Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Агульная характарыстыка сучаснага прыродазнаўства




СУЧАСНАЕ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА

Такім чынам, на мяжы ХІХ і ХХ стст. быў зроблены цэлы шэраг адкрыццяў, якія пахіснулі асноватворныя ідэі класічнага прыродазнаўства. Дзякуючы адкрыццю радыёактыўнасці, рэнтгенаўскага выпраменьвання, электрона, квантавай гіпотэзе быў пастаўлены крыж на класічных уяўленнях пра непадзельнасць атама, бесперапыннасць выпраменьвання, непранікальнасць матэрыі. Дзякуючы эксперыменту А.Майкельсана пад пытанне было пастаўлена існаванне эфіру. Парадыгматычны канфлікт атамізму і энергетызму выступіў як істотная адзнака крызісу не толькі ў фізіцы, але і ў хіміі. У біялагічным пазнанні ў гэты час таксама назіралася сутыкненне грунтоўных, стратэгічных даследчых праграм (дарвінізму і мендэлізму).

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Якімі прычынамі, на Вашу думку, быў выкліканы татальны крызіс у прыродазнаўстве на мяжы ХІХ-ХХ стст.?

2. Прааналізуйце ўзаемадзеянне метатэарэтычнага, тэарэтычнага і эмпірычнага ўзроўняў навуковага пазнання ў крызісных варунках канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Якія асаблівасці яно выяўляе?

3. Ці адпавядае крызіс класічнага прыродазнаўства прапанаванаму Т.Кунам апісанню крызіснай пазнавальнай сітуацыі?

4. Прааналізуйце парадыгматычныя канфлікты, што мелі месца ў прыродазнаўчых навуках у гэты час. Якім з выяўленых у іх пазіцый Вы аддалі б перавагу? Чаму?

Тэрмінам “сучасная навука” (і, адпаведна, “сучаснае прыродазнаўства”) абазначаецца тая форма навуковага (прыродазнаўчага) пазнання, якая паўстала ў выніку рэвалюцыйных яго пераўтварэнняў, што адбыліся напачатку ХХ ст. Яна ўяўляе сабой, такім чынам, новы ў параўнанні з класічным этап у развіцці навукі сучаснага тыпу. Сучаснае прыродазнаўства не зрабілася, безумоўна, менш эксперыментальным і матэматызаваным, чым класічнае – у гэтым плане яны з’яўляюцца аднатыпнымі. Тым не менш паміж імі існуюць і істотныя адрозненні. Яны звязаныя найперш з самім разуменнем рэальнасці. На сваім фундаментальным узроўні яна спасцігаецца ўжо як вызначаная праз узаемадачыненні суб’екта і аб’екта пазнання. Э.Шродзінгер даводзіць у дадзенай сувязі, “што нашы знакі і формулы, а таксама звязаныя з імі выявы апісваюць і паказваюць не незалежна ад суб’екта існы аб’ект, а толькі дачыненне суб’ект:аб’ект” і дадае затым, каб суцешыць засмучаных такой сітуацыяй фізікаў: “Але ці не з’яўляецца дадзенае дачыненне па сутнасці адзінай сапраўднай рэальнасцю, якую мы ведаем?” [81, c.26].

Другое фундаментальнае адрозненне паміж сучасным і класічным прыродазнаўствам датычыць інтэрпрэтацыі ў іх рамках прынцыпу дэтэрмінізму. Калі ў класічнай навуцы дамінавала строгая яго версія (кожная падзея разглядалася як адназначна абумоўленая), дык для навукі сучаснай характэрнае хутчэй статыстычнае апісанне прычынна-выніковых сувязяў. Паводле сучасных уяўленняў неабходнасць і выпадковасць спалучаюцца ў самім падмурку рэчаісных з’яў і працэсаў. А ў тэорыях самаарганізацыі ўвогуле даводзіцца пра варыятыўны характар эвалюцыі складаных, адкрытых і далёкіх ад стану раўнавагі сістэм.

Неабходна адзначыць, што ў нашым культурным абсягу прынята вылучаць і адрозніваць дзве стадыі развіцця навуковага пазнання ў ХХ-пач.ХХІ стст. – некласічную і постнекласічную. Для заходніх тэарэтыкаў навуказнаўства і навукоўцаў не характэрная ні згаданая тэрміналогія, ні – як правіла – звязаны з ёй падыход. Падзеі, што адбыліся ў галіне навукі ў апошняй траціне ХХ ст. (пераход да вывучэння звышскладаных сістэм, якім уласцівыя працэсы самаарганізацыі і якія ў шмат якіх выпадках уключаюць у сябе чалавека і чалавецтва як дзейныя, актыўныя сілы [15, c.628-631]) нячаста разглядаюцца імі як навуковая рэвалюцыя, аналагічная па сваіх маштабах і наступствах з радыкальнымі пераўтварэннямі навуковага пазнання, што мелі месца напачатку Новага часу і напачатку ХХ ст.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 443; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.