КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмет, крынiцы, задачы i метады археалогii 5 страницаУ эпоху жалезнага веку яшчэ больш узмацняецца нераўнамернасць эканамiчнага i сацыяльнага развiцця асобных рэгiенаў. Так, калi на поўднi, у Закаўказзi, Паўночным Прычарнамор’i, Сярэдняй Азii ўжо складваюцца дзяржавы, то ў лясной паласе ўсходняй Еўропы па-ранейшаму назiраецца панаванне патрыярхату, дзе асноўнай адзiнкай была вялiкая патрыярхальная сям’я. Аднак i яна з цячэннем часу зазнае iстотныя змяненнi. У познiм жалезным веку вялiкая патрыярхальная сям’я ўступае галоўнае становiшча суседскай альбо тэрытарыяльнай абшчыне. У гэты час адбываецца заняпад первабытнаабшчыннага ладу i ствараюцца перадумовы для з’яўлення класаў. У перыяд жалезнага веку IX ст. да н.э. - IV ст. н.э. на арэну сусветнай гiсторыi выходзяць невядомыя раней народы. Аднiмi з першых былi кiмерыйцы, якiя жылi на поўднi ўсходняй Еўропы, у паўночна-прычэрнаморскiм стэпу. Гэты ваяўнiчы народ, вядомы грэкам з часоў Гамера, якi неаднаразова ўспамiнаецца ў асiрыйскiх клiнапiсных тэкстах i iнш. крынiцах, пражываў у стэпавай зоне аж да пачатку VII ст. да н.э. Яны мелi моцнае коннае войска i неаднаразова ўрывалiся ў малую Азiю. Вядома, што ў канцы VIII ст.да н.э. кiмерыйцы разграмiлi ўрартскага цара Рубу I. Таксама мяркуюць, што ў 705 г. да н.э. асiрыйскi цар Саргон II загiнуў у бiтве з iмi. Кiмерыйцы былi выгнаны з Паўночнага Прычэрнамор’я скiфамi. На змену кiмерыйскаму перыяду ў VII ст. да н.э. прыходзiць эпоха скiфаў. Першы ўспамiн аб iх адносiцца да 70-х гг. VII ст. да н.э. З Паўночнага Прычэрнамор’я скiфы пранiклi ў Малую Азiю. У 623 - 622 гг. да н.э. яны выратоўвалi сталiцу Асiрыi ад мiдзян. Потым прайшлi праз Месапатамiю, Сiрыю, Палясцiну i дасяглi Егiпта, дзе фараон Псамецкiх I павiнен быў дарамi i просьбамi прасiць лiдзiйскi цар Кiаксар, якi завабiў скiфскiх правадыроў на банкет i там перабiў. Пасля гэтых падзей асноўная частка скiфаў вярнулася ў Паўночнае Прычэрнамор’е. I з гэтага моманта пачынаецца станаўленне скiфскай культуры. Скiфiя распаўсюджвалася ад Нiжняга Дунаю i Карпат да Дону. На поўднi яна даходзiла да Чорнага i Азоўскага марэй, а на поўначы да лясной паласы. Гэтую тэрыторыю насялялi этнiчна неаднародныя плямены i народы, якiя адрознiвалiся гаспадаркай i складам жыцця. У Паўночным Прыазоў’е жылi скiфы-царскiя, якiя лiчылi ўсе астатнiя плямены сваiмi рабамi. Памiж Днястром i Дняпром жылi скiфы-араты. Паўночна-заходняе Прычэрнамор’е насялялi калiпiды, леваберажнае лесастэпавае Прыднястроў’е займалi скiфы-земляробы. На поўнач ад земляў скiфаў жылi неўры, меланхлены i будзiны. На Паўночным Каўказе ў Прыкубаннi жылi меоты i сiнды. Пiсьмовыя крынiцы i легенды Герадота паслужылi асновай для з’яўлення двух версiй у навуцы па пытанню этнагенеза скiфаў. Адна з гiпотэз, якая была прапанавана буйным вучоным Растоўцавым, выходзiла з таго, што каранi скiфаў знаходзяцца ў Пярэдняй Азii. Адпаведна другой, аўтахтоннай гiпотэзе, якая была распрацавана Тальмгрэнам, Артамонавым i Гракавым, скiфы былi нашчадкамi носьбiтаў зрубнай культуры. Яны прасунулiся з паволжска-прыўральскага стэпу ў Паўночнае Прычэрнамор’е некалькiмi хвалямi, пачынаючы з сярэдзiны II тыс. да н.э. Да такой гiпотэзы схiляюцца i антраполагi, якiя паказалi, што чэрапы прычэрнаморскiх скiфаў амаль не адрознiваюцца ад чэрапаў носiьбiтаў зрубнай культуры. Скiфы-качэунiкi да канца V ст. да н.э. не мелi нi гарадоў, нi ўмацаваных паселiшчаў. Iх домам была кiбiтка. У канцы V ст. да н.