КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмет, крынiцы, задачы i метады археалогii 6 страница
Часта на паселiшчах сустракаюцца пальчатыя, зааморфныя i антрапаморфныя фiбулы, якiя разам з паяснымi наборамi i бранзалетамi маюць аналогii ў крымскiх i паўночнакаўказскiх матэрыялах. Справа у тым, што паўдневымi суседзямi славянаў былi цюркамоўныя плямены, якiя аказалi на iх пэўны ўплыў, асаблiва ў зброi, паясным наборы i некаторых упрыгожваннях. Аб прамой сувязi памiж носьбiтамi пянькоўскай культуры i антамi можна меркаваць па пiсьмовых крынiцах. Так Ердан адзначаў, што “ад Данастра да Данапра жылi анты”. Адпаведна Пракопiю Кесарыйскаму, вiзантыйсаму гiсторыку сярэдзiны VI ст. анты i склавены выкарытоўвалi адну мову, у iх быў аднолькавы побыт, агульныя звычаi i вераваннi. Анты, як i склавены - пляменная групоўка праславянскага перыяду. Яны разам з iншымi праславянскiмi групоўкамi прынялi ўдзел у этнагенезе будучых усходнiх, заходнiх i паўдневых славянаў. Лука-Райкавецкая культура Пражскiя старажытнасцi перарастаюць на заключным этапе ў культуру тыпа Лукi-Райкавецкай, якая атрымала назву па ўрочышчу Лука ля в. Райкi ў Жытомiрскай вобл. Новая культура займала той жа арэал, што i яе папярэднiца. Новай культуры былi ўласцiвы ўсе асноўныя адзнакi, якiя сфармiравалiся ў пражскай культуры. Аснову глiнянага посуду складаў гаршок, аналагiчны па форме i прапорцыям гаршкам VI - VII стст. Толькi ў самым канцы Лукi-Райкавецкай культуры з’яўляюцца пасудзiны, якiя былi зроблены на ручным ганчарным коле. I мелi лiнейна-хвалiсты арнамент, якi вельмi характэрны для славянскага посуду ранняга сярэднявечча. (Рыс.). Полнае падабенства фiксуецца i ў домабудаўнiцтве. Па-ранейшаму шырока распаўсюджаны паўзямлянкi. (Рыс.). У пахавальным абрадзе пануе крэмацыя. Нябожчыкаў спальвалi на баку, пасля чаго кальцынаваныя косткi змяшчалi ў урну цi проста ссыпалi на дно ямы. Пахавальны iнвентар, за выключэннем абломкаў посуду, адсутнiчае. Iснуюць i курганныя пахаваннi, аднак iх колькасць мала. Пачынаючы з VIII ст. вызначаецца iстотны прагрэс у сельскай гаспадарцы. З’яўляюцца жалезныя наральнiкi, што сведчыць аб паўсюдным пераходзе да ворнага земляробства. (Рыс.). Знiкаюць адзнакi агульнага вядзення гаспадаркi, наадварот, яўна прасочваецца канчатковае фармiраванне суседскай абшчыны, вылучэнне рамяства i з’яўленне ганчарнага кола. Гарадзiшчы ў гэтай культуры сустракаюцца рэдка i выкарыстоўвалiся ў час ваеннай пагрозы. Некаторыя з iх былi адмiнiстрацыйна-гаспадарчымi цэнтрамi. У VII-IX стст. славяне пранiкаюць на левабярэжжа Дняпра, якое знаходзiлася пад кантролем хазараў, дзе фармiруюцца дзве славянскiя культуры: раменская i боршаўская. Раменская i борша ў ская культуры Гэтыя дзве культуры вельмi блiзкiя памiж сабой i доўгi час iх аб’ядноўвалi ў адну раменска-боршаўскую культуру. Iх арэал распаўсюджваўся на левабярэжжа Дняпра i басейн Дона. Для гэтых культур характэрны ўмацаваныя паселiшчы, якiя размяшчалiся на высокiх мысах. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца раменскае гарадзiшча Наватроiцкае i Боршаўскае гарадзiшча Тытчыха на Доне. На iх адкрыта шмат паўзямлянак зрубнай канструкцыi з глiнабiтнымi печамi. Посуд прадстаўлены ляпнымi гаршкамi, у форме якiх улоўлiваюцца яшчэ пражскiя традыцыi, аднак адметнай асаблiвасцю гэтай керамiкi з’яўляецца шнуравы арнамент. (Рыс.). На паселiшчах шырока распаўсюджаны земляробчы iнвентар: наральнiкi, сярпы. (Рыс.). Сустракаюцца таксама нажы, сякеры, цесла, наканечнiкi стрэл, бранзалеты, пярсценкi, скроневыя сямiпрамяневыя кольцы. У гаспадарцы пераважала ворнае земляробства. Вырошчвалi жыта, пшанiцу, ячмень, проса. Вялiкай была роля i прыдомнай жывелагадоўлi. Iснавалi таксама чорная i каляровая металургiя, апрацоўка косткi i дрэва, iншыя рамествы. У пахавальным абрадзе панавала трупаспаленне. (рыс.). Што датычыцца адрозненняў гэтых двух культур, то яны прасочваюцца ў некаторых асаблiвасцях пахавальнага абраду, жытлаў, керамiкi i ўпрыгожванняў. Лiчаць, што на аснове роменскай культуры адбывалася фармiраванне севяран i радзiмiчаў, а боршаўская культура паслужыла асновай фармiравання данскiх славянаў i, магчыма, раннiх вяцiчаў. У канцы X ст. боршаўскiя помнiкi спыняюць свае iснаванне пад пагрозай пакарэня печанегамi. Насельнiцтва паўдневых раенаў культуры пакiдаюць месцы пражывання i ўходзяць на поўнач, на верхнюю Аку, дзе пераважалi фiна-угры. Паўночнымi суседзямi славянаў у другой палове I тыс. н.