай і беларускай мовы. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўнага насельніцтва і хвалю антыўніяцкіх выступленняў (у Віцебску -1623г. – забіты Іясафат Кунцэвіч. У Полацку, магілеве, Менску, Воршы.)

У 30-40-я гг. XVII ст. адбываецца пашырэнне уніяцкай царквы сярод сялянства, гарадскіх нізоў, часткі сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і большасць шляхты пасля падаўлення Рэфармацыі аддавалі перавагу каталіцтву. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, спыненнем уціску, рэформамі: рэарганізацыяй Базыльянскага ордэна (ордэн св. Васіля вялікага), які займаўся кнігавыдавецтвам, падрыхтоўкай багаслоўскіх кадраў, меў уласную сістэму адукацыі.

Прычыны шырокага распаўсюджання ўніяцтва:

1. Па абраднасці не адрознівалася ад праваслаўнай (пасля 1720г. – Замойскага сабора, які крыху наблізіў да каталіцтва, не значна);

2. У царкоўнай службе выкарыстоўваліся польская, беларуская, царкоўнаславянская, лацінская.

4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі

Адраджэнне, Рэнесанс – эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў Х1У – ХУ1 ст. Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры Антычнасці. Аднак імкненне “адрадзіць” (адсюль і назва Адраджэння) антычнае мастацтва, філісофію было не простай рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, галоўным момантам якой выступал гуманізм, які лічыў чалавека свабоднай і моцнай істотай.

Архітэктура

Замкі – “кастэлі” –пабудаваныя для абароны ў спецыяльных штучных месцах, найбольш важных для ваенных патрэб (распаўсюджаных ў Заходняй Еўропе ў сярэдневеччы. Самы ранні такі замак – Лідскі (1320-я гг.), Крэўскі (1330-я гг.)

Будаўніцтва замкаў у зручных прыродных умовах – на ўзвышшах, берагах рэк. Самы старажытны такі замак – Навагрудскі, пазней Гродзенскі – у к. XVI ст. перабудаваны для Стэфана Баторыя і стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Замкі ператвараюцца ў палацы–рэзідэнцыі буйнай шляхты (Мірскі замак). У к. XVI ст. выкарыстоўваюцца бастыёны і курціны (валы). А сам замак ператвараецца ў палац (Нясвіжскі замак. 1583 г. арх. Бернардоні).

Культавае будаўніцтва

Абарончага тыпу– Троіцкі касцёл у в. Ішкальдзі Баранавіцкага р-на 1472г.,

З выкарыстаннем Перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, 1494-1505 гг.,

Элементаў готыкі і Рэнесансу Царква у в. Мураванка Шчучынскі р-н, Гродзенская вобл.; Царква Св. Міхаіла ў Сынкавічах Зэльвенскі р-н, Гродзенская вобл. к. XV– пач. XVI ст.

У сяр. XVI ст. з’яўляюцца рэфармацыйныя зборы– тып культавай пабудовы пратэстантаў. Праабражэнская царква ў Заслаўі Мінская вобл.(сяр. XVI ст.), кальвінісцкі збор у Смаргоні Гродзенская вобл. 2 пал. XVI ст. большая частка збораў была перабудавана ў XVII–XVIII стст.

З’яўленне стылю барока ў Беларусі адбываецца амаль адначасова з Еўропай к. XVI–XVII стст.

Архітэктура ў ВКЛ у XVII –XVIIIстст. развівалася ў стылі еўрапейскага барока.Першы касцел у стылі барока ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе –у Нясвіжы, арх. Джавані Бернардоні ў канцы XVIст. У XVII –XVIIIстст. склаўся архітэктурны стыль Віленскае барока– перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

У к. XVIIIст арх. Стыль барока змяніўся класіцызмам: палацава-паркавы ансамбль у Гомелі Румянцавых=Паскевічаў, Ружанах. Слоніме, Дзярэчыне, Валожыне.

Жывапіс

Манументальны (фрэскавы роспіс)

Станкавы (іконапіс) XIV– XVI ст. распаўсюджваюцца свецкія і рэнесансныя матывы.

Абраз “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” XV ст. Варварынская царква, Пінск; Абраз “Маці Боская Замілаванне” з в. Маларыта XIV– XVстст.

Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва – “Пакланенне вешчуноў” – абраз з в. Дрысвяты Браслаўскі р-н 1514 г.

XIV– XV ст. – зараджэнне станковага партрэтнага жанра. Да сяр. XVI ст. Партрэты пісаліся пераважна па заказу польскага караля ці князя Літоўскага.

Від партрэта, пашыранага ў XVI – XVIII ст. на Беларусі – сармацкі,назва звязана з паданнем аб паходжанні шляхты ад ваяўнічых плямен – сарматаў, што насялялі Усходнюю Еўропу ў IV– VI ст.

Сармацкія партрэты мелі надпісы інфарацыйнага характару, выявы гербаў. Чалавек паказаны ў парадным адзенні у акружэнні розных прадметаў, што адлюстроўвала яго ўнутраны свет, характар, прынадлежнасць да сацыяльнай групы і палажэнне ў свеце. – партрэт Юрыя Радзівіла (2 палова XVI ст.)

Партрэт Ежы Радзівіла 1590г., Партрэт Кацярыны Слуцкай 1580г.