э. на сярэднiм Дняпры з’яўляюцца ўмацаваныя паселiшчы. Найбольш вядомым з’яўляецца Каменскае гарадзiшча каля г. Нiкапаля, плошча якога складала 1200 га. Мяркуюць, што тут знаходзiлася сталiца скiфаў. Каменскае гарадзiшча было ўмацавана двайной лiнiяй валоў, вышыня якiх дасягала 11 м. Скiфская арыстакратыя жыла ў акропалi, дзе былi знойдзены каменныя i сырцовыя збудаваннi. За межамi ўнутраных умацаванняў сустракалiся толькi наземныя плятнева-каркасныя дамы i паўзямлянкi. Позняе з’яўленне ў скiфаў даўгачасовых паселiшчаў тлумачыцца тым, што сярод iх заняткаў галоўную ролю iграла качавая жывелагадоўля, якая патрабавала перыядычнага перамяшчэння. Гадавалi скiфы коней, буйную i дробную рагатую жывелу. Скiфская культура грунтуецца ў многiм на вывучэннi курганоў, асаблiва так званых “царскiх”. Аб тым, як хавалi скiфскiх цароў, паведамляе Герадот. Нябожчыка працяглы час вазiлi па разных скiфскiх пляменах, а потым жалобная працэсiя накiроўвалася ў Геры, якiя, як мяркуюць, знаходзiлася ў раене дняпроўскiх парогаў. Тут труп клалi уў магiлу, побач клалi задушаных наложнiцу, вiначэрпiя, повара, конюха, слугу, вестуна, коней, жывелу i залаты посуд. Пасля гэтага над пахаванням насыпалi вялiкi курган. Прз год з тых слуг, якiя засталiся, выбiралi 50 самых здольных, забiвалi iх i каней. Найбольш старажытныя скiфскiя курганы датуюцца VI ст. да н.э. У iх часта сустракаюцца высокамастацкiя рэчы з Асiрыi i Урарту. Да лiку такiх курганоў адносiццаМельгуноўскi, якi быў раскопаны яшчэ ў 1765 г. генералам Мельгуновым каля Кiраваграду. У iм быў знойдзены жалезны меч у залатых ножнах, на якiх паказаны страляючыя з лукаў iльвы i крылатыя быкi з чалавечымi тварамi. Гэтыя матывы характэрныя для асiра-вавiлонскага мастацтва. Найбольш выдатныя адкрыццi царскiх курганаў былi ў другой палове XIX- пачатку XX ст. Да iх лiку адносяцца курганы Чартамлык, Салоха, Куль-Аба. Чартамлык з’яўляецца аднiм з самых вялiкiх скiфскiх курганаў. Яго вышыня дасягала амаль 20 м. Адно з пахаванняў кургана было найбольш багатым. На шыi нябожчыка змяшчалася залатая грыўна, на руках - залатыя бранзалеты i пярсценкi. Да поясу былi прымацаваны меч у залатых ножнах, гарыт са стрэламi. Злева ляжалi 4 дзiды, бронзавы i сярэбраны посуд. У гэтам жа кургане знойдзена выдатная сярэбраная амфара, упрыгожаная фрызам са сцэнамi ўтаймавання скiфамi коней. (Рыс.). Яшчэ адзiн царскi курган Салоха змяшчаў шкiлет цара альбо вельмi знатнага скiфа. Побач з яго чэрапам знойдзены выдатны залаты грэбень з выявай воiнаў, якiя б’юцца памiж сабой. (Рыс.). Найбольш выдатнае адкрыцце апошнiх гадоў - Тоўстая Магiла, якая была даследавана ў 1971 г. украiнскiм археолагам Мазалеўскiм. У бакавой грабнiцы ляжаў шкiлет маладой скiфянкi. Яе вопратка была цалкам расшыта залатымi бляшкамi. На шыi знаходзiлася залатая грыўна з фiгуркамi iльвоў, на руках - бранзалеты i пярсценкi. У цэнтральнай царскай магiле, якая была разграбавана яшчэ ў старажытнасцi, знойдзена выдатная пектараль вагай больш за 1 кг. На ей маецца тры паясы выяў. Верхнi пояс адлюстроўвае сцэны скiфскага жыцця. У цэнтры два мужчыны ш’юць футраную кашулю, а па абодва бакi ад iх паказаны жывелы. Цэнтральны ярус прадстаўлены раслiнным арнаментам, а на нiжнiм паказаны сцэны з жывеламi, якiя змагаюцца памiж сабой. (Рыс.) Аднiм з яскравых прадстаўленняў скiфскага мастацтва з’яуўляецца так званы “звярыны” стыль, якi разам са зброяй i конскай збруей складаюць скiфскую трыяду. “Звярыны” стыль прадстаўляе выявы розных жывел у стылiзаванай манеры. Галоўнай тэмай мастацтва была выява бягучага аленя. У яго ногi падагнуты, морда выцягнута ўперад, а галiнiстыя рогi закiнуты за спiну. Драпежнiкi паказаны раздзiраючымi здабычу цi скурчанымi ў кола. Iх кiпцюры, хвасты i лапаткi часта афармлялiся ў выглядзе галоў драпежнай птушкi. (Рыс.). Важнай рысай скiфскай матэрыяльнай культуры з’яўляецца зброя. Знатныя воiны былi ўзброеныя кароткiмi калючымi мячамi-акiнакамi.