э. былi балты. Тушэмлiнская культура Найбольш яскравай культурай дняпроўскiх балтаў з’яўляецца тушэмлiнская культура, якая атрымала назву ад гарадзiшча ля в. Тушэмля. Час яе iснавання - V-VIII ст. Арэал гэтай культуры ахоплiваў, у асноўным, тэрыторыю папярэдняй днепра-двiнскай культуры: Смаленскае Падняпроў’е i Полацка-Вiцебскае Падзвiнне. Найбольш шматлiкiя з паселiшчаў селiшчы. Жылыя пабудовы тут характэрызуюцца наземнымi слупавымi дамамi плошчай 15 - 20 кв.м. Яны ацяплялiся ачагамi, якiя былi зроблены з камянеў цi абкадзены глiнай. Гарадзiшчы служылi ў якасцi сховiшчаў. Найбольш поўна вывучана гарадзiшча Тушэмля, якое змяшчалася ў вярхоў’ях Сожа. Гэта было невялiкае мысавае гарадзiшча, абароненае двумя зямлянымi валамi з драўлянымi частаколамi. Яшчэ тры такiя лiнii абарончых збудаванняў прыкрывалi напольны бок. Па перыметру пляцоўкi была выяўлена шматкамерная пабудова слупавай канструкцыi. Цiкавай асаблiвасцю тушэмлянскага гарадзiшча з’яўляецца ўладкаванне ў яго мысавай часцы паганскага свяцiлiшча. Яно ўяўляла сабой з маляваннем паганскiх багоў. Яшчэ адзiн слуп быў выяўлены ў цэнтарльнай часцы пляцоўкi. Магчыма, ен ўвасабляў сабой галоўнае бажаство.(Рыс.). Пахавальныя помнiкi культуры прадстаўлены грунтовымi магiльнiкамi з трупаспаленнем. Iнвентар у пахаваннях сустракаецца вельмi рэдка. Гэта - аплаўленыя ўпрыгожваннi з бронзы, дэталi вопраткi i г.д. Керамiка тушэмлянскай культуры характэрызуецца гаршкамi цюльпанападобнай, бiканiчнай i ўсечанаканiчнай формы, а таксама мiскамi. (Рыс.). З гiлны выраблялi праселкi з шырокай адтулiнай, рыбалоўныя грузiлы i iнш. рэчы. Апрацоўкай жалеза займалiся на кожным паселiшчы, аб чым сведчаць адходы металургiчнай вытворчасцi. Жалезныя вырабы прадстаўлены сярпамi, сякерамi, шыламi, косамi, рыбалоўнымi кручкамi. Зброя складаецца з наканечнiкаў дзiд i стрэл. Сустракаецца таксама рыштунак каня i коннiка: цуглi, псалii, спражкi, шпоры. Сярод упрыгожванняў маюцца бронзавыя луннiцы, бранзалеты, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркi. До ў гiя курганы У канцы V - пачатку VI стст. у Пскоўскай вобл., а таксама на поўначы Беларусi з’яўляюцца новыя археалагiчныя помнiкi, якiя атрымалi назву доўгiя курганы. Справа у тым, што iх даўжыня па крайняй меры ў два разы перавышае iх шырыню. Звычайна доўгiя курганы маюць даўжыню каля 30 м, аднак есць i вельмi буйныя насыпы, даўжыня якiх дасягае 100 i больш м. У кожным насыпы знаходзiцца некалькi пахаванняў. Трошкi пазней, на рубяжы VII - VIII стст. доўгiя курганы з’яўляюцца ў Смаленскiм Падняпроў’i. Пахавальны абрад - трупаспаленне. Кальцынаванныя косткi змяшчалi ў ямкi, якiя выкопвалiся ў падножжы кургана цi ў глiнянай урне. Доўгiя курганы - вельмi бедныя. Тут зрэдку сустракаюцца прылады працы i ўпрыгожваннi. Найбольш раннiя ўрны маюць цюльпанападобную форму i падобны да банцараўскiх гаршкоў. (Рыс.). Больш познiя маюць падабенства да славянскага посуду. Гэтая дваiстасць iнвентару паслужыла зыходнай кропкай да з’яўлення двух гiпотэз па праблеме этнiчнай атрыбуцыi носьбiтаў доўгiх курганаў. В.