Цэнтры партрэтнага жывапісу – Вільня, Нясвіж, Супрасль, Слуцк.

Від мастацтва - Кніжная мініацюра XIV– XVI ст.

Буйныя цэнтры па выкананню кніг: Супрасльскі, Жыровіцкі, Віцебскі (Маркаў) манастыры, Наваградак, Слуцк, Вільня, Пінск, Полацк. У XIV– XVI ст. рукапісы ўпрыгожвалі выявамі людзей, жывел, фантастычных жывел – тэраталагічны стыль

Найбольш выдатныя ўзоры: “Мсціжскае евангелле” XIV ст.; “Полацкае нядзельнае евангелле” XIV ст.;“Лаўрышаўскае Евангелле” пач.XIV ст.; “Друцкае Евангелле” XIV ст.; “Смаленскі псалтыр” к. XIV ст.

У XV ст з’яўляецца балгарскі стыль – перапляценне геаметрычных фігур – квадратаў, ромбаў, кругоў. прамавугольнікаў. Тураўскае і Жыровіцкае евангеллі XV ст. Радзівілаўскі летапіс датуецца 1485 -1495гг. У ім змешчана 618 мініяцюр, якія будуюцца па заходнееўрапейсаму ўзору, энцыклапедыя жыцця старажытнабеларускіх княстваў, культуры і побыту.

Кнігадрукаванне

Заснаванне беларускага кнігадруку звязана з выдатнага дзеяча, мысліцеля гуманіста Францішка (Францыска) Скарыны (каля 1490–1551). У 1517–1519 г. ён выдаў у Старым Месце Прагі 23 (20, калі лічыць Кнігі царстваў за адзін звод) кнігі Старога Запавету.

 

У сваіх кнігах Ф. Скарына прапагандаваў неабходнасць духоўнага, маральнага і эстэтычнага ўдасканалення, актыўнай грамадскай дзейнасці “для поспалітого доброго і розмноженія мудрості, уменія, опатреності разуму і навукі”. Патрыятызм Скарыны арганічна спалучаецца з павагай да іншых народаў, іх грамадскіх звычаяў і традыцый. Дзейнасць і творчасць Скарыны паўплывала на развіццё кнігадрукаванне і духоўнага жыцця Усходняй Еўропы. У 1550-1570 гг. ўзніклі новыя друкарскія цэнтры ў Беларусі і Літве (Брэст, Нясвіж, Лоск, Заблудаў, Вільня), фарміраваліся розныя кірункі кнігавыдавецкай дзейнасці, пашыралася моўная разнастайнасць і афармленне кніжнай прадукцыі. Шэдэўрам рэнесансава-рэфармацыйнага кнігадрукавання з’яўляецца Брэсцкая Біблія 1563 г., якая была выдадзена на сродкі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.

Сымон Будны з паплечнікамі выдаў першыя кнігі на беларускай мове, у т.л. Катэхізіс “для дзетак языка рускага”, “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562)

Васіль Цяпінскі ўпершыню ў Еўропе ўзяўся за паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай (1570-я гады). У канцы 1560-х гадоў у прыватным мястэчку Заблудава Іван Фёдараў (Масква, 1563 г.) і Пётр Мстіславец заснавалі новую кірылічную друкарню. З Фёдаравым і Мсціслаўцам непасрэдна сустракаўся С.Будны. У прадмове да Лоскага выдання Новага Запавету 1574 г. ён пазнаёміў чытачоў з гісторыяй заснавання першай друкарні ў Маскве, з рускімі першадрукамі. На маскоўскія “Евангеллі” і “Апосталы” спасылаўся ў сваіх творах і В.Цяпінскі.

Адначасова з узнікненнем беларускага кнігадрукавання ў першай палове ХУІ ст. зараджалася свецкая новалацінская рэнесансавая літаратура і пісьменства. Засанавальнікам рэнесансавай паэзіі быў Мікола Гусоўскі (1470-пасля 1533), аўтар знакамітай лірыка-эпічнай паэмы “Песня пра зубра” (1-е выд., Кракаў. 1523, друк. І.Віетара). Паэма была напісана ў Рыме на заказ вядомага польскага дыпламата Эразма Вітэліўса, былога сакратара вялікага князя літоўскага Аляксандра. М.Гусоўскі кажа аб перапляценні язычніцтва і хрысціянства ў светапоглядах людзей.

Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі – “Граматыка Словенская”, “Буквар”

1631г. выйшаў “Буквар ” Спірыдона Собаля ў Куцеінскай друкарні, у 1636г. –у Магілеўскай. 1619г. выдадзена “ Граматика словенския правилное синтагма” Мялеція Сматрыцкага

У ХУІ ст. значна пашыраецца жанравая разнастайнасць беларускай літаратуры. Побач з традыцыйнымі формамі беларуска-літоўскага летапісання ўзніклі новыя летапісы набліжаныя да гістарычнай літаратуры. Новай з’явай было ўзнікненне на землях ВКЛ хронік еўрапейскага кшталту, якія адрозніваліся сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гістарычных падзей. Найбольш значнай з’явай з іх была “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і всея Русі” Мацея Стрыйкоўскага, апублікаваная ў Кёнігсбергу (Краляўцы). Мацей Стрыйкоўскі доўгі час служыў пры дварах вядомых беларускіх, літоўскіх магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў, сабраў багатыя літаратурныя і дакументальныя матэрыялы. У фарміраванні палітычных дактрын, дзяржаўнага заканадаўства, нармалізацыі старабеларускай мовы вялікую ролю адыграла гаспадарская канцэлярыя ў Вільні, пры якой існаваў архіў копій, які пазней атрымаў назву “Метрыка Вялікага княства Літоўскага”– (захавалася больш за 600 кніг гэтых збораў).