(Рыс.), аднак самай важнай зброяй скiфа быў лук i стрэлы. Наканечнiкi стрэл - бронзавыя, утулкавыя, трохгранныя цi трохлапастныя. Стрэлы хавалiся ў драўляным футляры - гарыце. Гарыты знатных воiнаў упрыгожвалiся залатымi рэльефнымi пласцiнкамi. Таксама вядомы жалезныя ўтулкавыя наканечнiкi дзiд. (Рыс.). Многiя воiны мелi даспехi, якiя складалiся з бронзавага шлема, панцырнай кашулi i понажаў.(Рыс.) Завяршае скiфскую трыяду конская збруя. Больш за ўсе аб аброцi, якая складаецца з напругi, да якой умацоўвалiся цуглi, псалii i разнастайныя бляшкi. Апошнiя былi зроблены ў скiфскiм стылi. Глiняны посуд разнастайны. Рабiлi яго ўручную i ўпрыгожвалi арнаментам з зашчыпаў, насечак, нарэзных лiнiй. Пераважаюць добра прафiляваныя гаршкi з плоскiм дном. (Рыс.). У III ст. да н.э. на тэрыторыю скiфаў уварвалiся сарматы, якiя жылi ў прыволжскiм стэпу. Да II ст. да н.э. яны канчаткова выцяснiлi скiфаў у Крым, дзе тыя заснавалi сваю сталiцу Неапаль(Скiфскi). Горад быў акружаны каменнай сцяной, за якой знаходзiлiся пабудовы з камня. З вонкавага боку ўмацаванняў быў знойдзены склеп, у якiм былi пахаваны цар i 71 чалавек знацi. Разам з нябожчыкамi ляжалi залатыя i сярэбраныя рэчы, зброя. (Рыс.) Сарматы У IV ст. да н.э. у Паўдневым Прыўраллi складваецца новая археалагiчная культура, сармацкая. Ужо раннiя сарматы пачынаюць пранiкаць на скiфскую тэрыторыю, а да II ст. да н.э. Скiфiя пад моцным напорам сарматаў канчаткова пала. Прышлыя плямены бязлiтасна расправiлiся с мясцовым насельнiцтвам i занялi вялiзную тэрыторыю, якая распаўсюджвалася ад Табола на ўсходзе да Дуная на захадзе. Сарматы неаднаразова называюцца ў антычных крынiцах. Гэта быў саюз пляменаў, у якi ўваходзiлi аланы, раксаланы, сiракi i iнш. Археалогiя сарматаў грунтуецца, у асноўным, на пахавальных помнiках. У iх былi распаўсюджаны курганы. Разам з пахаванымi клалi мячы, наканечнiкi стрэл, пацеркi, бронзавыя люстэркi, посуд, часкi туш каня i авечкi. Здзiўляюць багаццем курганы сармацкай знацi. Побач з Навачэркаскам быў даследаваны курган Хахлач, у якiм была пахавана знатная сарматка. Яе вопратка была расшыта сям’юстамi залатымi бляшкамi. Побач з ей ляжалi шматлiкiя вырабы з золата i серабра: бранзалеты, флаконы для духмяных рэчываў. Асабiстую цiкавасць прадстаўляе залатая дыядэма, якая была iнкруставана каштоўнымi камянямi: гранатамi, жэмчугам, а таксама каляровым шклом i партэрным барэльефам, якi паказваў жаночую галоўку. Неабходна сказаць, што iнкрустацыя ўпрыгожванняў каляровымi камянямi з’яўляецца адной з характэрных рыс сарматаў першых ст. да н.э. Посуд сарматаў - ляпны, прадстаўлены рознымi формамi. Гэта - разнастайныя гаршкi, збаны, мiскi, кружкi. Шырока сустракаецца бронзавы посуд, у прыватнасцi, катлы. Есць таксама знаходкi антычнай ганчарнай керамiкi. (Рыс. 1,2) Адной з характэрных рысаў сармацкай культуры з’яўляецца зброя, якая прыкметна адрознiваецца ад скiфскай. У III ст. да н.э. на змену кароткаму колючаму мячу прыходзiць доўгi сякучы меч. (Рыс.). У адрозненне ад скiфаў, сарматы рабiлi наканечнiкi стрэл не з бронзы, а з жалеза. Яны маюць i канструктыўныя асаблiвасцi. Стрэлы - чаранковыя, трохлапастныя. (Рыс.). Шырока былi распаўсюджаны ахоўныя пласцiнчатыя i кальчужныя даспехi. Усе гэта дазволiла сарматам стварыць цяжкаўзброеную коннiцу, з якой скiфам было не саўладаць. У першых стст. н.э. сарматы складаюць значную частку насельнiцтва гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я. Адбываецца сарматызацыя мясцовага насельнiцтва Баспора, Танаiса i iнш. грэчаскiх гарадоў-калонiй. Каней сармацкай магутнасцi наступае у IV ст. н.