В. Сядоў мяркуе, што доўгiя курганы былi пакiнуты славянамi-крывiчамi, i гэта пацвярждаецца пераемнасцю ў пахавальным абрадзе памiж доўгiмi i познiмi паўсферычнымi крывiчскiмi курганамi. Iншыя вучоныя (Шмiт, Мiтрафанаў, Загарульскi) лiчаць, што доўгiя курганы былi пакiнуты даславянскiм балцкiм насельнiцтвам. Сопкi На поўнач ад доўгiх курганаў, на тэрыторыi Ноўгарадскай вобл. быў распаўсюджаны яшчэ адзiн вiд пахавальных помнiкаў - сопкi. Гэта - вельмi высокiя (да 8-9 м) курганападобныя насыпы. У iх змяшчаюцца некалькi ярусаў пахаванняў. Нiжнi ярус размяшчаўся на ўзроўнi старажытнай дзеннай паверхнi. Некалькi трупаспаленняў былi акружаны каменнымi выкладваннямi i перакрыты зямлей. Пазней новыя пахаваннi размяшчалiся на вяршынi i таксама падсыпалiся зямлей. Так адбываўся рост сопкi i апошнiя пахаваннi былi ўпускнымi. У гэтых курганах пахавальны iнвентар не вялiкi. Гэта - гаршкi, бронзавыя i шкляныя ўпрыгожваннi. Якiя пабывалi ў агню. Этнiчная атрыбуцыя насельнiцтва, якое пакiнула сопкi, трактуецца неадназначна. В.В. Сядоў лiчыць, што гэта былi наўгародскiя славене, iншыя даследчыкi прытрымлiваюцца думкi, па якой сопкi былi пакiнуты прыбалтыйскiмi фiнамi. Усходнеславянскiя саюзы плямена ў Да другой паловы I тыс. н.э. адносiцца фармiраванне саюзаў пляменаў цi нават простанароднасцей ва Усходняй Еўропе, што знайшло адлюстраванне ў Аповесцi часовых гадоў. Прыкладную лакалiзацыю гэтых усходнеславянскiх груп паклаў Нестар, аднак больш дакладныя межы iх рассялення стала магчымым вызначыць дзякуючы археалагiчным даследванням. Яшчэ ў канцы мiнулага стагоддзя вядомы рускi археолаг А.А. Спiцын паказаў, што для большасцi саюзаў пляменаў былi характэрны свае асобныя скроневыя ўпрыгожваннi. Аднiм з самых паўночных усходнеславянскiх пляменных аб’яднанняў былi славене ноўгарадскiя, этнавызначальнай адзнакай якiх з’яўляюцца ромбашчытковыя скроневыя кольцы. (Рыс.). Асноўны арэал iх - Прыiльменне. Найбольш старажытным помнiкаў славенаў В.В. Сядоў лiчыць сопкi, побач з якiмi звычайна знаходзяцца селiшчы. Гэтыя неўмацаваныя паселкi размяшчаюцца па берагах рэк i азер, у местах, найбольш спрыяльных для заняткаў падсечаным земляробствам i жывелагадоўлей. Жытлы прадстаўлялi сабой зрубныя пабудовы з печамi-каменкамi. У VIII - IX стст. у славен з’яўляюцца гарадзiшчы. Найбольш раннiм з iх з’яўляецца Старая Ладага, сярод жыхароў якой былi як славене, так i прыбалтыйскiя фiны. Iншым буйным гарадзiшчам славен было Рурыкава гарадзiшча ў Ноўгарадзе, якое знаходзiцца ў самым цэнтры вобласцi рассялення славен i датуецца IX-X стст. Гэта было буйное гандлева-рамеснае i ваенна-адмiнiстратыўнае паселiшча. Паўдневымi суседзямi славен былi крывiчы. Гэта - адно з найбольш буйных аб’яднанняў славян, тэрыторыя якiх распаўсюджвалася ад Верхняга Панямоння на захадзе да Кастрамскога Паволжжа на ўсходзе, ад Пскоўскага возера на поўначы да вярхоў’я ў Сажа на поўднi. У гэтым арэале вылучаюць тры галiны крывiчоў: пскоўскiя, полацкiя i смаленскiя. Этнавызначальнай адзнакай крывiчоў з’яўляюцца бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымi канцамi. (Рыс.). Найбольш старажытнымi помнiкамi крывiчоў многiя археолагi лiчаць доўгiя курганы, якiя распаўсюджаны на ўсей тэрыторыi. У VIII-IX стст. доўгiя курганы ўступаюць месца паўсферычным насыпам спачатку з крымацыяй, а з XI ст. з iнгумацыяй. У VIII ст. у зямлi крывiчоў з’яўляюцца гарадзiшчы. Адно з iх - Iзборск, якi быў пляменным цэнтрам пскоўскiх крывiчоў. Гарадзiшча па прыметру пляцоўкi было збудавана наземнымi зрубнымi жытламi, якiя ацяплялiся глiнабiтнымi печамi i ачагамi. Цэнтральную частку пляцоўкi гарадзiшча займала плошча, якая прадназначалася для пляменных сходаў, культавых i iнш. мерапрыемствау. Пытанне аб паходжаннi крывiчоу застаецца адкрытым. В.В. Сядоу лiчыць, што яны маюць заходняе паходжанне, у прыватнасцi, яны роднасны славянам Вiсла-Одэрскага памiжрэчча. Дрыгавiчы Мяркуючы па летапiсу вобласць рассялення дрыгавiчоў знаходзiлася памiж Прыпяццю i Дзвiной “седоша межю Припетью i Двиной i нарекошася дреговичи”. З пiсьмовых крынiц вядома, што дрыгавiчы жылi самабытна, мелi ўласную тэрыторыю i да ўваходжання ў склад Кiеўскай Русi - сваю палiтычную арганiзацыю, свае княства. Самай важнай этнавылучальнай адзнакай дрыгавiчоў з’яўляюцца буйныя металiчныя пацеркi, якiя пакрыты зернем.