Публіцыстыка: “Трэнас” (Фрынас)– “Плач” Мялеція Сматрыцкага (псеўданім – Тэафіл Арталог – Багалюб Златавуст), з’явіўся ў 1610г. у адказ на захоп у 1609 г. праваслаўных цэркваў уніятамі па загаду І. Пацея. Пасля 1628г. перайшоў у лагер уніятаў.

Афанасій Філіповіч (каля 1595\ 1600 –1648) выступаў супраць уніі ў творы “Дыярыуш” – гісторыя ўніі – гісторыя ганенняў на праваслаўную царкву. Быў абвінавачаны ў сувязях з казакамі і пасля катаванняў быў растраляны 5 верасня 1648г.

“Прамова Мялешкі” напісана паміж 1622г. і 1632г. – сатыра (пародыя) на парламенцкае выступленне і норавы шляхты. Смаленскі кашталян Іван Мялешка, дэпутат варшаўскага сойма 1589г. ад імя якога напісана “Прамова” – творчая выдумка невядомага пісьменніка

“Ліст да Абуховіча”– палітычная сатыра (памфлет) 1655г. высмейвае і крытыкуе паводзіны рэальнай гістарычнай асобы смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, які здаў Смаленск рускаму цару. Аўтар невядомы.

Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629-1680гг.) –асветнік і паэт, пачатковую адукацыю атрымаў у брацкай школе Богаяўленскагаманастыра ў Полацку, пазней – Кіева-Магілянскай калегіі. У 1664г. пераехаў ў Маскву, быў настаўнікам Пятра І. складаў Статут Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. 1679г. надрукаваў “Буквар языка славенска”. 1680г. – “Псалтыр рыфмаваная”

Казімір Лышчынскі (1634-1689г.) вучыўся ў берасцейскім езуіцкім калегіуме і Віленскай акадэміі. За атэістычны трактат “Аб неіснаванні Бога” па прыгавору Соймавага суда РП быў абезгалоўлены і спалены на кастры 30 сакавіка 1689г.

Ілля Капіевіч (1651-1714г.) атрымаў адукацыю ў кальвінскай школе ў Слуцку. Пераехаў у Амстэрдам па даучэнню Пятра І у 1699г. выдаў дамаможнік па матэматыцы на рускай мове “Краткое и полезное руковедение во арифметику”. Таксама па граматыцы і рыторыцы, усяго больш за 20.

Казімір Семяновіч (каля 1600-пасля 1651гг.)– вынайшаў спосаб стварэння шматступенчатых ракет, дадатковыя рухавікі, стабілізатары, папярэднік Цыялкоўскага і Каралева. 1650 г. – у Амстэрдаме выйшла “вялікае мастацтва артылерыі” – падручнік для гарматчыкаў.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728г.- 1808гг). 1780г. – рэктар Галоўнай школы Літоўскай, вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е.

1776-1780гг. – першая на Бел. газета – “Газета Гродзенска” не польскай мове; “ Кур’ер Літоўскі ”(1796-1797гг.)

У XVI ст. былі распрацаваны і прыняты тры Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Статут ВКЛ 1588 г. афіцыйна аформіў прававы суверэнітэт княства, фактычна існаванне дзяржаўнай самастойнасці і адасобленнасці. Ён абвяшчаў захаванне ўсіх асноўных правоў і прывілеяў шляхты, якія пазней былі названы кардынальнымі:

· Права сумесна адначасова выбіраць манарха,

· Удзельнічаць у вальных соймах і сойміках,

· Валодаць маёмасцю і перадаваць яе ў спадчыну,

· Вырашаць важнейшыя праблемы ўнутраннай і знейшняй палітыкі,

· Фінансавыя пытанні,

· Склікання паспалітага рушэння і г.д.

У прававых прынцыпах былі замацаваны прагрэсіўныя і новыя на той час нормы еўрапейскай і рэнесансавай культуры:

· Адзінства і вяршэнства права,

· Адказнасць усіх абывацеляў перад законам,

· Вызначалася пэўнае раздзяленне заканадаўчых і выканаўчых функцый паміж вярхоўнай і судовай уладай і саслоўна-прадстаўнічымі органамі.

У Статутах ВКЛ падкрэсліваўся абавязак вярхоўнай улады захоўваць тэрыторыю княства, рэгламентаваліся правы і абавязкі і іншых слаёў насельніцтва, у т.л. мяшчанства і сялянства.