э., калi яны былi разгромлены гуннамi. Жалезны век лясной паласы ў сходяй Еуропы У лясной паласе ўсходняй Еўропы ў эпоху жалезнага веку склалiся два буйных этнiчных масiва. Мяркуючы па гiдранiмiцы i асаблiвасцях у матэрыяльнай i духоўнай культуры, тэрыторыя Прыбалтыкi (Лiтва, Латвiя), Беларусь i заходнiя вобласцi Расii засялялi балцкiя плямены, у той час як Эстонiю i ўсходнiя вобласцi Цэнтральнай Расii - фiна-угры. Пра балтаў мы пагаварым пазней, калi будзем разглядаць жалезны век Беларусi, а зараз наш агляд з фiна-угорскiх пляменаў. Амаль для ўсяго арэала фiна-Уграў у жалезным веку была характэрна так званая сеткавая керамiка, з’яўленне якой адносiцца яшчэ да бронзавага веку. Сваю назву яна атрымала ад таго, што на яе паверхнi прасочваюцца адбiткi грубай тканiны тыпу рагожы. Сярод культур, у якiх была распаўсюджана сеткавая керамiка, найбольш вялiкую цiкавасць для нас прадстаўляе дзякаўская культура VIII ст. да н.э. - IV ст. н.э. Сваю назву яна атрымала ад Дзякава гарадзiшча, якое было даследавана яшчэ ў канцы XIX ст. вядомым рускiм археолагам В.I. Сiзовым. Тэрыторыя культуры ахоплiвала Волга - Окскае мiжрэчча, Верхняе Паволжжа i Валдайскае ўзвышша. Асноўным тыпам паселiшчаў былi гарадзiшчы, якiя размяшчалiся на павышаных участках рачнога ўзбярэжжа. Раннiя дзякоўскiя гарадзiшчы былi яшчэ слаба ўмацаванымi. Аснову iх умацаванняў складалi частаколы цi доўгiя шматкамерныя пабудовы, якi размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя шматкамерныя пабудовы, якiя размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя ўмацаваннi з’яўляюцца ў сярэднiм пярыядзе культуры, прыкладна ў III ст. да н.э. - II ст. н.э. У гэты час гарадзiшчы акружаюцца некалькiмi лiнiямi валоў i роваў. На такiх гарадзiшчах, як Старэйшае Кашырскае, Шчабiнскае, Троiцкае выяўлены пабудовы. У далейшым два першых тыпа жылля знiкаюць, а на большасцi гарадзiшчаў пераважаюць наземныя зрубныя пабудовы невялiкiх памераў. Разнастайны посуд дзякаўскiх плямен. Тут сустракаюцца слоiкавыя, усечана-канiчныя i моцнапрафiляваныя гаршкi. Есць таксама мiскi, скавародкi, каганцы. (Рыс.). Для ранняга этапа дзякаўскай культуры характэрна панаванне касцяной iндустрыi, пагэтаму аднесцi яго да жалезнага веку можна вельмi ўмоўна. Здзiўляе разнастайнасць касцяных вырабаў. Гэта - наканечнiкi стрэл, шматзубыя гарпуны, праколкi, шпiлькi, рукаяткi нажэй i г.д. (Рыс.). Жалезныя прылады працы з’яўляюцца толькi к канцу I тыс. да н.э., а пачынаюць пераважаць у пачатку I тыс. н.э. Сярод жалезных прадметаў характэрны нажы з гарбатай спiнкай, кельты, сярпы, iголкi, шылы, рыбалоўныя кручкi, наканечнiкi стрэл i г.д. (Рыс.). Разнастайныя ўпрыгожваннi i дэталi вопраткi. Гэта - усялякiя шпiлькi, фiбулы, спражкi, падвескi, шкляныя i паставыя пацеркi. Адной з характэрных рыс з’яўляюцца глiняныя гузiкi дзякава тыпу. Яны мелi, як правiла, грыбападобную форму з насечкамi па краю. Назначэнне iх не зусiм вядома. Аднi даследчыкi звязваюць iх з ткацтвам, iншыя - з культам. (Рыс.). На раннiм этапе культуры ў гаспдарчай дзейнасцi важнае значэнне мела жывелагадоўля, аднак больш вялiкую ролю яшчэ iгралi паляванне i рыбная лоўля. Земляробства робiцца вядучай формай гаспадаркi толькi ў I тыс. н.э. Сеялi жыта, пшанiцу, канаплю. На гарадзiшчы Беразнякi каля Рыбiнска быў адкрыты металургiчны комплекс. Вiдаць, мясцовыя кавалi забяспечвалi не толькi свой паселак, аднак i самую блiзкую акругу. Беразнякоўскае гарадзiшча вядома яшчэ i тым, што там быў адкрыты так званы домiк мярцвякоў. Гэта быў зруб, у якi змяшчалi рэшткi крэмацый. Iншых дадзеных аб пахавальным абрадзе плямен дзякаўскай культуры няма. На познiм этапе ў арэал дзякаўцаў назiраецца пранiкнавенне балцкiх плямен. У носьбiтаў дзякаўскай культуры iснаваў першабытнаабшчынны лад з моцнымi патрыярхальна-родавымi адносiнамi, распад якiх пачаўся толькi к канцу культуры. Што датычыцца паходжання дзякаўскай культуры, то яно да канца не высвятлена. Хутчэй за ўсе культура склалася на мясцовай аснове. Не высветлены I канец культуры. Некаторыя даследчыкi дапускаюць, што дажыла яна да X ст., да прыходу сюды летапiсных славян. Кельты i латэнская культура У другой палове I тыс. да н.