(Рыс.). Картаграфаванне iх дазволiла ўдакладнiць межы рассялення гэтага саюза пляменаў. На ўсходзе межай служыў Днепр, на поўначы - яна праходзiла па вадараздзелу Друцi i Бярэзiны, далей па лiнii Барысаў - Заслаў’е да верхоў’яў Неманскага басейна. На захадзе дрыгавiчы даходзiлi да Брэсцкага Пабужжа, а на поўднi мяжа праходзiла па прасторах на поўдзень ад Прыпяцi. Вiдаць, дрыгавiчы сфармiравалiся на мясцовай аснове. Iх генэзiс неабходна шукаць у прыпяцкай групе помнiкаў культуры Лукi-Райкавецкай, якая адасоблена ад iншых помнiкаў культуры вялiкiмi цяжка праходнымi багнамi. Да IX ст. дрыгавiчы, вiдаць, жылi на правабярэжжы Прыпяцi. Каланiзацыя iмi левабярэжных прытокаў Прыпяцi пачынаецца не раней IX ст. Курганы гэтага часу з лепным посудам i трупаспаленнямi паяўляюцца ў вярхоў’ях рэк Случ, Арэса, на правым беразе Дняпра i на Бярэзiне. Рассяленне дрыгавiчоў iшло двумя шляхамi. З аднаго боку па рэках Брагiнка - Днепр - Бярэзiна, а з другога - па левых прытоках Прыпяцi: Ланi, Пцiчы, Случы. Картаграфаванне дэталей пахавальнай абраднасцi i рэчавага комплексу познiх курганаў (XI-XIII стст.). у былой дрэгавiцкай зямлi дазволiла Сядову падзялiць арэал дрэгавiчоў на две часткi: парэччэ i правабярэжжа Прыпяцi, дзе курганы па пахавальнаму абраду i малалiкасцi рэчаў блiзкiя да курганаў драўлянаў, валынянаў i палянаў; левабярэжжа Прыпяцi, дзе ў пахавальным абрадзе i iнвентары прасочваюцца балцкiя аналогii. Храналагiчны матэрыял паўночных тэрыторый таксама блiзкi да балцкага. Усе гэта з’яўляецца доказам ассiмiляцыi мясцовага балцкага насельнiцтва славянамi. Радзiмiчы Усходнiмi суседзямi дрэгавiчоў былi радзiмiчы. Летапiс так вызначае месца рассялення гэтай этнiчнай групы ўсходнiх славянаў: “i пришедша седоста Радимъ на съжю, и прозвашася радимичи”. Па летапiсу вядома, што радзiмiчы ўпраўлялiся пляменнымi правадырамi, мелi свае войска i да апошнiх дзесяцiгоддзяў X ст. захоўвалi самастойнасць. З сярэдзiны IX ст. яны вымушаны былi плацiць данiну хазарам, аднак пасля 885 г., калi Алег накiроўвае сваю дружыну на радзiмiчаў, яны сталi даннiкамi кiеўскага князя. У 984 г. ваявода Уладзiмiра Сятаслававiча Волчы Хвост разбiў радзiмiчаў на р. Пiшчанi каля сучаснага Слаўгарада, i з гэтага моманту страцiлi сваю незалежнасць. Этнавызначальнай адзнакай радзiмiчаў з’яўляюцца сямiпрамяневыя скроневыя кольцы. (Рыс.). Iх картаграфаванне дазволiла больш дакладна вызначыць арэал рассялення гэтай этнiчнай групы. Ен уключаў у сябе басейн нiжняга i сярэдняга Сажа i памiжрэчча Сажа i Дняпра. Г.Ф. Салаў’ева вылучае 8 груп курганаў, якiя, вiдаць, адлюстроўваюць пляменнае дзяленне радзiмiцкага саюза. Паходжанне радзiмiчаў застаецца загадкай. Аповесць часовых гадоў двойчы паведамляе аб iх ляшскiм паходжаннi: “Быша же радимичи от рода ляхов”. Гэтыя словы летапiса аказалi ўплыў на многiх гiсторыкаў, якiя спрабавалi вызначыць польскую прарадзiму радзiмiчаў, аднак iх пошукi нельга прызнаць паспяховымi. Не мае пакуль дадзеных i археалогiя. Салаў’ева i Сядоў спрабуюць прыцягнуць дадзеныя гiдранiмiкi да рашэння гэтага пытання. Па iх меркаванню, у Верхнiм Паднястроў’i маецца невялiкi ўчастак, дзе сустракаецца каля двух дзесяткаў рачных назваў, якiя паўтараюць гiдронiмы Пасожжа. Аднак толькi гэтых дадзеных недастаткова для вырашэння гэтага пытання. Вяцiчы Аповесць часовых гадоў лакалiзуе вяцiчаў на Ацэ “а Вятъко седесъ родомъ по Оце, от него же прозвашася вятичи”. Для гэтага пляменнага саюза этнiчна вызначальнымi ўпрыгожваннямi з’яўляюцца сямiлапасныя скроневыя кольцы. (Рыс.). На захадзе вяцiчы межавалi з северанамi, радзiмiчамi i крывiчамi. Тут мяжа праходзiла па вадараздзелу Акi i Дзясны. На ўсходзе крайнiм пунктам з’яўляецца Пераяслаў - Разанскi. У цэлым жа вяцiчы цалкам прыналежылi