Прыгонны тэатр М. К. Агінскага – у Слоніме (акцеры трапілі ў Каралеўскі Варшаўскі балет), заснаваны ў 1771г., закрыты пасля 1791г.; Сапегаў– у Ружанах; Тышкевічаў–у Свіслачы; Тызенгаўзаў – у Гародні (Каралеўскі Варшаўскі балет); Радзівілаў у Нясвіжы (1740-1791гг.)., заснавальніца княгіня Францішка Урсула Радзівіл з роду Вішнявецкіх. Ей належыць 16 драм і камедый. Прыгонныя акцеры – Я. Ценціловіч, А. Бжазінская, А. Дарэўская, М. Чаклінская, Мацей з Карэліч.

Батлейка – народны лялечны перанасны тэатр

Адукацыя і культура ў XVII –XVIIIстст.

Віленскі езуіцкі калегіум заснаваны ў 1570г., Полацкі – 1581г., Нясвіжскі – 1584г. У адукацыі паспяхова канкурыравалі з езуітамі піяры. Запрошаныя ў 1641 г. у Рэч Паспалітую з Іспаніі каралём Уладзіславам IV з мэтай пазбавіцца манаполіі езуітаў у галіне адукацыі, а ў 1722 г. - у ВКЛ, яны пакрылі дзяржаву шырокай сеткай сваіх калегіумаў (у Шчучыне, Воранаве, Геранёнах, Расонах, Віцебску, Драгічыне). Піярскі калегіум узначальвалі рэктар (займаўся адміністрацыйнымі справамі) і прэфект (загадваў вучэбнай часткай). Вучэбны курс быў разлічаны на 7 класаў. Выкладчыкі 1-5 класаў мелі званне магістраў, а 6-7 - прафесараў. Навучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Вучні збяднелых сем'яў утрымліваліся за кошт ордэна, але павінны былі выконваць шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Падабенства вучэбнай праграмы піяраў на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабіла іх навучальныя ўстановы папулярнымі ў Рэчы Паспалітай.

Існавалі пратэстанцкія школы. Найбольш вядомая – арыянская школа ў Іўі. Рэктар Ян Ліцыній Намыслоўскі, надрукаваў некалькі падручнікаў і распрацаваў новую праграму для сваей школы.

У брацкіх праваслаўных школах асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мове Пасля асваення пачатковай адукацыі вывучаліся скарочана “трывіум”– граматыка, рыторыка, дыялектыка і “квадрыум” – арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка.

У 1617г. у Слуцку заснавана кальвініцкая гімназія. Праіснавала да 1918г.

Пасля заключэння ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі пачалі адкрывацца уніяцкія школы, што ўтрымліваліся манаскім ордэнам базыльян, які ў 1613 г. атрымаў ад караля Жыгімонта III Вазы, а ў 1615 г. ад Папы Рымскага права на заснаванне школ. Шмат зрабілі для заснавання базыльянскіх школ і ўдасканалення ў іх вучэбнага працэсу уніяцкія мітрапаліты Іпацій Пацей і Іосіф Руцкі.

Эпоха Асветніцтва

40-50-я гг. XVIII ст. – пачатак эпохі Асветніцтва на Беларусі (РП)

Прыхільнікі Асветніцтва – Антоній Тызенгауз, Іаахім Храптовіч,, Ігнат Быкоўскі і Бенедзікт Дабшэвіч (1722-1773) – філосафы, Міхаіл Карповіч і Саламон Маймон– пісьменнікі, Адам Нарушэвіч. Тадэвуш Млоцкі, Т. Гусаржэўскі, Іаахім Лялевель.

Другая палова XVIII - пачатак XIX стст. вядомы на Беларусі, у ВКЛ і Рэчы Паспалітай у цэлым як эпоха Асветніцтва. Тэрмін уключае ў сябе некалькі значэнняў: 1) антыфеадальная, буржуазная паводле сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы і была ідэйнай зброяй буржуазіі ў барацьбе супраць феадальна-царкоўнага светапогляду, схаластыкі, абсалютызму і феадальнага ладу; 2) плынь культуры, грамадскай думкі, якая адлюстроўвала супярэчнасці феадальнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі ў эпоху буржуазных рэвалюцый. Час Асветніцтва змяніў грамадскія ідэалы: на змену чалавеку набожнаму, забабоннаму, суроваму, ненавісніку ўсяго чужога і хавальніку старашляхецкіх традыцый прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы адносіліся найперш да сацыяльнага партрэта шляхты і магнатаў.

Найбольш радыкальным крокам у галіне асветы была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай камісіяй - установай па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай, заснаванай Соймам 1773-1775 гг. Гэта першая такая ўстанова ў Еўропе. Першым старшынёй быў I. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ей падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княстваЛітоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), якая з'яўлялася вышэйшай ступенню і галоўным навучальным цэнтрам у Княстве. Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага, які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ей амаль свецкі характар. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы. На тэрыторыі цэнтральнай і заходняй (усходняя ўжо была ў складзе Расіі) Беларусі такія школы камісія адкрыла ў Брэсце, Гродне, Наваградку, Жыровіцах, Пінску, Барунах, Ваўкавыску, Паставах, Бабруйску, Мазыры, Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Лідзе, Шчучыне. Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў мястэчках і гарадах.

