Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Міф, паданне, легенда, літаратурная казка: жанравыя характарыстыкі




Міф (ад грэч. – слова, пераказ) – невялікі твор апавядальнага характару, у якім адлюстраваны ўяўленні калектыўнай (пераважна ранняй) свядомасці пра навакольны свет, яго паходжанне і сістэму ўзаемасувязей важнейшых элементаў светабудовы. Гэта від фальклору, найстаражытнейшы жанр эпасу. На першы план у ім выступае задача тэарэтычнага, пазнаваўчага разумення і тлумачэння прычын або гісторыі паходжання і развіцця тых ці іншых жыццёвых з”яў (міф пра Праметэя, пра Дземетру і інш.). У кантэксце еўрапейскай л-ры найбольш выразна вылучаецца старажытнагрэчаскай міфалогія. Менш вядома старажытнарымская і германа-скандынаўская (апошняя пачала актыўна абжывацца ў суч. л-ры для дзяцей: злыя і добрыя тролі, гномы і г.д., а таксама ў раманах “ фентэзі ”).

Асаблівае месца ў культурным жыцці еўрапейскіх і інш. народаў займае хрысціянска міфалогія. Успрыманне міфа: як бясспрэчная рэальнасць (старажытныя часы), як фантастыка (новы час). Пачынаючы з антычнасці міфы былі для пісьменнікаў крыніцай фабульнага матэрыялу, вобразаў, праблем. Шырока выкарыстоўваліся рамантыкамі (пераважна хрысціянкія міфы). З часам міфы пачалі напаўняцца сімвалічным ці алегарычным зместам (“Апокрыф” М.Багдановіча, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У.Караткевіча, “Майстра і Маргарыта” М.Булгакава,“Плаха” Ч.Айтматава).

Казка (ад слова казаць) – малы эпічны жанр, фальклорны і літаратурны. У аснову пакладзены фантастычныя ці авантурныя падзеі. Канцоўка, як правіла, аптымістычная: дабро перамагае зло. Літ-я казка вылучылася з фальклору двума шляхамі: 1) праз вольную інтэрпрэтацыю сталых фабульных схем казкі; 2) на аснове арыгінальнай фабулы, у якую шырока ўводзяцца чароўна-фантастычныя элементы. У бел. л-ры першая разнавіднасць прадстаўлена ў У.Дубоўкі (“Як Сінячок лятаў да сонца”, “Разумная дачка” і інш.), другая – у З.Бядулі (“Залатая табакерка”, “Мурашка-Палашка”), В.Віткі.

Легенда, або паданне. Легенда – (з лац. – тое, што трэба чытаць) фальклорны або літ-ны твор фантастычнай тэматыкі. Найбліжэй стаіць да міфа (фантастычная аснова). Адрозненні: хоць і расквечана фантазіяй, але ў аснове ляжаць рэальныя гістарычныя падзеі. Легенды хрысціянскія і свецкія. Шырокі зварот да легенд у рамантыкаў.

 

В. Рагойша: Легенда, або паданне – невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека. Літаратурныя легенды – гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды Я.Купалы “Два браты”. У аснове вершаванай легенды М.Танка “Іван-ды-Мар’я” – таксама народнае гераічнае паданне. Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці, народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Я.Купалы “Магіла льва”. Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы ”Бандароўна”, ”Курган”, якія, нягледзяцы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2890; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.