вярхоў’ям Акi i яе левабярэжных прытокаў. Раннiя вяцiцкiя курганыVIII - X стст. таксама, як i паселiшчы, сканцэнтраваны ў верхняй плынi Акi. Далей на поўнач тэрыторыi прыналежылi яшчэ фiнаўгорскiм пляменам. Аб паходжаннi вяцiчаў Аповесць часовых гадоў паведамляе “радимичи бо и вятичи отляховъ”. Аднак пошукi продкаў вяцiчаў на тэрыторыi Польшчы таксама беспаспяховыя, як i радзiмiчаў. Даследчыкi мяркуюць, што летапiснае ад ляхов трэба разумець не ў этнiчным, а ў геаграфiчным сэнсе. Вiдаць, летапiс мае на ўвазе тое, што ў старажытнасцi продкi вяцiчаў жылi дзесьцi ў заходнiх абласцях. Па крайняй меры рэчавы комплекс раннiх вяцiчаў супараўнальны з матэрыяламi культур раменскай i Лукi-Райкавецкай. Паляне Аднiм з буйнейшых усходнеславянскiх аб’яднанняў былi паляне. У летапiсу гаворыцца аб тым, што палянам прыналежала Кiеўскае Падняпроў’е. Калi летапiсец паведамляе аб узнiкненнi Кiева, ен пiша аб палянах, якiя жылi ў Кiеве “бяху мужи мудри и смышлены, нарикахуся паляне, от них же есть поляне в Киеве и до сего дне”. Апрача Кiева палянам прыналежылi Вышгарад, Васiллеў i Белгарад. У палянаў адстунiчалi спецыфiчныя ўпрыгожваннi, i гэтыя акалiчнасцi ўскладняе вызначэнне дакладных межаў iх рассялення. На думку В.В. Сядова, зямля палянаў уключала ў сябе тэрыторыю Сярэдняга Падняпроў’я. На поўначы яна распаўсюджвалася аж да Любеча i р. Мены, на поўднi да р. Рось. Фармiраванне палянаў адбывалася хутчэй за ўсе на мясцовай аснове. Iх старажытнасцi выяўляюць цесную сувязь з папярэднiмi помнiкамi Лукi-Райкавецкай культуры. Найбольш раннiя курганы ў арэале палянаў датуюцца IX ст. У IX i X стст. у iх былi распаўсюджаны два абрады пахавання: крэмацыя i iнгумацыя. Курганы з трупаспаленнем звычайна пазбаўлены iнвентару. Выключэнне складаюць княскiя чарнiгаўскiя курганы Чорная Магiла i Бязыменны. У Кiеве i ў аколiцах Чарнiгава сустракаюцца шмат насыпаў з трупапалажэннем у драўляных зрубах. Паляне першымi са славянскiх пляменаў сталi называцца руссю. “...паляне, яже ныне зовомая Русь”. Адсюль з Кiеўскай зямлi гэты этномiм паступова распаўсюдзiуся на ўсе ўсходнеславянскiя плямены. Паходжанне этнонiма рось-русь застаецца невысвятленным, В.В. Сядоў лiчыць, што ен не славянскi. Усе назвы ўсходнеславянскiх пляменаў маюць славянскiя фарманты - iчы, альбо -яне, -ане. Цюрскiм мовам не было ўласцiва пачатковае “р”, таму цюрскае паходжанне этнонiма русь-рось таксама неверагоднае. Застаецца дапусцiць iранскi пачатак гэтага аляменнага iменi. Вiдаць, у працэсе славянiзацыi мясцовага iранамоўнага насельнiцтва ягоная этнiчная назва была ўспрынята славянамi. Тэма 7: СТАРАЖЫТНАЯ РУСЬ Старажытнаруская веска Да канца I тыс. н.э. у ўсходнiх славян завяршаецца працэс разлажэння першабытнаабшчынных адносiн, фармiруюцца класы i ўзнiкае ранефеадальная дзяржава. Асноўным заняткам славян была сельская гаспадарка. Паўдневыя тэрыторыi ўсходнеславянскага свету некалькi абганялi паўночныя ў сельскагаспадарчай дзейнасцi. Гэтаму спрыялi не толькi прыродныя ўмовы, але i старажытныя традыцыi, якiя бралi пачатак ад ворнага земляробства таго перыяду, калi сярэднедняпроўскiя вобласцi знаходзiлiся ў арбiце правiнцыяльнарымскай культуры. Да канца I тыс. ворныя прылады распаўсюджваюцца скрозь i ў лясной зоне ўсходняй Еўропы аж да Ладагi. У сваю чаргу з’яўленне ворнага земляробства вяло да iндывiдуалiзацыi сельскагаспадарчай дзейнасцi i да крызiсу родавых адносiн. На змену радавой абшчыне прыходзiць суседская цi тэрытарыяльная. Гэты працэс быў доўгiм i завяршыўся толькi да канца IX ст. Развiваецца ўласная маемасць, якая спрыяла ўзнiкненню эканамiчнай няроўнасцi i вылучэнню знацi. Так, вiзантыйскiя крынiцы VI - VII стст. неаднаразова называюць славянскiх пляменных правадыроў, аднак iх роля i уплыў у гэты перыяд былi яшчэ абмежаванымi. Старажытная Русь мiнула этап рабаўладання, аднак гэта не значыць, што ў складзе славянскага грамадства не было рабоў. Аб