Вынікі рэформы адукацыі: даступнасць; свецкі характар (вывучэнне прыродазнаўчых і грамадскіх навук пераважала над рэлігійнымі); выкладанне на польскай мове замест латыні; увага на развіцце разумовых здольнасцей дзяцей – пераход ад сярэдневяковых метадаў навучання, заснаваных на завучванні матэрыялу, да развіваючага навучання, заснаванага на разважаннях. Упершыню з’яўляюцца прафесійныя навучальныя ўстановы – медыцынская, акушэрская, ветэрынарная, фінансавая, чарцежная, рысавальная школы ў Гародні і Паставах, заснаваныя А. Тызенгаузам.

Але ў 1794 г. Таргавіцкая канфедэрацыя адмяніла статут, Адукацыйная камісія была распушчана. Створаныя камісіяй школы існавалі на Беларусі да пачатку XIX ст. Напярэдадні школьнай рэформы, якая ў 1803-1804 гг. праводзілася ў Расійскай імперыі, на Беларусі існавала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў.

 

5. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ ст.

У канцы XVIII ст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і езуіцкія. Сярод апошніх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.), якая па узроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай ўстановы. У цэлым сістэма асветы на беларускіх землях пакуль працягвала працаваць па-польску. У адпаведнасці з рэформай асветы 1803-1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай на­вучальнай акругі. Сістэма адукацыі была саслоўнай, сяляне не маглі пайсці далей пачатковых (царкоўна-прыходскіх) школ, вышэйшая адукацыя існавала толькі для дваран. Цэнтрам адукацыі і навукі з'яўляўся Віленскі універсітэт, у якім выкладанне вялося на польскай мове, але заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый, што садзейнічала развіццю ідэй беларускай нацыянальнай самасвядомасці. У Віленскім універсітэце можна было атрымаць вышэйшую адукацыю на ўзроўні, які не саступаў лепшым тагачасным універсітэтам Заходняй Еўропы. Пры ім дзейнічалі добра абсталяваная абсерваторыя, адзін з самых значных у Еўропе батанічных садоў, першы у Расіі заалагічны музей, багацейшая бібліятэка, шмат кабінетаў.Пасля паўстання, у 1832 г., Віленскі універсітэт, як асяродак шляхецкага патрыятызму і вальнадумства, зачыняецца. Каталіцкія манастырскія вучылішчы пераўтвараюцца ў свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы, дзе выкладанне вялося на рускай мове. Асвета пачала будавацца на прынцыпах "праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці". Адукацыйная сістэма вымушана была адгукацца на запатрабаваниі часу, рабіліся, хоць і непаслядоўна, захады для развіцця спецыяльнай адукацыі. 3 пачатку 20-х гг. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школдля небагатых вучняў, дзе адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, тагачасным маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрываць пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут– у першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову. Праз пансіёны і інстытуты шляхетных дзяўчат з 1840-х гадоў арганізоўвалася жаночая асвета. У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі.

У асяроддзі інтэлігенцыі ўзмацняецца цікавасць да краязнаўства. Шляхта мясцовага паходжання вывучала гісторыю роднага краю, народную культуру, да якіх пачала ставіцца як да ўласных каранёў і здабыткаў. Выдзеліліся беларуская археалогія, этнаграфія, фалькларыстыка, дзе плённа працавалі I. Грыгаровіч, Т. Нарбут, браты Я. і К. Тышкевічы, Я. Чачот, А. Кіркор. Выяўляюцца і публікуюцца шматлікія матэрыялы і дакументы з беларускай мінуўшчыны, складаюцца фальклорныя зборнікі. 3 ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы публічны ў Беларусі і Літве Віленскі музей старажытнасцей.Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследаваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны, арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы. Усё гэта сведчыла аб пачатку самапазнавання народа і яго сцвярджэння ў новай еўрапейскай і славянскай сям'і.

 

6. Палітыка беларусізацыі Дасягненні і супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст.

Палажэнне аб тым, што беларусізацыя ёсць "самая значная частка нацыянальнай палітыка КП(б)Б" і што яе прызначэнне - дзяржаўнае, эканамічнае і культурнее адраджэнне Беларусі на савецкай аснове". Асноўныя накірункі:

нацыянальнае адраджэнне беларускага наро­да, яго культуры, мовы

перавод дзяржаўных і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі. Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская.авалоданне беларускай мовай;

вылучэнне беларускіх работнікаў на кіруючую працу ў эканоміцы і культуры (каранізацыя);

увядзенне беларускай мовы як абавязковай ва ўсіх школах;

арганізацыя нацыянальных вайсковых злучэнняў.

Да пачатку 1928 г. на беларускую мовувыкладання перайшло да 80% агульнаадукацыйных школ.

Неабходна падкрэсліць, што пры правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі ў 1924-1929 гг. улічваўся нацынальны прынцып. 3 мэтай уліку нацыяналь­ных інтарэсаў і патрэб нацыянальных меншасцей - вывучэнне і карыстанне роднай мовай, захаванне сваей сама-бытнасці, каштоўнасцей роднай культуры і г. д. - у месцах іх кампактнага пражывання былі ўтвораны нацыянальныя Саветы. У 1928 годзе ў БССР налічвалася 28 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 татарскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія саветы. У 1932 г. быў утвораны польскі раён з цэн-трам у Дзяржынску.

У 1928 г. у центральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80% служачых, на акруговым і раённым узроўні -70%. Сярод работнікаў кіруючых структур павялічылася колькасць беларусаў. У адміністрацыйных органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3%, гаспадарчых - 30,8%. У часцях Чырвонай Арміі бьша сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб'яднаная беларуская школа камандзіраў.