э. моцнае ўздзеянне на жыцце iншых народаў Заходняй, Цэнтральнай i часткова ўсходняй Еўропы аказалi кельты. Iх майстэрнi, гандаль i заваяваннi садзейнiчалi распаўсюджанню тэхнiчных дасягненняў, агульнага мастацкага стылю, моды на розныя з’яўленнi матэрыяльнай культуры. Разам з тым латэнская культура, усе ж не прадстаўляе адзiнства ўсiх форм, бытавых рэчаў на ўсiм прасторы Еўропы. Аднак развiцце буйных вытворчых цэнтраў i гандлю нiвелiруе матэрыяльную культуру Заходняй Еўропы, i да канца эпохi латэна (0 г). узнiкае дзiўнае падабенства многiх з’яўленняў. На тэрыторыi Беларусi кельцкi альбо дакладней латэнскi ўплыў найбольш моцна прасочваецца на прыкладзе зарубiнецкай культуры, у якой большасць фiбул мае заходняе паходжанне. У сумежных арэалах моцнай латэнiзацыi падвергнулiся такiя культуры, як раннi этап пшэворскай, Паянэшты-Лукашоўка, Лiпiцкая i iнш. Латэнская культура склалася на рубяжы VI - V стст. да н.э. на тэрыторыi сучаснай Швейцарыi, ФРГ i Францыi, адкуль яна распаўсюдзiлася практычна на ўсей Заходняй Еўропы. Яна ўзнiкла на падставе мясцовых плямен гальштацкага перыяду пад моцным уплывам антычнай цывiлiзацыi. Савю назву культура атрымала ад паселiшча Ла-Тэн на беразе Неушатэльскага возера ў Швейцарыi. Храналагiчныя рамкi культуры - V ст. да н.э. - рубеж н.э. Неабходна таксама мець на ўвазе тое, што не ўсю латэнскую культуру трэба звязываць з кельтамi. Iснавалi тры обласцi латэна: 1) тэрыторыя фармiравання i росквiта латэнскай культуры, якая адпавядае зямлi гiстарычных кельтаў; 2) тэрыторыя, якая стала аб’ектам кельцкай экспансii, дзе атрымала распаўсюджанне кельцкая культура, аднак самi кельты складалi этнiчную меньшасць; 3) тэрыторыя, якая межавала з латэнскай культурай i падвяргалася пэўнаму культурнаму ўплыву. Найбольш блiзкiя да тэрыторыi Беларусi помнiкi латэнскай культуры вядомы ў Закарпацкай вобласцi Украiны. Разам з помнiкамi Славакii старажытнасцi Закарпацця складаюць найбольш аддаленную групу сярэдняеўрапейскага латэна. Храналагiчна латэн падраздзяляецца на некалькi перыядаў: 1) а - 500-400 гг. да н.э.; 2) в - 400-300 гг. да н.э.; 3) с - 300 - 120 гг. да н.э.; 4) l - 120 - 15 гг. да н.э. У раннiм латэне (А - В) былi распаўсюджаны кароткiя мячы без скрыжавання, разнастайныя шыйныя грыўны, фiбулы, бранзалеты. Фiбулы маюць кароткую ножку з гладкай цi ўпрыгожанай антрапаморфнымi i зааморфнымi выявамi паверхняй. Раннiя латэнскiя тыпы прадстаўлены таксама фiбуламi выявай галавы птушкi i дротавымi фiбуламi. У перыяд В характэрна фiбула “ранне латэнскай” схемы. У сярэднiм латэне (С) былi характэрны доўгiя мячы (каля 80 см) з выгнутым скрыжаванням i багата арнаментаванымi ножнамi. II - I ст. да н.э. з’яўляюцца фiбулы “сярэднялатэнскай” схемы, у якiх ножка ўмацована скабой. Узнiкае мноства ганчарных i чорнаглянцаваную. (Рыс.). Апошняя разам з фiбуламi атрымлiвае вельмi шырокае распаўсюджанне ў цэлам шэрагу культур, у тым лiку i на тэрыторыi Беларусi. У познiм латэне былi характэрны вельмi доўгiя (звыш 1 м) мячы без скрыжавання з ножнамi, якiя маюць шэраг папярэчных абадкоў з бронзы. (Рыс.). Да познелатэнскiх належаць фiбулы з ромбападобнай ножкай. (Рыс.). Пшэворская культура Асноўны арэал культуры - тэрыторыя Сярэдняй i Паўдневай Польшчы ў мiжрэччы Вiслы i Одэра. Яе назва паходзiць ад магiльнiка ў в. Гаць каля г. Пшэворска. Культура ўзнiкла ў пачатку II ст. да н.э. на субстратнай аснове пад уплывам кельтаў i iснавала аж да сярэдзiны V ст. н.