гэтым, у прыватнасцi, пiшуць многiя вiзантыйскiя аўтары. У VI - IX стст. рабаўладанне мела патрыархальны характар. У земляробчай працы не выкарытоўвалiся. У асноўным, гэта былi слугi, зрэдку рабынi-наложнiцы. Старажытная Русь была аграрнай краiнай. Аснову яе эканомiкi складала сельская гаспадарка. Пiсьмовыя крынiцы вельмi бедна асвятляюць быт i заняткi радавога насельнiцтва, якое жыло ў весях, селах i пагостах. Весь - гэта паселiшчы асабiста свабодных сялян-абшчыннiкаў, у той час як селы хутчэй за ўсе былi прыватнаўласнiцкiмi паселiшчамi. Пагосты, якiя вядомы з X ст., арганiзоўвалiся першапачаткова кiеўскiмi княззямi для кiравання i збору данiны. Адначасова пагостамi называлiся i вызначаная тэрыторыя i яе адмiнiстратыўны цэнтр. Найбольш распаўсюджаным тыпам старажытнарускiх сельскiх паселiшчаў прырэчны. Гэта тлумачылася рознымi прычынамi. Справа ў тым, што пад раллю разраблялiся ў першую чаргу рэчныя далiны, на якiх не было лясоў, аднак мелiся ўродлiвыя алювiальныя глебы. З другога боку залiўныя лугi з’яўлялiся надзейнай крынiцай корму для жывелы i, нарэшце, нават у эпоху старажытнай Русi рэкi ўсе яшчэ служылi асноўнымi траспартнымi артэрыямi. Аднак берагi буйных рэк былi небяспечнымi для пражывання, таму людзi часцей за ўсе сялiлiся па берагах малых рэчак цi азер. Найбольш распаўсюджанай ворнай прыладай у старажытнай Русi было рала. У гэты час ва ўсходняй Еўропе склаўся даволi ўстойлiвы склад культур. Зернавыя прадстаўлены мяккай пшанiцай, жытам, ячменем, просам. Бабовыя - гарохам, вiкай, бабамi. Сярод тэхнiчных культур вядомы лен i канапля. Па старажытнарускiх пiсьмовых крынiцах вядомы такiя агародныя i садовыя культуры як агуркi, гарбузы, капуста, буракi, морква, цыбуля, укроп, яблыкi. Найбольш важнай прыладай уборкi ўраждаю быў серп, прычым ен па сваей форме ўжо прыблiжаўся да сучаснага. (Рыс.). Каса ў старажытнай Русi прымянялася выключна для пакосу травы. Важную ролю iграла i жывелагадоўля. Старажытнарускi статак уключаў у сябе буйную рагатую жывелу, каня, свiнню, мелкую рагатую жывелу. Гадавалi таксам i птушку: курэй, утак, гусей. Пахавальныя помнiкi вывучаны значна лепей, чым паселiшчы. На працягу IX - XIII стст. у сельскай мясцовасцi захоўваецца курганны абрад пахавання. У раннiх курнагах, IX - X стст. сустркакаюцца трупаспаленнi. Iнгумацыя з’яўляецца не раней канца X - пачатку XI ст. i была звязана з пранiкненнем хрысцiанства. Па гэтай жа прычыне, у XII - XIII стст. з’яўляюцца падкурганныя ямы, i ў познiх курганах знiкаюць рэчы. Звычайна пахаванне мужчыны ў сельскай мясцовасцi суправаджалася нажамi, спражкамi, ганчарнымi гаршкамi. Жаночыя пахаваннi адрознiваюцца большай разнастайнасцю iнвентару. Як правiла, у iх прысутнiчаюць розныя ўпрыгожваннi з серабра, бронзы i шкла. У цэлым жа пахавальны iнвентар праяўляе дзiўнае падабенства на ўсей усходнеславянскай тэрыторыi i каб не знаходкi калец, якiя былi характэрны таму цi iншаму саюзу пляменаў, вызначыць прыналежнасць памерлых па рэчах амаль не магчыма. Практычна ва ўсiх былых пляменных тэрыторыях сустракаюцца аднатыпныя бранзалеты, пярсценкi з шкла, горнага хрусталю i сердалiка. Сярод вялiзнай масы старажытнарускiх курганоў вылучаюцца так званыя “дружыныя” курганы, якiя часцей за ўсе сустракаюцца ля гарадоў цi на гандлевых шляхах. Найбольш вядомы з могiльнiкаў, у якiх сустракаюцца дружынныя курганы, Гнездаўскi комплекс на Дняпры недалека ад Смаленска. Гэта самае буйное скапленне курганаў старажытнай Русi, якое ўключае каля 3 тыс. курганаў. Есць дружынныя курганы ў Цiмяроўскiм магiльнiку каля Яраслаўля, у Шаставiцах на Дзясне нiжэй Чарнiгава, у Кiеве. Аднак не трэба меркаваць, што большасць з гэтых курганаў былi дружыннымi. Пераважная частка iх прыналежала мясцоваму насельнiцтву, i толькi ў некаторых курганах знойдзена зброя, якая сведчыць аб тым, што ў гэтых курганах былi пахаваны дружыннiкi, прадстаўнiкi феадалiзаванай