Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паэма: жанравыя асаблівасці і мадыфікацыі




Пытанне № 26

Паэма ( ад грэч. від, твару) – вялікі, звычайна вершаваны твор, у якім вырашаюцца важныя праблемы сучаснасці ці мінулага. Паэме ўласцівы:

· разгорнуты сюжэт,

· наяўнасць акрэсленых характараў,

· прысутнасць вобраза лірычнага героя, які актыўна ўключаецца ў характарыстыкі персанажаў і падзей.

Часам паэма разумеецца як вершаваны, звычайна сюжэтны твор, як аповесць або раман у вершах. Аднак такая трактоўка не ўлічвае асаблівасцей менавіта паэмнага адлюстравання свету. У паэме жыццё ўзнаўдяецца ў яго “ вышэйшых момантах” (В.Бялінскі). У адрозненне ад аповесці ці рамана яна пазбягае падрабязных апісанняў, уздымаецца над паўсядзённасцю, шукае ў жыцці гераічнае, узвышанае, урэшце напаўняе высокай паэзіяй штодзённы чалавечы побыт, калі ён становіцца прадметам узнаўлення (“Новая зямля” Коласа). Паэма імкнецца да філасофска-гістарычнага асэнсавання рэчаіснасці.

Паэма мае сваю вялікую гісторыю. Першае тэарэтычнае асэнсаванне паэмы знаходзім у Платона і Арыстоцеля. У іх паэма атаясамлівалася з эпасам. Самым раннім перыядам развіцця паэмы быў класічны перыяд, які даў паэму-эпапею. Да такога віду паэмы належаць перш за ўсё названыя ўжо старажытнагрэчаскія паэмы “Іліяда” і “Адысея”, пазнейшая паэма Вергілія “Энеіда” і яшчэ пазней пад іх уплывам і ў іх стылі напісалі паэмы-эпапеі Дантэ (“Боская камедыя”), Мільтан (“Страчаны рай”, “Вернуты рай”). У беларускай літаратуры такую паэму нагадвае толькі паэма Вікенція Равінскага “Энеіда навыварат”), але гэта паэма-пародыя.

 

Сярэдневяковая, потым класіцыстычная эстэтыкі арыентаваліся на антычныя канцэпцыі. Нават В.Бялінскі лічыў паэму “ асаблівым родам эпасу ”. Далей жа даследчык пісаў, што жанр “не дапускае прозы жыцця,... схоплівае толькі паэтычныя, ідэальныя моманты жыцця, змест якога складаюць найглыбейшыя светасузіранні і маральныя пытанні сучаснага чалавецтва”.

Значныя змены ў разуменні жанру адбыліся ў ХУІІІ– пачатку ХІХ ст. Звязаны з творчасцю рамантыкаў (рамантычная паэма). Канцэнтрацыя ўвагі на асобе героя, надзеленага незвычайнымі, выключнымі якасцямі характару, раскрыццё важных сацыяльна-філасофскіх і маральных праблем часу (паэмы Байрана, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. У бел. л-ры пач. ХХ ст. паэмы Купалы, Коласа “Сымон-музыка”).

Рэалістычная паэма з большай увагай ставіцца да штодзённага жыцця.

Найчасцей сустракаецца паэма ліра-эпічная. Іншыя разнавіднасці – ліра-эпіка-драматычная (“Нарач” М.Танка, “Сцяг брыгады” Куляшова), драматычная (“Адвечнаая песня” Купалы, “Хамуціус” Куляшова), лірычная (“Безназоўнае” Купалы, “Варшаўскі шлях” Куляшова). Паэмныя мадыфікацыі вылучаны ў адпаведнасці з нейкім пераважаючым родавым пачаткам, ці выразнай прасутнасцю ўсіх трох. Зыходзячы са зместу, вылучаюць паэму гераічную, філасофскую, сатырычную, гістарычную, паэму-ідылію і інш.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1864; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.