э. Паселiшчы - неўмацаваныя, яны размяшчаюцца групамi каля рэк. Жылыя пабудовы былi наземнымi цi паглыбленымi ў мацерыковую глебу плошчай 14 - 20 кв.м. Аднак пераважаюць паўзямлянкi. У адным з вуглоў размяшчаўся каменны цi глiнабiтны ачаг. Сцены мелi слупавую канструкцыю. Наземныя пабудовы з’яўляюцца толькi ў пачатку познерымскага перыяду. Магiльнiкi пшэворскай культуры грунтовыя. Усе пахаваннi зроблены па абраду крэмацыi. Кальцываныя косцi змяшчаюцца ў урны. Пахавальны iнвентар - разнастайны: кермiка, упрыгожваннi, зброя, прадметы побыту. Керамiчны комплекс прадстаўлены гаршкамi, мiскамi, кубкамi, стопкамi, скавародкамi. Найбольш часта сустракаюцца грашкi з акруглымi корпусам. Мiскi маюць канiчную форму. На працягу рымскага часу (першая палова I тыс. н.э.) павялiчваецца колькасць грашкоў. З’яўляецца ганчарны посуд. Частка пасудзiн мае арнаментацыю ў выглядзе пальцавых зашчыпаў, нарэзных лiнiй, насечак i г.д. (Рыс.). З глiн выраблялi таксама праселкi, гузiкi, льячкi i тыглi. Прылады працы прадстаўлены сякерамi, цесламi, нажамi, шыламi i iнш. прадметамi. Упрыгожваннi характэрызуюцца фiбуламi, шпiлькамi, шклянымi пацеркамi, падвескамi, бранзалетамi, пярсценкамi. Багаты паясны набор, якi складаецца з розных спражак, аковак канца пояса. Да бытавых прадметаў адносяцца ключы, брытвы, нажнiцы. Вельмi разнастайна зброя, якая сустракаецца галоўным чынам у пахаваннях. Гэта - мячы, наканечнiкi дзiдаў i стрэл, умбоны i рукаяткi шчытоў, шпоры, кiнжалы. (Рыс.). Аснову гаспадаркi пшэворскiх пляменаў складала земляробства. На пшэворскiх паселiшчах ужо знойдзены сашнiкi. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, ячмень, проса, авес, грэчку, гарох, канаплю. У склад статку ўваходзiлi каровы, конi, авечкi, свiннi. У рымскi час у пшэворскiх плямен iснавалi асобыя цэнтры па вырабу жалеза, металiчных прадметаў i глiнянага посуду. Так, напрыклад, у аколiцах Кракава даследавана звыш 100 ганчарных горанаў. Таксама вядома некалькi спецыялiзаваных цэнтраў, дзе выплаўлялi жалеза з мясцовых руд. (Свентакшыцкiя Горы, Новая Гута). На думку некаторых даследчыкаў пшэворская культура развiвалася з культуры падклашовых пахаваннняў. Побач з тым, у пшэворскай культуры назiраецца шэраг рысаў, якiя не былi вядомы ў яе папярэднiкаў. Гэта - звычай класцi ў пахаваннi зброю i косткi птушак. Гэтыя рысы былi характэрны германскiм пляменам i сведчаць аб удзелу германскага кампаненту ў складваннi пшэворскай культуры. Чарняхо ў ская культура Яна атрымала назву ад могiльнiка Чарняхоў Кiеўскай вобл. Культура была распаўсюджана ў канцы II - сярэдзiне V ст. н.э. на большай часцы Украiны, у Малдавii i ва ўсходнiх раенах Румынii. Асноўным тыпам паселiшчаў з’ўяляюцца неўмацаваныя селiшчы, аднак сустракаюцца i гарадзiшчы. Вядомы тры тыпы чарняхоўскага жылля: паўзямлянкi, наземныя глiнабiтныя пабудовы i наземныя каменныя дамы. Паўзямлянiкi i глiнабiтныя наземныя пабудовы мелi пляцнева-каркасную канструкцыю сцен. Яны характэрны для лесастэпу. Каменныя пабудовы былi тыповы толькi для Паўночнага Прычарнамор’я. Пабудовы ацяплялi адкрытымi ачагамi, аднак к канцу культуры з’яўляюцца печы-каменкi i глiнабiтныя печы. Чарняхоўскiя могiльнiкi грунтовыя з крэмацыяй. Радзей сустракаюцца трупапалажэннi ў ямах. Пахаваннi амаль заўседы суправаджаюцца пахавальным iнвентаром, якi ўлючае ў сябе рэшткi ўбрання цi прадметы асабiстага ўжытку (фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi, грабянi), а таксама iнвентар, якi звязаны з культам нябожчыкаў (посуд, косцi жывел, прылады працы, зброя). Керамiка падраздзяляецца на ляпную i ганчарную. Посуд бывае кухонны (грашкi, збаны) i сталовы (мiскi, кубкi) (Рыс.). Характэрнай рысай культуры з’яўляецца вялiкая колькасць прыладаў працы асаблiва жалезных. Значна я частка iх звязана з земляробствам - гэта сашнiкi, косы, сярпы. Вядомы таксама сякеры, цесла, нажы, нажнiцы, шылы, рыбалоўныя кручкi. З глiны рабiлi праселкi i гузiкi. Рэдкiмi знаходкамi з’яўляюцца прадметы ўзбраення i рыштунак вярхавога каня. Гэта - наканечнiкi стрэл i дзiд, сякеры, умбоны, шпоры, цуглi. Прадметы быту прадстаўлены касцянымi грабнямi, ключамi, замкамi, крэсiвамi. Магiльнiкi даюць вялiкую колькасць прыладаў касцюма i ўпрыгожванняў: фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi i г.