знацi. (Рыс.). Аднак гэтыя курганныя магiльнiкi таксама нельга назваць сельскiмi. Яны знаходзяцца каля буйных гандлева-рамесных цэнтраў. Iх стварэнне было не выпадковым. Так, на Дняпры ў Гнездаве знаходзiўся вузел шляхоў, якiя разыходзiлiся ў розных напрамках на поўдзень па Дняпру, на поўнач - праз Ловаць у Волхаў да Ладагi i далей у Балтыйскае мора (летапiсны шлях з вараг у грэкi), а таксама на захад - па Заходняй Дзвiне i на ўсход, дзе пачынаўся волжскi шлях. Пачатак функцыянавання шляху з вараг у грэкi адносiцца да X ст. Для маладой старажытнарускай дзяржавы гэта быў асноўны шлях зносiн, якi звязваў паўночныя землi з Кiеўскiм Падняпроў’ем i, такiм чынам, аб’ядноўваў усе вобласцi ўсходнеславянскiх пляменаў. Такiя помнiкi, як Гнездава, Цiмярова, Шаставiцы звязаны таксама з двумя праблемамi, якiя да сучаснага моманту не маюць адназначнага рашэння. Некаторыя вучоныя лiчаць, што гэтыя паселiшчы прадстаўляюць сабой протагарадскiя фармiраваннi i з’яўлялiся першапачатковымi месцамi такiх гарадоў як Смаленск, Яраслаўль, Чарнiгаў. Iншыя даследчыкi не згодныя з гэтым меркаваннем i лiчаць, што паселiшчы ў Гнездаве, Цiмiрове i ў iншых мясцiнах былi заставамi, якiя кантралявалi найбольш важныя шляхi. Другая праблема, якая закранае i дружынныя курганы, звязана з нарманскай тэорыяй паходжання дзяржавы на Русi. Частка даследчыкаў, спасылаючыся на летапiсы, у якiх гаворыцца аб заклiканнi варагау на Русь, спрабуе даказаць, што i сама дзяржава была створана нарманамi. Пры гэтым яны прыцягваюць i дружыныя курганы, у якiх сустракаюцца скандынаўскiя рэчы i рысы. Аднак на ўсходнеславянскай тэрыторыi няма нi воднага паселiшча, якое было б заснавана скандынавамi. Нейкая частка варагаў сапраўды асела на ўжо iснуючых паселiшчах, аднак яна хутка растварылася ў асяроддзi мясцовага насельнiцтва. Скандынаўскiм рытуалам лiчыцца пахаванне ў ладзi, змяшчэнне жалезнай грыўны з малаточнамi бога Тора на рэгкi пахавальнага вогнiшча цi урну, звычай утыкаць зброю ў рэшткi крэмацыi, а таксама жаночыя пахаваннi з двумя шкарлупападобнымi фiбуламi, якiя былi абавязковай прыналежнасцю скандынаўскага жаночага ўбора. Такiя пахаваннi сапраўды есць у Гнездаўскiм магiльнiку, аднак, як лiчыць Аўдусiн, варагi маглi складаць не больш за 5% насельнiцтва Гнездава. Вельмi часта прыхiльнiкi нарманскай тэорыi для абгрунтавання сваей пазiцыi прыцягваюць зброю, у першую чаргу мячы. Мячы IX - першай паловы XI стст. належаць да каралiнгскай групы. У iх канец ляза закруглены, што сведчыць аб сякучым характары мяча. Падобная зброя не з’яўляецца ўласна скандынаўскай. Асноўны цэнтр iх вытворчасцi знаходзiўся на Рэйне. На лязы кляймо рускага майстра. На адным баку было iнкруставана слова “коваль”, на другiм “Людоша”. Тым самым даказана, што вытворчасць каралiнгскiх мячэй iснвала i на Русi. (Рыс.). Адрознiваюцца памiж сабой дзiды. Скандынаўскiя наканечнiкi звычайна мелi ланцэпадобную форму, у той час як старажытнарускiя - ромбападобную. (Рыс.). Аналагiчныя адрозненнi назiраюцца i ў наканечнiках стрэл. (Рыс.). Аднiм з найбольш шырока распаўсюджаных вiдаў зброi i ў нарманаў, i ў усходнеславянскiх народаў былi сякеры. Скандынаўскiя экземпляры, якiя мелi шырокае сiметрычна разыходнае лязо, датуюцца XI ст. У дружынных курганах iх няма. Старажытнарускiя баявыя сякеры мелi iншую форму. Найбольшае распаўсюджанне мелi сякеры з адцягнутым лязом. Такiя сякеры звычайна маюць адтулiну ў лязы для падвешвання яго да поясу. Не маюць нiчога агульнага даспехi скандынаваў i ўсходнiх славянаў. У варагаў галаву абараняў шлем познерымскага тыпу, якi нагадваў каску, у той час як у славян атрымаў распаўсюджанне сфераканiчны шлем, якi прыйшоў на Русь з усходу. (Рыс.). Не была характэрна для скандынаваў i кальчуга, якая атрымала распаўсюджанне на Русi з X ст. Такiм чынам, зброя i абарончы комплекс таксама не можа сведчыць аб нейкай ролi варагаў на Русi. У адным з