Значны ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэй­скай і польскай культуры аказваў Інстытут беларускай культуры, які разгарнуў дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г.

Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэтых перамен у першую чаргу звязаны з крутым сталінскім пераломам, з агульным становішчам у краіне, з адмовай ад палітыкі НЭПа, з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжыму асабістай улады I. Сталіна.

Гэта выкарыстоўвалі для кампраметавання палітыкі беларусізацыі як нацыяналістычныя, вялікадзяржаўныя эле­менты, так і частка інтэлігенцыі нацыянальных меншасцей. Яны баяліся, што іх культурныя запыты будуць ігнаравац-ца. Праводзілася кампанія супраць "нацыянал-дэмакратызму", яго прыраўнялі да нацыяналістычнай плыні і пачалі граміць. I ўсё гэта падмацоўвалася жорсткай рэпрэсіўнай палітыкай, накіраванай супраць арганізатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі, прадстаўнікоў беларускай культу­ры, навукі, літаратуры, асабліва пасля прыняцця ў 1931 г. пастановы ЦК КП(б)Б аб узмацненні барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні.

 

7. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40-80-я гады.

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я.Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А.Александровіч, Б.Мікуліч, А.Пальчэўскі, С.Грахоўскі, С.Шушкевіч, А.Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) Аб часопісах "Звязда” і “Ленінград” (1946) і інш. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М.Танк, К.Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса “Маладосць” аўтар аповесці “Дабрасельцы” А.Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А.Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П.Саевіч (1951), абвінавачаны ў “югаслаўскім шпіянажы”. Ішоў працэс падпарадкавання партыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў, асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму ” прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу. Галоўная тэма беларускай літаратуры – гэта вайна (І.Мележ, М.Лынькоў, І.Шамякін і інш). Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944-45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В.Галаўчынер, Я.Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А.Макаёнка, оперу Я.Цікоцкага “Алеся”

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я.Ціхановіч, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, В.Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны. Ярка праявіўся талент скульптара З.Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбльПлошчы Перамогі (1954), створаны З.Азгурам, А.Бембелем, А.Глебавым, С.Селіханавым. Брэсцкая крэпасць (1969-1971) скульптары: А.Кібальнікаў, А.Бембель, У.Бабыль, арх. У.Кароль, В.Волчак, Г.Сысоеў, В.Занковіч, Ю.Казакоў, А.Стаховіч; Хатынь (1969) скульптар С.Селіханаў, архітэктары: Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін (Ленінская прэмія 1970)

Манументалізмам адзначаецца і пасляваенная архітэктура (кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – “ сталінскі ампір ”.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40-80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмернае партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

Духоўнае жыццё у сярэдзіне 50-х–сярэдзіне 80-х гадоў уяўляла складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая імкнулася зберагчы і прыстасаваць старыя рычагі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Партыйныя структуры, у сваю чаргу, захоўвалі свой ідэалагічны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі, не давалі ёй магчымасць выходзіць за рамкі дазволеннага ў асмысленні і ацэнцы сталінізму, гісторыі і тагачаснага стану грамадства, праводзілі кампаніі па барацьбе з “фармалізмам” і “абстракцыянізмам”. Галоўным аргументам такой палітыкі з’яўляўся тэзіс аб абвастрэнні ідэалагічнай барацьбы ў абстаноўцы суіснавання з капіталістычным светам.

Супярэчлівымі былі адносіны М.С.Хрушчова да інтэлігенцыі. З аднаго боку, адкрываліся новыя магчымасці для далейшай дэмакратызацыі творчага жыцця, але захоўвалася ідэалагічная арыентацыя і “прапрацоўка” творчай інтэлігенцыі, творы якой разглядаліся як сродак выхавання камуністычнай свядомасці мас, адбываецца новы ўсплеск русіфікацыі нацыянальных культур. Ідэя пабудовы камунізму пры жыцці аднаго пакалення звязваліся з далейшым збліжэннем нацый і дасягненнем іх поўнага адзінства.

Пр Хрушчове. На справе гэта азначала сталінскае "зліццё“ нацый, працяг русіфікацыі нацыянальных культур.

Ідэалагічны дыктат у адносінах да творчай інтэлігенцыі ўзмацніўся з прыходам да ўлады Л.І.Брэжнева. Усе памылкіновае кіраўніцтва звязвала з дапушчаннай на той час свабодай. У студзені 1969 г. выйшла пастанова ЦК КПСС “Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, телебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуара”. Неаднаразова крытыкавалі В.Быкава за “паклёп” на Савецкую Армію (аповесці “Сотнікаў”, “Абеліск” і іншыя, дзе ён паказваў суровую праўду вайны). У той жа час вышэйшыя органы ўлады вымушаны былі высока ацаніць талент беларускага празаіка Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Дзяржаўная прэмія БССР (1964, 1978), 1980– народны пісьменнік БССР, Ленінская прэмія (1986) за “Знак бяды”, у 1984 г. яму была прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Але нягледзячы на абмежаванне свабоды творчай дзейнасці, былі дасягнуты значныя поспехі ў развіцці літаратуры. У гэты час расквітнеў талент У.Караткевіча, у творах якога паказвалася гісторыя беларускага народа. Вялікую цікавасць у чытача выклікалі яго творы “Дзікае паляванне караля Стаха”(1964), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”(1966), “Каласы пад сярпом тваім” і інш. Героямі Сацыялістычнай Працы сталі:

У 1975 г. Кандрат Крапіва (К.Атраховіч)-“Людзі і дз’ябалы”, “Брама неўмяручасці,” “На вастрыні”,

У 1981 І.Шамякін (“Сэрца на далоні”, “Петраград-Брэст”і інш.), Пятрусь Броўка і Максім Танк.

Такім чынам, развіццё культуры сярэдзіны 50-сярэдзіны 80- гг. было супярэчлівым: былі дасягнуты пэўныя поспехі,ва усім свеце ведалі імёны беларускіх літаратаруў, мастакоў, акцёраў, і ў той жа час– праводзілася празмерная ідэалагізацыя, панаваў класавы падыход, звужалася сфера выкарыстання беларускай мовы.

8. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 80-х гадоў.Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

Пачаўшаяся перабудова, правядзенне палітыкі галоснасці і дэмакратызацыі аказалі значнае і складанае ўздзеянне на культурнае жыццё Беларусі. З аднаго боку, ідэалагічны кантроль і забарона з боку партыйных і савецкіх органаў знешне адышлі ў мінулае. З’явілася магчымасць больш свабоднага развіцця творчасці асобнага чалавека.

Але, з другога боку, культурнае развіццё рэспублікі было пазбаўлена арыенціраў і фінансавай падтрымкі ў неабходных памерах з боку дзяржавы. Хутка сталі назірацца неггатыўныя з’явы ў культурным жыцці. На пэўны час былі страчаны грамадска значныя арыентыры, грамадскасць дрэнна ўяўляла, якое грамадства і якія каштоўнасці прыходзяць на змену старым. Культурная прастора пераўтварылася ў арэну палітычнай барацьбы.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запат-рабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ, пераход школ на 12-гадовае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў– гімназіі, ліцэі, каледжы. У 1993 г. быў прыняты Закон " Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Пастаноўка ў 1995 г. балета "Страсці" ("Рагнеда") А. Мдзівані і В. Елізар'ева – атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэс-публікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны".Мірскі замак уключаны ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны.

3 1994 г. пачала дзейнічаць «Праграма дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры» на 1994–1996 гг. Асаблівасцю гэтага часу стала імклівае павелічэнне колькасці грамадскіх арганізацый гістарычнай, этнаграфічнай, краязнаўчай накіраванасці.

Змены ў грамадстве адбіліся і на працэсах у літаратуры, мастацтве, тэатральным жыцці. Знікла шматгадовая ізаля-цыя ад культурных працэсаў у свеце. Аднак перыяд «свабоды» даволі складана перажываўся творчай інтэлігенцыяй. Разам з ідэалагічным дыктатам у мінулае адышла практыка дзяржаў-най падтрымкі інтэлігенцыі. Замест рэгуліруючага ўздзеян-

ня «зверху» каштоўнасць твораў сталі вызначаць культурныя патрэбы і густ «нізоў», што спрыяла небываламу росквіту «маса-вай» культуры і адначасова значна ўскладніла працэс стварэн-ня сапраўдных мастацкіх твораў і іх шлях да чытача і гледача. Сучаснае мастацтва і культура пераарыентаваліся на відовІшч-насць і імкліва камерцыялізаваліся.

Кіраўніцтва рэспублікі, хоць і не заўсёды своечасова, ім-кнулася рэагаваць і трымаць пад кантролем працэсы, што адбываліся ў беларускай культуры. Асноўныя напрамкі куль-турнай палітыкі Рэспублікі Беларусь знайшлі адлюстраванне ў адпаведных законах — аб культуры, аб бібліятэчнай справе, аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры, аб свя-тах і інш. У першай палове 1990-х гг. рэалізоўваліся доўгатэрміновыя дзяржаўныя праграмы — «Родная мова», «Памяць», «Спадчына», «Вольны час». 3 1994 г. пачала дзейнічаць «Праграма дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры» на 1994—1996 гг. Асаблівасцю гэтага часу стала імклівае павелічэнне колькасці грамадскіх арганізацый гістарычнай, этнаграфічнай, краязнаўчай накіраванасці.

Значныя працэсы адбываліся ў літаратуры постсавецкіх рэспублік, галоўнымі з якіх сталі адыход ад метаду сацыяліс-тычнага рэалізму, вяртанне ў рэчышча нацыянальнай літа-ратуры раней забароненых матываў, імёнаў, твораў. У другой палове 1980—1990-я гг. пісьменнікаў цікавіла праблема пошуку выйсця з нацыянальна-духоўнай абмежаванасці, пераадо-лення спадчыны савецкага рэжыму. У беларускай літаратуры гэта характэрна для твораў В. Быкава, Я. Брыля, Н. Гілевіча, іншых. Тэма мінулага пераважала ў творчасці У Арлова, Л. Дайнекі, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі.

Ва ўсіх постсавецкіх рэспубліках у новы час з'явілася шмат мемуараў, літаратурных твораў, прысвечаных тэме рэпрэсій і культу асобы. Гэтай праблеме прысвяцілі свае творы В. Быкаў, Г. Далідовіч, А. Кудравец і інш. Беларускія літаратары не маглі застацца ў баку і ад асэнсавання такой трагічнай для Беларусі падзеі як Чарнобыльская трагедыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС, лёс людзей у забруджаных раёнах і перасяленцаў на новым мес-цы жыхарства знайшлі адлюстраванне ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі.

Са знікненнем савецкага ідэалагічнага дыктату чытач змог пазнаёміцца з творамі літаратараў, якія былі рэпрэсіраваны ці

працавалі ў эміграцыі. У першую чаргу гэта датычыцца твораў М. Зарэцкага, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, ф. Аляхновіча, М. Сяднёва, Н. Арсенневай, X. Ільяшэвіча, Ю- Віцьбіча і іншых.

Карэнныя змены адбыліся ў беларускім тэатры. Разам з шырокавядомымі калектывамі, у Беларусі з'явіліся новыя тэатры, студыі, лабараторыі, рэпертуар якіх узбагаціўся за кошт сусветна вядомых твораў і п'ес. У 1993 г. у Беларусі налічвалася 23 тэатры супраць 17 у 1985 г.

Традьшыйным стала правядзенне музычных фестываляў, такіх як «Музычнае Палессе», «Фестываль беларускай песні і паэзіі» ў Маладзечна, міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску і іншых. 3 цягам часу многія з іх набылі сусветную вядомасць, паспрыялі павышэнню прэстыжу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Гаворачы пра культурнае жыццё Беларусі ў канцы 1980-х — першай палове 1990-х гг., трэба адзначыць наяўнасць вялікіх цяжкасцей, з якімі сутыкнуліся бібліятэкі, клубы, музеі, тэат-ры, грамадскія культурныя арганізацыі рэспублікі ў сувязі з палітычным і эканамічным крызісам. Ужо ў апошнія гады існавання СССР культура апынулася ў складаным становіш-чы, прычынай якога стала скарачэнне бюджэтнага фінан-саваня, агульнае змяншэнне ўвагі і цікавасці грамадства да культурнага жыцця. Такая сітуацыя захоўвалася яшчэ доўгі час пасля распаду Савецкага Саюза і набыцця рэспублікамі незалежнасці. Толькі з другой паловы 1990-х гг. пачаўся выхад культуры з крызісу, падставай для чаго не ў апошнюю чар-гу стала паляпшэнне эканамічнага становішча ў рэспубліцы, актыўная падтрымка дзяржавай прыярытэтных напрамкаў і культурнага жыцця Беларусі.

Беларускія літаратары не маглі застацца ў баку і ад асэнсавання такой трагічнай для Беларусі падзеі як Чарнобыльская трагедыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС, лёс людзей у забруджаных раёнах і перасяленцаў на новым мес-цы жыхарства знайшлі адлюстраванне ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі. у новы час з'явілася шмат мемуараў, літаратурных твораў, прысвечаных тэме рэпрэсій і культу асобы. Гэтай праблеме прысвяцілі свае творы В. Быкаў, Г. Далідовіч, А. Кудравец і інш.

Карэнныя змены адбыліся ў беларускім тэатры. Разам з шырокавядомымі калектывамі, у Беларусі з'явіліся новыя тэатры, студыі, лабараторыі, рэпертуар якіх узбагаціўся за кошт сусветна вядомых твораў і п'ес. У 1993 г. у Беларусі налічвалася 23 тэатры супраць 17 у 1985 г.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў, такіх як «Музычнае Палессе», «Фестываль беларускай песні і паэзіі» ў Маладзечна, міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску і іншых. 3 цягам часу многія з іх набылі сусветную вядомасць, паспрыялі павышэнню прэстыжу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Літаратура

  1. Грудзінскі М., Шчур А. Хрысціянства і Рэформацыя на Беларусі // БГЧ. – 1997. - №1.
  2. Башкоў А. Індывідуальныя рэчы хрысціянскага культу ў эпоху сярэдневякоўя.–БГЧ.–2005.–№5
  3. Іванова Л. Рэфармацыйны рух на Беларусі (др. палова ХУ1 – першая палова ХУП стст.) // БГЧ. – 1997. - № 2.

4. Дэкаратыўна-пракладное мастацтва Беларусі ў ХІІ–ХУІІ стст.–Мн.,1984.

5. Кушняровіч А. Мураванае культавае дойлідства Беларусі Х1 ст. -- БГЧ. – 1997. - № 1.

6. Літаратура і мастацтва Беларусі: Энцыклапедыя..- Т. 1- 5. –1984 – 1987.

7. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцклапедычны даведнік.–Мн., 1995.

8. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т.–Т.1.–Мн., 1987.

9. Дзярновіч А. Міжнародная канферэнцыя, прысвечанная Статуту ВКЛ 1529 г. //БГЧ.–2005. –№ 4.

10. Конон В.М. От Ренесанса к классицизму: Становление эстетической мысли Белоруссии в ХV –ХVІІІ вв. –Мн.,1978.

11. Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. –Мн.,1989.

12. Кушнярэвіч А. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураваннага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ//БГЧ.–2005. –№12.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Тэма 15. Савецкая мадэль мадэрнізацыі БССР на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця | Москва 2011
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 2042; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.