д. Чарняхоўская культура таксама, як i пшэворская была полiэтнiчнай. Аднiм з яе кампанентаў, асаблiва на поўднi, быў сармацкi. У заходняй часцы арэала ў этнагенезе яе носьбiтаў прыймалi ўдзел дакiйскiя плямены. Лiчаць, што аднiм з самых значных пры фармiраваннi культуры быў славянскi элемент. Нарэшце, сярод носьбiтаў чарняхоўскай культуры былi германскiя плямены готаў. З’яўленне iх у чарняхоўскай культуры звязваюць з iх рухам з берагоў Паўдневай Прыбалтыкi ў Паўночнае Прычэрнамор’е, дзе яны ў III ст. н.э. стварылi сваю дзяржаву. С IV ст. н.э. звязана перамяшчэнне гунаў з усходу на захад. Iм удалося заваяваць стэп памiж Волгай i Донам, заняць Крым, разграмiць моцнае Баспорскае Царства, а ў 375 г. н.э. i дзяржаву готаў. Гунам удалося пранiкнуць у Заходнюю Еўропу, дзе яны былi асiмiляваны мясцовым насельнiцтвам. Тэма 6: Славяне Усходняй Е ў ропы i iх суседзi Адно з цэнтарльных i найбольш складаных пытанняў айчыннай археалогii - праблема этнагенезу i ранняй этнiчнай гiсторыi славянаў. Упершыню на гэтае пытанне паспрабаваў адказаць яшчэ ў XII ст. славуты аўтар “Аповесцi часовых гадоў” Нестар. Якi лiчыў, што найбольш старажытнай тэрыторыяй славянаў былi землi па нiжняй плынi Дуная i ў Панонii, адкуль славяне пачынаюць рассяляцца ў паўночным, усходнiм i паўдневым напрамкам. З тае пары прайшлi стагоддзi, але спрэчкi аб паходжаннi славянаў i iх першапачатковай тэрыторыi не спыняюцца. Частка даследчыкаў, якiя безагаворачна вераць летапiсным сведчанням, прытрымлiваюцца карпацкай цi дунайскай тэорыi паходжання славянаў. Iншыя адстойваюць версiю аб вiсла-одэрскай прарадзiме славянаў, трэццiя бачаць першых славянаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, чацвертыя - на берегах Прыпяцi i Сярэдняга Дняпра i г.д. Аднак пераканучых доказаў няма нi ў аднiх прыхiльнiкаў. Для вырашэння гэтага складанага пытання неабходна комплекснае вывучэнне з прыцягненнем дадзеных мовазнаўства, антрапалогii, тапанiмiкi, этнаграфii i iнш. навук. Што датычыцца археалогii, то пры вырашэнне этнагенэтычных пытанняў рашучае значэнне мае рэтраспектыўны метад. Ен у сучасны момант дазваляе вылучыць сапраўды славянскую культуру не раней сярэдзiны V ст. н.э., якая мае бяспрэчныя генэтычныя сувязi з летапiснымi славянамi. Гэта - так званая пражская культура. Пражская культура Помнiкi пражскай культуры з’яўляюцца на велiзарнай тэрыторыi ад Эльбы на захадзе да Дняпра на ўсходзе i ад Прыпяцi на поўначы да Дуная на поўднi. Храналагiчныя межы гэтай культуры - V - VII стст. н.э. Пануючым тыпам паселiшчаў з’ўялялiся неўмацаваныя паселкi. Яны размяшчалiся па берагах вялiкiх i малых рэк, часцей за ўсе на схiлах першых надпойменных тэрас. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца паселiшчы Кадын i Рашкаў на рацэ Прут. Звычайна селiшчы размяшчалiся гнездамi, якiя складалiся з 3-4 паселiшчаў. У басейнах Вiслы i Одэра, а таксама ў Германii жытлы прадстаўляюць сабой наземныя дамы, якiя ацяплялiся печамi-каменкамi цi глiнабiтнымi печамi. У больш паўдневых раенах пераважалi паўзямляначныя жытлы плошчай 12 - 15 кв. м. (Рыс.). Гарадзiшчы ў пражскай культуры сустракаюцца рэдка. Найбольш вядомымi з iх з’яўляюцца Зiмна ў Заходняй Украiне i Хотамель на Беларусi. (Рыс.). Пахавальныя помнiкi носьбiтаў ПК прадстаўлены двумя тыпамi: гэта - грунтовыя магiльнiкi i курганы з трупаспаленнем. У грунтовых магiльнiках кальцынаваныя косткi змяшчалiся ў глiняныя ўрны цi ссыпалiся на дно ямы i перакрывалiся зверху гаршком. Пахавальны iнвентар практычна адсутнiчае. Курганыя магiльнiкi складаюцца з 10 -15 невысокiх насыпаў. Крэмiраваныя косткi змяшчалiся ў падножжы насыпаў часта на рытуальных вогнiшчах, у ўрнах цi спецыяльна выкапаных ямках. Кожны насып уяўляў сабой калектыўны, хутчэй за ўсе родавы склеп. У iм звычайна сустракаюцца 2-3 урны. Найбольш яскравай адзнакай культуры з’яўляецца глiняны посуд. Ен прадстаўлены высокiмi гаршкамi, у якiх вельмi кароткi вертыкальна цi злегку адхiлены вонкi венчык i ўсечана-канiчнае тулава. Максiмальнае пашырэнне ў гэтых гаршкоў прыпадае на верхнюю трэць вышынi. Арнамент для гэтай керамiкi не характэрны, толькi зрэдку сустракаюцца грашкi з касымi насечкамi па краю венчыка. (Рыс.). Рэчавы комплекс прадстаўлены прыладамi працы (косы, сярпы, жорны, нажы, праколкi), упрыгожваннi (бранзалеты, падвескi, бляшкi), глiнянымi бiканiчнымi праселкамi i iнш. рэчамi. Асноўным заняткам носьбiтаў пражскай культуры было земляробства. У паўдневых раенах яно хутчэй за ўсе было ворным. У паўночных раенах земляробства магло быць i падсечаным. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, проса i iнш. зернавыя, бабовыя i тэхнiчныя культуры. Грунтоўную ролю iграла i жывелагадоўля. Разгадоўвалi буйную рагатую жывелу, свiнняў, коз, авечак i каней. Большасць вучоных звязваюць генэзiс ПК з папярэдняй культурай Польшчы. Падабенства памiж iмi назiраецца ў керамiцы, домабудаўнiцтве i пахавальным абрадзе. Аднак некаторыя польскiя археолагi спрабуюць знайсцi вытокi ПК на ўсходзе, у асяроддзi носьбiтаў кiеўскай культуры. Геаграфiчная лакалiзацыя помнiкаў ПК дазваляе звязаць яе са склавенамi гiсторыка VI ст. Ердана, якi размяшчаў iх да г. Навiетуна i Мурсiанскага возера да Днастра i Вiслы. Пянько ў ская культура Другой буйной групоўкай славянаў V-VII стст. былi анты, якiх звычайна звязваюць з носьбiтамi пянькоўскай культуры. Яна займала арэал славянскага свету. Ен уключаў у сябе памiжрэчча Дняпра i Днястра, нiжняе i Сярэдняе Падунаў’е, частку Балгарыi i Венгрыi. Асноўным тыпам паселiшчаў культуры з’яўляюцца селiшчы, якiя лакалiзуюцца на берагах малых рэк i ручаеў. Таксама, як i ў пражскiм арэале, паселiшчы размяшчалiся групамi па 6- 10 у кожнай. Адзiным тыпам жытла ў пянькоўскай культуры з’яўляецца паўзямлянка плошчай 12 - 20 кв.м. Сцены маглi быць як слупавай, так i зрубнай канструкцыi. Пабудовы ацяплялiся печамi-каменкамi. Асобна з паселiшчаў стаiць гарадзiшча, якое было пабудавана ў скiфскую эпоху i паўторна выкарытоўвалася ў V - VIII стст. Мяркуючы па знодзеных рэчах, гарадзiшча было буйным рамесленым цэнтрам. На большасцi паселiшчаў распаўсюджаны ляпны посуд. Пануюць гаршкi двух асноўных формаў: слабапрафiляваныя i рабрыстыя. Зрэдку сустракаюцца i ганчарная керамiка: гаршкi, збаны, мiскi. (Рыс.). Пахавальныя помнiкi прадстаўлены грунтовымi магiльнiкамi з трупаспаленнем. Рэшткi крэмацыi змяшчалiся ў ямкi цi ўрны. Пахавальны iнвентар адсутнiчае. Адной з характэрных асаблiвасцей Пянькоўскай культуры з’яўляецца вялiкая колькасць скарбаў ювелiрных вырабаў. Асаблiва выдатны скраб, якi быў знойдзены ў 1909 г. ля в. Мартынаўка на р. Рось. У iм было каля сотнi сярэбраных вырабаў. Тут былi завушнiцы, скроневыя кольцы, бранзалеты, пальчатая фiбула, шматлiкiя паясныя бляшкi, дзве сярэбраныя чашы з вiзантыйскiмi клеймамi, 9 фiгурак людзей i стылiзаваных жывел. (Рыс.).
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 523; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |