Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэорыя спадчыннасці Г.Мендэля




У 1865 г. Г.Мендэль сфармуляваў асновы сучаснай тэорыі спадчыннасці ў жывой прыродзе. Як было падкрэслена вышэй, ідэі Мендэля не сустрэлі значнага водгуку ў сучаснікаў і знайшлі прызнанне толькі напачатку ХХ ст. Згодна з тэарэтычнымі ўяўленнямі, што дамінавалі на той час у біялагічным вывучэнні спадчыннасці, кожная жывая істота мусіла ўспадкоўваць задаткі, здольнасці і схільнасці, якія выступаюць як прадукт змешвання да нейкага сярэдняга ўзроўню характэрных рыс бацькоўскага і мацярынскага арганізмаў [34, т.2, с.268]. У адрозненне ад гэтага пагрунтаванага на прынцыпе бесперапыннасці падыходу мендэлеўская тэорыя абапіралася на прынцып дыскрэтнасці. У адпаведнасці з ёю аплодненая яйцаклетка змяшчае ў сабе два (і няйначай, як два) фактары[77], адказныя за пэўную прыкмету будучага арганізма: адзін паходзіць з бацькоўскага, другі з мацярынскага арганізма. У фенатыпе выяўляецца пэўны з іх, ён дамінуе. Другі фактар нібы знікае, ён ніяк не выяўляецца вонкі. Тым не менш ён можа быць перададзены наступнаму пакаленню і выявіцца ў ім.

Неабходна адзначыць, што на даследаванні Мендэля самым істотным чынам паўплывала класічная механіка. Ён імкнуўся распрацаваць падобную да яе па сваёй лагічнасці і дакладнасці тэорыю спадчыннасці [51, c.30]. Свае даследаванні навуковец арганізаваў паводле н’ютанаўскага ўзору, старанна праводзячы шматлікія і разнастайныя гібрыдалагічныя эксперыменты (эксперыменты па скрыжаванні раслін) і апрацоўваючы іх вынікі пры дапамозе матэматычных (статыстычных) метадаў. Ягоная засяроджанасць на сваёй мары – адкрыць грунтоўныя законы спадчыннасці, як Н’ютан адкрыў фундаментальныя законы механічнага руху, была шчодра адплочана лёсам: ён здолеў сфармуляваць тры законы, на якіх грунтуецца простая[78] перадача спадчыннай інфармацыі (перадача прыкмет, што вызначаюцца адным фактарам (генам)).

Згодна з першым мендэлеўскім законам у першым пакаленні монагібрыднага скрыжавання[79] назіраецца аднастайнае дамінаванне пэўнай прыкметы (уласцівай пэўнаму з бацькоўскіх арганізмаў). Другі закон вызначае вынікі скрыжавання асобін першага пакалення паміж сабой. Статыстычная іх апрацоўка дазволіла выявіць колькасныя суадносіны паміж альтэрнатыўнымі фактарамі – тым, што аднастайна дамінаваў у першым пакаленні (дамінантным), і прыхаваным (рэцэсіўным). Дамінантная прыкмета і на гэтай ступені захоўвае сваю перавагу: адпаведная залежнасць выглядае як 3:1 на яе карысць. Такая залежнасць цалкам стасуецца з дапушчэннем пра тое, што кожная асобіна з’яўляецца носьбітам дыскрэтных адзінак спадчыннай інфармацыі, якія паходзяць з абодвух бацькоўскіх арганізмаў. Паводле правілаў камбінаторыкі ў дадзеным выпадку могуць мець месца чатыры варыянты размеркавання згаданых адзінак. У трох з іх прысутнічае дамінантны фактар (у адным ён спалучаецца з ідэнтычнай яму дамінантнай адзінкай і ў двух з рэцэсіўнай). Ва ўсіх гэтых выпадках у фенатыпе адпаведных асобін выяўляецца дамінантная прыкмета. А вось чацвёрты варыянт рэцэсіўны ў сваім фенатыпічным выніку, бо ў ім рэцэсіўны фактар спалучаецца з рэцэсіўным адпаведнікам. Што да трэцяга мендэлеўскага закона, дык у ім даводзіцца пра незалежнасць перадачы наступным пакаленням розных фактараў (фактараў, што вызначаюць розныя фенатыпічныя прыкметы) адзін ад аднаго; яны спалучаюцца пры гэтым усімі магчымымі спосабамі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 561; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.