Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанне № 28




Мемуары– успаміны пра мінулае, напісаныя ўдзельнікамі або сведкамі якіх-н. падзей. Мемуарамі таксама з’яўляюцца літаратурныя партэты дзеячаў культуры і навукі, створаныя на аснове сустрэч і гутарак з героем, падарожныя нататкі, напісаныя як успаміны. Да мемуараў набліжаюцца дзённікі, творы аўтабіяграфічнага жанру і дакументальная літаратура.

Мастацка-дакументальныя і мастацка-публіцыстычныя жанры: эсэ, споведзь, мемуары, нарыс, памфлет.

Пытанне № 27

Эсэ (з франц. – спроба, накід) – жанр, які знаходзіцца на стыку мастацтва і публіцыстыкі. Яго нараджэнне звязваюць з дзейнасцю М.Мантэня, які ў 1580 г. напісаў твор пад назвай “Essai”. Вызначальныя рысы эсэ: невялікі памер, канкрэтная тэма, якая падаецца ў падкрэслена вольным, суб”ектыўным яе тлумачэнні, адвольная кампазіцыя, парадаксальная манера мыслення. У заходнееўрапейскай л-ры эсэ ўспрымаецца як арыстакратычны жанр. Знакамітымі эсэістамі ў л-ры ХХ ст. былі Б.Шоу, Дж.Голсуорсі, Р.Ралан, Т.Ман, Ж.-П. Сартр, А.Камю. У бел. л-ры цікавымі эсэістамі з”яўляюцца М.Стральцоў і В.Карамазаў (“Загадка Максіма Багдановіча”, “Чалавек з Малой Багацькаўкі”; “Глядзіце ў вочы лямура”, “Крыж у небе і поўня на зямлі”).

Споведзь – літаратурны твор або частка твора, у якім аўтар ці герой чыстасардэчна раскрывае свой унутраны свет, аналізуе свае паводзіны, учынкі, духоўнае развіццё, выказвае самыя запаветныя думы і перажыванні.

У хрэсціянскай рэлігіі – абрад пакаяння ў грахах.

Апрача ўласна споведзі (напр., “Споведзь” Аўгусціна, Ж.Ж. Русо, Л. Талстога), спавядальны характар месцамі маюць і творы іншых жанраў (дзённікі, мемуары, разгорнутыя аўтабіягрфіі), дзе адкрыта і пранікнёна апісваецца ўласнае жыццё апавядальніка. У еўрапейскіх літаратурах спаведзь як мастацкі прыём і як характэрная асаблівасць твораў славеснага мастацтва зарадзілася ў антычныя часы, шырокае распаўсюджанне атрымала ў эпоху позняга сярэднявечча і Адраджэння ў сувязі з узмацненнем асабовага пачатку ў літаратуры.

На Беларусі ўзнікла ў эпоху Ст. Русі. Важнейшыя яе рысы выявіліся ў малітвах Кірылы Тураўскага, асобных жанрах народнай вусна-паэтычнай творчасці (у галашэннях, песнях нявесты, рэкруцкіх, любоўных). Даволі прыкметныя яны ў паэмах “Песня пра зубра” (1523) і “Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта” М. Гусоўскага, у некаторых лістах Ф. Елашоўскага, А. Філіповіча, У асобных творах М. Сматрыцкага і інш.

У новай беларускай літаратуры пранізлівай шчырасцю глыбокага аўтарскага самараскрыцця напоўнены верш П. Багрыма “Зайграй, зайграй, хлопча малы”, многія творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Куляшова, П. Панчанкі, дзённікі К. Чорнага і І. Мележа, задушэўная лірыка Е. Лось, Д. Бічэль-Загнетвай, В. Вярбы, В. Іпатавай, Я. Янішчыц, У. Караткевіча і інш. Дзённік Л. Геніуш “Споведзь”. Аўтабіяграфічная аповесць С. Грахоўскага “Споведзь ”.

Як дакументы свайго часу, мемуары маюць вялікую каштоўнасць. Яны выказваюць адносіны аўтара да падзей, у якіх той удзельнічаў. Але суб’ектыўнасць і тэндэнцыйнасць мемуараў часта ствараюць перад даследчыкамі значныя цяжкасці.

Нарыс адрозніваецца ад апавядання і навелы адсутнасцю адзінага канфлікту і значнай доляй апісальнасцю. Нарыс узнік на мяжы паміж мастацкай літаратурай і публіцыстыкай. З мастацкай літаратурай нарыс звязвае форма адлюстравання жыцця, вобразная мова, з публіцыстыкай – дакументальнасць. У нарысе апісаны падзеі, што сапраўды здараліся ў жыцці, а персанажы маюць рэальных прататыпаў і выступаюць пад сваімі прозвішчамі (“Званы ў прадоннях” У.Караткевіча, “Дзівасіл” В.Палтаран).

Фельетон (напісаны на надзённую тэму твор, у якім дамінуюць сатырычна-гумарыстычныя сродкі),

Фельетон блізкі да нарыса. Існаванне фельетона неаддзельна ад часопіса або газеты. Узнікшы ў пачатку 19 ст., у Францыі, фельетон характарызуецца абавязковай актуальнасцю тэмы, якая атрымлівае ў невялікім памерам творы гумарыстычнае або сатырычнае гучанне. У фельетоне гумар і сатыра накіраваны на выпраўленне заган “простых смертных” і іх учынкаў, некаторых непрыстойных з’яў у грамадстве (зборнікі К,Крапівы “Асцё” і “Крапіва”, “Ухабы на дарозе”).

Фельетон можа мець не толькі празаічную, але і вершаваную форму (Крапіва, Панчанка).

Памфлет (твор, які ў вострасатырычнай форме раскрывае сучасныя з”явы грамадскага жыцця).

Памфлет адрозніваецца ад фельетона палітычнай завостранасцю, дакладным адрасам (асоба, пра якую ідзе размова, можа быць не названа па прозвішчы, але яго лёгка можна пазнаць), вылучаецца відавочнай гіпербалізацый характараў і бескампраміснасцю аўтарскай пазіцыі (К.Крапіва. “З фашыстоўскай падваротні”; К.Чорны. “Кат ў белай манішцы”, “Выхваляўся, выхваляўся ды здох”).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1799; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.