гнездаўскiх курганоў была знойдзена пасудзiна тыпу амфары з напiсам “горушна” (гарчыца), якая датуецца першай чвэрцю X ст. Гэта найбольш старажытны ўсходнеславянскi надпiс. У Скандынавii ў гэты час iснавала рунiчнае пiсьмо, якое рэзка адрознiваецца ад iншых алфавiтаў. Сярод дружынных курганаў асобным багаццем вылучаюцца княскiя курганы. Адзiн з iх, “Чорная Магiла”. Яго вышыня дасягала 11 м. У iм былi пахаваны тры нябожчыка: два воiна, дарослы i юнак, жанчына. Аб гэтым сведчыць двайны камплект узбраення, удваенне большай часткi iнвентару i жаночыя ўпрыгожваннi. Тут спраўлялася трызна - спаборнiцтва i ваенныя iгры ў гонар памерлага воiна. Пасля гэтага курган быў дасыпаны да вышынi 11 м. Сярод прадметаў, якiя былi знойдзены ў кастры, мелiся два мяча, два шлема, две кальчугi, шабля, 10 наканечнiкаў дзiд, наканечнiкi стрэл, сякера, рэшткi шчытоў. (Рыс.). На рэштках пахавальнага кастра быў пастаўлены вялiкi жалезны кацел, у якiм знаходзiлiся скроневыя кольцы, злiткi срэбра, золата i шкла ад упрыгожванняў, якiя расплавiлiся ў кастры. Тут знойдзены i прылады працы: сярпы, скобля. Разам з ахвярным катлом былi паложаны два тур’iх рога. Гэта былi пасудзiны для пiцця - рытоны, якiя мелi рытуальнае прызначэнне. Рытоны з Чорнай Магiлы былi акаваныя срэбрам вакол вусця. Акоўка меншага рога мела раслiнны арнамент. Другi рог мае складаны арнамент з разнастайных пачвар, птушак i людзей. Як паказаў Б.А. Рыбакоў, тут была адлюстравана чарнiгаўская былiна аб Iване Гадзiнавiчы, у ей апавядаецца аб тым, як малады кiеўскi дружыннiк Iван Гадзiнавiч прыезжае ў Чарнiгаў за дачкой чарнiгаўскага купца, якую ен кахаў. На зваротным шляху яго сустракае Кашчэй Бяссмяротны, якi перамог Iвана i прывязаў яго да дубу. У гэты час пралятае крумкач i прароча аб тым, што валодаць нявестай будзе не ен, а Iван Гадзiнавiч. Кашчэй страляе ў птушку з лука, аднак стрэлы вяртаюцца i трапляюць у самога Кашчэя. Курган Чорная Магiла датуецца другой паловай X ст. Б.А. Рыбакоў мяркуе, што тут пахаваны не проста воiн, а князь. (каля Чарнiгава). Старажытнарускi горад Упершыню аб гарадах Старажытнай Русi мы даведваемся з пiсьмовых крынiц IX ст. Найбольш старажытнымi з iх з’яўлялiся Кiеў, Ноўгарад, Смаленск, Белавозера, Iзборск, Полацк, Растоў Вялiкi, Мурам i Ладага, якiя ўспамiнаюцца ў аповесцi часовых гадоў пад 862 г. Пад 882 г. успамiнаецца Любеч. Не цяжка адзначыць, што большасць з пералiчаных гарадоў (Кiеў, Ноуўгарад, Полацк, Смаленск, Iзборск) з’яўлялiся спачатку пляменнымi цэнтрамi асобных саюзаў плямен, на падставе якiх вырастае ўласна горад. Першапачаткова словам горад абазначалi любое ўмацаванае паселiшча, якое не заўседы трансфармiравалася ва ўласнагарадское паселiшча: гэта магло быць феадальная сядзiба i крэпасць i г.д. Для горада ў адрозненне ад iншых паселiшчаў характэрна наяўнасць шэрагу пэўных рысаў. Перш за ўсе - гэта цэнтр рамеснай вытворчасцi. Адзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркi патрабавала збыту рамеснай прадукцыi, у якой былi зацiкаўлены перш за ўсе прадстаўнiкi феадальнай знацi. Таму многiя рамеснiкi лiчылi за лепшае сялiцца каля ўмацаваных паселiшчаў, дзе жыла знаць. З цягам часу вакол дзяцiнца - умацаванай часцы паселiшча, дзе пражываў феадал, - узнiкалi гандлева-рамесныя пасады. Акрамя вытворчасцi пэўных рамесных вырабаў тут ўстройвалiся таргi. Такiм чынам, адна з вызначаных рысаў гарадскога паселiшча - наяўнасць у iм рамяства i гандлю. Другой неабходнай адзнакай горада з’яўуляецца наяўнасць у iм адмiнiстратыўнага апарату. У горадзе сканцэнтроўваюцца прадстаўнiкi класа феадалаў. Тут чынiўся суд, сюды паступалi падаткi, тут выдавалiся законы. Горад - гэта i цэнтр абароны, тут мелiся ўзброеныя сiлы, якiя забяспечвалi нармальную жыццядзейнасць адмiнiстратыўнага апарату i задачы абароны.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 750; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |