КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Клетачная тэорыяСур’ёзныя навуковыя даследаванні такога біялагічнага аб’екта, як клетка, магчымыя толькі пры наяўнасці якасных мікраскопаў. Таму, хоць клетка была адкрытая Р.Гукам у 1665 г., з’яўленне клетачнай тэорыі прыпадае на другую траціну ХІХ ст. (што было, значыцца, вынікам і інтэнсіўнага разгортвання біялагічных даследаванняў, і прагрэсу ў галіне тэарэтычнай і ўжытковай оптыкі). У 1838 г. М.Шляйдэн зрабіў выснову, што клетка з’яўляецца грунтоўнай адзінкай будовы ўсіх раслінных арганізмаў. У гэтым сама годзе Т.Шван пашырыў дадзеную тэзу на арганізмы жывёл і канстатаваў, такім чынам, структурнае адзінства ўсяго жывога. Разам з тым, аднак, новае гучанне набыло і наяўнае ўжо ў праблемным полі біялагічнага пазнання пытанне пра мікраструктурныя адрозненні раслінных і жывёльных арганізмаў. Яно фармулявалася цяпер у кантэксце клетачнай тэорыі, і навуковы пошук на зададзеным ім кірунку вёўся на гэтым новым грунце [46, т.12, с.1277]. Неабходна адзначыць, што ідэя грунтоўнай ролі клеткі ў свеце жывога, уяўленне пра яе як элементарнае ўтварэнне, з якога паўстала каласальная разнастайнасць жыццёвых формаў, распрацоўваліся ў гэты час не толькі ў межах навуковага дыскурсу, які абапіраўся на мікраскапічныя даследаванні, але і ў натурфіласофскім асяродку, дзе яны абгрунтоўваліся пры дапамозе філасофскіх аргументаў (Л.Окен (1779-1851)) [78, c.560]. Разам з тэарэтычнымі пошукамі ў дадзенай сферы працягваліся інтэнсіўныя мікраскапічныя назіранні. Дзякуючы ім быў зроблены крок наперад у выяўленні ўнутранай структуры клеткі. Да адкрытага ў XVIII ст. ядра, якое ў першай палове ХІХ ст. разглядалася ўжо біёлагамі як неад’емны яе кампанент, у гэты час далучылася вязкая вадкасць, права абазначаць якую заваяваў тэрмін “пратаплазма”. У сваю чаргу яна зрабілася аб’ектам мікраскапічнага і хімічнага вывучэння [26, c.445]. Вялікая ўвага надавалася ў працэсе распрацоўкі згаданай тэорыі праблеме ўтварэння клеткі. М.Шляйдэн меркаваў, напрыклад, што раслінныя клеткі ўзнікаюць ў вадкім зярністым асяроддзі. Спачатку ў ім паўстае “ядзерка”, яно вырастае ў ядро, над якім знаходзіцца празрыстая бурбалка. Праз яе павялічэнне і адбываецца ўтварэнне клеткі. Т.Шван таксама падкрэсліваў істотнае значэнне ў згаданым працэсе клетачнага ядра і яго ўзнікнення. Месцам, дзе ён адбываецца, навуковец лічыў міжклетачную прастору. Заключным яго этапам, на думку Т.Швана, з’яўляецца ўтварэнне мембраны, што акаляе ўнутранае змесціва клеткі [46, т.12, с.1278]. Досыць хутка, аднак, высветлілася, што гэтыя і іншыя – інспіраваныя імі – тэарэтычныя сцэнарыі з’яўляюцца бясплённымі. Як паказаў Р.Вірхаў, клетка можа ўзнікнуць толькі з іншай клеткі. Акрамя таго, навуковец лічыў, што ў яе абліччы навука адкрыла апошняе (хоць і надзеленае багатай унутранай структурай) звяно ў сістэме арганізма, нязводны да чагосьці іншага цэнтр яго жыццядзейнасці [78, c.561]. Ідэі Вірхава выступаюць як праграматычны падмурак для біялагічных даследаванняў, які ўвасабляе ў сабе “прынцып бесперапыннасці арганічнай матэрыі” [46, т.12,c.1278]. І на ім сапраўды разгарнуўся плённы навуковы пошук. Сярод яго найважнейшых кірункаў гісторыкі і тэарэтыкі біялогіі адзначаюць вывучэнне працэсаў дзялення ядра і клеткі, значэння клеткі і яе кампанентаў ў кантэксце спадчыннасці[75], выяўленне асаблівасцяў палавых клетак і аналіз працэсу апладнення [26, c.445, 46, т.12, c.1278]. У выніку адпаведных даследаванняў быў зроблены шэраг важных для далейшага развіцця біялогіі адкрыццяў (адзначым у дадзенай сувязі адкрыццё нямецкім біёлагам В.Флемінгам (1843-1905) у ядрах клетак храмасом[76]).
Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 542; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |